Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Контакти
 


Тлумачний словник
Авто
Автоматизація
Архітектура
Астрономія
Аудит
Біологія
Будівництво
Бухгалтерія
Винахідництво
Виробництво
Військова справа
Генетика
Географія
Геологія
Господарство
Держава
Дім
Екологія
Економетрика
Економіка
Електроніка
Журналістика та ЗМІ
Зв'язок
Іноземні мови
Інформатика
Історія
Комп'ютери
Креслення
Кулінарія
Культура
Лексикологія
Література
Логіка
Маркетинг
Математика
Машинобудування
Медицина
Менеджмент
Метали і Зварювання
Механіка
Мистецтво
Музика
Населення
Освіта
Охорона безпеки життя
Охорона Праці
Педагогіка
Політика
Право
Програмування
Промисловість
Психологія
Радіо
Регилия
Соціологія
Спорт
Стандартизація
Технології
Торгівля
Туризм
Фізика
Фізіологія
Філософія
Фінанси
Хімія
Юриспунденкция






УВОДЗІНЫ

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

Кафедра грамадскіх навук

Метадычныя рэкамендацыі па курсу

“Гісторыя Беларусі”

(для студэнтаў завочнай формы навучання ўсіх

факультэтаў і спецыяльнасцей)

Гродна, 2009

УДК 94(476)(072)

ББК 63.3(4 Беи) Я 73

М 54

 

Рэцэнзент: кандыдат гістарычных навук, ст. выкладчык кафедры гісторыі Беларусі УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі КупалыА.К. Гецэвіч

 

 

Рыбак Н.А., Сцяцкевіч П.Т.

 

М 54
Метадычныя рэкамендацыі па курсу “Гісторыя Беларусі” (для студэнтаў завочнай формы навучання ўсіх факультэтаў і спецыяльнасцей) / Н.А. Рыбак, П.Т. Сцяцкевіч. – Гродна: ГДАУ, 2009. – 80 с.

 

 

УДК 94(476)(072)

ББК 63.3(4 Беи) Я 73

 

 

Рэкамендавана міжфакультэцкай метадычнай камісіяй эканамічнага факультэта і факультэта бугалтарскага ўліка УА “ГДАУ” (пратакол № 9 ад 20 мая 2009 г.).

 

 

© УО «Гродненский государственный аграрный университет», 2009

© Рыбак Н.А., Сцяцкевіч П.Т. 2009

 

УВОДЗІНЫ

Курс “Гісторыя Беларусі” з’яўляецца адным з абавязковых гуманітарных курсаў для факультэтаў ГДАУ. Гэта інтэгрыраваны курс айчыннай гісторыі, які прадугледжвае асвятленне нашай мінуўшчыны ў цеснай сувязі з сусветнай гісторыяй. Актуальнасць вывучэння дысцыпліны ў кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай гісторыі абумоўлена тым, што беларускі народ гістарычна сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння розных сацыяльна-эканамічных і этнакультурных супольнасцей пад уплывам еўразійскіх цывілізацыйных і геапалітычных фактараў. Улік уплыву на працэс гістарычнага развіцця беларускага народа розных культурана-цывілізацыйных фактараў, перш за ўсё ўсходнеславянскага і ўсходнееўрапейскага, адлюстроўвае патрэбнасць сучаснага беларускага соцыума ў самасвядомасці і асэнсаванні свайго мінулага, сучаснасці і будучыні.

Мэтамі вывучэння дысцыпліны ў ВНУ з’яўляюцца фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, і выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.

Прапануемы метадычны дапаможнік складзены на аснове дзеючай тыпавой вучэбнай праграмы “Гісторыя Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцей ВНУ (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г.).

Курс разлічаны на адзін семестр навучання. Структураванне зместу навучальнай дысцыпліны ажыццяўляецца праз вылучэнне ў ім больш вялікіх дыдактычных адзінак – модуляў. Гэта дазваляе улічваць магчымасць вывучэнне гісторыі Беларусі на аснове праблемна-модульнага прынцыпу, які прадугледжвае засваенне асноўных заканамернасцей і асаблівасцей працэсаў этнагенэзу, дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа, улік уплыву геапалітычных фактараў.

Тэматыка практычных (семінарскіх) заняткаў разлічана на 10 гадзіны (5 заняткаў). Кожны з модуляў уключае план семінара, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, тэмы рэфератаў. Рэфератыўнае паведамленне змяшчае інфармацыю, якая паглыбляе веды студэнтаў па таму ці іншаму пытанню агульнай тэмы модуля. Акрамя гэтага пасля кожнай тэмы даецца асноўная тэрміналогія, на якую трэба звярнуць увагу пры падрыхтоўцы да семінараў. Таксама ў якасці дадатка прапануецца спіс грамадска-палітычных і культурных дзеячаў Беларусі, якія адыгралі значную ролю ў разглядаемых падзеях.

Вялікі аб’ём матэрыялу і навуковая праблематыка нацыянальнай гісторыі патрабуюць у працэсе падрыхтоўкі сістэмнага і змястоўнага падыходу. Таму кожны модуль заканчваецца праверачным тэстам, выкарыстанне якога якасна ўзнімае ступень засваення матэрыялу і ўзровень падрыхтаванасці студэнтаў.

Для стварэння свайго ўласнага меркавання, добрага разумення праблематыкі трэба выкарыстоўваць шэраг крыніц, манаграфій і артыкулаў, спіс якіх ёсць у кожным модулі. Усе тэмы практычных заняткаў уключаны ў спіс пытанняў для выніковага іспыту.

 

Модуль 0. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

· перыядызацыю сусветнай і айчынай гісторыі;

· фармацыйную і цывілізацыйную тэорыі гістарычнага развіцця;

· асноўныя айчынныя гістарыяграфічныя школы.

Студэнты павінны ўмець:

· уяўляць падзеі гісторыі Беларусі ў кантэксце ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі;

· параўноўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей мадэрнізацыі баларускага грамадства на розных этапах яго развіцця;

· адрозніваць айчынныя гістарыяграфічныя школы.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя, тыпы цывілізацый. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Пытанні для самастойнага вывучэння модуля

1. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі і мэты курса.

2. Першыя цывілізацыі ў свеце, тыпы цывілізацый.

3. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі Беларусі.

4. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

5. Гістарыягрыфія гісторыі Беларусі.

6. Крыніцы гісторыі Беларусі.

Асноўная літаратура

1. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. Мн., 2000.

2. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М. Касцюк. - Мн., 2000.

3. Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чаркасаў і інш. – Мн., 2005.

4. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Мн., 2006

5. Котов, А.И. История Беларуси и мировые цивилизации / А.И. Котов. – Мн., 2006.

6. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюк М. – Мн., 1994–1995.

7. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М.В. Бiч i iнш. – Мн., 1993–2003.

Дадатковая літаратура

1. Археалогiя Беларусi: У 4-х т.- Мн., 1999.

2. Археалогiя i нумiзматыка Беларусi. Энцыклапедыя. - Мн., 1993.

3. Карев, Д.В. Белорусская историография конца ХVІІІ – нач. ХХ веков // Наш Радавод. – Кн. 5. – Ч.1. – Гродна, 1993.

4. Копысский, З.Ю., Чепко, В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма. – Мн., 1986.

Асноўныя паняцці па тэме

Гісторыя (ад грэч.) – апавяданне пра мінулае, даследаванне мінулага. У сучасным паняцці: 1) працэс развіцця прыроды і грамадства ў цэлым; 2) комплекс грамадскіх навук, якія вывучаюць мінулае грамадства для пазнання і разумення яго сучаснага і перспектыў развіцця.

Генеалогія – навука, якая вывучае гісторыю і паходжанне родаў, асобных іх прадстаўнікоў, устанаўлівае роднасныя сувязі, складае радаводы; цесна спалучана з геральдыкай і іншымі дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі.

Нумізматыка – навука, якая вывучае гісторыю грашова-вагавых сістэм розных эпох і краін, характар іх узаемаадносін у працэсе эканамічных, палітычных і культурных кантактаў этнасаў і дзяржаў, грашовае абарачэнне і яго узаемасувязі з таварным рынкам, арганізацыю і тэхніку манетнай вытворчасці, грашовыя рэформы.

Сфрагістыка – дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання.

Этналогія (этнаграфія) – навука, якая вывучае паходжанне, рассяленне, побыт і культуру этнасу (народа).

Фармацыя – грамадства на пэўнай ступені развіцця з панаваннем адпаведнага спосабу вытворчасці.

Цывілізацыя – устойлівая культурна-гістарычная супольнасць людзей, для якой характэрны падобныя культурныя і духоўныя каштоўнасці і традыцыі, так сама падобныя ўмовы матэрыяльнай вытворчасці і сацыяльна-палітычнага развіцця, спецыфічны лад жыцця і пэўныя геаграфічныя рамкі.

Гістарычная перыядызацыя – падзел адзінага гістарычнага працэсу на эпохі (вякі) і перыяды ў адпаведнасці з вылучанамі ступенямі сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, якія паслядоўна праходзіў пэўны этнас (племя, народнасць, нацыя) або насельніцтва рэгіёна, краіны, кантынента.

Гістарычныя крыніцы – канкрэтныя носьбіты дакладнай гістарычнай інфармацыі, якія былі вылучаны і даследаваны на аснове навуковай метадалогіі з выкарыстаннем спецыяльнай гістарыяграфічнай методыкі, прайшлі праверку на дакладнасць, атрымалі атрыбутыўную класіфікацыю (вызначэнне месца, часу, культурнай, этнічнай або персанальнай прыналежнасці).

Знакамітыя дзеячы

Ляўданскі А., Палікарповіч К., Загарульскі Э., Чарняўскі М., Лысенка І., Штыхаў Г., Ісаенка У., Побаль Л., Ткачоў М., Шадыра В., і інш. – беларускія вучоныя-археолагі, якія, абапіраючыся на даныя навуковых археалагічных экспедыцый, праведзеных у 20–90 гг. ХХ ст., абгрунтавалі перыядызацыю і вызначылі асноўныя характарыстыкі эпохі першабытнасці і ранняга сярэдневечча на тэрыторыі Беларусі.

Ластоўскі Вацлаў (1883-1938) – удзельнік стварэння БСГ. Загадчык першай нацыянальнай кнігарні ў Вільні, сакратар рэдакцыі газеты “Наша ніва”. У 1910 г. выдаў “Кароткую гісторыю Беларусі”. Вядомы як пісьменнік.

Карскі Яўхім (1860-1931) – філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф і палеограф, фалькларыст. Аўтар капітальных даследаванняў па дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы, фальклору, гісторыі беларускай літаратуры. Яго фундаментальная трохтомная праца “Беларусы” названа энцыклапедыяй беларусазнаўства. У ёй упершыню была навукова абгрунтавана нацыянальная самабытнасць беларусаў.

Раманаў Еўдакім (1855-1922) – беларускі этнограф, фалькларыст, археолаг і антраполаг. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Асноўная праца – “Беларускі зборнік” – своеасаблівая энцыклапедыя побыту і культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу.

Нікіфароўскі Мікалай (1845-1910) – беларускі этнограф і фалькларыст, апублікаваў каля 20 даследаванняў па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Віцебшчыны, якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнню матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў.

Доўнар-Запольскі Мітрафан (1867-1934) – беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст. Апублікаваў больш за 150 навуковых прац па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі і Літвы, дзекабрысцкаму руху, беларускай этнаграфіі, фальклору і літаратуры.

Ігнатоўскі Ўсевалад (1881-1931) – беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. У 1921-1926 гг. наркам асветы БССР. Прафесар, дэкан, намеснік рэктара БДУ. З 1926 г. старшыня Інбелкульта; у 1929 – 1931 гг. – прэзідэнт Беларускай Акадэміі Навук. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Беларусі, сярод якіх “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. У 1931 г. абвінавачаны ў “нацыянал-ухілізме”. Скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны.

Пічэта Ўладзімір (1878-1947) – гісторык, акадэмік АН БССР. У 1921-1929 гг. першы рэктар БДУ. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, а таксама па крыніцазнаўству, краязнаўству, гісторыі права. Напісаў “Гісторыю Беларусі” (ч. 1. Мн., 1924).

Біч М., Бохан Ю., Галенчанка Г., Галубовіч В., Грыгор’ева В., Ермаловіч М., Касцюк М., Коўкель І., Круталевіч В., Крэнь І., Куль-Сяльвестрава С., Лойка Л., Люты А., Марозава С., Міхнюк У., Сагановіч Г., Снапкоўскі У., Сташкевіч Н., Шыбека З., Ярмусік Э. - сучасныя беларускія вучоныя-гісторыкі, якія займаюцца эпохай сярэднявечча, праблемамі новай і навейшай гісторыі.

Праверачны тэст

1. Галоўнымі функцыямі гісторыі з’яўляюцца:

1) пазнавальная; 4) прагнастычная;
2) практычная; 5) выхаваўчая.
3) крэатыўная;  

2. Да групы ўласнагістарычных метадаў даследавання адносяцца:

1) сінтэз; 4) рэтраспектыўны;
2) сінхронны; 5) лагічны.
3) параўнальна-гістарычны;  

3. Канцэпцыю матэрыяльнага тлумачэння гісторыі распрацаваў:

1) Герадот; 4) К. Маркс;
2) Ж.-Ж. Русо; 5) М. Данілеўскі.
3) О. Шпенглер;  

4. У адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана можна выдзеліць наступныя стадыі сацыякультурнага развіцця чалавецтва:

1) дзікасць; 4) феадалізм;
2) варварства; 5) капіталізм.
3) цывілізацыя;  

5. Згодна з вучэннем аб сацыяльна-эканамічных фармацыях перыяд капіталізму ў гісторыіБеларусі ахоплівае час:

1) 1795-1900 гг.; 4) 1861-1914 гг.;
2) 1825-1914 гг.; 5) 1861-1917 гг.
3) 1863-1917 гг;  

6. Да гістарычных крыніц не адносяцца:

1) пісьмовыя; 4) этнаграфічныя;
2) археалагічныя; 5) геаграфічныя.
3) фонадакументы;  

7. Аўтарам “Кароткай гісторыі Беларусі”, выдадзенай у 1910 г. у Вільні быў:

1) У. Ігнатоўскі; 4) У. Пічэта;
2) В. Ластоўскі; 5) В. Шчарбакоў.
3) М. Доўнар-Запольскі;  

8. Іван Грыгаровіч з’яўляецца аўтарам:

1)“Гісторыі літоўскага народа”; 4)“Беларускага архіва старажытных грамат”;
2) “Падарожжа па Палессі і беларускім краі”; 5) “Кароткага нарыса гісторыі Беларусі”.
3)“Гісторыі беларускага народа”;  

9. Заснавальнікі археалогіі і музейнай справы ў Беларусі:

1) К. Тышкевіч; 4) Я. Тышкевіч;
2) М. Баброўскі; 5) Я. Карскі.
3) П. Шэйн;  

10. Навейшы час у гісторыі Беларусі ўключае:

1) XV-XVII ст.; 4) XIX – пачатак XX ст.;
2) XVII-XIX ст.; 5) 1918 -1991 гг.
3) 1918 г. - да нашых дзён;  

Читайте також:

  1. УВОДЗІНЫ




Переглядів: 834

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
схемалар | Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

 

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.005 сек.