Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 стст.

У 9-13 стст. на тэрыторыі Беларусі адбываюцца працэсы, характэрныя для ўсёй Усходняй і Цэнтральнай Еўропы:

- складванне раннефеадальных адносін у эканоміцы і палітыцы;

- аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі і ўзнікненне гарадоў;

- пераход ад родавай да тэрытарыяльнай (суседскай) абшчыны;

- фарміраванне раннефеадальнай дзяржаўнасці;

- прыняцце хрысціянства ў якасці пануючай рэлігіі і пераўтварэнне яе ў вызначальную сілу развіцця духоўнай культуры грамадства.

 

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст.

Асноўным заняткам большасці насельніцтва ў Сярэднявеччы з’яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі відамі земляробства былі падсечна-вагнявое і ворыўнае. Пры першым варыянце выпальваліся і распрацоўваліся надзелы ў лесе (ляды), пры другім – ралля была ў штогадовым засеве, а пазней – у двухпольным севазвароце, калі адно поле апрацоўвалася, а другое адпачывала “пад парам”. Узнікаюць новыя прылады працы: двухрогая саха з жалезным наканечнікам, серп са стальным навараным лязом, каменныя жорны, драўляныя ступы. Галоўнай сельскагаспадарчай культурай становіцца жыта. Дадатковымі былі ячмень, пшаніца, авёс, проса, каноплі, лён і г.д. Галоўныя віды хатняй жывёлы: коні і буйная рагатая жывёла. Дапаможнымі заняткамі насельніцтва былі садаводства, агародніцтва, бортніцтва, лясныя промыслы, ткацтва, прадзенне, апрацоўка скур.

Канчаткова адбываецца пераход ад родавай да тэрытарыяльнай (суседскай) абшчыны (верв, дым, грамада). У склад абшчыны пачынаюць паступова ўваходзіць прадстаўнікі розных родаў; сувязі паміж абшчыннікамі становяцца не кроўна-роднаснымі, а суседскімі.

Зямля ў часы стварэння першых дзяржаўных утварэнняў належала племені, радавым і суседскім абшчынам. Паступова ў 9 – 13 стст. у межах абшчын адбывалася маёмаснае раслаенне, захоп зямель прыватнымі асобамі. Назіраецца працэс станаўлення феадальных адносін. Пад феадалізмам разумеецца сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных уладанняў вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі. Асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы (буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне.

Ва ўмовах фарміравання феадалізму князі становяцца ўладарамі не толькі ўсёй зямлі ў дзяржаве, як яе кіраўнікі і “божыя памазанікі”, але і ўласных надзелаў. Княскія дружыннікі і заможныя абшчыннікі ў выніку атрымання значных зямельных плошчаў фарміравалі сацыяльны клас феадалаў, які атрымаў ва Ўсходняй Еўропе назву баярства.

Асноўныя шляхі фарміравання феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі:

– падараванні князёў сваім дружыннікам за ваенную або грамадзянскую службу;

– падараванні з боку князёў і баяраў царкве.

Асноўныя віды феадальнага землеўладання:

- княскае;

- баярскае;

- царкоўнае.

Асноўныя тыпы феадальных уладанняў:

вотчына – уладанне з правам поўнага распараджэння і перадачы па спадчыне;

памесце – уладанне з правам абмежаванага распараджэння без права перадачы па спадчыне на працягу жыцця (дажывотна) або на пэўны час.

Абсалютная большасць сялян – абшчыннікаў (смердаў) у дадзены перыяд пражывала на дзяржаўных землях. Устанаўліваецца залежнасць сельскіх абшчын ад князёў, якая адлюстроўвалася ў зборы даніны (натуральнай рэнты) з асобных сялянскіх абшчын. Даніна збіралася шляхам перыядычных паходаў князёў разам са сваімі дружынамі ў палюддзе, або асобнымі дружыннікамі, якія атрымлівалі пэўныя тэрыторыі ў “кармленне”. За абарону з боку князя і дружыны раз у год у вызначаных памерах у цэнтры пэўных тэрыторый – воласцей пагосты звозіліся прадукты харчавання, мёд, футра і г.д. Аб’ём даніны з асобных сялянскіх двароў размяркоўвала абшчына.

У выніку дамоўленасцяў з уласнікамі і трымальнікамі зямлі, або немагчымасці разлічыцца па павіннасцях і даўгах сяляне траплялі ў часовую, або поўную залежнасць ад феадалаў.

Фарміруюцца асноўныя катэгорыі залежных сялян:

- закупы – сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка на пэўны час за пазыку (“купу”) прадуктамі або грашыма да моманту разліку;

- радовічы – сяляне, якія заключалі дамову з землеўладальнікамі (“ряд”) на пэўны час з фіксацыяй павіннасцей;

- ізгоі – людзі, якія страцілі сувязь са сваімі абшчынамі ў выніку невыканання павіннасцей, нявыплаты пазык ці здзейсненых злачынстваў і жылі за кошт часовых заробкаў;

- чэлядзь, халопы – хатнія рабы або кабальныя даўжнікі. Рабамі станавіліся пераважна ваеннапалонныя, дзеці якіх маглі атрымаць свабоду.

Асноўныя павіннасці феадальна залежнага сялянства:

дзякло (натуральны падатак);

паншчына (адпрацоўкі на зямлі феадала).

У разглядаемы перыяд адбываецца аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Гэты працэс абумовілі наступныя фактары:

павелічэнне сельскагаспадарчага прадукту (у гэтых умовах рамеснікі могуць забяспечыць сябе ўжо выключна вынікамі сваёй прафесійнай дзейнасці, а не сельскай гаспадаркай);

удасканаленне промыслаў (удасканальванне сырадутнага метаду выплаўкі жалеза, з’яўленне ганчарнага кола, спецыяльных печаў для абпальвання керамікі і г.д.), што патрабавала спецыяльных ведаў, уменняў і навыкаў, якія маглі ажыццяўляць толькі спецыяльна падрыхтаваныя для пэўнай дзейнасці людзі.

На тэрыторыі Беларусі ў 9 – 13 стстс. Вядомыя каля 40 відаў рамёстваў. Асноўнымі сярод іх з’яўляліся апрацоўка жалеза (вядома 16 спецыяльнасцяў), ганчарства, апрацоўка скур, ювелірнае майстэрства, ткацтва, дрэваапрацоўка, будаўнічае рамяство і г.д.

Развіццё рамяства прыводзіць да фарміравання ў 9 – 12 стст. гарадоў. Гарады станавіліся адміністрацыйнымі, рамеснымі, гандлёвымі, абарончымі і рэлігійна-культурнымі цэнтрамі.

Буйнейшыя гарады гэтага перыяду (з датамі іх узнікнення):

Полацк (862)

Тураў (980)

Ізяслаўль (988)

Берасце (1019)

Віцебск (1021)

Менск (1067)

Друцк (1078)

Барысаў (1102)

Слуцк (1116)

Гародня (1116)

Новагародак (1117).

Асноўныя шляхі фарміравання гарадоў:

– стварэнне рамесна-гандлёвых пасяленняў вакол замкаў – рэзідэнцый князёў або баяр.

– стварэнне і разрастанне рамесна-гандлёвых пасяленняў вакол абшчынна-племянных цэнтраў – пагостаў.

Сярэднявечны горад паводле сваёй структуры складаўся з дзядзінца, пасада і тарга. На дзядзінцы (замку, градзе) пад аховай умацаванняў, знаходзіліся рэзідэнцыі князя, баяр, буйнога купецтва і вышэйшага духавенства. Пасад з’яўляўся гандлёва-рамеснай часткай горада; тут жылі людзі “простага стану”, асноўнымі заняткамі якіх з’яўляліся рамяство і гандаль, дапаможнымі агародніцтва, хатняя жывёлагадоўля і г.д. На таргу адбываліся гандлёвыя здзелкі і сходы веча.

Адасабленне рамяства ад сельскай гаспадаркі выклікала развіццё пастаяннага ўнутранага гандлю – з’явіліся спецыяльныя месцы ў гарадах для вядзення гандлю (таргі). З’яўляецца сацыяльная група гандляроў – купцоў. Сярод іх былі дробныя гандляры, якія займаліся гандлем на пэўнай тэрыторыі, і буйныя купцы, якія ажыццяўлялі міжнародны гандаль. На таргі прывозілі тавары таксама замежныя купцы.

Гандаль ажыццяўляўся пераважна па рэках. Праз землі Беларусі праходзіў праходзіла адна з галін міжнароднага гандлёвага шляху “з вараг у грэкі”, што звязваў Заходнюю і Паўночную Еўропу з Візантыяй і арабскім Усходам па рэках Зах.Дзвіна і Дняпро, якія злучаліся валокамі – прамежкамі паміж рэкамі, на якіх грузы ад адной ракі да другой перацягваліся па сушы. Каля валок былі склады, факторыі купцоў. Па гандлёвых шляхах, што ўзніклі па Сожы, Прыпяці і Бугу злучаліся прыкаспійскія і заходнееўрапейскія землі. Менавіта на гандлёвых шляхах ўзнікаюць асноўныя гарады.

Па гэтых магістральных шляхах ў Візантыю дастаўляліся рабы, лясныя тавары, футра, мёд, лён, жалезныя вырабы і зброя, а на Поўнач ішлі віно, срэбныя і залатыя вырабы, манеты, тканіны, грыўны, соль. Прадметамі экспарту з тэрыторыі Беларусі былі пераважна футра, воск, мёд, лён, імпарту – прадметы раскошы: тканіны, вострыя прыправы, грэцкія арэхі, шкляны посуд, якія завозіліся пераважна з Блізкага Усходу і Візантыі.

Развіццё гандлю прывяло да з’яўлення грошай. У 9 – 10 ст. на тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны арабскія манеты – дырхемы, у канцы 10 – 11 стст. заходнееўрапейскія дынарыі. У 11 – 13 стст. у гандлёвых аперацыях выкарыстоўвалі плацёжныя зліткі з серабра (грыўны) ці іх вагавыя часткі.

 

Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.

У выніку “Вялікага перасялення народаў” на тэрыторыі Беларусі аселі некалькі славянскіх племянных саюзаў: крывічы, радзімічы, дрыгавічы, валыняне, якія паступова падпарадкавалі і асімілявалі балцкае насельніцтва.

Крывічы рассяліліся ў вярхоўях Дняпра, Зах.Дзвіны, Волгі. Сфарміравалася тры галіны гэтага племяннога саюзу: палачане, смаляне, пскавічы. Саюз крывічоў – палачан уключаў у сябе тэрыторыю з гарадамі Полацк, Віцебск, Лукомль, Менск, Ізяслаўль, Лагойск, Орша, Копысь, Барысаў.

Дрыгавічы жылі ў паўднёвай і сярэдняй частцы Беларусі, у цячэннях рэк Прыпяць і Бярэзіна (Тураў, Слуцк, Пінск).

Радзімічы рассяліліся ў міжрэччы Сожа і Дняпра (Рэчыца, Чачэрск, Гомель).

У паўднёва-заходняй частцы Беларусі (вакол Бярэсця) адбывалася змяшэнне плямёнаў валынян і дрыгавічоў.

У заходняй частцы Беларусі пражывалі пераважна балцкія плямёны (літва, яцвягі, нальшчаны, дзяволтва і інш.). У 11 – 13 стст. адбываецца актыўная славянская каланізацыя ў басейн Верхняга Панямоння, дзе былі заснаваны гарады Новагародак, Гародня, Ваўкавыск.

У 9 – 10 стст. на базе саюзаў плямёнаў (“племянных княжанняў”) на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць першыя дзяржавы – княствы.

У 9 ст. на аснове племяннога княжання крывічоў – палачан узнікла Полацкае княства. Яно ахоплівала паўночную і часткова цэнтральную частку сучаснай Беларусі. Цэнтрам княства становіцца Полацк – самы першы горад на тэрыторыі Беларусі, які ўзгадваецца ў летапісах пад 862 г., хаця паселішча тут узнікла яшчэ ў 5 ст. Полацкае княства размяшчалася на гандлёвых шляхах “з вараг у грэкі” і кантралявала частку гэтых шляхоў ўздоўж Заходняй Дзвіны і міжрэчча Дзвіны і Дняпра.

Полацкае княства перыядычна падтрымлівала саюзныя адносіны з іншымі славянскімі княствамі ва Ўсходняй Еўропе, буйнейшыя з якіх мелі цэнтры ў Кіеве і Ноўгарадзе. На чале гэтых славянскіх княстваў часта знаходзіліся варажскія (скандынаўскія) князі са сваімі дружынамі. Часам Полацк трапляў у непасрэднае падпарадкаванне гэтых княстваў. Палачане ў якасці саюзнікаў нярэдка прымалі ўдзел ў набегах славян і варагаў на сталіцу Візантыі – Канстантынопаль. Пасля аднаго з іх, у 907 г. сярод шэрагу князёў, якія атрымалі долю здабычы, узгадваецца полацкая князёўна – Прадслава.

У другой палове 10 ст. буйнейшай дзяржавай ва Ўсходняй Еўропе стала Кіеўскае княства. Паступова яе князі шляхам ваенных захопаў або дагавораў з мясцовымі князямі падначалілі сваёй уладзе большасць іншых славянскіх дзяржаў ва Ўсходняй Еўропе. На чале Кіеўскай дзяржавы знаходзілася дынастыя варажскіх князёў – Русь, першым прадстаўніком якой з’яўляўся Рурык. Паступова паняцце “Русь” пачынае ахопліваць усе тэрыторыі, на якія распаўсюджвалася ўлада князёў дынастыі Рурыкавічаў. Гісторыкі традыцыйна называюць кангламерат усходнеславянскіх княстваў, на чале з вялікім князем з дынастыі Рюрыкавічаў Кіеўскай Руссю.

Першым вядомым з летапісных крыніц полацкім князем з’яўляецца Рагвалод. Па найбольш вярагоднай версіі ён быў варагам, аб чым сведчаць шведскія сагі, па іншых альбо быў крывічом, альбо палабскім ці паморскім славянінам. Падчас міжусобнай барацьбы паміж кіеўскім князем Яраполкам і наўгародскім Уладзімірам, каля 980 г., ён і яго дачка Рагнеда становяцца на бок першага. За гэта і асабістую абразу, якую яму нанеслі адвяргаючы сватаўство да Рагнеды, Уладзімір захапіў Полацк; паводле яго загаду былі забітыя Рагвалод і яго сыны, а Рагнеда гвалтоўна стала яго жонкай.

У канцы 10 – пачатку 11 стст. пад Уладзіміра і яго дынастыі апынулася большасць усходнеславянскіх княстваў, у тым ліку і Полацкае. (канец 10 ст.) Па ініцыятыве Уладзіміра ў канцы 10 ст. у Кіеве, а потым ва ўсіх падначаленых яму землях пануючай рэлігіяй стала хрысціянства ва ўсходняй візантыйскай версіі. З таго часу ўсходняе хрысціянства (праваслаўе) ва Ўсходняй Еўропе называлася “рускай верай”.

У канцы 10 ст. (каля 988 г.) было адноўлена Полацкае княства ў якасці залежнага ўдзельнага княства ў складзе Кіеўскай дзяржавы. На чале яго быў пастаўлены старэйшы сын Уладзіміра ад Рагнеды Ізяслаў Уладзіміравіч (988 – 1001). Паколькі Ізяслаў з’яўляўся непасрэдным нашчадкам Рагвалода з устанаўленнем яго ўлады звязваецца аднаўленне полацкай княскай дынастыі. Пасля прыняцця Уладзімірам хрысціянства і няўдалага замаху на жыццё князя Рагнеда была астрыжана ў манашкі пад імём Анастасія (лічыцца першай манашкай ва Ўсходняй Еўропе) і саслана на Полаччыну, дзе яна памерла ў Ізяслаўскім манастыры ў 1000 г.

Пасля смерці Ізяслава полацкімі князямі з’ўляліся яго сыны Усяслаў (1001 – 1003) і Брачыслаў (1003 – 1044).

Палітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст.

Пасля смерці князя Уладзіміра Святаславіча ў Кіеўскай дзяржаве пачынаецца барацьба за ўладу паміж яго нашчадкамі, адным з якіх быў полацкі князь Брачыслаў. Пад яго кіраваннем палачане ў 1021 г. захапілі і разрабавалі Ноўгарад. Войска сына Уладзіміра наўгародскага і кіеўскага князя Яраслава Мудрага дагнала іх на р. Судамір. Пасля ўзброенай сутычкі быў заключаны мір, паводле якога да Полацкага княства былі далучаны Віцебск, Усвяты і волакі паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной. У 1021-1026 гг. Брачыслаў становіца кіеўскім князем сумесна з Яраславам Мудрым, пры гэтым, працягваючы заставацца полацкім князем. З 1026 г. у Кіеве ўстанаўліваецца аднаасобная ўлада Яраслава Мудрага. Узамен за гэта князь Брачыслаў атрымлівае фактычна поўную ўладу ў Полацкай зямлі. Па сутнасці Полацкае княства аднаўляе сваю дзяржаўную самастойнасць.

Падчас княжання Брачыслава Полацкае княства захоўвала саюзніцкія адносіны з Кіеўскай дзяржавай. Дружыны полацкага князя сумесна з кіеўскімі дружынамі ўдзельнічалі ў паходах на суседнія балцкія землі, у заснаванні Браслава і, верагодна, Новагародка.

Найвялікшага росквіту Полацкае княства дасягнула падчас княжання Усяслава Брачыслававіча “Чарадзея” (1044 – 1101). У гэты час абвастраюцца адносіны Полацкага княства з Кіеўскай дзяржавай і падуладнымі ёй княствамі. Асноўнымі прычынамі гэтага з’яўляліся:

- імкненне кіеўскіх князёў падначаліць сваёй уладзе Полацк і барацьба Полацкагк княства за захаванне самастойнасці;

- прэтэнзіі Усяслава на валоданне Кіевам (полацкія князі лічылі сябе як нашчадкі кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча законнымі пераемнікамі кіеўскага пасаду);

- барацьба з Наўгародскім княствам, якое было саюзнікам Кіева, за кантроль над валокамі на шляху “з вараг у грэкі” ля рэк Зах. Дзвіна і Дняпро (раён Віцебск – Усвяты).

У 1065 – 1066 гг. палачане на чале з Усяславам здзейснілі рабаўнічыя паходы на Пскоў і Ноўгарад. У адказ князі Кіеўскай Русі накіравалі супраць Полацкага княства вялікія сілы, якія спалілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. паміж імі і палачанамі адбываецца бітва на р. Нямізе, якая скончылася вялізарнымі стратамі для абодвух бакоў. Запрошаны на перамовы Усяслаў з сынамі быў захоплены ў палон і пасаджаны ў Кіеве ў поруб (турму). У выніку народнага паўстання кіян ў 1068 г. Усяслаў Чарадзей на 7 месяцаў стаў князем у Кіеве. Але ў 1069 г. быў пазбаўлены пасады і вымушаны змагацца за полацкі трон. У 1071 г. ён канчаткова вярнуў сабе ўладу ў Полацку. У 1077 і 1084 гг. адзін з кіеўскіх нязёў Уладзімір Манамах здзейсніў паходы на Полацк і Менск. У 1078 г. палачане спалілі Смаленск. У выніку нягледзячы на пастаянныя спробы вярнуць яго у арбіту прыцягнення Кіева, Полацкае княства ў часы Усяслава Чарадзея заставалася палітычна цалкам незалежным.

Яшчэ адным з накірункаў знешняй палітыкі Усяслава з’яўлялася экспанія на землі суседніх балцкіх плямёнаў. Полацкае княства ўстанавіла сваю ўладу, якая выяўлялася ў выплаце даніны, над плямёнамі яцвягаў, літвы (на тэрыторыі сучасных усходняй Літвы і заходняй Беларусі), латгалаў і ліваў (на тэрыторыі сучаснай Латвіі). На землях латгалаў ствараюцца славянскія гарады – Кукенойс і Герцыке.


Читайте також:

  1. I. Культура учебного труда как теоретическая и прикладная проблема педагогической психологии
  2. I.3. КУЛЬТУРА УЧЕБНОГО ТРУДА
  3. II. КУЛЬТУРА КИЇВСЬКОЇ РУСІ
  4. II.2. Культура конспектирования
  5. II.3. Культура слушания
  6. III. УКРАЇНСЬКА КУЛЬТУРА ПІСЛЯ ТАТАРО-МОНГОЛЬСЬКОЇ НАВАЛИ (ДРУГА ПОЛОВИНА ХIII – XV ст.)
  7. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  8. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  9. V. ТРАДИЦІЙНА КУЛЬТУРА УКРАЇНСЬКОГО НАРОДУ
  10. Адукацыя і культура.
  11. Адукацыя і культура.
  12. Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.




Переглядів: 836

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі. | Феадальная раздробленасць Полацкага княства

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.007 сек.