Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Метадалогія гістарычнай навукі.

Кожная навука мае сваю метадалогію.

Метадалогія навукі – гэта сістэма асноўных прынцыпаў і метадаў пэўнай навуковай дысцыпліны.

Прынцыпы – зыходныя паняцці навукі, што вызначаюць асноўныя спосабы вырашэння навуковай праблемы.

Метады – гэта сукупнасць прыёмаў і аперацый, што рэгулююць дзейнасць даследчыка і забяспечваюць вырашэнне даследчыцкай задачы.

Прынцыпы гістарычнай навукі:

Гістарызм – прынцып, у адпаведнасці з якім грамадства знаходзіцца ў працэсе развіцця, падчас якога адбываюцца якасныя змены ў межах розных сфер грамадскага жыцця.

Аб’ектыўнасць – прынцып, які патрабуе разглядаць гістарычныя з’явы аб’ектыўна, г.зн. такімі якімі яны ёсць незалежна ад волі і жаданняў асобных індывідаў.

Сістэмнасць – прынцып, які патрабуе вывучэння гістарычных з’яў у межах пэўнай грамадскай сістэмы, з улікам усёй сукупнасці узаемасувязяў і механізмаў іх фунцыянавання.

Метады гістарычнага даследавання:

Агульнанавуковыя:

аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, абагульненне, абстрагаванне, аналогія, лагічны аналіз.

Спецыяльна-навуковыя:

гісторыка-генетычныметад дазваляе вывучаць з’явы ў працэсе іх развіцця, ад зараджэння да гібелі ці сучаснага стану;

гісторыка-параўнальныметад дазваляе параўноўваць гістарычныя аб’екты ў прасторы і часе, выяўляць падабенствы і адрозненні паміж імі;

гісторыка-тыпалагічны дазваляе выяўляць агульныя рысы ў прасторавых групах гістарычных падзей і з’яў і вылучаць аднародныя стадыі ў іх развіцці;

гісторыка-сістэмны метад дазваляе праводзіць паглыблены аналіз сацыяльна-гістарычных сістэм і раскрываць ўнутраныя механізмы іх функцыянавання.

Крыніцамі інфармацыі для гісторыкаў выступаюць матэрыялы і знаходкі экспедыцый, раскопак, музейных калекцый, архіваў.

Тыпы гістарычных крыніц:

- пісьмовыя (летапісы, хронікі, карэспандэнцыя і г.д.);

- рэчавыя (музейныя і археалагічныя калекцыі);

- этнаграфічныя (прадметы побыту этнічных культур);

- фальклорныя (легенды, казкі, песні і г.д.);

- вусныя (успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей);

- кінафотадакументы;

- фонадакументы (запісы гука).

 

Асноўныя падходы да вывучэння гісторыі.

У сучасных сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах вылучаюць два асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі:

- лінейныя (стадыльна-паступовыя); сутнасць іх палягае ў поглядзе на гісторыю як адзіны працэс паступовага, узыходзячага развіцця чалавецтва, у адпаведнасці з якім вылучаюцца стадыі ў гісторыі;

- нелінейныя; сутнасць яго ў поглядзе на гісторыю як працэс фарміравання і развіцця некалькіх самастойных грамадскіх супольнасцей, кожная з якіх мела сваю самастойную гісторыю.

У межах лінейных вылучаюцца наступныя падыходы:

1) Гістарычныя канцэпцыі Асветніцтва (І. Гердэр, М.Ж. Кандарсэ, Л. Морган і інш.). У іх гісторыя чалавецтва падзяляецца на тры стадыі:

- дзікасць (перыяд панавання прывойваючай гаспадаркі і родавай абшчыны);

- варварства (перыяд пераходу ад родавага да класавага грамадства, характарызуецца ўзнікненнем вытворчай гаспадаркі ў выглядзе земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства, пачаткаў гандлю, сацыяльнай няроўнасці);

- цывілізацыя (перыяд, для якога характэрна фарміраванне сацыяльна-класавай структуры грамадства, дзяржаўнасці, гарадской гаспадаркі і культуры, пісьмовасці).

Штуршком да пераходу грамадства ад адной стадыі да другой абвяшчаюцца распаўсюджанне ведаў аб прыродзе і грамадстве.

2) Фармацыйны падыходраспрацаваны ў межах марксізму (К. Маркс Ф. Энгельс і інш.). У аснове яго знаходзіцца матэрыялістычнае тлумачэнне гісторыі, у адпаведнасці з якім галоўнай сферай грамадскага жыцця абвяшчаецца матэрыяльная вытворчасць. Фармацыя – гэта ўстойлівы тып грамадства, у аснове якога знаходзіцца пэўны спосаб вытворчасці. Спосаб вытворчасці, які ўключае ў сябе прадукцыйныя сілы (прадметы, сродкі працы і працоўная сіла) і адпавядаючыя ім вытворчыя адносіны (адносіны паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці, абмену, размеркавання і спажывання прадуктаў) абвяшчаюцца базісам грамадства, які вызначае яго спецыфіку. Надбудова (сферы палітыкі, культуры, рэлігіі і г.д.) абвяшчаецца залежнай ад базісу. Усё чалавецтва праходзіць праз некалькі сацыяльна–эканамічных фармацый, якія вылучаюцца на аснове пануючых у пэўным грамадтве вытворчых адносін і правоў уласнасці на сродкі вытворчасці (першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, а затым пасля пралетарскай рэвалюцыі павінна была прыйсці сацыялістычная-камуністычная). Крыніцай пераходу ад адной фармацыі да другой з’яўляюцца ўнутраныя супярэчнасці ў паміж прадукцыйнымі сіламі, якія пастаянна развіваюцца, і вытворчымі адносінамі, што з’яўляюцца стабільным элементам ў кожнай фармацыі. У перыяды найбольшага абвастрэння эканамічных супярэчнасцяў у грамадстве актывізуецца барацьба паміж сацыяльнымі класамі, якая прыводзіць да сацыяльных рэвалюцый, што выступаюць непасрэдным штуршком змены фармацый.

Да моцных бакоў фармацыйнага падыходу трэба аднесці тое, што ён упершыню ў гісторыі сацыяльна-філасофскіх канцэпцый пераадолеў ідэалістычную метадалогію, сцвердзіў агульнасць чалавечай гісторыі, непазбежнасць агульнасусветнага прагрэсу. Але гэты падыход:

а) перабольшваў ролю эканоміці і неадаацэньваў значэнне іншых сфер грамадскага жыцця;

б) абсалютызаваў фактар адзінства чалавечай гісторыі (тыпы фармацый вылучаліся пераважна на аснове аналізу еўрапейскай гісторыі, у той час як на іншых кантынентах вылучэнне падобных тыпаў ўяўляецца складаным;

в) абсалютызаваў класавую барацьбу як фактар сацыяльнай дынамікі;

г) галоўную ролю ў аналізе фармацый надаваў аб’ектыўным фактарам і недаацэньваў значэнне суб’ектыўных фактараў.

3) Канцэпцыі тэхналагічнага дэтэрмінізму (Д. Бел, Э. Тофлер і г.д.).

У межах дадзенага падыходу вылучаюцца стадыі гістарычнага развіцця ў залежнасці ад панавання на пэўным этапе тых ці іншых тыпаў тэхналогій. У адпаведнасці з гэтым вылучаюць, як правіла, тры тыпы грамадства: аграрнае (даіндустрыяльнае), індустрыяльнае, постіндустрыяльнае.

Аграрнае (даіндустрыяльнае) грамадства характарызуюць:

- вядучая роля сельскай гаспадаркі ў эканоміцы;

- перавага натуральнай гаспадаркі;

- непасрэдны прымус як галоўны сродак ажыццяўлення сацыяльнай улады;

- наяўнасць саслоўнай іерархіі;

- панаванне аўтарытэтаў і традыцый у якасці галоўнага рэгулятара міжасабістых і грамадсскіх адносін;

- павольнае развіццё тэхнічнага прагрэсу і яго другасная роля ў працэсах сацыяльнай дынамікі.

Індустрыяльнае грамадства мае наступныя характарыстыкі:

- вядучая роля прамысловасці ў структуры эканомікі;

- прыярытэт таварна-грашовых адносін;

- пераўтварэнне капітала ў асноўны інструмент ажыццяўлення сацыяльнай улады;

- фарміраванне нацый і нацыянальных дзяржаў;

- узнікненне дэмакратычных палітычных інстытутаў;

- пераўтварэнне права ў асноўны рэгулятар грамадскіх адносін;

- урбанізацыя;

- пераўтварэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў асноўны фактар развіцця грамадства.

Постіндустрыяльнае грамадства характарызуецца наступнымі рысамі:

- пераўтварэнне навуковых ведаў і інфармацыі ў галоўную крыніцу развіцця эканомікі і важнейшы вытворчы рэсурс;

- пераўтварэнне сферы паслуг у вядучую галіну эканомікі;

- стварэнне інтэлектуалізаванай тэхнікі (аўтаматыка, кампутарныя тэхналогіі);

- развіццё сацыяльнай мабільнасці, павелічэнне значэння ў сацыяльнай структуры тэхнічных спецыялістаў;

- стварэнне магчымасцяў планавання і кантролю над сацыяльным развіццём;

- глабалізацыя ў розных сферах грамадскага жыцця.

Нелінейныя падыходы ўвасабляе, галоўным чынам, цывілізацыйны падыход.

Цывілізацыйны падыход фарміруецца ў еўрапейскай сацыяльна-гуманітарнай думцы ў 19-20 стст. (М. Данілеўскі, А. Тойнбі, О. Шпенглер). У ім у якасці асноўнай адзінкі сацыяльнага быцця вылучаецца цывілізацыя. Цывілізацыя – гэта ўстойлівая культурна-гістарычная супольнасць людзей, якая адрозніваецца агульнасцю эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага, духоўнага жыцця, тыпу асобы, наяўнасцю агульных этнічных рыс і геаграфічных межаў. Розныя даследчыкі налічваюць ад 8 да 21 цывілізацыі. Да гэтага часу адсутнічаюць адзіныя крытэрыі вылучэння цывілізацый. У аснову аналіза звычайна ставяцца рысы культуры, а эканамічныя і палітычныя асаблівасці прасочваюцца не толькі колькасна, але і змястоўна. Даследчыкі на прыкладзе жыцця культур адрозніваюць агульныя стадыі якія праходзяць цывілізацыі: нараджэнне, росквіт, заняпад ці вясна, лета, восень, зіма.

Прадстаўнікі дадзенага падыходу вылучаюць, як правіла, два асноўныя тыпы цывілізацый:

Усходні, для якога характэрныя:

- традыцыяналізм;

- вялікі ўплыў рэлігіі на грамадскае жыццё;

- вызначальная роля дзяржаўных інстытутаў у розных сферах жыцця грамадства;

- калектывізм;

- перавага практычных ведаў над тэарэтычнымі.

Заходні, для якога характэрныя:

- рацыянальнасць, арыентаваная на змяненне свету і чалавека ў адпавведнасці з чалавечымі патрэбамі і інтарэсамі;

- спалучэнне інтарэсаў дзяржавы і асобы ў развіцці грамадства;

- панаванне прыватнай уласнасці;

- індывідуалізм;

- арыентацыя на прагрэс грамадства;

- спалучэнне тэарэтычных і практычных ведаў ў форме навукі.


Читайте також:

  1. Метадалогія гістарычнай навукі.




Переглядів: 507

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.065 сек.