Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

4. Перабудова ў БССР (1985-1991 гг.).

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

У грамадска-палітычным жыцці БССР, як і ў цэлым у СССР, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраецца працэс паступовага змякчэння таталітарнага рэжыму, яго эвалюцыі ў бок аўтарытарнага палітычнага рэжыму.

Пачатак дадзенага працэсу супадае па часе са смерцю І. Сталіна ў 1953 г. У выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы вярхоўная ўлада апынулася ў руках новага генеральнага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова (1953-1964). Перыяд яго праўлення атрымаў у гісторыі назву “хрушчоўская адліга”. Ключавой падзеяй дадзенага перыяду з’яўлялася правядзенне ХХ з’езду КПСС у лютым 1956 г., на якім была прынята пастанова “Аб пераадоленні культу асобы і яго наступствах”. Дадзеная пастанова змяшчала ў сабе вострую крытыку культу асобы І. Сталіна, асуджэнне рэпрэсій. Разам з тым асновы існуючага ў СССР грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ладу, закладзеныя ў перыяд сталінізму, прызнаваліся адпавядаючымі “прынцыпам сацыялізму”; лічылася неабходным удасканаліць гэты лад шляхам пераадолення “памылак” сталінізму.

Падчас “хрушчоўскай адлігі” былі праведзены наступныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці:

1) Частковая рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій (у БССР рэабілітавана каля 30 тыс. чалавек).

2) Усеагульная амністыя палітычных зняволеных, ліквідацыя ГУЛАГа, пазасудовых карных органаў, спыненне масавых рэпрэсій.

3) Пашырэнне правоў саюзных рэспублік: з 1957 г. уводзілася самастойнасць рэспубліканскіх органаў улады ў вызначэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, прыняцця грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодэксаў; у падпарадкаванне рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў пераходзілі многія прадпрыемствы і арганізацыі, якія раней падначальваліся саюзным уладам. У 1956 г. упершыню першым сакратаром ЦК КПБ стаў беларус К. Мазураў (1956-1965).

4) Некаторае пашырэнне правоў Саветаў: ім перадаваліся правы накіравання фінансавых сродкаў на жыллёвае будаўніцтва, камунальную гаспадарку, сацыяльную сферу за кошт звышпланавых накапленняў прадпрыемстваў. У Саветах з’явіліся камісіі па народнай адукацыі, культурна-асветніцкай працы, ахове здароўя, сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву. Аднак выбары ў Саветы па-ранейшаму мелі фармальны, безальтэрнатыўны характар.

5) Некаторае пашырэнне правоў прафсаюзаў: на буйных і сярэдніх прадпрыемствах вытворчыя нарады пераўтвараліся ў пастаянна дзеючыя пад кантролем прафсаюзаў; прафсаюзы сталі ўдзельнічаць у размеркаванні жылля, пуцёвак.

6) Скарачэнне бюракратычнага апарату; абмежаванне права на займанне вышэйшых партыйных пасад трыма тэрмінамі).

7) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1962 г. (узбуйненне абласцей) – у выніку дадзенай рэформы ў БССР была падзелена на 6 абласцей: Мінскую, Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую.

Пасля ХХІІ з’езду КПСС (1962) у якасці афіцыйнай праграмы партыі быў абвешчаны курс на пабудову камунізму ў СССР да 1980 г.

У выніку дзяржаўнага перавароту 1964 г. М. Хрушчоў быў адхілены ад улады. Генеральным сакратаром ЦК КПСС замест яго стаў Леанід Брэжнеў (1964-1982). Пасля яго смерці дадзеную пасаду займалі Юрый Андропаў (1982-1984) і Канстанцін Чарненка (1984-1985). У БССР у гэты час пасаду першага сакратара ЦК КПБ займалі П. Машэраў (1965-1980), Ц. Кісялёў (1980-1983), М. Слюнькоў (1983-1987).

У цэлым грамадска-палітычнае жыццё другой паловы 1960-х – першай паловы 1980-х гг. працягвала традыцыі “хрушчоўскай адлігі”. Аднак у той жа час былі адменены некаторыя рэформы папярэдняга перыяду: зняты абмежаванні на права займання вышэйшых партыйных пасад; замаруджаны працэс рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Галоўным накірункам улады з’яўлялася захаванне палітычнай стабільнасці.

У 1977 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1978 г. у адпаведнасці з ёй новая Канстытуцыя БССР. У параўнанні з папярэднімі канстытуцыямі ў іх падкрэслівалася асаблівая кіруючая роля КПСС-КПБ у грамадска-палітычным жыцці. У афіцыйнай ідэалогіі ў гэты час адбываецца пераход ад лозунгаў аб пабудове камунізму да канцэпцыі “развітога сацыялізму”, якая падкрэслівала дасягненні савецкага ладу. У межах дадзенай канцэпцыі развівалася таксама ідэя аб фарміраванні ў межах СССР новай супольнасці – савецкага народа, які падмяняў сабой паступова ранейшыя нацыі. Дадзеная ідэя выступала абгрунтаваннем праводзімай у БССР палітыкі русіфікацыі.

Другая палова 1970-х – першая палова 1980-х гг. увайшлі ў гісторыю пад назвай “эпоха застою”, знешняй рысай якога стала канцэнтрацыя вышэйшай дзяржаўнай улады ў СССР у руках групы састарэлых партыйных лідэраў. Адметнымі рысамі гэтага перыяду з’яўляліся:

- істотнае разрастанне партыйна-дзяржаўнага бюракратычнага апарату, карупцыі і пратэкцыянізму ў межах апарату;

- штучны рост шэрагаў партыі (колькасць членаў КПБ павялічылася за 1965-1986 гг. з 319 тыс. да 668 тыс. чалавек);

- узмацненне фармалізму ў працы партыйна-дзяржаўнага апарату;

- узмацненне кантролю з боку партыйнага апарату за дзейнасцю Саветаў, прафсаюзаў, камсамола і іншых масавых грамадскіх арганізацый;

- шырокая прапаганда з дапамогай СМІ “дасягненняў савецкага ладу”, нарастанне пампезнасці пры правядзенні афіцыйных мерапрыемстваў, стварэнне ў пэўнай ступені культу кіраўнікоў партыі, асабліва Л. Брэжнева.

На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. спыніліся масавыя рэпрэсіі сталінскага ўзору. У той жа час непарушнай заставалася манаполія на ўладу партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва. Забаранялася любая апазіцыя ў адносінах да ўлады; не дазвалялася дзейнасць ніякіх палітычных і грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, правядзенне сходаў, акрамя афіцыйных і вызначаных уладамі; захоўваўся жорсткі цэнзурны кантроль за ўсімі сродкамі масавай інфармацыі; працягвалася дыскрымінацыя правоў рэлігійных арганізацый і вернікаў; абмяжоўваліся магчымасці выезду за мяжу і атрымання неафіцыйнай інфармацыі грамадска-палітычнага характару. У дадзеных умовах прадугледжвалася крымінальная адказнасць за праявы іншадумства; шырокія маштабы прыняў кантроль з боку органаў дзяржбяспекі. Хаця ў той жа час маштабы і ступень палітычных рэпрэсій істотна зменшыліся ў параўнанні з перыядам сталінізму. За антысавецкую дзейнасць у БССР у 1953-1985 гг. асуджана ўсяго 137 чалавек.

Міжнародная палітыка БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. працягвала заставацца ў рэчышчы знешнепалітычнага курсу СССР. У той жа час магчымасці ўдзелу БССР у міжнароднай дзейнасці Савецкага Саюза пашыраліся дзякуючы адмаўленню савецкага кіраўніцтва з другой паловы 1950-х гг. ад палітыкі жорсткай ізаляванасці ад астатняга свету, абвяшчэнню прынцыпу мірнага суіснавання дзяржаў з супрацьлеглымі грамадскімі сістэмамі. Разам з тым “халодная вайна” працягвалася фактычна да сярэдзіны 1980-х гг.

Калі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, канвенцый і пагадненняў, то ў сярэдзіне 1980-х гг. – 168. У гэты прамежак часу яна прымала ўдзел у працы амаль 70 міжнародных арганізацый і іх органаў. Для падтрымання рэгулярных кантактаў з імі былі створаны пастаянныя прадстаўніцтвы БССР пры ААН у Нью-Йорку (1958), Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе (1962), пры ЮНЕСКА ў Парыжы (1962), пры міжнародных арганізацыях у Вене (1982). У 1974-1975 гг. БССР з’яўлялася непастаянным членам Савета Бяспекі. Рэспубліка пяць разоў выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН. Міжнародная правасуб’ектнасць БССР была замацавана ў Канстытуцыі 1978 г.

Пашырэнню міждзяржаўнага супрацоўніцтва і грамадскіх сувязяў БССР спрыяла стварэнне пастаяннай камісіі па замежных справах Вярхоўнага Савета БССР, адпаведных падраздзяленняў у Савеце Міністраў, Дзяржплане, міністэрствах, ведамствах, установах, на прадпрыемствах, у грамадскіх арганізацыях. У 1972 г. у Мінску былі адкрыты генеральныя консульствы Польшчы і ГДР, у 1990 г. – Балгарыі. БССР наведалі дэлегацыі, кіраўнікі розных краін, палітычныя і грамадскія дзеячы. Дэлегацыі БССР таксама выязджалі ў іншыя краіны. Пашыраліся грамадскія, эканамічныя, навуковыя, культурныя сувязі з замежнымі дзяжавамі. Шырокі размах набыў рух пабрацімскіх сувязяў паміж беларускімі гарадамі і гарадамі іншых дзяржаў.

У той жа час саюзныя ўлады не ўзгаднялі з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі свой знешнепалітычны курс, не інфармавалі аб плануемых ініцыятывах і прапановах у ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Нават бягучыя пытанні адносін БССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі вырашаліся саюзнымі органамі.

Такім чынам, на працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. адбываўся працэс паступовай трансфармацыі таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР і СССР у аўтарытарна-бюракратычны. У гэты перыяд некалькі павялічваецца аўтаномія БССР у межах СССР у эканамічных пытаннях, пашыраецца яе міжнародная дзейнасць пры захаванні кантролю з боку саюзных органаў улады.

 


Читайте також:

  1. I. Культура учебного труда как теоретическая и прикладная проблема педагогической психологии
  2. I.3. КУЛЬТУРА УЧЕБНОГО ТРУДА
  3. II. КУЛЬТУРА КИЇВСЬКОЇ РУСІ
  4. II.2. Культура конспектирования
  5. II.3. Культура слушания
  6. III. УКРАЇНСЬКА КУЛЬТУРА ПІСЛЯ ТАТАРО-МОНГОЛЬСЬКОЇ НАВАЛИ (ДРУГА ПОЛОВИНА ХIII – XV ст.)
  7. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  8. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  9. V. ТРАДИЦІЙНА КУЛЬТУРА УКРАЇНСЬКОГО НАРОДУ
  10. Адукацыя і культура.
  11. Адукацыя і культура.




Переглядів: 1123

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Тэма 22: БССР у другой палове 1940 – першай палове 1950-х гг. | Развіццё прамысловасці.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.004 сек.