Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Мастацкая культура.

У мастацкай культуры Беларусі 19 ст. можна вылучыць два этапы.

На першым этапе, які ў асноўным супадае з першай паловай 19 ст., пануе рамантызм у якасці галоўнага стылю мастацкай культуры. Пад рамантызмам разумеецца агульнаеўрапейскі культурны рух першай паловы 19 ст., які ўзнікае як рэакцыя на крызіс рацыяналістычных ідэй Асветніцтва пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі. У межах рамантызму ажыццяўляецца крытыка індустрыяльнай цывілізацыі і рацыяналістычнага светапогляду. У супрацьвагу гэтаму сцвярджаецца ідэал цэласнага развіцця асобы і сацыяльнай гармоніі. У мастацкай культуры рамантызму ўзрастае ўвага да ўнутранага свету чалавека. Сутнасцю рамантызму было імкненне супрацьпаставіць рэльнай рэчаіснасці абагулены ідэальны вобраз. Пры гэтым характэрнай выступае апалогія гістарычнага мінулага, што прыводзіць да ўзрастання зацікаўленасці традыцыйнай культурай.

Уплыў рамантызму меў месца ў розных накірунках мастацкай культуры першай паловы 19 ст.:

Літаратура. У першай палове 19 ст. літаратура на землях Беларусі з’яўлялася пераважна польскамоўнай. Буйнейшым прадстаўніком польскамоўнай літаратуры рамантызму, ураджэнцам Беларусі з’яўляецца Адам Міцкевіч (аўтар паэм “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”, “Мешка, князь Навагрудка” і інш.). Таксама вялікі ўнёсак ў развіццё рамантычнай літаратуры зрабілі Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі і інш.

У той жа час пад уплывам рамантызму сярод польскамоўных літаратараў узнікае цікавасць да беларускага фальклору і мовы, на якой ён быў створаны. Вынікам становіцца фарміраванне ў першай палове 19 ст. беларускамоўнай мастацкай літаратуры (вершы, балады, апавяданні, п’есы). Да найбольш вядомых прадстаўнікоў гэтай літаратуры належаць Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (п’есы “Сялянка”, “Пінская шляхта”, апавяданні “Вечарніцы, “Гапон” і інш.), Ян Баршчэўскі (зборнік апавяданняў “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” і г.д.), Аляксандр Рыпінскі (творы “Беларусь”, “Нячысьцік”). Некаторыя беларускамоўныя творы былі ананімнымі (сатырычныя паэмы “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”). Вядомы таксама беларускамоўны верш сялянскага паэта Паўлюка Багрыма “Зайграй, зайграй, хлопча малы”.

Тэатр і музыка. У першай палове 19 ст. працягваюць дзейнічаць прыватныя магнацкія тэатры. Оперы ставілі ў Слуцкім і Нясвіжскім тэатрах Радзівілаў, Дзярэчынскім і Ружанскім тэатрах Сапегаў і інш. У 1845-1847 гг. у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя прафесійныя тэатры, якія знаходзіліся пад кантролем тэатральнай дырэкцыі, вызначаўся тэатральны сезон. Рэпертуар тэатраў быў двухмоўным – польскім і рускім. На сцэне ставіліся п’есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў. Разам з прафесійным развіваўся аматарскі тэатр, які быў вельмі папулярны сярод шляхты, чыноўнікаў і афіцэраў. У 1840-я – на пачатку 1860-х гг. дзейнічаў музычна-драматычны гурток у маёнтку В. Дуніна-Марцінкевіча. У яго межах у 1852 г. адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай оперы «Сялянка». Аўтарам музыкі стаў Станіслаў Манюшка (адзін з заснавальнікаў класічнай польскай оперы), а лібрэта створана на аснове п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча.

Архітэктура. Рост гарадоў у першай палове 19 ст. знайшоў адлюстраванне ў горадабудаўніцтве. Гарады забудоўваліся па праектах рэгулярнай планіроўкі. Характэрнымі прынцыпамі забудовы былі: сіметрычнае размяшчэнне кварталаў, прамалінейнасць вуліц.

У адрозненне ад іншых накірункаў культуры ў архітэктуры ў разглядаемы перыяд пануе стыль класіцызму. Вялікую ролю ў развіцці дадзенага стылю ў Беларусі адыгралі Віленская архітэктурная школа, творчасць рускіх архітэктараў М.Львова, В.Стасава, А.Мельнікава, англічаніна Дж.Кларка. Яркімі прыкладамі архітэктуры ў стылі класіцызму гэтага перыяду з'яўляюцца палацава-паркавы ансамбль Румянцавых у Гомелі, палацавы комплекс у Снове (Нясвіжскі раён), губернатарскія палацы ў Віцебску, Мінску і Гродне, Іосіфаўскі праваслаўны сабор у Магілёве і інш.

Выяўленчае мастацтва. У развіцці беларускага выяўленчага мастацтва першай паловы 19 ст. цесна пераплятаюцца элементы рамантызму і класіцызму. Важную ролю ў развіцці жывапісу ў гэты перыяд адыграла Віленская школа жывапісу, створаная пры аддзяленні выяўленчага мастацтва ў Віленскім універсітэце, якая прытрымлівалася класічных канонаў у жывапісе. Яе заснавальнікам быў прафесар Ф.Смуглевіч. На працягу першай чвэрці 19 ст. школа падрыхтавала больш 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў і выкладчыкаў малявання для навучальных устаноў Беларусі. Падрыхтоўка прафесійных мастакоў у Беларусі вялася таксама ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Пасля закрыцця Віленскага універсітэта вышэйшую мастацкую адукацыю стала магчыма набыць у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Гэтыя акалічнасці адбіліся на беларускай школе выяўленчага мастацтва, дзе фарміруюцца адметныя жанры:

- гістарычны (Я. Сухадольскі, Ф. Смуглевіч, Я. Дамель);

- партрэтны (I. Аляшкевіч, В. Ваньковіч);

- бытавы (У. Бычкоўскі, Ю. Карчэўскі, К. Русецкі);

- пейзажны (Н. Орда, В. Дмахоўскі);

- нацюрморт (I. Хруцкі).

У першай палове 19 ст. развіваецца скульптурнае мастацтва. Першым прафесійным скульптарам у Беларусі лічыцца К. Ельскі. Ён стварыў галерэю (больш за 50) партрэтаў гістарычных дзеячоў, працаваў над аздабленнем культавых і грамадскіх будынкаў. Пануе драўляная і манументальна-дэкаратыўная скульптура ў стылі барока і ракако.

Другі этап у развіцці мастацкай культуры Беларусі разглядаемага перыяду прыпадае на другую палову 19 ст. Для яго ўласцівым з’яўляецца засваенне ў якасці пануючага мастацкага стылю рэалізму, для якога характэрна адлюстраванне рэчаіснасці такой, якой яна з’яўляецца сама па сабе, павышаная ўвага да сацыяльных праблем. Разам з тым станаўленне дадзенага накірунку ў мастацтве істотна тармазілася сацыяльна-палітычнымі ўмовамі, што склаліся ў Беларусі пасля паўстання 1863-1864 гг. Так, царызм абмяжоўваў развіццё мастацкай літаратуры на польскай мове; з 1867 г. забаранялася выданне твораў на беларускай мове лацінскім шрыфтам. У цэлым да канца 19 ст. мастацкая культура ў Беларусі развівалася павольна.

Літаратура. У другой палове 19 ст. літаратура на беларускіх землях развіваецца пераважна на рускай і польскай мовах. У апошнія дзесяцігоддзі 19 ст. назіраецца паступовае развіццё беларускамоўнай літаратуры. Характэрнымі яе рысамі з’яўляліся цесная сувязь з беларускім нацыянальным рухам, вострая сацыяльная скіраванасць, сцвярджэне ідэалаў рэалізму. Асноўнымі прадстаўнікамі беларускай літаратуры другой паловы 19 ст. з’яўляюцца:

Францішак Багушэвіч (1840-1900), аўтар зборнікаў вершаў, якія мелі паслядоўную нацыянальную і сацыяльную скіраванасць, “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, апавядання “Траляляначка” (выдадзены за мяжой, у Аўстра-Венгрыі ў 1890-я гг.).

Янка Лучына (І.Л. Неслухоўскі) (1851-1897), аўтар вершаў на беларускай, рускай і польскай мовах, актыўны супрацоўнік ліберальнага часопіса “Минский листок”. Яго зборнік беларускамоўных вершаў “Вязынка” быў выдадзены пасмяротна ў Пецябургу (1903).

Адам Гурыновіч (1869-1894), аўтар шэрагу беларускамоўных вершаў, напісаных з выразных сацыяльна-крытычных пазіцый.

Прадстаўнікамі беларускамоўнай літаратуры з’яўляліся Альгерд Абуховіч, Фелікс Тапчэўскі, Аляксандр Ельскі, Карусь Каганец. Беларуская мова часам выкарыстоўвалася ў рэвалюцыйнай публіцыстыцы.

Тэатр і музыка. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. узмацняецца русіфікацыя тэатральнай дзейнасці. Паводле распараджэння віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва былі забаронены тэатральныя прадстаўленні на польскай мове. Спынілі дзейнасць аматарскія тэатры, арганізаваныя дзеячамі польскамоўнай культуры. Царскія ўлады адводзілі тэатру значную ролю ў выхаванні грамадскасці ў вернападданніцкім духу.

Напрыканцы 19 ст. тэатральнае жыццё ў Беларусі істотна актывізавалася. Амаль ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі былі пабудаваны пастаянныя тэатральныя памяшканні. Так, гарадскі тэатр у Мінску быў узведзены ў 1890 г. Разам з мясцовымі ў губернскіх гарадах выступаюць шматлікія рускія і ўкраінскія тэатральныя калектывы. Рэпертуар складалі ў асноўным творы рускай і заходнееўрапейскай класічнай драматургіі. У межах музычнай культуры ў 1871 г. было створана Мінскае музычнае вучылішча арганістаў. У губернскіх гарадах фарміруюцца музычна-тэатральныя і літаратурныя гурткі: у 1883 г. у Віцебску было створана Таварыства аматараў музычнага і драматычнага мастацтва, у Мінску ў 1899 г. – Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў.

Архітэктура. На развіццё архітэктуры другой паловы 19 ст. значны ўплыў аказалі хуткае развіццё прамысловасці і рост гарадоў. Вялікую ролю набыло грамадзянскае, жыллёвае і прамысловае будаўніцтва, якое вялося згодна з тыпавымі праектамі. Развівалася будаўнічая тэхніка, шырока выкарыстоўваліся новыя будаўнічыя матэрыялы – бетон, металічныя канструкцыі. Гэта суправаджалася пошукам новага архітэктурнага стылю, які павінен быў адпавядаць новым умовам. У цэлым у архітэктуры панавала эклектыка – спалучэнне элементаў разных архітэктурных стыляў пры будаўніцтве і ў афармленні аднаго будынка. У апошняй трэці 19 ст. – пачатку 20 ст. хутка развіваецца культавае будаўніцтва па ініцыятыве дзяржавы і праваслаўнай царквы: адбываеца масавае ўзвядзенне цэркваў-“мураўёвак”, пабудаваных у руска-візантыйскім (або псеўдарускім) стылі (вясковыя цэрквы, Крыжаўздвіжанскі храм у Полацку). Новыя каталіцкія храмы будуюць у стылі псеўдаготыкі (Сар’я, Крэва).

Выяўленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве пануючым становіца рэалістычны напрамак. Асноўнымі жанрамі ў жывапісе гэтага перыяду з’яўляліся:

- гістарычны (К. Альхімовіч);

- бытавы (Н. Сілівановіч, Ю. Пэн);

- пейзажны (А. Гараўскі, Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф).

Неабходна адзначыць тое, што ўказаныя з’явы мастацкай культуры датычылі толькі т.зв. “высокай культуры”, якая фарміравалася і развівалася сярод адукаваных слаёў насельніцтва.

Мастацкая культура Беларусі 19 ст. была неаднароднай па нацыянальнай прыкмеце. Цэнтрамі рускай культуры з’яўляліся гарады, у першую чаргу губернскія (перыядычныя выданні, тэатры, музеі, бібіліятэкі, літаратурна-мастацкія гурткі і інш.), а таксама праваслаўныя цэрквы. Польская культура ў першай трэці 19 ст. актыўна развівалася ў межах адукацыйных устаноў; з сярэдзіны 19 ст. яе цэнтрамі становяцца маёнткі буйных землеўладальнікаў, якія атаясамлівалі сябе з польскай нацыяй (прыватныя бібіліятэкі, зборы помнікаў матэрыяльнай культуры, польскамоўныя літаратурныя гурткі і інш.), а таксама каталіцкія касцёлы. У гарадах значную ролю мела яўрэйская культура, якая канцэнтравалася вакол шматлікіх сінагог, іудзейскіх навучальных устаноў, дабрачынных таварыстваў, хатніх бібліятэк. Беларуская нацыянальная культура ў 19 ст. толькі пачынае фарміравацца (беларускамоўная літаратура, тэатр).

Такім чынам, у 19 ст. працягваецца паступовае развіццё мастацкай культуры на землях Беларусі ў рэчышчы агульнаеўрапейскіх культурных працэсаў. У той жа час дадзенае развіццё ў значнай ступені дэфармавалася спачатку паланізацыяй, а затым русіфікатарскай палітыкай царызму.

 

Асноўныя паняцці:

Нацыя, нацыянальная самасвядомасць, нацыянальны рух, Віленская навучальная акруга, пачатковыя школы, павятовыя вучылішчы, гімназіі, Віленскі універсітэт, Полацкая езуіцкая акадэмія, “Віленскі дзённік”, “Полацкі штомесячнік”, Віленская медыка-хірургічная акадэмія, Горы-Горацкі земляробчы інстытут, перыядычны друк, “Губернскія ведамасці”, класічныя гімназіі, рэальныя гімназіі, народныя вучылішчы, царкоўнапрыходскія школы, настаўніцкія семінарыі, Віленская археаграфічная камісія, Рускае геаграфічнае таварыства, рамантызм, беларускамоўная мастацкая літаратура, віленская архітэктурная школа, віленская школа жывапісу, рэалізм.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Вызначце сутнасць і асноўныя характарыстыкі паняцця “нацыя”? Падумайце, чаму фарміраванне нацый робіцца магчымым толькі ва ўмовах капіталістычнай мадэрнізацыі.

2. Якія можна вызначыць два асноўныя шляхі фарміравання нацый у Еўропе 19 ст.? Які з гэтых шляхоў знайшоў рэалізацыю пры фарміраванні беларускай нацыі?

3. Вызначце, якія меліся аб’ектыўныя перадумовы фарміравання беларускай нацыі ў 19 ст.?

4. Чаму фарміраванне беларускай нацыі ў 19 ст. адбывалася вельмі павольнымі тэмпамі? Якія асаблівасці сацыяльна-эканамічнай і сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі абумовілі гэта?

5. Падумайце, які адбітак на працэсы фарміравання нацый на тэрыторыі Беларусі мела канфесійная разнастайнасць грамадства?

6. Растлумачце, чаму прадстаўнікі эканамічнай, палітычнай і інтэлектуальнай эліты беларускага грамадства ўключаліся пераважна ў працэсы фарміравання рускай і польскай, а не беларускай нацыі? Якія гэта мела наступствы для станаўлення беларускай нацыі?

7. Што такое нацыянальны рух? Якую ролю адыгрывалі нацыянальныя руху ў працэсе фарсіравання еўрапейскіх нацый?

8. Паспрабуйце вызначыць асноўныя этапы ў станаўленні беларускага нацыянальнага руху і іх асаблівасці.

9. Якую ролю адыграла навуковае беларусазнаўства 19 ст. у станаўленні беларускага нацыянальнага руху? Прывядзіце доказы на карыць гэтага.

10. Якія асноўныя ідэі сфарміраваліся ў межах беларускага нацыянальна-культурнага і нацыянальнага палітычнага руху ў канца 19 ст.? Дайце іх характарыстыку.

11. Растлумачце прычыны слабасці і нязначнага грамадскага ўплыву беларускага нацыянальнага руху ў канцы 19 ст.

12. Якія можна вылучыць этапы ў развіцці адукацыі і навукі на тэрыторыі Беларусі ў 19 ст.? У чым палягае іх спецыфіка?

13. Якія тыпы навучальных устаноў дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў першай трэці 19 ст., у чым іх асаблівасці?

14. Якую ролю ў развіцці навукі Беларусі першай трэці 19 ст. мелі Віленскі універсітэт і Полацкая езуіцкая акадэмія?

15. Якія прычыны прывялі да змен у адукацыйнай палітыцы царызму ў 1820-1830-я гг.? У чым канкрэтна праявіліся дадзеныя змены?

16. Падумайце, чаму царскі ўрад імкнуўся абмежаваць доступ прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў да адукацыі? Якія гэта мела вынікі?

17. У якіх установах і галінах ажыццяўляліся навуковыя даследаванні ў Беларусі ў другой трэці 19 ст.? Дайце характарыстыку дадзеных даследаванняў.

18. Якія факты сведчаць пра ўзмацненне палітыкі русіфікацыі з боку царызму ў адукацыйнай сферы ў апошняй трэці 19 ст.? Якія гэта мела наступствы для культурнага развіцця Беларусі?

19. У чым сутнасць адукацыйнай рэформы 1864 г.? У чым спецыфіка яе праяўлення ў Беларусі?

20. Чым можна патлумачыць істотную перавагу ў сістэме адукацыі Беларусі царкоўнапрыходскіх школ? Які змест мела навучанне ў школах падобнага тыпу?

21. Якія можна зрабіць агульныя высновы адносна ўзроўню адукаванасці беларускага насельніцтва ў 19 ст.?

22. Якія асаблівасці мелі навуковыя даследаванні ў Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.? У якіх галінах навукі яны пераважна ажыццяўляліся?

23. Які культурны накірунак панаваў у мастацкай культуры Беларусі першай паловы 19 ст.? Якім чынам ён праявіўся ў розных яе галінах?

24. Якія рысы рамантызму паўплывалі на фарміраванне беларускамоўнай літаратуры першай паловы 19 ст.? Хто з’яўляецца яе асноўнымі прадстаўнікамі?

25. Якія змены адбываюцца ў тэатральным жыцці Беларусі ў першай палове 19 ст.?

26. Якім чынам адбываецца развіццё беларускай літаратуры ў другой палове 19 ст.?

27. Ахарактарызуйце тэатральнае жыццё ў Беларусі ў другой палове 19 ст. Взначце яго спецыфіку?

28. Параўнайце развіццё архітэктуры Беларусі ў першай і другой палове 19 ст.

29. Якія стылі і жанры пераважалі ў выяўленчым мастацтве Беларусі ў 19 ст.?

30. Якім чынам праяўлялася нацыянальная разнастайнасць мастацкай культуры Беларусі 19 ст.? Падумайце, якая сувязь маецца паміж фарміраваннем нацый і развіццём нацыянальных культур?

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Моўна-культурная і канфесійная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў 19 ст.

2. Станаўленне беларускага нацыянальнага руху ў 19 ст.

3. Віленскі універсітэт як цэнтр развіцця культуры на землях былога ВКЛ у першай трэці 19 ст.

4. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812-1820): дзейнасць, вынікі.

5. Гімназіі ў Беларусі 19 ст.

6. Гісторыка-этнаграфічныя даследаванні 19 ст. і іх роля ў стварэнні перадумоў беларускага нацыянальнага руху.

7. Польскамоўная літаратура ў Беларусі ў 19 ст.

8. Гарадскія тэатры ў Беларусі 19 ст.

 

 


Читайте також:

  1. Адукацыя і культура.
  2. Адукацыя і культура.
  3. Г. Культура.
  4. Композитори – романтики. Бетховен і українська музична культура.
  5. Масова та елітарна культура.
  6. Музична культура.
  7. Найдавніше населення України. Трипільська культура.
  8. Общество и культура. Общее и особенное в развитии
  9. Організаційна культура. Етична відповідальність організації перед суспільством.
  10. Педагогічна і гуманітарна культура.
  11. Первіснообщинна культура.




Переглядів: 708

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Адукацыя і навука. | Прычыны і перадумовы рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.009 сек.