Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Контакти
 


Тлумачний словник
Авто
Автоматизація
Архітектура
Астрономія
Аудит
Біологія
Будівництво
Бухгалтерія
Винахідництво
Виробництво
Військова справа
Генетика
Географія
Геологія
Господарство
Держава
Дім
Екологія
Економетрика
Економіка
Електроніка
Журналістика та ЗМІ
Зв'язок
Іноземні мови
Інформатика
Історія
Комп'ютери
Креслення
Кулінарія
Культура
Лексикологія
Література
Логіка
Маркетинг
Математика
Машинобудування
Медицина
Менеджмент
Метали і Зварювання
Механіка
Мистецтво
Музика
Населення
Освіта
Охорона безпеки життя
Охорона Праці
Педагогіка
Політика
Право
Програмування
Промисловість
Психологія
Радіо
Регилия
Соціологія
Спорт
Стандартизація
Технології
Торгівля
Туризм
Фізика
Фізіологія
Філософія
Фінанси
Хімія
Юриспунденкция






Тэкст лекцыі.

 

У справе комплекснага выхавання асобы значная роля належыць мастацтву, звязанаму з жывым словам. І не выпадкова, што само грамадскае развіццё дае жыццё розным формам мастацкай творчасці, дзе слову адводзіцца галоўная роля.

Сярод гэтых разнастайных форм трывалае месца займаюць літаратурныя кампазіцыі і мантажы. І гэта заканамерна, паколькі кампазіцыя і мантаж валодаюць велізарнымі магчымасцямі. Яны дапамагаюць не толькі творчаму росту іх стваральнікаў і выканаўцаў, але і выхоўваюць яе удзельнікаў і слухачоў з пазіцый высокаграмадзянскіх, нацыянальна-патрыятычных, гуманістычных, маральных прынцыпаў сучаснага грамадства. А гэта, ў сваю чаргу, павышае патрабавальнасць да ідэйна-мастацкага гучання літаратурных кампазіцый і мантажоў як з боку тэксталагічнай асновы, так і з боку майстэрства іх выканання.

Тэксталагічная аснова літаратурнных кампазіцый і мантажоў выконвае вялікую ролю ў іх мастацкім існаванні і ўздзеянні.

Паколькі рэжысёр-пастаноўшчык кампзіцый і мантажоў як правіла з’яўляецца іх аўтарам, то важнае месца ў яго працы павінен заняць працэс стварэння тэкставых варыянтаў твораў.

“Кампазіцыя”- (лацінскае)- пабудова мастацкага твора, канкрэтная сістэма сродкаў, іх сувязяў і адносін, характарызуючых жыццёвы працэс, паказаны ў творы[21,с.153]

Увогуле, законамі кампазіцыі пранізаны ўсё жанры мастацтва: жывапіс, музыка, кіно, драматургія і г.д. І кожны жанр літаратурнага твора таксама ствараецца па законах кампазіцыйнай пабудовы.

З практыкі гістарычнага існавання літаратурных кампазіцый можна выявіць наступныя заканамернасці складання і ўвасаблення кампазіцый.

 

1. Кампазіцыя па аднаму твору.

Кампазіцыя па якому-небудзь аднаму твору нараджаецца сацыяльна-эстэтычнай неабходнасцю азнаёміць слухачоў з вялікімі літаратурнымі творамі. З кампазіцыямі, зробленымі на манументальных творах мастацкай прозы і паэзіі выступалі вядомыя майстры мастацкага слова. У Расіі А. Закушняк, С. Качаран, А. Шварц, У. Яхантаў, Дз. Жураўлёў, С.Юрскі і многія іншыя акцёры і выканаўцы. У Беларусі: А.Слесарэнка, Г.Рыжкова, М.Казінін, Г. Дзягілева, М.Захарэвіч, В.Анісенка і г.д.

Зразумела, што розніца паміж мастацкай літаратурай, з аднаго боку, і мастацтвам агучанага слова, - з другога, патрабуюць перапрацоўкі тэкста.

На самой справе, празаік звяртаецца непасрэдна да чытача, і яго не клапоцяць часовыя межы тэкста твора. Драматург, наадварот, вымушаны свядома абмяжоўваць сябе ў часе, бо гэтага патрабуе жанр п’есы (спектакль ідзе дзве з паловай ці тры гадзіны).

Таксама і выканаўца, з’яўляючыся пасрэднікам паміж празаікам, паэтам і слухачамі, “перапрацоўвае” твор, улічваючы псіхалагічную асаблівасць успрыняцця чалавекам зместу твора на “слых”. Сольныя канцэрты выканаўцаў-прафесіяналаў займаюць не больш як паўтары-дзве гадзіны; значна менш, чым спектаклі, разлічаныя не толькі на слыхавое, але і актыўнае зрокавае ўспрыняцце дзеяння, якое адбываецца на сцэне.

Хаця ў аснове нараджэння кампазіцыі і ляжаць часовыя рамкі выканання (бо вельмі важна, каб яна магла, як гаварыў Арыстоцель “мець магчымасць разам аглядаць пачатак і канец”), падрыхтоўка тэкста да гучання не абмяжоўваецца толькі гэтай прычынай. Істотным момантам, які дыктуе неабходнасць перапрацоўкі літаратурнай крыніцы, з’яўляецца яе драматызацыя. Чаму? Таму што ўвага слухачоў больш усяго сканцэнтроўваецца на творах і эпізодах, насычаных важнымі сацыяльнымі канфліктамі, пабудаванымі на моцнай сюжэтнай аснове.

Ствараючы кампазіцыі, неабходна будаваць іх па частках (як п’есу - па актах), каб у ёй былі: экспазіцыя, якая адразу ж уводзіць слухача ў атмасферу падзей, захапіўшы іх ўвагу; завязка дзеяння; яе развіццё; кульмінацыя, у якой вырашаецца канфлікт і адбываецца галоўнае дзеянне; эпілог-фінал.

Дасканала прадуманыя пачатак і канец кампазіцыі - адна з заканамернасцей яе драматургічнасці. Пачатак - гэта танальнасць, у якой павінна загучаць уся кампазіцыя. У пачатку павінна быць закладзена: і экспазіцыя, і прадчуванне таго, што павінна адбыцца далей.

“Калі вельмі важна ў кампазіцыі адразу ж, з самага пачатку авалодаць увагай слухачоў, то не менш важна разгортваць дзеянні і нагнятаць цікавасць так, каб слухач з узрастаючым нецярпеннем чакаў працягу[11,с.106]- піша С. Качаран. А У.Яхантаў, падкрэсліваючы важнасць драматургічнасці кампазіцыі, заўважаў : “Праверка твора на гучанне часта знімае падрабязнасці тэкста, таму што ў гучанні ёсць свая дадатковая сіла, якая патрабуе сваёй прасторы паміж фразамі. Голас, які гучыць, дагаворвае, паглыбляе пачуцці, пасеяныя аўтарам у апавяданні”[32,с.432 ]Ён рэкамендаваў пакідаць самае асноўнае , якое перадае факт у найбольш кароткім выкладанні, адсейваць тое, што тармозіць дзеянне, аслабляе “стралу пачуццяў” і рытм апавядання.

Такая апрацоўка тэкста дыктуецца і рознасцю ўспрыняцця пісьмовай і агучанай літаратуры.

У чым гэта рознасць? Чытач, не зразумеўшы што-небудзь можа зноў перачытаць тэкст, а слухач пазбаўлены такой магчымасці. Таму ў гучанні кампазіцыі ўсё павінна быць зразумелым, цікавым з першых жа пачутых слоў выканаўцы. Уменне валодаць комплексам выразных сродкаў мовы дазволіць выканаўцу не выкарыстоўваць з тэкста тое, што можа быць “даіграна” жывой інтанацыяй, паўзай, мімікай, жэстам, позай, мізансцэнай.

Зразумела, любое скарачэнне тэкста не павінна прычыняць шкоду ідэйна-мастацкаму зместу твора.

а)У скразной кампазіцыі захоўваецца сюжэтная канва, паслядоўнасць сцэн, але адбываецца скарачэнне тэкста на працягу ўсяго матэрыяла. Гэты від арганізацыі матэрыяла найбольш распаўсюджаны.

І тут важна не дапусціць такія памылкі, калі, парушаючы стыль аўтара, не выкарыстоўваюцца такія тэксты ў творы, як лірычныя адступленнні, апісанні прыроды, якія ў творы арганічна звязаны з псіхалогіяй і дзеяннямі герояў, калі застаюцца толькі дыялогі ды “голая” сюжэтная лінія.

Трэба помніць, што неабходнай умовай арганізацыі тэкста скразной кампазіцыі з’яўляеца абавязковае захаванне мовы і стылістычнай своеасаблівасці аўтара.

б)Кампазіцыя па адной лініі ствараецца тады, калі са складанага мнагапланавага твора выбіраецца адна з тэм ці бярэцца за аснову лінія жыцця аднаго з герояў (напрыклад, Ганны ці Васіля з рамана І.Мележа “Людзі на балоце”).

в)Пры выдзяленні ўрыўка з вялікага па аб’ёму твора (паэмы, аповесці і г.д.) трэба, каб ён быў сюжэтна завершаны, і, галоўнае, істотным для ўсяго твора. Калі ж вядома, што большасць слухачоў не ведаюць усяго твора, тады трэба абавязкова знайсці ў творы радкі як для экспазіцыі ўрыўка, так і для яго завяршэння.

г)Манціраваннем тэкста называюць прыём, калі да ўрыўка падшукваюць пачатак і канец. Так напрыклад, працуючы над стварэннем кампазіцыі “Пеця Растоў” па раману Л.М. Талстога “Вайна і мір”, Дз. Жураўлёў, раскрыўшы ў ёй лёс героя зразумеў, што хаця сюжэтна ўрывак быў завершаны, але ён не выявіў асноўную думку аўтара і выканаўцы. І тады артыст-выканаўца дабавіў у кампазіцыю фрагменты з другіх частак рамана. Гэтыя фрагменты гаварылі аб вялікай сіле кахання, якое пераадольвае гора, кліча да жыцця.

Заканчывалася кампазіцыя словамі : “Прачнулася каханне і прачнулася жыццё...”

Выбраўшы для кампазіцыі шэраг найбольш істотных эпізодаў, пабудаваўшы іх у адну сюжэтную лінію, трэба яшчэ ўмець звязаць іх паміж сабою.

З гэтай мэтаю ў якасці “масткоў” знаходзяцца ў творы фразы, якія не ўвайшлі ў кампазіцыю.

д)Звядзенне тэкста выконваецца іншы раз у кампазіцыях па творах, маючых некалькі перакладаў. Звяраючы іх, выканаўца выбірае варыянты розных фраз, кускоў і зводзіць іх з асноўным тэкстам. “У такім выпадку, - папярэджвае Г.В.Артабалеўскі, - неабходна пільна сачыць, каб не атрымалася стылістычнага рознагалосся”.

Да гэтага трэба дадаць, што неабходна заўсёды захоўваць права аўтара твора. Нельга сваімі выпраўленнямі скажаць яго літаратурны почырк, твар.

Гэтыя і іншыя віды перапрацоўкі літаратурных крыніц узаемнапранікаючыя, яны часта прымяняюцца ў спалучэннях, але заўсёды пры гэтым трэба дабівацца, каб перш за ўсё, былі захаваны ўсе асаблівасці пісьма аўтара, яго твора.

Па-другое, уся кампазіцыя павінна быць пранізана жыццём і духам выканаўцы, прапушчана праз яго асабістае, выканальніцкае “Я”...

Па-трэцяе, “у даволі звужаных хранаметрычных рамках захаваць у кампазіцыі самае галоўнае і рашаючае ў творы.”[1]

 

2. Кампазіцыя і мантаж па некалькіх творах.

Нарадзіліся яны ў першыя гады Савецкай улады і сталі дзейснымі мастацкімі формамі. Пачатак XX стагоддзя характарызуецца актыўнымі падзеямі будаўніцтва новага жыцця, імклівасці перабудовы свядомасці людзей.

Усё гэта патрабавала ад мастацтва не толькі водгуку на падзеі, якія адбываліся, але і пераасэнсавання форм свайго праяўлення.

Амаль адначасова ва ўсіх відах мастацтва з’явілася новая форма “мантаж”. У кіно яго з’яўленне звязана з імем С.Эйзенштэйна, у рэжысуры - Ус. Мейерхольда. У тыя гады С.Эйзенштэйн стварае свой знакаміты фільм “Браняносец “Пацёмкін”, пабудаваны па схеме паэтычнай кампазіцыі.

У той жа час з кампазіцыямі і мантажамі выступалі тысячы агітбрыгад, “синеблузников”. Яны выкарыстоўвалі ў сваіх праграмах не толькі мастацкую прозу і паэзію, але і дакументальную літаратуру, перыядычны друк, факты, узятыя з жыцця.

Новы жанр прафесійнага мастацтва - літаратурную кампазіцыю - адкрыў Ул. Яхантаў, ён прыдаў ёй закончаную форму пабудовы, выявіў заканамернасці выканання.

Літаратурная кампазіцыя, мантаж і сёння з’яўляюцца самай мабільнай формай мастацтва, якая жыва адклікаецца на падзеі нашых дзён. Любую хвалюючую тэму, праблему выканаўцы і рэжысёры , творчыя калектывы могуць з дапамогай гэтага віда мастацтва адлюстраваць у сваёй творчасці.

У апошні час з ужывання адыходзіць назва “літаратурны мантаж”. Усе формы чытальніцкага мастацтва, незалежна ад разнастайнасці літаратурнага матэрыяла, які ўваходзіць у склад твора, прынята называць “літаратурнымі кампазіцыямі”. Гэта адбываецца па прычыне таго, што нанава створаную кампазіцыю разглядаюць як форму новага твора, а мантаж - толькі як спосаб яго стварэння: падбор матэрыяла і спосаб яго манціравання.

Але кампазіцыя і мантаж - паняцці не ўзаемазамяняючыя.

Мантаж у перакладзе з французскага гэта “падборка, зборка”. Мантажы складаюцца не толькі з твораў мастацкай прозы ці паэзіі, але і іншых тэкстаў: дакументальных, мемуарных, перыядычнага друку і інш. Але патрабаванне тое ж самае,- каб кожны з элементаў працаваў на адзіную тэму, ідэю, выканальніцкую задачу.

Для большай дакладнасці ў вызначэнні тэрміналогіі ўмоўна прынята: кампазіцыяй называць аднатэмны твор, створаны па літаратурных аднажанравых творах аднаго ці некалькіх аўтараў, а мантажом - твор, складзены з розных жанраў розных аўтараў. Зразумела, што і ў кампазіцыю, і ў мантаж могуць быць уключаны музыка, песні, у іх могуць быць выкарыстаны гукавыя, шумавыя і іншыя эфекты.

Як паказвае практыка, кіраўнікі творчых калектываў, рэжысёры з’яўляюцца аўтарамі літаратурных кампазіцый і мантажоў. Таму ім неабходна ведаць спосабы апрацоўкі і арганізацыі матэрыяла літаратурных кампазіцый і мантажоў, умець выпрацоўваць: творчую назіральнасць, для таго каб адбіраць і назапашваць жыццёва важныя матэрыялы; драматургічную логіку, г.зн. уменне будаваць сюжэтную лінію і падзейную паслядоўнасць кампазіцыі, навыкі рэжысёрска-педагагічнай работы з выканаўцамі кампазіцый і мантажоў.

3. У сувязі з гэтым трэба звярнуць увагу на істотныя моманты. Пры стварэнні кампазіцый можна прасачыць тры важных этапы работы:

1. Узнікненне замыслу, які канчаткова фарміруецца ў творчым працэссе.

2. Адбор матэрыяла.

3. Перастаноўка, замена, скарачэнне ці дабаўленне матэрыялаў.

Распрацоўка і пастаноўка кампазіцый і мантажоў працэс творчы і адказны. Ён патрабуе ідэйна-тэарэтычнай падрыхтоўкі. Сцэнарна-рэжысёрскія навыкі рэжысёра асабліва праяўляюцца пры стварэнні літаратурных мантажоў, якія патрабуюць яшчэ больш паглыбленых пошукаў літаратурных вытокаў самых розных жанраў.

Такім чынам, адабраўшы асобны матэрыял, (які пастаянна папаўняецца, замяняецца) па тэме і ідэі кампазіцыі, рэжысёр пачынае лагічную пабудову матэрыяла.

4. Існуюць разнастайныя прынцыпы і метады паслядоўнасці разгортвання матэрыяла, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы.

Гістарычны (храналагічны) прынцып.

Гэты прынцып выкарыстання характэрны для кампазіцый і мантажоў, дзе разгортваюцца падзеі гістарычнага характару, ці біяграфічныя моманты. Гэты пранцып быў пакладзены ў літаратурную кампазіцыю “Ластаўкі Перамогі”, прысвечаную да Дня Перамогі. Матэрыял быў пабудаваны на датах вызвалення гарадоў Беларусі. (414 гр. 2005г., выкл. Аверкава Н.К., мастацкі кіраўнік курса Міцкевіч Н.А.)

Храналагічны прынцып манціроўкі тэкста можна абагаціць прыёмам рэтраспектыўнага паказу падзей: пачаць аповяд з падзей нашых дзён, потым “пайсці” у гісторыю, каб зноў вярнуцца ў сёння.

Найбольш даступны прыём паўтора, які часцей і выкарыстоўваецца ў практыцы стварэння кампазіцый і мантажоў. У кампазіцыях паўтор выражаецца ў выкарыстанні якога-небудзь тэкста некалькі разоў, які гучыць рэфрэнам.

Прыём паўтору эмацыянальна ўзмацняе значнасць зместу кампазіцыі, падкрэсліваючы ідэю твора, робіць больш яркай звышзадачу выканаўцаў.

Прыкладам выкарыстання гэтага прыёму з’явілася кампазіцыя “Жанчыны той вайны”, прысвечаная жанчынам, якія неслі цяжар вайны побач з мужчынамі. Рэфрэн вершаваных радкоў падмацоўваўся і эмацыянальнай песняй аб жанчынах вайны ў выкананні Т.Раеўскай (414 гр. ФЗН, 2005, выкл. Аверкава Н.К. мастацкі кіраўнік Фядотаў А.Г.)

Існуюць яшчэ прынцыпы, якія таксама выкарыстоўваюцца ў практыцы: “прасторавы” (ці геаграфічны), “дэдуктыўны”- ад агульных палажэнняў да прыватных , індуктыўны - ад прыватнага да агульнага, і інш.

Прыёмы і метады лагічнага разгортвання матэрыяла ў практыцы мастацтва кампазіцый і мантажоў выкарыстоўваюцца ва ўсёй разнастайнасці. У адным і тым жа творы могуць існаваць адразу некалькі прынцыпаў. Гэта ўсё залежыць ад задумы, рашэння рэжысёра-стваральніка.

Вывады:

Тэксталагічная аснова літаратурнных кампазіцый і мантажоў выконвае вялікую ролю ў іх мастацкім існаванні і ўздзеянні.

Паколькі рэжысёр-пастаноўшчык кампазіцый і мантажоў як правіла з’яўляецца іх аўтарам, то важнае месца ў яго працы павінен заняць працэс стварэння тэкставых варыянтаў твораў.

 

 

Кантрольныя пытанні:

1. Чым было прадыктавана з’яўленне літаратурнага мантажа?

2. Якія задачы трэба мець на ўвазе пры скарачэнні празаічнага тэкста для кампазіцыі?

3. Якія прынцыпы і метады разгортвання матэрыяла ў творах вы ведаеце?

4. Якія этапы стварэння мантажа і кампазіцыі характарызуюць работу складальніка?

 


Читайте також:

  1. Тэкст лекцыі.
  2. Тэкст лекцыі.
  3. Тэкст лекцыі.
  4. Тэкст лекцыі.
  5. Тэкст лекцыі.




Переглядів: 865

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Кантрольныя пытанні. | Літаратура.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

 

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.027 сек.