Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Контакти
 


Тлумачний словник
Авто
Автоматизація
Архітектура
Астрономія
Аудит
Біологія
Будівництво
Бухгалтерія
Винахідництво
Виробництво
Військова справа
Генетика
Географія
Геологія
Господарство
Держава
Дім
Екологія
Економетрика
Економіка
Електроніка
Журналістика та ЗМІ
Зв'язок
Іноземні мови
Інформатика
Історія
Комп'ютери
Креслення
Кулінарія
Культура
Лексикологія
Література
Логіка
Маркетинг
Математика
Машинобудування
Медицина
Менеджмент
Метали і Зварювання
Механіка
Мистецтво
Музика
Населення
Освіта
Охорона безпеки життя
Охорона Праці
Педагогіка
Політика
Право
Програмування
Промисловість
Психологія
Радіо
Регилия
Соціологія
Спорт
Стандартизація
Технології
Торгівля
Туризм
Фізика
Фізіологія
Філософія
Фінанси
Хімія
Юриспунденкция






Г) Арфаэпія

Вялікую ўвагу будучыя рэжысёры павінны звяртаць на вывучэнне і засваенне норм літаратурнага вымаўлення (арфаэпія),

Арфаэпія – слова грэчаскага паходжання і азначае “правільная мова” – правільнае літаратурнае вымаўленне. Слова арфаэпія – азначае яшчэ і раздзел мовазнаўства, які яе вывучае.

 

Любая нацыянальная мова існуе ў дзвюх формах – літаратурнай і дыялектнай. Агульнанацыянальная мова – паняцце больш шырокае, чым паняцце літаратурнай мовы, бо ўключае ў сябе не толькі мову літаратуры, але таксама гаворкі і дыялекты. “Сучасная беларуская мова пачала фарміравацца толькі ў ХІХ стагоддзі, а за яе аснову быў узяты дыялект цэнтральных раёнаў Беларусі. Паколькі арфаэпія абапіраецца не на дыялектную, а на літаратурную мову, арфаэпічныя нормы пачалі складацца ў Беларусі параўнальна позна. Пытанне аб беларускай арфаэпіі ў большай альбо меншай меры пачало вырашацца толькі ў 30-я гады ХХ стагоддзя”. [7,с.13] Многія дыялектныя асаблівасці вымаўлення, натуральныя для насельніцтва той альбо іншай мясцовасці, з’яўляюцца адхіленнем ад літаратурнай мовы.

Беларуская літаратурная мова – гэта ў сваёй аснове агульнанародная мова, але апрацаваная і адшліфаваная. Літаратурная мова багацейшая за любую асобна ўзятую мясцовую гаворку і сваім слоўнікавым складам, і сваёй фразеалогіяй, і сінтаксічнымі канструкцыямі. Вядома, літаратурнай мовай з’яўляецца не толькі мова мастацкай літаратуры, а і мова перыядычнага і навуковага друку, школы, радыё, тэатра, тэлебачання. Істотнай адзнакай літаратурнай мовы з’яўляецца наяўнасць у ёй агульнапрынятых нормаў, інакш кажучы, літаратурная мова гэта нармалізаваная агульнанародная мова. Сучасная беларуская мова, як і любая іншая літаратурная мова, мае свае лексічныя, граматычныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя нормы.

Арфаэпічныянормы, як нормы вуснай формы літаратурнай мовы, патрабуюць адзінага вымаўлення гукаў і спалучэння гукаў у словах і спалучэннях слоў. Літаратурнае вымаўленне гаворыць пра культуру вуснай мовы, чалавека і яго культуру ўвогуле. Калі ў дачыненне да пісьмовай формы мовы зразумела, што маецца на ўвазе пад яе правільнасцю, то ў адносінах да вуснай мовы паняцце правільнасці менш выразнае і акрэсленае. Тым не менш існуюць пэўныя фанетычныя рысы, якія лічацца абавязковымі для літаратурнага вымаўлення.

Гэта пэўны характар мяккасці зычных як перад галоснымі, так і перад зычнымі, цвёрдасць зычных ч і р, вымаўленне нескладовага ў і афрыкаты дж у адпаведных фанетычных пазіцыях, аканне і яканне (вымаўленне ненаціскных галосных) і інш.

Вось менавіта гэтыя рысы і адрозніваюць беларускую мову ад суседніх славянскіх моў, найбольш блізкіх да яе паводле лексічнага складу.

Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормаў літаратурнага вымаўлення з’яўляецца захаванне ў мове дыялектных рыс, якія не супадаюць з фанетычнымі рысамі літаратурнай мовы.

Іншай распаўсюджанай прычынай парушэння арфаэпічных нормаў з’яўляецца двухмоўная сітуацыя, калі адзін і той жа чалавек карыстаецца то рускай, то беларускай мовай. Пры слаба выпрацаваных навыках вымаўлення звычайна парушаюцца арфаэпічныя правілы як той, так і другой мовы. Адхіленні, выкліканыя гэтай прычынай, сведчаць пра недасканалае валоданне рускай і беларускай мовамі.

Арфаэпічныя нормы, як і іншыя моўныя з’явы, стабільныя толькі адносна, яны падвяргаюцца зменам. Гэтыя змены абумоўлены тымі самымі прычынамі, якія выклікаюць і адхіленні ад вымаўленчых нормаў. Для эвалюцыі беларускага літаратурнага вымаўлення найбольшае уздзеянне маюць прычыны, звязаныя з уплывам дыялектнай мовы. Удакладненне правіл арфаграфіі таксама прыводзіць да змянення гучання слоў.

Такім чынам, для таго, каб мова магла быць зручным сродкам камунікацыі, трэба строга прытрымлівацца вымаўленчых нормаў, бо гэта стварае адзіны моўны фон. Захаванне нормаў літаратурнага вымаўлення забяспечвае рэжысёру і выканаўцу разнастайнасць шляхоў падыходу да надання выкананню твора моўнай выразнасці, што з’яўляецца празмерна важным для ўспрыняцця тэкста, так як дапамагае слухачам сканцэнтраваць сваю ўвагу на яго змесце. Парушэнне нормаў літаратурнага вымаўлення адцягвае ўвагу слухачоў, перашкаджае яго ўспрыняццю.

Для авалодання нормамі літаратурнага вымаўлення трэба ўважліва ўслухоўвацца ў яго лепшыя ўзоры і засвойваць іх. Пазбегнуць адхіленняў у арфаэпіі чалавек можа ў тым выпадку, калі заўважыць адрозненні, якія існуюць паміж узорным і ўласным вымаўленнем.

З першых дзён навучання рэжысёр свята і выканаўца павінны выхоўваць слыхавую ўвагу, кантраляваць слыхам усю работу над мовай. Гэта і будзе азначаць практычнае, а не толькі тэарэтычнае засваенне норм. Вялікую дапамогу тут можа аказаць і праслухоўванне запісаў узораў літаратурнага вымаўлення, майстроў беларускага слова, акцёраў. А яшчэ больш важна час ад часу запісваць на магнітафон словы і тэксты ў сваім выкананні, праслухоўваць запіс, для таго каб праверыць і выправіць вымаўленне.

Патрабаваннем да рэжысёра народнага свята з’яўляецца валоданне не толькі нормамі літаратурнага вымаўлення, але вывучэнне і выкарыстанне дыялектаў, мясцовых гаворак, якія надаюць народнаму святу каларыт і непаўторнасць.

Што тычыцца логікі мовы, гэта пытанне падрабязна разглядаецца ў спецыяльнай тэме “Логіка мовы ў моўным дзеянні”, там жа дадзены і спіс неабходнай літаратуры.

 

 

Мастацтва выканаўцы, вядучага свята – гэта мастацтва моўнага ўзаемадзеяння, якое складаецца з шэрагу элементаў унутранай і знешняй тэхнікі, арганічна ўзаемазвязаных паміж сабой. Бясспрэчна, дзейнічаць словам, не валодаючы сканцэнтраванай увагай, адносінамі, навыкамі перадачы сваіх бачанняў слухачам, гледачам, лагічнай, эмацыянальнай і мастацкай перспектывамі і г.д. Таксама нельга казаць аб майстэрстве моўнага ўзаемадзеяння, калі галасамоўны апарат не здольны перадаць усю палітру ўнутранага жыцця выканаўцы, вядучага свята на сцэнічнай пляцоўцы. Тэхніка патрэбна для таго, каб забыць аб ёй у моманты творчасці. Вядома, што на інтуіцыю адклікаецца только тое, што натрэніравана. Значыць, неабходна развіваць прыродныя галасамоўныя дадзеныя да такой ступені, каб апарат увасаблення быў падпарадкаваны ўнутраным загадам асобы стваральніка.




Переглядів: 675

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
В) Дыкцыя | Тэкст лекцыі.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

 

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.004 сек.