Дыпломная работа з'яўляецца кваліфікацыйнай работай выпускніка універсітэта. Яна з'яўляецца заключным этапам навучання студэнта ва універсітэце і таму мае наступныя асноўныя мэты:
- сістэматызацыю, замацаванне і паглыбленне тэарэтычных і практычных ведаў па абранай спецыяльнасці, выкарыстанне іх пры рашэнні канкрэтных задач;
- развіццё навыкаў навучна-даследчай работы і авалоданне методыкай навуковага даследавання і эксперымента;
- развіццё навыкаў абагульнення і аналізу вынікаў, атрыманых другімі даследчыкамі па тэме дыпломнай работы;
- ацэнку ўзроўню падрыхтаванасці выпускніка да самастойнай працы па профілю спецыяльнасці.
Пазначаныя мэты могуць быць дасягнуты ў тым выпадку, калі дыпломная работа адпавядае шэрагу безумоўных патрабаванняў:
- даследаваць праблему, якая не атрымала дастатковага асвятлення ў навуковай літаратуры, або новыя аспекты вядомай праблемы;
- утрымоўваць элементы навуковага даследавання і разглядаць актуальную гэму;
- мець дакладную структуру і характарызавацца лагічнай паслядоўнасцю матэрыялу;
- мець пераканаўчую аргументацыю, для чаго асноўныя палажэнні работы павінны падмацоўвацца фактамі або статыстычнымі ці іншымі дадзенымі;
- завяршацца абгрунтаванымі рэкамендацыямі і даказальнымі вывадамі.