Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Контакти
 


Тлумачний словник
Авто
Автоматизація
Архітектура
Астрономія
Аудит
Біологія
Будівництво
Бухгалтерія
Винахідництво
Виробництво
Військова справа
Генетика
Географія
Геологія
Господарство
Держава
Дім
Екологія
Економетрика
Економіка
Електроніка
Журналістика та ЗМІ
Зв'язок
Іноземні мови
Інформатика
Історія
Комп'ютери
Креслення
Кулінарія
Культура
Лексикологія
Література
Логіка
Маркетинг
Математика
Машинобудування
Медицина
Менеджмент
Метали і Зварювання
Механіка
Мистецтво
Музика
Населення
Освіта
Охорона безпеки життя
Охорона Праці
Педагогіка
Політика
Право
Програмування
Промисловість
Психологія
Радіо
Регилия
Соціологія
Спорт
Стандартизація
Технології
Торгівля
Туризм
Фізика
Фізіологія
Філософія
Фінанси
Хімія
Юриспунденкция






Глава 1. Курсавая работа 1.1 Мэта і патрабаванні да курсавой работы

Ва "Уводзінах" падкрэслівалася роля і месца курсавой работы ў агульнай праграме падрыхтоўкі спецыяліста. Менавіта гэтым вызначаюцца мэта і патрабаванні да падрыхтоўкі і абароны курсавых работ.

Асноўная мэта курсавой работы ў тым, каб у працэсе яе падрыхтоўкі і абароны студэнт: а) авалодаў навыкамі самастойнай працы і арганізацыі элементарнага навуковага даследавання; б) паглыбіў і пашырыў тэарэтычныя веды па навучальнай дысцыпліне; в) выпрацаваў навыкі лагічна-паслядоўнага і даказальнага аналізу навуковай літаратуры: г) набыў і вырашаць навукова-даследчыя задачы; д) авалодаў навыкамі прадстаўлення атрыманых вынікаў і іх публічнай абароны.

Тэматыку курсавых работ распрацоўвае кафедра, якая забяспечвае выкладанне тых дысцыплін, на якіх навучальным планам прадугледжваецца выкананне курсавых работ. Тэмы курсавой работы павінны быць звязаны са зместам дысцыпліны, арыентаваны на асэнсаванне, а ў лепшым варыянце, на вырашэнне хаця бы лакальных праблем навукі і практыкі. Акрамя таго, пры выбары тэматыкі курсавога даследавання студэнту варта зыходзіць з уласных навукова-даследчых інтарэсаў і напрацовак, улічваць чакаемыя прафесійныя перспектывы, а таксама напрамкі бягучай або будучай практычнай дзейнасці.

Структура курсавой работы ўключае: тітульны ліст (глядзі дадатак № 2), рэферат, змест, уводзіны, асноўную частку, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры, дадаткі.

У рэфераце(гл. Дадатак № 5)коратка раскрываецца сутнасць курсавой работы, яе мэта і навукова-даследчыя задачы, фармулююцца атрыманыя вынікі.

Змест адлюстроўвае структурныя раздзелы курсавой работы з пазначэннем старонак.

Ва ўводз'інах абгрунтоўваецца актуальнасць абранай тэмы даследавання, пры гэтым пажадана, каб аўтар даў хаця бы кароткі аналіз, зроблены ягонымі папярэднікамі, акрэсліў нявырашаныя аспекты тэмы, канкрэтна вызначыў агульную мэту курсавой работы і навукова-даследчыя задачы, якія неабходна вырашыць. Тут жа называюцца метады навуковага даследаваныя, якія выкарыстоўваў аўтар.

Асноўная частка курсавой работы ўяўляе сабою аўтарскае вырашэнне пастаўленых ва ўводзінах навукова-даследчых задач. У адпаведнасці з іх колькасцю яна можа быць падзелена на главы і параграфы або раздзелы і падраздзелы. Кожная глава або раздзел заканчваецца фармулёўкай атрыманых вынікаў. Вельмі важна правільна разумець сутнасць метаду тэарэтычнага аналізу і не зводзіць напісанне курсавой работы да перапісвання крыніц. Асыоўныя тэарэтычныя палажэнні неабходна надаваць са спасылкай на крыніцу.

У заключэнні фармулююцца атрыманыя аўтарам вынікі даследавання. Заключэнне толькі выйграе, калі ў ім будуць хаця бы коратка пазначаны перспектывы даследавання праблемы. Апошняе можа быць першым крокам для вызначэння тэмы наступнай курсавой або нават і дыпломнай работы.

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры і дадаткі афармляюцца ў адпаведнасці з прынятымі патрабаваннямі (гл. Дадатак № 7)

Аб'ём курсавой работы 25-30 старонак друкаванага тэксту, выкананых праз 1,5 міжрадковых інтзрвалу. мэты

 

1.2 Методыка падрыхтоўкі і абарона курсавой работы

Напісанне студэнтам курсавой работы ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам выкладчыка навуковага кіраўніка. Яно пачынаецца з сумеснай працы над выбарам тэмы і выдачай задання (гл. Дадатак № 1) і працягваецца ў форме кансультацый да абароны курсавой работы ў спецыяльнай камісіі.

Вельмі важна, каб паміж студэнтам і навуковым кіраўніком склаліся творчыя адносіны. Курсавая работа - гэта першае навуковае студэнцкае даследаванне. Зразумела, што ў студэнта могуць узнікаць праблемы адносна фармулёўкі мэты і задач даследавання, крыніц і літаратуры, плана і структуры работы, яе зместу. Усе гэтыя праблемы эфектыўна вырашаюцца на кансультацыі з навуковым кіраўніком. Значную дапамогу студэнту могуць аказаць рэдактарскія парады навуковага кіраўніка і таму пажадана, каб першы варыянт работы навуковы кіраўнік мог вычытаць за 2-3 тыдні да яе абароны.

Завершаная курсавая работа перадаецца навуковаму кіраўніку на рэцэнзію. Рэцэнзія гэта пісьмовае заключэння, у якім ацэньваецца змест работы, актуальнасць тэмы даследавання, якасць тэарэтычнага або практычнага матэрыялу, арыгінальнасць вывадаў і прапановаў, узровень самастойнасці аўтара. Навуковы кіраўнік адзначае станоўчыя бакі работы і яе недахопы, акцэнтуе ўвагу на тым, што неабходна перапрацаваць або дапоўніць. Рэцэнзія заканчваецца высновай, наколькі работа адпавядае прынятым патрабаванням і рашэнне аб тым, ці можа яна быць дапушчана да абароны. Курсавая работа вяртаецца студэнту для азнаямлення з рэцэнзіяй і, калі гэта неабходна, выпраўлення недакладнасцей.

Калі ж курсавая работа, па заключэнню навуковага кіраўніка, ацэньваецца нездавальняюча, то яна патрабуе перапрацоўкі. Пасля перапрацоўкі курсавая работа накіроўваецца на паўторнае рэцзнзаванне з абавязковым прадстаўленнем першай рэцэнзіі.

Абарона работы праводзіцца на паседжанні спецыяльнай камісіі ў складзе трох чалавек, адзін з якіх кіраўнік. Склад камісіі зацвярджаецца кафедрай за 10-15 дзён да абароны. Курсавая работа абараняецца экзаменацыйнай сесіі. На абароне студэнт коратка прадстаўляе змест работы. Дае адказы на заўвагі рэцэнзента і пытанні сяброў спецыяльнай камісіі. Адказы студэнта павінны быць вычарпальнымі і па сутнасці зададзеных пытанняў. Аўтар працы павінен адказаць на ўсе пытанні і заўвагі кіраўніка, выкладзеныя ў рэцэнзіі ці вусных выступах.
Вынік абароны курсавой работы па спецыялізацыі вызначаецца па дзесяцьбальнай ацэначнай шкале. Студэнту выстаўляецца ацэнка, прызнаная большасцю чальцоў камісіі, у ходзе правядзення закрытага пасяджэння камісіі па заканчэнні яе рабочай нарады ў дзень абароны. Пры гэтым, у выпадку ўзнікнення спрэчнай сітуацыях па ацэнцы выніку абароны курсавой працы, вырашальны голас мае старшыня камісіі. Ацэнкі аб'яўляюцца старшынёй камісіі публічна, толькі пасля афармлення пратаколаў, у прысутнасці членаў камісіі, студэнтаў, якія абаранялі свае курсавыя працы, а таксама іншых асоб, якія знаходзіліся на абароне.
У сітуацыі, калі вынік абароны курсавой працы прызнаецца не здавальняючым (ацэнкі «1», «2», «3»), камісія прымае рашэнне направіць курсавую працу на дапрацоўку, або аб правядзенні даследавання студэнтам, атрымаўшым нездавальняючую ацэнку, на новую тэму, якая ўсталёўваецца рашэннем кафедры, на якой студэнт праходзіць спецыялізацыю.
Студэнту, які не явіўся на паседжанне камісіі ва ўстаноўлены для яго дзень абароны курсавой працы па ўважлівай і дакументальна падцверджанай прычыны, дэканам факультэта, са згоды старшыні камісіі, можа быць дадзена дазвол на абарону курсавой працы ў іншы тэрмін, але толькі ў перыяд работы камісіі па правядзенню абароны курсавых прац.

 


Читайте також:

  1. Dazarat: Глава 1
  2. Dazarat: Глава 10
  3. Dazarat: Глава 11
  4. Dazarat: Глава 12
  5. Dazarat: Глава 13
  6. Dazarat: Глава 14
  7. Dazarat: Глава 15
  8. Dazarat: Глава 16
  9. Dazarat: Глава 17
  10. Dazarat: Глава 18
  11. Dazarat: Глава 2
  12. Dazarat: Глава 3




Переглядів: 1482

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
УВОДЗІНЫ | Арганізацыйна-метадычныя аспекты выбару тэмы дыпломнай працы.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

 

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.006 сек.