Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР.

Правядзенне паскоранай індустрыялізацыі з боку дзяржавы ажыццяўлялася пераважна за кошт рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на знешніх рынках. У перыяд нэпа органы дзяржаўнай улады арганізоўвалі масавыя закупкі збожжа ў сялянства. Аднак дадзеныя закупкі ажыццяўляліся нярэдка з вялікімі цяжкасцямі, прычынамі якіх з’яўляліся беднасць большасці сялянскіх гаспадарак і заніжаныя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Напрыканцы 1920-х гг., калі адбывалася згортванне нэпа, было прынята рашэнне аб правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Сутнасць яе заключалася ў ліквідацыі дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак і ўключэнне іх у склад буйных адзяржаўленых калектыўных і дзяржаўных гаспадарак – калгасаў і саўгасаў. Стварэнне такіх гаспадарак адпавядала спецыфіцы камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай, якая сцвярджалася ў гэты час і дазваляла ўладам манапольна кантраляваць працэс вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Непасрэднай перадумовай усеагульнай калектывізацыі стаў хлебанарыхтоўчы крызіс 1927-1928 гг., у выніку якога рэзка знізіўся экспарт збожжа. Рэакцыяй на крызіс з боку ўлад стала правядзенне надзвычайных мер, у ходзе якіх адбываліся гвалтоўная канфіскацыя збожжа ў сялян, крымінальныя пераследаванні ў адносінах да ўкрывальнікаў збожжа.

Пачатак усеагульнай калектывізацыі быў распачаты зімой 1929/30 г. У ходзе яе ажыццяўлення адбывалася фарміраванне калгасаў. Асобныя сялянскія гаспадаркі пры іх уключэнні ў калгасы і саўгасы ліквідаваліся; зямля, рабочая жывёла і асноўныя прылады працы пераходзілі ва ўласнасць калгасаў. Фармальна гэта выглядала як аб’яднанне індывідуальных гаспадарак у буйныя калектыўныя, фактычна – як дзяржаўная канфіскацыя маёмасці індывідуальных гаспадарак і пераўтварэнне сялян у пазбаўленых уласнасці сельскагаспадарчых рабочых буйных гаспадарак. У ажыццяўленні калектывізацыі органам дзяржаўнай улады аказвалі дапамогу спецыяльна накіраваныя ў вёску ўпаўнаважаныя, рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі.

У працэсе калектывізацыі цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ўстанаўлівалі планы калектывізацыі, якія былі абавязковымі для выканання з боку мясцовых улад. Сяляне, якія адмаўляліся ўваходзіць у калгасы, абкладаліся надзвычай высокімі падаткамі; для іх ствараліся неспрыяльныя ўмовы гаспадарання, што прыводзіла да іх разарэння. Дадзены фактар, а таксама адміністрацыйны націск, небяспека пераследаванняў вымушалі сялян да ўваходжання ў калгасы. Паралельна праводзілася т.зв. раскулачванне, у ходзе якога адбывалася прымусовая канфіскацыя маёмасці сялян, якіх улады адносілі да ліку заможных і называлі “кулакамі”. На практыцы да “кулакоў” залічвалі таксама тых сялян, якія супраціўляліся ўступленню ў калгасы. Сем’і раскулачаных сялян вывозілі ў паўночныя раёны Расіі, на Урал, Казахстан, або пасялялі на спецыяльна выдзеленых тэрыторыях пад адміністрацыйным наглядам у якасці спецпасяленцаў. Частка раскулачаных сялян, перш за ўсё актыўныя праціўнікі калектывізацыі, былі зняволены і накіраваны ў лагеры ГУЛАГ або расстраляны.

Пераважная большасць сялянства адмоўна ставілася да масавай калектывізацыі, што прыводзіла да развіцця сялянскага руху. За зіму 1929-1930 г. адбылося 520 узброеных выступленняў сялян, якія былі падаўлены ўладамі. У той жа час частка бяднейшага сялянства падтрымлівала калектывізацыю пад уплывам агітацыі бальшавікоў і спадзяванняў на атрыманне долі падчас падзелу маёмасці “кулакоў”.

На працягу 1930-х гг. усеагульная калектывізацыя прынесла наступныя вынікі:

- да 1939 г. было створана звыш 10 тыс. калгасаў, у якія было ўключана звыш 90% сялянскіх гаспадарак; у карыстанні калгасаў знаходзілася каля 96% пасяўных плошчаў;

- на працягу 1930-х гг. было раскулачана каля 10-15% сялянскіх гаспадарак; каля 600-700 тыс. чалавек былі вывезены за межы БССР;

- органамі дзяржаўнай улады былі ўведзены абавязковыя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з боку калгасаў па цэнах, ніжэйшых ў 10-12 разоў за рыначныя, у выніку чаго дзяржава атрымлівала магчымасць атрымліваць значныя сродкі для паскоранай індустрыялізацыі;

- паскараецца працэс перасялення працоўных з вёскі ў горад; былыя сяляне, якія не жадалі ўваходзіць у калгасы, папаўняюць шэрагі рабочага класа ў прамысловасці;

- некалькі паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі; цэнтрамі канцэнтрацыі новай тэхнікі становяцца дзяржаўныя машынна-трактарныя станцыі (на 1940 г. ва ўсходняй частцы БССР іх налічвалася 236 з трактарным паркам да 9,7 тыс. машын); аднак у цэлым тэхнічны ўзровень сельскай гаспадаркі заставаўся невысокі, перважала ручная праца;

- узровень сельскагаспадарчай вытворчасці ў цэлым заставаўся на ўзроўні да правядзення калектывізацыі, а ў некаторых яе галінах нават назіраецца заняпад (гэта тлумачыцца цяжкім эканамічным становішчам калгасаў, адсутнасцю у калгаснікаў стымулаў да працы).

На працягу 1930-х гг. адбылася уніфікацыя ўнутранай структуры калгасаў. У калгасным карыстанні захоўваліся большая частка калектывізаванай зямельнай плошчы, працоўнай жывёлы, асноўныя прылады працы. У карыстанні індывідуальных гаспадарак калгаснікаў заставаліся сядзібы з невялікімі зямельнымі надзеламі, частка жывёлы, некаторыя прылады працы. Кіраўніцтва калгасаў прызначалася партыйнымі і дзяржаўнымі органамі ўлады і пільна кантралявалася з іх боку. Умовы працы калгаснікаў былі цяжкімі. Аплата працы была нізкай (у сярэднім у 3 разы ніжэй, чым у прамысловасці), у многіх калгасах яна мела натуральны або паўнатуральны характар; адсутнічалі абмежаванні працоўнага дня, аплочваемыя водпускі, сацыяльнае страхаванне па хваробе або страце працаздольнасці, пенсіі для састарэлых. Асноўнай крыніцай для існавання калгаснага насельніцтва з’яўляліся прысядзібныя гаспадаркі, хаця іх прадукцыя таксама ўключалася ў планы абавязковых дзяржаўных паставак. У выніку дзяржаўных рэквізіцый сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932-1933 гг. у многіх рэгіёнах СССР, асабліва ва Украіне, узнік голад, які закрануў таксама некаторыя паўднёвыя раёны БССР. З мэтай недапушчэння крадзяжоў дзяржаўнай і калгаснай маёмасці партыйна-дзяржаўныя ўлады ў 1932 г. прынялі пастанову, вядомую як “закон пяці каласкоў”. Гэтая пастанова прадугледжвала крымінальную адказнасць за крадзяжы ў любых памерах у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не ніжэй 10 гадоў або нават расстрэл. У БССР толькі ў 1933-1934 гг. паводле гэтай пастановы было асуджана каля 10 тыс. чалавек.

Цяжкія ўмовы жыцця і працы ў калгасах вымушалі калгаснікаў накіроўвацца на працу ў прамысловасць, на будаўнічыя работы, лесараспрацоўкі. У той жа час улады імкнуліся не дапусціць бескантрольнага перамяшчэння рабочай сілы з вёскі ў гарады. З гэтай мэтай сялянам не выдаваліся пашпарты, што фактычна азначала пазбаўленне іх грамадзянскіх правоў. Выхад з калгасаў і выезд калгаснікаў у іншую мясцовасць былі магчымымі толькі паводле спецыяльнага дазволу адпаведных улад.

Такім чынам, у выніку усеагульнай калектывізацыі 1930-х гг, якая ажыцяўлялася прымысовымі метадамі, была ліквідавана маса дробных сялянскіх гаспадарак, на месцы якіх сфарміраваліся буйныя адзяржаўленыя аграрныя гаспадаркі. Сельская гаспадарка была ўключана ў камандна-адміністрацыйную сістэму кіравання эканомікай; яе рэсурсы выкарыстоўваліся пераважна для ажыццяўлення індустрыялізацыі.

 

Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР.

У 1930-я гг. адбываецца эвалюцыя аўтарытарнага палітычнага рэжыму ў СССР, і ў тым ліку БССР, да таталітарнага. Адметнай рысай таталітарызму з’яўляецца жорсткі дзяржаўны кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства. У СССР таталітарны рэжым атрымаў у гістарычнай і палітычнай літаратуры назву сталінізму, паколькі фарміраванне дадзенага рэжыму суправаджалася ўстанаўленнем асабістай дыктатуры і культу асобы І. Сталіна.

Фармальна ў СССР і БССР дэклараваліся дэмакратычныя прынцыпы грамадска-палітычнага жыцця. У 1936 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1937 г. у адпаведнасці з ёй новая Канстытуцыя БССР. Згодна з ёй, вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся Вярхоўны Савет БССР, які выбіраўся на 4 гады. Ён фарміраваў урад – Савет народных камісараў БССР. Усе вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады ствараліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Былі адменены выбарчыя абмежаванні для пэўных катэгорый насельніцтва. У канстытуцыі дэклараваліся шматлікія грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды. Аднак у рэальным грамадска-палітычным жыцці дадзеныя палажэнні не выконваліся.

У 1930-я гг. была праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, згодна з якой замест акруг у БССР ствараліся вобласці, што адлюстроўвала тэндэнцыю да ўніфікацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў межах СССР.

Характэрнымі з’явамі, якія адлюстроўвалі фарміраванне таталітарызму ў грамадска-палітычнай сістэме БССР, як і ў цэлым у СССР, з’яўляюцца:

1) Зрошчванне партыйнага і дзяржаўнага апарату кіравання. На ўсіх узроўнях цэнтральнага і мясцовага кіравання дзейнасць дзяржаўнай адміністрацыі рэгулявалася і кантралявалася камітэтамі бальшавіцкай партыі.

2) Пераўтварэнне Саветаў, якія афіцыйна выступалі ў якасці вышэйшай дзяржаўнай улады, у фармальныя структуры, цалкам залежныя ад партыйна-дзяржаўнага апарату ў вызначэнні і прыняцці пэўных рашэнняў. Фарміраванне Саветаў і іх выканаўчых камітэтаў адбывалася на аснове безальтэрнатыўных выбараў; кандыдаты загадзя вызначаліся адпаведнымі партыйна-дзяржаўнымі органамі ўлады.

3) Пераўтварэнне ВКП(б)-КП(б)Б з палітычнай партыі ў масавую адзяржаўленую структуру, для кіраўніцтва якой стваралася вялікая бюракратычная іерархія. У дадзеных умовах прыналежнасць да партыі з’яўлялася абавязковым атрыбутам дзяржаўнай кар’еры і крыніцай атрымання сацыяльных прывілеяў. Да 1941 г. у шэрагах КП(б)Б знаходзілася звыш 72 тыс. чалавек. З мэтай умацавання партыйнага адзінства перыядычна праводзіліся “чысткі” шэрагаў партыі.

4) Фарміраванне і развіццё масавых адзяржаўленых грамадскіх арганізацый, якія ахоплівалі практычна ўсё насельніцтва: прафсаюзы, камсамол, абаронныя таварыствы і г.д. Іх дзейнасць строга кантралявалася і рэгламентавалася з боку партыйна-дзяржаўных органаў улады; структура будавалася на ўзор ВКП(б)-КП(б)Б. Галоўнай задачай гэтых арганізацый было забеспячэнне кантролю над рознымі сацыяльнымі групамі насельніцтва ў розных сферах грамадскага жыцця.

5) Імітацыя шырокай грамадскай актыўнасці, што ўключала ў сябе арганізацыю і правядзенне масавых сходаў, дэманстрацый, мітынгаў, “грамадскіх ініцыятыў” у падтрымку дзеянняў улад, усеагульнага ўдзелу ў безальтэрнатыўных выбарах у Саветы і галасавання за вылучаных уладамі кандыдатаў; правядзенне шырокай прапаганды на карысць існуючага ладу.

6) Згортванне палітыкі беларусізацыі. Адлюстраваннем гэтага стала правядзенне працэсу па сфабрыкаванай справе “Саюзу вызвалення Беларусі” (1930-1931), у ходзе якога былі асуджаны вядучыя дзеячы беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі (В. Ластоўскі, С. Некрашэвіч, Я. Лёсік і інш.), абвінавачаныя ў імкненні да звяржэння савецкага ладу. Далейшым вынікам сталі рэпрэсіі 1930-х гг., накіраваныя супраць беларускай інтэлігенцыі і часткі партыйна-дзяржаўных дзеячаў, якія праводзілі палітыку беларусізацыі, пад лозунгам барацьбы з т.зв. “нацыянал-дэмакратызмам” (нацдэмаўшчынай”). У 1933 г. была праведзена рэформа правапісу беларускай мовы, якая наблізіла яе нормы да рускай мовы. Пануючы статус беларускай мовы ў афіцыйным справовдстве, друку, сферы адукацыі ў 1930-я гг. яшчэ захоўваўся, аднак, пераважнай становіцца тэндэнцыя ўмацавання пазіцый рускай мовы ў грамадскім жыцці, павольнай русіфікацыі сістэмы адміністрацыі.

6) Культ асобы І. Сталіна, звязаны з гіпербалічным ухваленнем яго дзейнасці ў афіцыйнай прапагандзе і недапушчэнні якой-небудзь крытыкі ў яго адрас.

7) Масавыя рэпрэсіі ў адносінах прадстаўнікоў розных сацыяльных груп насельніцтва, уключаючы прадстаўнікоў партыйна-дзяржаўнага апарату, западозраных у нелаяльнасці да існуючага рэжыму. Ажыццяўленне рэпрэсій ускладалася на спецыяльныя карныя органы, назва якіх некалькі разоў змянялася: ЧК, ОГПУ, НКВД. Ахвярамі рэпрэсій станавіліся ў першую чаргу прадстаўнікі былых пануючых сацыяльных груп (дваранства, буржуазіі), сяляне, якія супраціўляліся ўваходжанню з калгасы, інжынерна-тэхнічныя кадры, інтэлігенцыя, духавенства розных канфесій. Пасля 1934 г. следства па палітычных справах спрашчалася і перадавалася нарадам з 3-5 асоб мясцовых кіраўнікоў партыі і НКВД. “Тройкі” без прысутнасці абвінавачаных завочна выносілі прысуды ўключаючы смяротныя. Найбольш масавы характар рэпрэсіі набылі ў 1937-1938 гг. У гэтыя гады былі рэпрэсіраваны большасць кіраўнікоў цэнтральнага і ў значнай ступені мясцовага партыйна-дзяржаўнага апарату БССР, шматлікія кіраўнікі гаспадарчых і грамадскіх арганізацый, вышэйшыя ваенныя кадры, вядомыя навукоўцы і дзеячы культуры. Для абгрунтавання рэпрэсій праводзілася фабрыкаванне спраў розных “шпіёнска-дыверсійных”, “тэрарыстычных”, “шкодніцкіх” арганізацый, якія нібыта імкнуліся да звяржэння існуючага ладу і супрацоўнічалі з разведкамі замежных дзяржаў. Сярод іх справы “Саюза вызвалення Беларусі”, “Працоўнай сялянскай партыі”, беларускага філіяла “Прампартыі”, беларускага філіяла “Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)”, “Аб'яднанага антысавецкага падполля”, “Беларускай аўтакефальнай царквы”, “Беларускага нацыянальнага цэнтра” і інш. Усяго ахвярамі сталінскіх рэпрэсій у 1920-1950-я гг. стала каля 600 тыс. чалавек. Большасць рэпрэсіраваных накіроўваліся ў лагеры ГУЛАГ; значная частка была пакарана смерцю: толькі на працягу другой паловы 1930-х гг. было расстраляна каля 30 тыс. чалавек.

Галоўнымі мэтамі палітычных рэпрэсій з’яўляліся папярэджанне супраціўлення рэжыму, забеспячэнне таннай паднявольнай працоўнай сілай буйных будоўляў ва ўмовах індустрыялізацыі.

Такім чынам, на працягу 1930-х гг. на тэрыторыі БССР сфарміраваўся сталінісцкі таталітарны рэжым. Стварэнне строга цэнтралізаванай іерархічнай партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады, а таксама масавыя рэпрэсіі абумовілі стабільнасць дадзенага рэжыму і немагчымасць існавання істотнага антыўрадавага руху.

 


Читайте також:

  1. ВОПРОС№44:Создание БССР и Л-БССР.
  2. ВОПРОС№51:Западная Б в составе Польши.Воссоединение Зап Б и БССР.
  3. ВОПРОС№67:Распад СССР.Независимость БССР. Создание СНГ.
  4. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і БССР.
  5. Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін.
  6. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне БССР.
  7. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне БССР.




Переглядів: 906

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Адукацыя і культура. | Адукацыя і культура.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.004 сек.