Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Культура ВКЛ у 14 – 16 стст.

Рэлігійныя адносіны ў ВКЛ у 14 – 16 стст.

Важнейшай часткай жыцця традыцыйнага грамадства з’яўлялася рэлігія. На працягу ўсяго перыяду свайго існавання ВКЛ з’яўлялася шматканфесійнай дзяржавай. На яе тэрыторыі існавала некалькі рэлігійных канфесій, якія ў розны час мелі розны прававы статус і ўплыў у грамадстве. Сярод канфесій, якія дзейнічалі ў ВКЛ, можна вылучыць:

- хрысціянскія (каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм);

- нехрысціянскія (іудаізм, іслам).

Рымска-каталіцкая царква.

Да канца 14 ст. у ВКЛ дзейнічалі толькі невялікія абшчыны католікаў. Пасля Крэўскай уніі 1385 г. каталіцызм становіцца пануючым веравызнаннем у ВКЛ. Ён быў прыняты вялікім князем і значнай часткай арыстакратыі. Прывілеі 1387 і 1413 гг. замацавалі прывілеяванае становішча каталіцкай царквы і каталіцкай шляхты. Каталіцкія біскупы займалі важнейшыя месцы ў складзе Паноў Рады. У канцы 14 – пачатку 15 стст. у каталіцызм было прымусова ахрышчана язычніцкае насельніцтва ВКЛ (пераважна балцкае). У выніку каталіцызм стала вызнаваць большасць насельніцтва ў заходняй, пераважна балцкай, частцы ВКЛ. У той жа час у цэнтры і на ўсходзе ВКЛ да канца 16 ст. колькасць католікаў была нязначнай, нават сярод шляхты. Дзяржаўныя ўлады, а таксама каталіцкая шляхта выдаткоўвалі значныя сродкі на будаўніцтва каталіцкіх храмаў, кляштароў, падаравала ім землі і іншую маёмасць.

Уся каталіцкая царква прызнае вяршэнства рымскага папы. Паводле структуры яна падзяляецца на біскупствы. Усе біскупствы ў ВКЛ падпарадкоўваліся гнезненскаму арцыбіскупу ў Польшчы. На тэрыторыі ВКЛ існавалі наступныя біскупствы:

Віленскае (з 1388 г.)

Жамойцкае (з 1417 г.)

Уладзімірска-Луцкае (з 1425 г.).

У каталіцкай царкве вялікую ролю адыгрывалі манаскія ордэны, якія мелі значную аўтаномію ў межах царквы: дамініканцы, францысканцы, аўгусцінцы, бернардзінцы, кармеліты і інш.

Праваслаўная царква

Праваслаўе да 17 ст. вызнавала абсалютная большасць насельніцтва ва ўсходняй і цэнтральнай частцы ВКЛ, а таксама значная частка насельніцтва на захадзе ВКЛ. Да праваслаўнай царквы належыла значная частка шляхты ВКЛ. Паводле прывілеяў 1432 і 1434 гг. яна ўраўноўвалася ў грамадзянскіх правах з каталіцкай, а ў выніку прывілею 1563 г. – ураўноўвалася таксама ў палітычных правах. Праваслаўная царква мела шматлікія правы і прывілеі, якія гарантавалі яе функцыянаванне ў ВКЛ. Праваслаўная шляхта выдзяляла значныя сродкі на будаўніцтва праваслаўных храмаў, манастыроў і г.д.

Да канца 16 ст. уся праваслаўная царква ў ВКЛ падпарадкоўвалася Канстанцінопальскаму патрыярхату. На чале праваслаўнай царквы ў ВКЛ знаходзіўся мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі, рэзідэнцыя якога з 1458 г. знаходзілася ў Вільні або Новагародку. Кіеўская мітраполія падзялялася да канца 16 ст. на некалькі епархій:

Кіеўская (мітрапаліцкая)

Полацкая

Турава-Пінская

Уладзімірска-Берасцейская

шэраг епархій на тэрыторыі Украіны (Львоўская, Луцкая, Холмская, Перамышльская).

У 16 ст. надзвычай вялікую ролю ва ўнутраным кіраванні праваслаўнай царквы сталі адыгрываць свецкія асобы (праваслаўная шляхта, праваслаўныя брацтвы ў гарадах), якія захапілі частку функцый духавенства.

Рэфармацыя

У 16 ст. на тэрыторыі амаль усёй Еўропы адбываецца Рэфармацыя– масавы рэлігійны рух, накіраваны супраць веравучэння і культу каталіцкай царквы, на аснове аднаўлення прынцыпаў першапачатковага хрысціянства паводле Бібліі. Перадумовай Рэфармацыі стала пераўтварэнне каталіцкай царквы ў магутную сацыяльна-эканамічную арганізацыю ў Еўропе, багацце якой засноўвалася на вялікім землеўладанні, зборы дзесяціны, гандлю індульгенцыямі (граматамі аб адпушчэнні грахоў за грошы), паборамі за выканнне вернікамі абрадаў. Веравучэнне і культ каталіцызму ўсё больш аддалялася ад першапачатковых прынцыпаў хрысціянства. Гэта выклікалі незадаволенасць сярод шырокіх слаёў грамадства, у тым ліку кіруючыя колы шэрагу дзяржаў, якія імкнуліся завалодаць уласнасцю каталіцкай царквы.

Фармальным пачаткам Рэфармацыі лічыцца абвяшчэнне германскім манахам Марцінам Лютэрам у 1517 г. у Вітэнбергу “95 тэз”, якія былі накіраваныя на рэформу каталіцкай царквы. Вынікам Рэфармацыі стала фарміраване шэрагу рэфармацыйных ці пратэстанцкіх канфесій (лютэранства, кальвінізм, баптызм і г.д.).

Пратэстанты абвясцілі Біблію галоўным аўтарытэтам у справах веры, распрацавалі новыя дактрыны веравучэння і культ, якія, на іх думку, адпавядаюць прынцыпам ранняга хрысціянства, закладзеным у Бібліі. Прадстаўнікі рэфармацыйных канфесій выступалі за танную царкву, супраць індульгенцый, за права свецкіх асоб у рэлігійнай абшчыне выбіраць і кантраляваць дзейнасць духоўных асоб, канфіскацыю царкоўнай маёмасці, выкарыстанне народнай мовы ў набажэнствах, а не лаціны, адмаўлялі культ ікон, святых, большасць каталіцкіх абрадаў. Пратэстанты, асабліва кальвіністы пастуліравалі прынцып строгага главенства Пісання ў царкоўным і свецкім жыцці.

Для барацьбы з Рэфармацыяй каталіцкая царква актыўна выкарыстоўвала інквізіцыю, а таксама спецыяльна створаны ў 1540 г. ордэн езуітаў. Аднак на працягу 16 ст. паўночна-германскія княствы, шэраг гарадоў-дзяржаў у Швейцарыі, Швецыя, Данія, Англія, Шатландыя, Прусія афіцыйна падтрымалі пратэстантызм. У 1555 г. імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі Карл V у Аўгсбурскім прывілеі юрыдычна замацаваў прынцып “чыя зямля таго і вера”, які дазваляў асобным князям у сваіх уладаннях уводзіць каталіцызм або пратэстантызм паводле свайго меркавання. У некаторых еўрапейскіх краінах супярэчнасці паміж католікамі і пратэстантамі прывялі да працяглых рэлігійных войнаў (Францыя, Нідэрланды).

Рэфармацыя ў ВКЛ пачынаецца ў сярэдзіне 16 ст. Вынікам стала ўзнікненне наступных канфесій:

- евангеліцка-аўгсбургская (лютэранская)

- евангеліцка-рэфармацкая (кальвінісцкая)

- “Польскія і Літоўскія браты” (антытрынітарыі – радыкальная рэфармацыйная плынь, якая адмаўляла дагматы аб траістасці Бога і боскасці Хрыста).

Рэфармацыя ў ВКЛ мела шэраг асаблівасцяў:

1) Яна не была справакавана жаданнем феадалаў атрымаць маёмасць каталіцкай царквы. У ВКЛ царкве належала 5% зямлі, у той час як, напрыклад, у Англіі 40%. Галоўным матывам прыняцця Рэфармацыі шляхтай было імкнне паставіць пад свой кантроль дзейнасць духавенства і абмежаваць уплыў Рыму.

2) Рэфармацыя распаўсюджвалася, галоўным чынам, сярод шляхты (Радзівілы, Валовічы, Пацы і г.д.) і часткі мяшчанства; і амаль не закранула сялянскія масы. У структуры пратэстанцкіх канфесій галоўную ролю адыгрывалі свецкія апякуны (з ліку уплывовай шляхты). Рэфармацыйныя пастары і прапаведнікі знаходзіліся ў фактычнай залежнасці ад шляхты.

3) Найбольш уплывовымі накірункамі рэфармацыйнага руху сталі кальвінізм і антытрынітарызм, а не лютэранства.

4) На тэрыторыі ВКЛ Рэфармацыя была скіравана не толькі супраць каталіцкай, але і супраць праваслаўнай царквы.

Асноўнымі шляхамі распаўсюджання Рэфармацыі было навучанне шляхты ў пратэстанцкіх універсітэтах Заходняй Еўропы, іміграцыя замежных настаўнікаў і мяшчан, цесныя палітычныя і эканамічныя кантакты з пратэстанцкімі Прусіяй і Інфлянтамі. Першай вядомай абшчынай пратэстантаў ВКЛ лічыцца лютэранская ў Слуцку, якая ў 1535 г. атрымала надзел зямлі ў горадзе ад князя Юрыя Алелькавіча. Найбольшае развіццё рэфармацыйнага руху у ВКЛ пачалося з 1553 г., калі канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл “Чорны” на свае сродкі пабудаваў кальвінісцкі збор і друкарню ў Берасці. Пашырэнне Рэфармацыі было імклівым. У 1550-1560-я гг. у ВКЛ ужо ўзнікла 85 кальвінісцкіх і 7 антытрынітарных абшчын. На 1569 г. у складзе Паноў Рады ВКЛ было 15 пратэстантаў 2 каталікі (біскупы), 5 праваслаўных. Для каардынацыі дзеянняў розных рэфармацыйных груп ВКЛ у 1557 г. быў створаны сінод евагеліцка-рэфармацкіх абшчын у Вільні.

Дзейнасць адначасова некалькіх канфесій у ВКЛ прыводзіла да ўсталявання адносна мірных ўзаемаадносін паміж імі, рэлігійнай талеранцыі. Паводле Віленскага прывілею 1563 г. было абвешчана ўраўнаванне ў палітычных правах шляхты ВКЛ усіх хрысціянскіх веравызнанняў. Пасля стварэння Рэчы Паспалітай У 1573 г. быў абвешчаны акт Варшаўскай канфедэрацыі, які прадубліраваў Статут ВКЛ 1588 г., паводле якога ўся хрысціянская шляхта Рэчы Паспалітай незалежна ад веравызнання атрымлівала роўныя грамадзянскія і палітычныя правы. Злачынствы на рэлігійнай глебе прыраўніваліся да крымінальных. У большасці самакіруемых гарадоў дзейнічалі прынцыпы рэлігійнай цярпімасці ў адносінах паміж мяшчанамі розных канфесій. У прыватных уладаннях рэлігійная сітуацыя кантралявалася ўладальнікамі. Яны маглі або захоўваць рэлігійную цярпімасць або ствараць перавагі для пэўнага веравызнання або нават праводзіць рэпрэсіі ў адносінах да прадстаўнікоў пэўнага веравызнання нешляхецкага паходжання.

Рэлігійная цярпімасць прадугледжвалася ў ВКЛ для прадстаўнікоў нехрыціянскага веравызнання (яўрэяў, мусульман), замацаваная спецыяльнымі прывілеямі.

Такім чынам, у 14 – 16 стст. у ВКЛ склалася шматканфесійная сітуацыя. Афіцыйна пануючы статус быў замацаваны за каталіцкай царквой, аднак у грамадскім жыцці мелі таксама моцны ўплыў праваслаўная і пратэстанцкія канфесіі. Гэта прывяло да замацавання рэлігійнай талеранцыі ў міжканфесійных адносінах, пацверджанай на дзяржаўна-прававым узроўні.

 


Читайте також:

  1. I. Культура учебного труда как теоретическая и прикладная проблема педагогической психологии
  2. I.3. КУЛЬТУРА УЧЕБНОГО ТРУДА
  3. II. КУЛЬТУРА КИЇВСЬКОЇ РУСІ
  4. II.2. Культура конспектирования
  5. II.3. Культура слушания
  6. III. УКРАЇНСЬКА КУЛЬТУРА ПІСЛЯ ТАТАРО-МОНГОЛЬСЬКОЇ НАВАЛИ (ДРУГА ПОЛОВИНА ХIII – XV ст.)
  7. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  8. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  9. V. ТРАДИЦІЙНА КУЛЬТУРА УКРАЇНСЬКОГО НАРОДУ
  10. Адукацыя і культура.
  11. Адукацыя і культура.
  12. Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.




Переглядів: 602

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін. | Фарміраванне беларускай народнасці.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.004 сек.