Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



УВОДЗІНЫ

Нямецкі філосаф і мовазнаўца, дзяржаўны дзеяч, дзякуючы якому быў заснаваны Берлінскі універсітэт, Вільгельм Гумбальдт (1767 - 1835) лічыў, што галоўнай мэтай універсітэта ўвогуле з'яўляецца дасканаленне асобы шляхам яе ўдзелу ў навуковых даследаваннях, уключаных у навучальны працэс. Думка В. Гумбальдта мае глыбокі сэнс, бо толькі навукова-даследчая работа студэнтаў у пэўных умовах выключае атрыманне ведаў у гатовым выглядзе, развівае здольнасць да самастойнага здабывання іх і творчага прымянення для вырашэння новых пазнавальных і практычных задач.

Галоўнай формай навукова-даследчай работы студэнтаў, уключанай у навучальны працэс, з'яўляецца напісанне і абарона курсавых і дыпломных прац. Апошняе вызначае іх статус. Адзнака за курсавую работу адпавядае экзаменацыйнай і заносіцца ў заліковую кніжку студэнта. А па якасці дыпломнай работы і выніках яе абароны дзяржаўная экзаменацыйная камісія вызначае магчымасць прысваення выпускнікам адпаведнай кваліфікацыі і выдачы дыплома.

Базавым вучэбным планам па спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”

прадугледжана напісанне ў 4 і 6 сяместрах курсавой працы, а ў 7-8 сяместрах дыпломнай работы. Дадзеныя метадычныя парады і прыведзены спіс курсавых і дыпломных прац з указаннем кароткай бібліяграфіі напісаны з мэтаю дапамагчы студэнтам арганізаваць сваю працу на навуковых пачатках.

Задачамі аўтараў было таксама прывесці студэнцкую навуковую работу ў сістэму; звязаць яе з даследчыцкай дзейнасцю навуковых кіраўнікоў кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, гісторыі Беларусі,культуралогіі, спартыўнай медыцыны і ЛФК, кафедр эканамічнага ізалагічнага. профілю; выпрацаваць стратэгію студэнцкага праектавання на бліжэйшыя 4 гады; павысіць практычную значнасць студэнцкага навуковага праекта і яго накіраванасць на мясцовыя, рэгіянальныя патрэбы.

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы - рэгіянальны вуз, ён знаходзіцца ў Панямонні, якое мае выгоднае геапалітычнае становішча. Беларускае Панямонне займае верхні басейн Нёмана і яго прытокаў; на поўдні мяжуе з Заходнім Палессем ( на вярхоўях Нарава і Ясельды да Бярозы, на поўдзень ад Івацэвічаў), на ўсходзс і паўночным усходзе адпаведна з Цэнтральнай Беларуссю і Паазер'ем (на захад ад Баранавіч па Налібоцкай пушчы. на поўдзень ад Маладзечна на Нарач, на захад ад Пастаў). Маючы гэтае на ўвазе аўтары рабілі спіс курсавых і дыпломных прац звязваючы праблемы студэнцкага даследавання з дадзеным рэгіёнам.

Панямонне - адзін з гісторыка-культурных, эканамічных і турыстычных рэгіёнаў Беларусі. Рашэннем Гродзенскага абласнога выканкама ён падраздзяляецца на тры турыстычныя зоны. Гродзенская турыстычная зона з тэрыторыяй Гродна, Ліды, Гродзенскага, Лідскага, Бераставіцкага Шчучынскага раёнаў. У Навагрудскую турыстычную зону ўваходзяць Навагрудскі, Смаргонскі, Карэлічскі, Іўеўскі, Дзятлаўскі, Воранаўскі, Ашмянскі і Астравецкі раёны. Слонімскую турыстычную зону складаюць Слонімскі, Ваўкавыскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Зельвянскі раёны. Таму аўтары прапаноўваюць розную тэматыку прывязваць да патрэб названых лакальных рэгіёнаў, а таксама звязаць студэнцкую навуковую працу з канкрэтнымі турыстычнымі фірмамі (гл. дадатак № 6) .

Метадычныя парады па напісанню курсавога ці дыпломнага праекта ўтрымоўваюць рэкамендацыі па структуры, правільнаму (па ДАСТу) афармленню бібліяграфіі (гл. дадатак № 7), методыку падрыхтоўкі і абароны працы. У спісе прац прыводзіцца не толькі тэматыка, але і кароткі змест (напрамкі) даследчыцкай дзейнасці студэнта. Рэкамендавана асноўная літаратура па тэмам курсавых і дыпломных прац (гл. дадатак № 8).



Читайте також:

  1. УВОДЗІНЫ




Переглядів: 674

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
ДЕРЖАВНИЙ ВИЩИЙ НАВЧАЛЬНИЙ ЗАКЛАД ДОНЕЦЬКИЙ НАЦІОНАЛЬНИЙ ТЕХНІЧНИЙ УНІВЕРСИТЕТ | Глава 1. Курсавая работа 1.1 Мэта і патрабаванні да курсавой работы

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.001 сек.