Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Сельская гаспадарка

У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраюцца значныя зрухі ў развіцці сельскай гаспадаркі БССР.

Пасля смерці І. Сталіна ў 1953 г. партыйна-дзяржаўныя ўлады прынялі курс на збалансаванае развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. А таму ў дадзеных умовах у 1950-я гг. былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на падняцце ўзроўню сельскай гаспадаркі:

- павелічэнне капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку;

- павышэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадцкцыю ў 2-5 разоў;

- зніжэнне абавязковых паставак селькагаспадарчай прадукцыі з боку калгасаў;

- адмена абавязковых паставак і грашовага падатку з асабістых гаспадарак калгаснікаў;

- ліквідацыя машынна-трактарных станцый і перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам;

- паляпшэнне матэрыяльнага і юрыдычнага становішча калгаснікаў: у 1956 г. уведзена абавязковая заработная плата ў калгасах; з 1956 г. калгаснікам пачалі выдаваць пашпарты.

Дадзеныя мерапрыемствы прывялі да станоўчых зрухаў у сельскай гаспадарцы: у1960 г. валавы збор збожжа ў БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, мяса-малочнай прадукцыі – на 70%, вырасла ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, узрасла колькасць сельскагаспадарчай тэхнікі, энергаўзброенасць, пачалося правядзенне хімізацыі і меліярацыі.

Аднак у першай палове 1960-х гг. назіралася запавольванне тэмпаў росту аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці; па асобных сектарах вытворчасці нават адбывался некаторае зніжэнне аб’ёмаў. Гэта было выклікана шэрагам фактараў:

- зніжэнне цэн на харчовую сыравіну на сусветным рынку;

- празмерная цэнтралізацыя кіравання сельскай гаспадаркай;

- валюнтарызм ў аграрнай палітыцы М. Хрушчова (канцэнтрацыя на асваенні цалінных зямель у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі пры недастатковай увазе да развіцця традыцыйных збожжавых рэгіёнаў, насаджэнне вырошчвання кукурузы амаль па ўсёй тэрыторыі СССР);

- увядзенне абежаванняў на ўтрыманне хатняй жывёлы ў падсобных асабістых гаспадарках.

У адпаведнасці з эканамічнай рэформай 1965 г. быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паскарэнне развіцця аграрнага сектара:

- змена сістэмы нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі: увядзенне цвёрдага нязменнага плана нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі (раней планы даводзіліся толькі на адзін год, на працягу якога не аднойчы павышаліся);

- павышэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ў 1,5-2 разы;

- зняцце абмежаванняў на ўтрыманне хатняй жывёлы ў падсобных асабістых гаспадарках;

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў: пастаўка вялікай колькасці тэхнікі, спісанне часткі даўгоў;

- дзяржаўныя капіталаўкладанні ў меліярацыю, вапнаванне кіслых глеб, паляпшэнне лугоў і пашаў;

- увядзенне ў калгасах элементаў гаспадарчага разліку, змяншэнне рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці калгасаў з боку партыйна-дзяржаўных органаў;

- увядзенне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння, прафсаюзаў.

Праведзеныя мерапрыемствы мелі наступныя вынікі:

1) Інтэнсіфікацыя аграрнай вытворчасці: На працягу 1965-1985 гг. аб’ём валавой сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос у 1,6 раза; амаль у 2 раза павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы, у 1,4 раза – свіней, у 2 раза – птушкі; значна павялічылася ўраджайнасць. Пры гэтым сярэднегадовыя тэмпы росту сельскагаспадарчай вытворчасці складалі 11-14% (у той час як у СССР у цэлым 6-13%).

2) Тэхнічная мадэрнізацыя: на працягу 1955-1985 гг. колькасць трактароў у калгасах узрасла з 21 тыс. да 131 тыс., грузавых аўтамабіляў – з 16,5 тыс. да 88 тыс., збожжаўборачных камбайнаў – з 8 да 35 тыс.; з’явіліся камбайны на ўборцы бульбы, буракоў, ільну, траў, сельскагаспадарчая авіяцыя і г.д.

3) Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі і вёсак: на пачатку 1980-х гг. механічныя рухавікі забяспечвалі 99% энергетычных магутнасцей.

4) Хімізацыя сельскай гаспадаркі: колькасць выкарыстаных мінеральных угнаенняў павялічылася за 1960-1985 гг. з 952 тыс. да 7,3 млн. тон.

5) Меліярацыя забалочаных глеб: асушана каля 30% агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў.

6) Паглыбленне спецыялізацыі сельскай гаспадаркі БССР на такіх галінах як малочная і мясная жывёлагадоўля, вытворчасць бульбы, ільну і цукровых буракоў.

7) Узрастанне колькасці кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы: на працягу 1960-1980 гг. з 14,8 тыс. да 88 тыс.

Аднак разам з тым ва ўмовах хуткага дэмаграфічнага росту павелічэнне прадукцыі сельскай гаспадаркі ў разліку на душу насельніцтва было нязначным; узровень вытворчасці значна саступаў стандартам эканамічна развітых краін. Да таго звесткі афіцыйнай статыстыкі часта завышаліся; у перыяд “застою” у сельскай гаспадарцы распаўсюдзіліся прыпіскі, крадзяжы, страты пры транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні прадукцыі. У выніку сельская гаспадарка краіны была не ў стане цалкам забяспечыць патрэбы насельніцтва ў харчаванні; у другой палове 1970-х – першай палове 1980-х гг. значна павялічыўся імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі.


Читайте також:

  1. Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.




Переглядів: 583

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Развіццё прамысловасці. | Сацыяльнае развіццё.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.017 сек.