Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Адукацыя і культура.

 

Індустрыялізацыя ў БССР у 1930-я гг.

Пераважна аграрны характар эканомікі СССР, невысокі ўзровень развіцця прамысловасці ў параўнанні з эканамічна развітымі краінамі Захаду рабілі відавочнай адсталасць савецкай эканомікі. У гэтых умовах бальшавіцкае кіраўніцтва дзяржавы прыняла курс на паскарэнне працэсаў мадэрнізацыі, галоўным элементам якой выступала індустрыялізацыя – працэс пераўтварэння прамысловасці ў вядучую галіну эканомікі і стварэнне на гэтай аснове сучаснага індустрыяльнага грамадства. Такім шляхам бальшавіцкія ўлады спадзяваліся пераўтварыць СССР у буйную прамысловую і ваенную дзяржаву. Ва ўмовах нэпа працэс індустрыялізацыі адбываўся павольна; стварэнне буйной прамысловасці патрабавала значных сродкаў, якіх у тагачасных сацыяльна-эканамічных умовах было недастаткова для выканання пастаўленых задач; традыцыйныя крыніцы індустрыялізацыі, такія як прыцягненне замежных інвестыцый і прыватнага капіталу бальшавіцкімі ўладамі даспускаліся толькі ў абмежаваным аб’ёме.

Праблема шляхоў і метадаў індустрыялізацыі выклікала шырокую дыкусію сярод бальшавіцкага кіраўніцтва, якая суправаджалася барацьбой за ўладу паміж рознымі групоўкамі ўнутры партыйнай эліты. Устанаўленне напрыканцы 1920-х гг. аднаасобнай дыктатуры Іосіфа Сталіна (генеральны сакратар ВКП(б) у 1922-1953 гг.) суправаджалася пачаткам паскоранай індустрылізацыі. Для яе ажыццяўлення былі згорнуты нэп і створана новая эканамічная сістэма. Да аб’ектыўных фактараў, якія прывялі да ліквідацыі нэпа і пераходу да стратэгіі паскоранай індустрыялізацыі, трэба залічыць:

- хранічнае невыкананне планаў нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, якая была галоўным экспартным прадуктам, за кошт чаго фарміраваліся сродкі на індустрыялізацыю. Ва ўмовах нэпа дадзенае невыкананне было абумоўлена нізкімі ўнутранымі цэнамі на сельскагаспадарчую прадукцыю ў параўнанні з прамысловай, а таксама беднасцю большасці сялянскіх гаспадарак;

- стварэнне пасля прыходу да ўлады бальшавікоў новага бюракратычнага апарату, прадстаўнікі якога не мелі, як правіла, адпаведнага прафесійнага і адукацыйнага ўзроўню (каля паловы кіраўнікоў адміністрацыйнага апарату мелі толькі пачатковую адукацыю). У выніку новая бюракратыя была больш схільная да кіравання эканомікай камандна-адміністрацыйнымі, а не рыначнымі метадамі.

Да асноўных крыніц правядзення паскоранай індустрыялізацыі належаць:

- выкачванне сродкаў з сельскай гаспадаркі ў прамысловасць шляхам канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі з далейшым яе продажам на знешнім рынку ў абмен на прамысловае абсталяванне (з мэтай больш эфектыўнай і планамернай экспрапрыяцыі аграрнай прадукцыі праведзена прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі);

- прымусовыя ўнутраныя пазыкі (аблігацыі), у выніку чаго адбывалася фактычная канфіскацыя грашовых зберажэнняў насельніцтва (кампенсацыя не падмацоўвалася ніякімі гарантыямі);

- стварэнне “лагернай эканомікі” (ГУЛАГ), якая прадугледжвала выкарыстанне рабскай працы зняволеных на будоўлях індустрыялізацыі. У 1930-1940-я гг. праз ГУЛАГ прайшло каля 600 тыс. жыхароў БССР (асноўныя лагеры ГУЛАГ размяшчаліся ў Сібіры, Казахстане, Урале);

- дзяржаўная манаполія на выраб і продаж спіртных напояў;

- выкарыстанне т.зв. “стаханаўскай сістэмы”: з’яўляліся т.зв. ударнікі вытворчасці, якія ў некалькі разоў перавыконвалі пастаўленыя планы – пасля гэтага на прадпрыемствах істотна павышаліся нормы выпрацоўкі прадукцыі за ранейшую зарплату, што дазваляла эканоміць на заробках рабочых.

Правядзенне індустрыялізацыі суправаджалася узмацненнем кантролю дзяржаўных органаў над эканамічным жыццём. Развіццё вытворчасці ажыццяўлялася ў адпаведнасці з загадзя вызначанымі і абавязковымі для выканання канкрэтнымі суб’ектамі эканамічнай дзейнасці пяцігадовымі планамі. Першая пяцігодка была праведзена ў 1928-1932 гг.

Пры ажыццяўленні індустрыялізацыі ў БССР галоўная ўвага надавалася развіццю лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасці, што было абумоўлена наяўнасцю мясцовай сыравіны, склаўшыміся кадрамі. Разам з тым прадугледжвалася стварэнне галін прамысловасці, заснаваных на прывазной сыравіне, у першую чаргу сельскагаспадарчага машынабудавання і станкабудавання, накіраваных на тэхнічнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі і прамысловых прадпрыемстваў, а таксама развіццё паліўна-энергетычнай базы. У той жа час індустрыялізацыя ў БССР некалькі стрымлівалася дырэктывай урада СССР аб забароне будаўніцтва ў заходніх памежных раёнах буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР у 1930-я гг. прынесла наступныя вынікі:

1) На працягу 1929-1940 гг. былі пабудаваны і рэканструяваны 1863 прамысловыя прадпрыемствы, якія выпускалі 90% усёй прадукцыі ў БССР. Сярод найбольш буйных прадпрыемстваў, пабудаваных у гэты час можна адзначыць такія як швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментны заводы, Аршанскі ільнокамбінат і інш. Было пабудавана некалькі цеплавых і гідраэлектрастанцый.

2) Новая індустрыя вызначыла спецыялізацыю прамысловасці БССР у агульнасаюзным падзеле працы: у 1940 г. у БССР выраблялася 34% усёй фанеры ў СССР, 27% – запалак, 25% – дражджэй, 17% – панчошна-трыкатажных вырабаў, 10% – торфу, 10% – металарэзных станкоў.

3) У структуры прамысловасці сталі пераважаць буйныя прадпрыемствы, на якіх у 1940 г. выраблялася 57,3% прадукцыі, было занята больш паловы прамысловых рабочых. У той жа час большасць дробных прыватных прадпрыемстваў зачыняліся ў выніку непамерных падаткаў і адміністрацыйнага ціску.

4) Адбывалася далейшае развіццё чыгуначнага, рачнога і аўтамабільнага транспарту. У 1940 г з’яўляецца авіятранспарт. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, пачала дзейнічаць авіялінія Мінск-Масква.

5) Аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб’ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі.

6) Паскарэнне працэсу урбанізацыі – перасялення насельніцтва з вёскі ў горад. Калі ў 1913 г. гарадское насельніцтва склала 14%, то ў 1940 г. – 21%. Такія гарады як Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель пераўтварыліся ў буйныя індустрыяльныя цэнтры.

У ходзе правядзення індустрыялізацыі была сфарміравана камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання эканомікай, якая ў розных гістарычных даследаваннях атрымала розныя назвы (дзяржаўны капіталізм, дзяржаўны сацыялізм, політарызм). Асноўнымі рысамі дадзенай сістэмы з’яўляюцца:

- манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы;

- цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі праз адпаведныя фонды і нарады;

- дырэктыўнае планаванне ўсіх відаў вытворчасці;

- іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай;

- наяўнасць шматлікага бюракратычнага апарату, які распараджаўся дзяржаўнай уласнасцю і кадрамі;

- шырокае выкарыстанне прымусовых форм працы.

У 1930-я гг. адбыліся істотныя змены ў структуры насельніцтва. Былі амаль цалкам ліквідаваны некаторыя сацыяльныя групы, такія як прыватныя гандляры, рамеснікі і г.д. У якасці новай пануючай сацыяльнай эліты пачынае выступаць дзяржаўная бюракратыя (наменклатура), кадры якой вельмі хутка раслі ва ўмовах фарміравання камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Хутка павялічваліся кадры рабочага класа, які на 1940 г. налічваў да 700 тыс. чалавек. У структуры рабочага класа 2/3 ад яго колькасці складалі былыя сяляне, якія не мелі дастатковай кваліфікацыі. У выніку хуткага прамысловага будаўніцтва амаль цалкам знікла беспрацоўе. Разам з тым стварэнне буйной прамысловасці абумовіла фарміраванне значнай сацыяльнай групы інжынерна-тэхнічных рабочых. У той жа час большая частка насельніцтва да пачатку 1940-х гг. заставалася працаваць у сельскай гаспадарцы.

Метады правядзення індустрыялізацыі прывялі да пагаршэння матэрыяльнага становішча працоўных слаёў насельніцтва. Выкарыстанне “стаханаўскай сістэмы”, фактычнае павелічэнне працоўнага дня, а таксама рост цэн і інфляцыя, звязаныя з рэзкім павелічэннем выпуску папяровых грошай, садзейнічалі паніжэнню рэальнай заработнай платы прамысловых рабочых. У 1928-1935 гг. дзейнічала картачная сістэма на асноўныя тавары спажывання. Хуткая урбанізацыя абумовіла вострую жыллёвую праблему ў гарадах.

Дадзеныя з’явы абумовілі рост рабочага руху на пачатку 1930-х гг., які выяўляўся ў забастоўках на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў БССР. Аднак станаўленне таталітарнага рэжыму ў 1930-я гг. зрабіла практычна немагчымым выказванне незадаволенасці ўмовамі жыцця з боку насельніцтва. Бюракратычная сістэма кіравання прадугледжвала рэпрэсіўныя санкцыі ў дачыненні кіраўнікоў прадпрыемстваў, інжынерна-тэхнічнага персаналу і рабочых за невыкананне планаў, фабрыкаванне карнымі органамі “спраў” т.зв. “шкоднікаў” і “ворагаў народа”. Так, атрымалі шырокае распаўсюджанне сфабрыкаваныя карнымі органамі судовыя працэсы над “шкоднікамі”, яны былі “знойдзены” ў Віцебскім чыгуначным дэпо, на фабрыцы “Сцяг індустрыялізацыі”, Гомельскім вагонарамонтным заводзе.

Да пачатку 1940-х гг. стала больш жорсткім працоўнае заканадаўства. У 1940 г. быў уведзены сямідзённы працоўны тыдзень. Адначасова забаранялася самавольна пакідаць прадпрыемствы і ўстановы; устанаўлівалася крымінальная адказнасць за спазненні на працу і парушэнні працоўнай дысцыпліны.

Такім чынам, на працягу 1930-х гг. у БССР адбывалася правядзенне паскоранай індустрыялізацыі, як і ў цэлым у СССР. У выніку яе БССР ператварылася ў індустрыяльна-аграрную рэспубліку; значна ўзрос аб’ём вытворчасці ў буйной прамысловасці, у яе межах з’явіліся новыя галіны; павялічыліся тэмпы урбанізацыі. Была сфарміравана камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання эканомікай. Разам з тым большая частка насельніцтва заставалася працаваць у сельскай гаспадарцы. Узровень развіцця прамысловай вытворчасці заставаўся значна ніжэйшым, чым у большасці еўрапейскіх краін. Захоўвалася адставанне ў эканамічным развіцці БССР ад прамыслова развітых рэгіёнаў СССР.

 


Читайте також:

  1. Адукацыя і культура.
  2. Адукацыя і навука.
  3. Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  4. Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  5. Г. Культура.
  6. Композитори – романтики. Бетховен і українська музична культура.
  7. Масова та елітарна культура.
  8. Мастацкая культура.
  9. Музична культура.
  10. Найдавніше населення України. Трипільська культура.
  11. Общество и культура. Общее и особенное в развитии




Переглядів: 743

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Эканамічнае развіццё БССР у перыяд нэпа. | Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.05 сек.