Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Контакти
 


Тлумачний словник
Авто
Автоматизація
Архітектура
Астрономія
Аудит
Біологія
Будівництво
Бухгалтерія
Винахідництво
Виробництво
Військова справа
Генетика
Географія
Геологія
Господарство
Держава
Дім
Екологія
Економетрика
Економіка
Електроніка
Журналістика та ЗМІ
Зв'язок
Іноземні мови
Інформатика
Історія
Комп'ютери
Креслення
Кулінарія
Культура
Лексикологія
Література
Логіка
Маркетинг
Математика
Машинобудування
Медицина
Менеджмент
Метали і Зварювання
Механіка
Мистецтво
Музика
Населення
Освіта
Охорона безпеки життя
Охорона Праці
Педагогіка
Політика
Право
Програмування
Промисловість
Психологія
Радіо
Регилия
Соціологія
Спорт
Стандартизація
Технології
Торгівля
Туризм
Фізика
Фізіологія
Філософія
Фінанси
Хімія
Юриспунденкция






Сацыяльнае развіццё.

Індустрыялізацыя і значны эканамічны рост прывялі да істотных змен у сацыяльнай структуры грамадства. Хуткімі тэмпамі ажыццяўлялася урбанізацыя. За 1960-1985 гг. удзельная вага гарадскога насельніцтва БССР павялічылася з 32% да 62%.

Характэрнай з’явай у дынаміцы сацыяльнай структуры грамадства выступае хуткі рост рабочага класа і служачых. Удзельная вага рабочых сярод занятага насельніцтва за 1960-1985 гг. павялічылася з 45% да 60%, служачых – з 14,6% да 25,4%. У той жа час удзельная вага калгаснікаў зменшылася за гэты перыяд з 40,4% да 14,6%. Ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі сярод рабочых і служачых ўзрастае доля кваліфікаваных і адукаваных работнікаў. Разам з тым павялічваецца грамадскае значэнне партыйна-дзяржаўнай бюракратыі (наменклатуры). Толькі за 1970-1987 гг. колькасць партыйна-дзяржаўнага апарату ўзрасла з 435 тыс. да 695 тыс. чалавек; расходы на яго ўтрыманне за 1960-1985 гг. павялічыліся ў 3 разы. Абапіраючыся на ўладныя паўнамоцтвы, бюракратычная эліта пашырала свае прывілеі ў сферы медыцынскага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, матэрыяльнага забеспячэння і г.д.

На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы. У перыяд “хрушчоўскай адлігі” быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на аслабленне эксплуатацыі працоўных:

- скасаванне крымінальнай адказнасці за парушэнні працоўнай дысцыпліны і абмежаванні на свабодную змены месца працы (1956);

- пераход на 5-дзённы працоўны тыдзень (1957);

- устанаўленне мінімальных памераў пенсій (1956);

- адмена абавязковых аблігацыйных займаў (1957);

- зніжэнне падаткаў з насельніцтва.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва адлюстроўваюць наступныя з’явы:

1) Павышэнне рэальных даходаў насельніцтва за 1960-1985 гг. у 3 разы. Пры гэтым характэрнай выступае тэндэнцыя да ўраўнавання даходаў розных сацыяльных груп працоўных (так, калі ў 1970 г. заработная плата калгаснікаў складала 53% ад заробкаў рабочых і служачых, то ў 1985 г. – 89%). Разам з тым сярэдні ўзровень даходаў насельніцтва БССР быў ніжэйшы ў параўнанні з агульнасавецкім (91% на 1985 г.).

2) Фарміраванне сістэмы гарантаванага пенсійнага забеспячэння: у 1966 г. уведзена пенсія для калгаснікаў, з 1967 г. пенсійнае забеспячэнне стала ўсеагульным.

3) Рост грамадскіх фондаў спажывання: дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў грамадзян на жыллё, выплату пенсій, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, культурную сферу і г.д.

4) Развіццё сферы рознічнага гандлю і бытавога абслуговання. Колькасць устаноў дадзенай галіны за 1960-1985 гг. павялічылася ў 2,3 раза, а аб’ём рэалізаваных паслуг – у 16 разоў. Ішлло стварэнне як буйных гандлёвых цэнтраў, універсальных і спецыялізаваных крамаў, так і дробных гандлёвык кропак, сталовых і г.д.

6) Рост жыллёва-камунальнага будаўніцтва: за 1956-1985 гг. у БССР пабудавана 120 млн. м² жылля, больш за 11 млн. чалавек палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. Разам з тым каля 30% грамадзян БССР на 1989 г. чакалі вырашэння жыллёвай праблемы.

7) Развіццё сістэмы сувязі: рост прадпрыемстваў пошты, тэлеграфа і тэлефона, значнае павелічэнне колькасці персанальных тэлефонных апаратаў, масавае з’яўленне ў быту радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў.

8) Развіццё сістэмы аховы здароўя. Ужо ў сярэдзіне 1960-х гг. працягласць жыцця ў БССР складала 73 гады, значна знізілася смяротнасць, павялічыўся прырост насельніцтва.

Такім чынам, на працягу разглядаемага перыяду істотна паляпшаецца матэрыяльнае становішча насельніцтва, павышаецца ўзровень рэгулявання дзяржавай сацыяльнага развіцця, што дазваляе сцвярджаць пра фарміраванне ў БССР мадэлі “сацыяльнай дзяржавы”. Яе ажыццяўленне прывяло да істотнага змяншэння сацыяльнай напружанасці ў грамадстве.

У той жа час узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў БССР, як і ў цэлым у СССР, быў значна ніжэйшы ў параўнанні з развітымі краінамі Захаду. Так, доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР у 1985 г. складала 36,5%, у той час як у краінах Захаду – 60-80%; СССР на пачатак 1980-х гг. займаў 35-е месца ў свеце па працягласці жыцця, 77-е па ўзроўні спажывання і г.д. У 1970-1980-я гг. абазначылася новая сацыяльная праблема – экалагічная. Яна была выклікана рэзкім ўзрастаннем забруджвання навакольнага асяроддзя, асабліва ў гарадах, дзе дзейнічалі буйныя хімічныя прадпрыемствы.

Сітуацыя “застою” ў эканоміцы

На мяжы 1970-1980-х гг. у эканоміцы БССР, як і СССР у цэлым, назіраецца ўзрастанне праблем, што прыводзіць да сітуацыі “застою”. Яна характарызавалася наступнымі рысамі:

- зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту (у СССР у цэлым у першай палове 1980-х гг. ён склаў 3,6%, у БССР – 5% у год);

- рост цэн на тавары і паслугі;

- рост дэфіцыту прадметаў масавага спажывання.

У гэтых умовах адбывалася замаруджванне росту рэальных даходаў насельніцтва, некаторае зніжэнне працягласці жыцця, распаўсюдзіліся крадзяжы, карупцыя, схаванае беспрацоўе, “ценявая эканоміка”. Рост прывялеяў партыйна-дзяржаўнай бюракратыі ў дадзеных умовах прыводзіў да нарастання сацыяльнай напружанасці.

Асноўныя прычыны ўзнікнення “застою” ў эканоміцы:

- узрастанне неканкурэнтназдольнасці прадукцыі савецкай вытворчасці на сусветным рынку ва ўмовах маруднага засваення дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі;

- неэфектыўнасць камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання ва ўмовах развітай індустрыяльнай эканомікі;

- вялікія выдаткі на развіццё ваенна-прамысловага комплексу, “гонка ўзбраенняў” ва ўмовах “халоднай вайны”;

- значнае падзенне цэн на нафту і газ на сусветным рынку ў першай палове 1980-х гг.

Вынікі

Такім чынам, на працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. адбыліся істотныя змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці БССР. Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-аграрную рэспубліку. Завяршылася індустрыялізацыя, хуткімі тэмпамі развіваліся розныя галіны эканомікі, пачалося выкарыстанне ў вытворчасці дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Эканамічны рост суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва, узмацненнем дзяржаўнага рэгулявання сацыяльнага развіцця. Разам з тым да сярэдзіны 1980-х гг. стала заўважным нарастанне эканамічных цяжкасцяў, што было выклікана перадусім вычарпаннем рэсурсаў камандна-адміністрацыйнай сістэмы для забеспячэння стабільнага эканамічнага росту.


Читайте також:

  1. Эканамічнае і сацыяльнае становішча беларускіх зямель у ХУП-ХУШ ст.




Переглядів: 577

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Сельская гаспадарка | Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

 

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.004 сек.