Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Контакти
 


Тлумачний словник
Авто
Автоматизація
Архітектура
Астрономія
Аудит
Біологія
Будівництво
Бухгалтерія
Винахідництво
Виробництво
Військова справа
Генетика
Географія
Геологія
Господарство
Держава
Дім
Екологія
Економетрика
Економіка
Електроніка
Журналістика та ЗМІ
Зв'язок
Іноземні мови
Інформатика
Історія
Комп'ютери
Креслення
Кулінарія
Культура
Лексикологія
Література
Логіка
Маркетинг
Математика
Машинобудування
Медицина
Менеджмент
Метали і Зварювання
Механіка
Мистецтво
Музика
Населення
Освіта
Охорона безпеки життя
Охорона Праці
Педагогіка
Політика
Право
Програмування
Промисловість
Психологія
Радіо
Регилия
Соціологія
Спорт
Стандартизація
Технології
Торгівля
Туризм
Фізика
Фізіологія
Філософія
Фінанси
Хімія
Юриспунденкция






Сацыяльна-эканамічнае развіццё РБ у 1990-2000-я гг.

3 лета 1990 г. , калі ў СССР быў абвешчаны пераход да рынку, пачалася таксама трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі. У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі” і зацвердзіў праграму пераходу да рынку, распрацаваную Саветам Міністраў Беларусі, на 1990-1992 гг. Праграма прадугледжвала наступныя меры:

- раздзяржаўленне, прыватызацыя ўласнасці на сродкі вытворчасці; развіццё прадпрымальніцтва і канкурэнцыі;

- стварэнне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай з дапамогай эканамічных метадаў праз дзейнасць банкаўскай сістэмы, падатковую сістэму, дзяржзаказы, механізм цэнаўтварэння і г.д.

- лібералізацыя цэн: планавалася паэтапнае ўвядзенне свабоднага цэнаўтварэння з захаваннем дзяржаўнага кантролю за цэнамі толькі на прыкладна 90 груп тавараў першай неабходнасці;

- стварэнне рыначнай інфраструктуры і механізму яе дзеяння – біржаў, банкаў, рынкаў сродкаў вытворчасці, рабочай сілы, жылля, тавараў і г.д.;

- сацыяльная абарона насельніцтва ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. Было ўведзена раўнапраўе прыватнай, калектыўнай і дзяржаўнай форм уласнасці; пры захаванні манаполіі дзяржавы на зямельную ўласнасць. Ствараўся Нацыянальны банк, задачамі якога былі вызначаны рэгуляванне грашовага абароту, каардынацыя крэдытна-грашовай сферы, падтрымка і развіццё крэдытных інстытутаў. Пасля распаду СССР у 1992 г. у Беларусі была ўведзена самастойная валюта – беларускі рубель.

Праграма пераходу да рыначнай эканомікі была накіравана перадусім на выхад гаспадаркі з крызісу. Аднак гэта не атрымалася. У 1991-1995 гг. эканоміка Беларусі перажывала глыбокі сістэмны крызіс. Яго асноўнымі праявамі былі:

- спад вытворчасці ў асноўных галінах гаспадаркі: на працягу 1991-1995 гг. валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 35% (у тым ліку вытворчасць прамысловай прадукцыі на 39%, сельскагаспадарчай – на 26%);

- рэзкае скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал (за 1991-1995 гг. на 61%);

- гіперінфляцыя і абвальны рост цэн (штомесячна цэны раслі прыкладна на 30%);

- падзенне жыццёвага ўзроўню насельніцтва: у 1991–1995 гг. рэальная заработная плата ў выніку інфляцыі знізілася амаль напалову; у 1995 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% насельніцтва Беларусі;

- рост беспрацоўя;

- рост знешняй запазычанасці: афіцыйная знешняя запазычанасць у 1991-1995 гг. узрасла амаль у 4 разы і складала палову валавога ўнутранага прадукту.

Асноўныя прычыны сацыяльна-эканамічнага крызісу:

- змена ўмоў дзяржаўнага існавання Беларусі, якая са “зборачнага цэху” СССР ператварылася ў самастойную дзяржаву і распад традыцыйных эканамічных сувязяў (вынікам становіцца недапастаўка сыравіны, матэрыялаў, камплектовачных і г. д.);

- праблема збыту прамысловай прадукцыі (прадукцыя беларускай індустрыі пастаўлялася перш за ўсё на расійскі рынак, дзе ў гэты час таксама назіраецца моцны крызіс і адсутнічае неабходны попыт);

- падаражанне ў сувязі перахадам да рынку матэрыяльных рэсурсаў, у першую чаргу энерганосьбітаў;

- крызіс неплацяжоў і рост бартэра;

- нізкая канкурэнтаздольнасць прадукцыі беларускай вытворчасці, што рабіла складанай магчымасць выхаду на новыя рынкі; у выніку імпарт значна перавышаў экспарт;

- змена ўмоў гаспадарання, пераход да рыначных механізмаў;

Ва ўмовах крызісу адбывалася паступовая змена структуры ўласнасці ў эканоміцы Беларусі. Узнікае прыватны сектар эканомікі, перадусім у сярэдняй і дробнай прамысловасці, гандлі, сферы абслугоўвання. Адбываецца раздзяржаўленне і акцыяніраванне шэрагу прадпрыемстваў. Быў створаны шэраг дзяржаўных і камерцыйных банкаў. Фармірвалася рыначная інфраструктура (спажывецкі рынак, рынак сродкаў вытворчасці, фінансавы рынак, рынак працоўнай сілы). Была праведзена масавая прыватызацыя кватэр, дамоў, дач, гаражоў, але у буйной прамысловасці захавалася панаванне дзяржаўнай формы ўласнасці.

У 1996-1998 гг. пачынаецца ажыўленне ў эканоміцы Беларусі. Так, у 1996 г. меў месца прырост ВУП – на 3% , вытворчасці прамысловай прадукцыі – на 4%, сельскагаспадарчай вытворчасці – на 2%. Такім чынам, пачалося паступовае пераадоленне наступстваў эканамічнага крызісу. У другой палове 1990-х гг. была ўзмоцнена роля дзяржаўных органаў рэгулявання эканомікай, узмоцнены кантроль за працэсамі цэнаўтварэння, раздзяржаўлення і прыватызацыі. Аднак у 1998-2000 гг. адбываецца замаруджванне тэмпаў росту, якое было выклікана перадусім фінансавым крызісам у Расіі, залежнасць ад якой беларускай эканомікі заставалася высокай. У цэлым на працягу 1996-2000 гг. валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 36%, прадукцыя прамысловасці – на 65%, інвестыцыі ў асноўны капітал – на 34%, рознічны таваразварот больш чым у два разы.

Разам з тым на мяжы ХХ-ХХІ стст. захоўваўся шэраг значных эканамічных праблем:

- неэфектыўнасць сельскай гаспадаркі;

- стратнасць 1/3 прамысловых прадпрыемстваў;

- высокая інфляцыя;

- нізкі ўзровень аплаты працы рабочых, служачых, бюджэтнікаў.

У 2001 г. пачаўся новы этап трансфармацыі эканомікі Беларусі. Адбываецца пераход да выкарыстання пераважна эканамічных метадаў дзяржаўнага рэгулявання і рыначных механізмаў гаспадарання пры правядзенні пераўтварэнняў у эканоміцы. Праводзіцца стымуляванне прадпрымальніцкай актыўнасці, спрашчэнне працэсу рэгістрацыі прадпрымальніцкіх структур і г.д.

Асноўнымі прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы эканомікі ў 2000-я гг. былі вызначаны:

- нарошчванне экспарту тавараў і паслуг;

- развіццё аграпрамысловага комплексу і звязаных з ім галін;

- актывізацыя інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці;

- развіццё жыллёвага будаўніцтва.

У 2000-2008 гг. адбываецца няспынны эканамічны рост у розных галінах народнай гаспадаркі. Толькі ў 2009 г. пад уплывам сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу назіраліся застойныя з’явы ў эканоміцы. Дынаміка эканамічных паказчыкаў гэтага перыяду адлюстравана ў табліцы:

 

   
Валавы ўнутраны прадукт, млрд. руб.
У % да папярэдняга года 89,6 105,8 104,7 105,0 107,0 111,4 109,4 110,0 108,6 110,2 100,2
Прадукцыя прамысловасці, млрд. руб.
У % да папярэдняга года 88,3 107,8 105,9 104,5 107,1 115,9 110,5 111,4 108,7 111,5 97,2
Прадукцыя сельскай гаспадаркі, млрд. руб.
У % да папярэдняга года 95,3 109,3 101,8 100,7 106,6 112,6 101,7 106,0 104,4 108,6 101,3
Інвестыцыі ў асноўны капітал, млрд. руб. 22381,6 1809,0 3049,3 4484,6 7131,2 10783,4 15095,8 20374,1 26053,3 37202,3 43377,6
У % да папярэдняга года 69,3 102,1 96,5 106,0 120,8 120,9 120,0 132,2 116,2 123,5 104,7
Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных, тыс. чал. 131,0 95,8 102,9 130,5 136,1 83,0 67,9 52,0 44,1 37,3 40,3
У % да эканамічна актыўнага насельніцтва 2,9 2,1 2,3 3,0 3,1 1,9 1,5 1,2 1,0 0,8 0,9
Намінальная сярэдняя налічаная заработная плата, тыс. руб. 755,1 58,9 123,0 189,2 250,7 347,5 463,7 582,2 694,0 868,2 981,6
Рэальная сярэдняя заработная плата, у % да папярэдняга года 95,0 112,0 129,6 107,9 103,2 117,4 120,9 117,3 110,0 109,0 100,1
Сярэдні памер пенсіі 387,2 36,4 65,0 89,6 113,9 172,6 211,0 277,6 328,2 389,4 429,5
Рэальны памер пенсіі, у % да папярэдняга года 130,3 143,2 122,1 102,3 101,4 132,4 113,2 123,4 105,4 104,7 100,2
Увод у дзеянне агульнай плошчы жылых дамоў, тыс. м² 1948,8 3528,5 3008,9 2810,5 3019,2 3501,5 3785,5 4087,5 4665,1 5102,2 5814,2
Рознічны таваразварот, млрд. руб.
У % да папярэдняга года 77,2 111,8 128,2 111,5 110,3 111,5 120,0 117,4 114,8 119,2 103,2
Індэкс спажывецкіх цэн, у % (снежань да снежня папярэдняга года 344,0 207,5 146,1 134,8 135,4 114,4 108,0 106,6 112,1 113,3 110,1
Індэкс цэн прамысловай прадукцыі, у % (снежань да снежня папярэдняга года) 221,8 268,0 139,1 142,6 128,1 118,8 110,0 109,0 116,8 116,4 111,1

 

Прычынамі эканамічнага росту 2000-2008 гг. з’яўляюцца:

- сусветны эканамічны ўздым;

- асаблівыя гандлёва-эканамічныя адносіны з Расіяй (ва ўмовах эканамічнага росту ў Расіі значна ўзрастаюць экспартныя пастаўкі беларускай прамысловай прадукцыі ў Расію);

- павышэнне даходнасці паліўна-энергетычнага комплексу: на працягу перыяду адбываецца рост цэн на энерганосьбіты (у першую чаргу нафту і газ); нізкія цэны на пастаўку расійскіх энерагносьбітаў і значнае павышэнне цэн на сусветным рынку садзейнічалі ўзрастанню ВУП за кошт рээкспарту нафты, нафтапрадуктаў і калійных солей.

Характэрнай рысай эканамічнай сістэмы Рэспблікі Беларусь з’яўляецца захаванне пануючай ролі дзяржавы ў сістэме ўласнасці (на долю дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый прыходзіцца каля 75% ВУП). Прыватызацыя ажыццяўлялецца шляхам продажу і акцыяніравання асобных прадпрыемстваў.

Структура прамысловасці ў асноўным не змянілася ў параўнанні з савецкім перыядам. Асноўнымі галінамі прамысловай вытворчасці выступаюць нафтахімічная, хімічная, электраэнергетыка, машынабудаванне, металаапрацоўчая, здабыча калійных солей, лёгкая, харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая.

У сельскай гаспадарцы ў асноўным захаваны буйныя адзяржаўленыя гаспадаркі, якія развіваюцца на базе ранейшых калгасаў і саўгасаў. З 2005 г. сельская гаспадарка атрымала значныя бюджэтныя сродкі ў межах праграмы па будаўніцтву аграгарадкоў і г.д.

Рэспубліка Беларусь падтрымлівае шырокія знешнеэканамічныя сувязі. Знешнегандлёвы таваразварот Беларусі перавышае яе валавы ўнутраны прадукт. У 2008 г. экспарт тавараў і паслуг з Беларусі склаў 33 млрд. долараў, імпарт – 39,2 млрд. Асноўнымі прадметамі экспарту з’яўляюцца нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі, трактары, дарожна-будаўнічая і камунальная тэхніка, хімічныя валокны, тэлевізары, халадзільнікі, малочная прадукцыя. Імпарт складаюць пераважна паліўна-энергетычныя рэсурсы, металы, машыны і абсталяванне. На працягу 2000-х гг. ва ўмовах хуткага росту цэн на энерганосьбіты ў структуры экспарту істотна павялічылася доля нафтапрадуктаў (на працягу 2002-2006 гг. яна ўзрасла ў 5 разоў і дасягнула 16,4% ВУП).

Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з’яўляецца Расія. У 2008 г. у структры экспарту на долю Расіі прыходзілася 32%, імпарту – 59,8%. Разам з тым намаганні ўладаў на правявядзенне шматвектарнай знешнеэканамічнай палітыкі прывялі да некаторага змяншэння ўдзельнай вагі Расіі ў структуры знешняга гандлю (у 2004 г. у Расію накіроўвалася 47% экспартнай прадукцыі і ўвозілася 68,2% імпарту). У імпарце з Расіі галоўную ролю маюць энергарэсурсы (нафта і газ), што складае значную долю ў фарміраванні адмоўнага знешнегандлёвага сальда Беларусі. З 2006 г. назіраецца працэс паступовага павышэння цэн на расійскія энерганосьбіты і абмежаванне магчымасцяў іх рээкспарту ў іншыя краіны. У гэтых умовах улады Беларусі нактроўваюць намаганні на пошук альтэрнатыўных Расіі шляхоў паставак энергарэсурсаў. У 2010 г. адбыліся першыя пастаўкі нафты з Венесуэлы.

Важнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Беларусі ў Еўропе з’яўляюцца таксама Украіна, Германія, Літва, Латвія, Нідэрланды, Польшча, Вялікабрытанія. Развіваюцца знешнеэканамічныя сувязі з краінамі далёкага замежжа (Кітай, Індыя, Іран, Венесуэла, В’етнам, Сірыя і г.д.).

Развіццё знешнеэканамічных сувязяў прадугледжвае таксама стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў, што спрыяе прыцягненню замежных інвестыцый, прымяненню прагрэсіўных тэхналогій, павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на сусветным рынку. У 2002 г. у Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 2415 прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі, з іх сумесных – 1140, замежных – 942 прадпрыемствы. Найбольшая колькасць сумесных і замежных прадпрыемстваў была створана з Расіяй, Польшчай, Германіяй, ЗША.

Са знешнеэканамічнай дзейнасцю таксама непасрэдна звязана функцыянаванне свабодных эканамічных зон (СЭЗ) “Брэст”, “Мінск”, “Гомель-Ратон”, “Витебск”, “Гроднаінвест”, “Магілёў”, але на іх долю ў 2001 г. прыходзілася толькі каля 2 % экспарту і імпарту Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 1990-2000-я гг. характарызуецца пераходам ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы да рэгулюемай рыначнай эканомікі. Рэспубліка Беларусь у асноўным захавала эканамічны патэнцыял савецкага перыяду. На сучасным этапе ажыццяўляецца палітыка, накітраваная на інтэграцыю Беларусі ў сусветную эканоміку пры захаванні эканамічнай незалежнасці.

 

Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.

Пасля набыцця дзяржаўнай незалежнасці Беларусі пачынаецца працэс станаўлення самастойнай сістэмы адукацыі, навукі, культуры. На дадзены працэс аказалі істотны ўплыў:

- дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця;

- актывізацыя адукацыйных, навуковых, культурных кантактаў з замежнымі краінамі;

- камерцыялізацыя духоўнай сферы жыцця грамадства.

3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця адукацыі ў 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. Ён гарантаваў стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, арыентаваў на агульначалавечыя каштоўнасці. 3 1998 г. пачалася рэформа агульнаадукацыйных школ: ажыццяўляўся пераход школ на 12-гадовае навучанне, у тым ліку абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы.

У 1990-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб’яднала 44 універсітэты і акадэміі. Акрамя таго, узніклі 20 недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, з якіх захавалася з часам 12. Значна ўзрастае колькасць асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю. Так, у 2004 г. студэнтам стаў амаль кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў у разліку на 10 тыс. насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з’яўляецца найвышэйшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны.

Ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу 1991-1995 гг. тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся: колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў 2 разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту – у 4 разы. Разам з тым, у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’явіліся новыя навуковыя ўстановы: інстытуты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыёбіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі быў пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс “Сосны”, у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыёэкалагічных праблем. Роля вядучай навуковай установы нададзена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у якой сканцэнтравана каля 70% фундаментальных даследаванняў краіны. Навука вызваляецца з-пад дробязнай рэгламентацыі органаў дзяржаўнай улады.

Для развіцця беларускай мастацкай культуры характэрны адыход ад афіцыйнага стылю “сацыялістычнага рэалізму”; плюралізм жанраў і стыляў мастацкага адлюстравання з’яў рэчаіснасці, творчы пошук не толькі на аснове ўласных традыцый, але і сусветных тэндэнцый.

У беларускай літаратуры 1990-2000-х гг. ідзе адраджэнне стыляў мінулых літаратурных эпох, фарміруюца накірункі мадэрнізму і постмадэрнізму. Узнікае вялікая колькасць новых літаратурных аб’яднанняў. Найбольш распаўсюджанымі жанрамі мастацкай літаратуры з’яўляюцца:

- адлюстраванне сацыяльных з’яў рэчаіснасці;

- адлюстраванне гістарычнага мінулага;

- маральна-этычная праблематыка і г.д.

Найбольш значныя прадстаўнікі беларускай літаратуры на сучасным этапе: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Ніл Гілевіч, Леанід Дайнека, Алесь Дудараў, Вольга Іпатава, Алесь Разанаў, Іван Пташнікаў і інш.

Аналагічныя працэсы адбываюцца ў сферы тэатральнага і музычнага мастацтва. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца штогадовы міжнародны фестываль “Славянскі базар” у Віцебску.

У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся плюралістычныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Жыльбел”, “Верхні горад” і інш. З’явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В. Шаранговіча, Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага і інш. Шырокую вядомасць атрымалі мастакі М. Савіцкі,М.Селяшчук і А.Ксяндзоў. Традыцыі беларускай школы скульптуры працягваюць В. Борзды, В.Ковач, К. Селіханаў, У. Жбанаў.

Акрамя стварэння новых культурных каштоўнасцей перад грамадствам паўстала пытанне захавання гістарычнай спадчыны. У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”. Помнікі культурней спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах - гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-археалагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх.

Апошнім часам адраджаецца і актыўна развіваецца каля 40 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічае больш за 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў народных майстроў.

Такім чынам, у перыяд пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларусі адбываецца працэс дэмакратызацыі ў галіне адукацыі, навукі, культуры; духоўная сфера жыцця беларускага грамадства ўключаецца ў сусветныя сацыяльна-культурныя працэсы.

 

Асноўныя паняцці:

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”, Рэспубліка Беларусь, дзяржаўныя сімвалы РБ, Закон аб грамадзянстве РБ, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Узброеныя Сілы РБ, парламенцкая рэспубліка, Вярхоўны Савет ХІІ склікання, Савет Міністраў, шматпартыйнасць, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт, Канстытуцыйны Суд РБ, прэзідэнцкая рэспубліка, рэферэндум 1995 г., Вярхоўны Савет ХІІІ склікання, рэферэндум 1996 г., новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дэкрэты, Нацыянальны сход РБ, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, стабілізацыя дзяржаўнай улады, рэферэндум 2004 г., бяз’ядзерная, нейтральная дзяржава, шматвектарная знешняя палітыка, глабалізацыя, Выканаўчы камітэт СНД, Саюз Беларусі з Расіяй, Адзіная эканамічная прастора, ЕўразЭС, “Усходняе партнёрства”, радзяржаўленне, прыватызацыя, лібералізацыя цэн, рыначная інфраструктура, Нацыянальны банк, беларускі рубель, эканамічны крызі 1991-1995 гг., эканамічны ўздым 2000-2008 гг., сумесныя прадпрыемствы, замежныя інвестыцыі, свабодныя эканамічныя зоны.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Калі была ўхвалена Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі? Дайце агульную характарыстыку дадзенага дакумента. Якія падзеі абумовілі яго з’яўленне?

2. Калі Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі набыла статус канстытуцыйнага закона? Якія падзеі гэта абумовілі?

3. Якія дзяржаўна-палітычныя пераўтварэнні былі праведзены ў Беларусі пасля правалу жнівеньскага путчу?

4. Калі афіцыйна спыніў сваё існаванне СССР? Які ўдзел у гэтым прыняла кіраўніцтва Беларусі?

5. Якім чынам адбываўся працэс фарміравання інстытутаў і органаў кіравання незалежнай беларускай дзяржавы?

6. Якую рэакцыю атрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі на міжнароднай арэне?

7. Якія асноўныя перыяды можна вылучыць у грамадска-палітычным развіцці Рэспублікі Беларусь у 1990-2000-я гг.? У чым іх спецыфіка?

8. Вызначце асаблівасці функцыянавання органаў дзяржаўнай улады РБ у перыяд парламенцкай рэспублікі.

9. Якія працэсы характарызуюць грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове 1990-х гг.? Якія склаліся ў гэты перыяд асноўныя грамадска-палітычныя сілы?

10. Назавіце буйнейшыя палітычныя партыі Беларусі, якія склаліся ў першай палове 1990-х гг.

11. Калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь? Дайце агульную характарыстыку першай рэдакцыі Асноўнага закона.

12. Калі адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі? Якім чынам была пераўладкавана сістэма дзяржаўнай улады пасля 1994 г.?

13. Якія пытанні выносіліся на рэферэндумы 1995 і 1996 гг.? Якімі былі палітычныя наступствы гэтых рэферэндумаў?

14. Якім чынам арганізавана сістэма дзяржаўнай улады ў РБ паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі 1996 г.?

15. Дайце агульную характарыстыку грамадска-палітычнага жыцця ў РБ у 1996-2010 гг. назавіце буйнейшыя палітычныя падзеі гэтага перыяду.

16. Вызначце асноўныя накірункі знешняй палітыкі РБ у 1990-2000-я гг.

17. У склад якіх міжнародных арганізацый увайшла Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці? Якія гэта мела знешнепалітычныя вынікі?

18. Якое месца займае Беларусь у сусветным працэсе глабалізацыі? Падумайце, якія могуць быць перспектывы міжнароднай дзейнасці РБ у дадзеным кантэксце?

19. Якую ролю адыграла Беларусь у фарміраванні і дзейнасці СНД? Якія органы СНД знаходзяцца на тэрыторыі РБ?

20. Дайце агульную характарыстыку адносін Беларусі з Расіяй у 1990-2000-я гг. Вызначце дасягненні і няўдачы ў працэсе дзяржаўнай інтэграцыі Беларусі і Расіі?

21. У склад якіх інтэграцыйных структур, утвораных на тэрыторыі былога СССР, уваходзіць РБ?

22. Які характар маюць адносіны Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза? Што такое “Усходняе партнёрства”?

23. Назавіце краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, з якімі наладжана цеснае сцпрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь.

24. Вызначце асноўныя накірункі рэфармавання сацыяльна-эканамічнай сістэмы Беларусі пасля набыцця незалежнасці РБ?

25. Укажыце асноўныя праявы сацыяльна-эканамічнага крызісу 1991-1995 гг. Вызначце прычыны крызісу.

26. Якія змены ў структуры ўласнасці адбыліся ў эканоміцы РБ у першай палове 1990-х гг.?

27. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў РБ у другой палове 1990х гг. Якія меліся пазітыўныя і негатыўныя рысы ў эканамічным развіцці дадзенага перыяду?

28. Вызначце асноўныя прыярытэты дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў 2000-я гг.

29. Прааналізуйце дынаміку эканамічнага росту ў 2000-2008 гг. Вызначце сектары эканомікі, якія найбольш паспяхова развіваліся ў гэты перыяд?

30. Укажыце асноўныя прычыны эканамічнага ўздыму 2000-2008 гг.

31. Вызначце асаблівасці сацыяльна-эканамічнай сістэмы Беларусі на сцчасным этапе.

32. Які характар мае структура прамысловасці Беларусі ў сучасны перыяд? Якія галіны прамысловасці найбольш эфектыўна развіваюцца ў 2000-я гг.?

33. Дайце агульную характарыстыку знешнеэканамічнай дзейнасці РБ у 2000-я гг.

34. Якія дзяржавы з’яўляюцца асноўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Беларусі на сучасным этапе?

35. Вызначце асноўныя асаблівасці развіцця духоўнай сферы грамадства ў Беларусі ў 1990-2000-я гг.

36. Якія змены адбываюцца ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі ў 1990-2000-я гг.?

37. Ахарактарызуйце становішча беларускай навукі ў 1990-2000-я гг.

38. Якія асноўныя тэндэнцыі можна вылучыць у развіцці мастацкай культуры Беларусі ў 1990-2000-я гг.

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Фарміраванне інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы ў Беларусі.

2. Палітычныя партыі ў Беларусі ў 1990-2000-я гг.

3. Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных інстытутаў у незалежнай РБ.

4. Нацыянальныя меншасці ў РБ у 1990-2000-я гг.

5. Роля Беларусі ў стварэнні дзейнасці Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

6. Палітычныя і эканамічныя ўзаемаадносіны Беларусі з краінамі Еўрапейскага Саюза ў 1990-2000-я гг.

7. Развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы ў незалежнай Беларусі.

8. Дзейнасць свабодных эканамічных зон у Беларусі ў 1990-2000-я гг.

9. Эвалюцыя адукацыйнай сістэмы Беларусі ў 1990-2000-я гг.

10. Беларуская навука на сучасным этапе: дасягненні, цяжкасці, перспектывы.


Читайте також:

  1. ВОПРОС23:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
  2. Знешняя палітыка РБ у 1990-2000-я гг.
  3. Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.
  4. Развіццё прамысловасці.
  5. Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін.
  6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  7. Сацыяльнае развіццё.
  8. Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
  9. Тэма 8:Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ у 17 – 18 стст.
  10. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
  11. Эканамічнае развіццё БССР (канец 1920-х – 1930-я гг.)




Переглядів: 792

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Знешняя палітыка РБ у 1990-2000-я гг. | Аристотель «Поэтикасы»

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

 

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.011 сек.