Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.

3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.

Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.

У другой палове 17 – першай палове 18 стст. сельская гаспадарка ВКЛ апынулася ў стане цяжкага крызісу. Прычынамі яго былі шматлікія вынішчальныя войны дадзенага перыяду. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Калі ў 1654 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі было каля 2,9 млн. жыхароў, у 1667 г. – каля 1,400 млн. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,2 млн, але пасля Паўночнай вайны – зменшылася да 1,5 млн. чалавек. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася колькасць ворыўных зямель і колькасць цяглавай жывёлы. Пасяўныя плошчы скараціліся больш чым на палову.

Гаспадаркі буйных землеўладальнікаў пацярпелі ад крызісу ў меншай ступені, таму ў структуры землеўладання павялічваецца ўдзельная вага буйных латыфундый. У 18 ст. 16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належыла на тэрыторыі ВКЛ 30% усіх зямель. Буйныя землеўладанні захоўваліся ў руках каралеўскай адміністрацыі, а таксама каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Найбольш пацярпелі ад крызісу гаспадаркі сярэдняй і дробнай шляхты, удзельная вага якіх у структуры землеўладання істотна скарацілася, што прывяло да ўзмацнення эканамічнай залежнасці дробнай шляхты ад магнатэрыі.

Падчас аднаўлення сельскай гаспадаркі шляхта выкарыстоўвала ў асноўным два метады:

- перавод сялян на чынш;

- пашырэнне фальварка.

Перавод на чынш праводзіўся часцей за ўсё там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук (усходняя частка краіны). У гэтых маёнтках шляхта вымушана была адмаўляцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі, перадавала часова зямлю сваіх фальваркаў сялянам і пераводзіла іх з паншчыны на чынш.

Пашырэнне фальварачных запашак пераважала там, дзе насельніцтва, якое хоць і памяншалася, але ў масе сваёй заставалася на месцы. У 1730-1740-я гг. фальварачныя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы ВКЛ.

Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у шляхты пастаянна не хапала. Таму з другой паловы 17 ст. стала шырока практыкавацца перадача маёнтка ў арэнду або залог. Арандатарамі былі шляхціцы, а часам купцы, яўрэі; пераважала кароткатэрміновая арэнда на 1-3 гады.

Паступова адбывалася аднаўленне сялянскай гаспадаркі. Сяляне пашыралі сваю гаспадарку шляхам запашкі пазанадзельнай зямлі, з якой яны не выконвалі павіннасці (бо ўтойвалі), ці плацілі невялікія падаткі. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і шляхта ўводзілі розныя ільготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел, захвочвалі для пасялення на сваіх землях сялян з іншых раёнаў, вызваляючы іх на некалькі гадоў ад усіх павіннасцей. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала яе аднаўленню. Тым не менш у сувязі з гаспадарчым разбурэннем павялічылася колькасць малазямельных беззямельных сялян.

Сялянскія надзелы па-ранейшаму падзяліліся на цяглавыя(пераважна на захадзе і ў цэнтры ВКЛ) і чыншавыя (пераважна на ўсходзе ВКЛ). Максімальныя памеры павіннасцей вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюдна парушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маёнткаў.

Па меры аднаўлення гаспадаркі ільготы для сялян скасоўваліся і шляхта, імкнучыся павялічыць свае даходы, павялічвала павіннасці сялян. На працягу 18 ст. аб’ём павіннасцей у ВКЛ павялічыўся ў 3 разы. Рэкорд быў дасягнуты ў маёнтку Блювенічы Лідскага павету, дзе паншчына ў 1746 г. складала 24 дні на тыдні з валокі. Асабліва негатыўна адбілася на матэрыяльным становішчы сялянства пашырэнне арэнды ў маёнтах буйных магнатаў. Арандатары, заплаціўшы ўладальніку пэўную суму грошай, імкнуліся за кароткі выціснуць з сялян як мага большы прыбытак.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала шэраг лакальных сялянскіх паўстанняў: у Слонімскім павеце 1700–1703 гг., у Крычаўскім старостве ў 1743–1744 гг., на Каменшчыне (Мазырскі павет) у 1754 – 1756 гг. Найбольш значным было паўстанне ў Крычаўскім старостве. Доўгія гады сяляне Крычаўскага староства вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства арандатараў (старастам быў Г. Радзівіл). Звычайныя формы барацьбы – скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцёкі, вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброенае паўстанне. Узначаліў выступленне сялян Васіль Вашчыла. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі арандатараў, замест іх абралі новую адміністрацыю са свайго кола. Паўстанне падаўлена вайсковай сілай у студзені 1744 г. Але Г. Радзівіл пайшоў на саступкі: ён замяніў паншчыну на чынш, зняў абмежаванні для сялян у гандлі, на некаторы час не здаваў староства ў арэнду.

Такім чынам, другая палова 17 – першая палова 18 стст. адзначаецца моцным эканамічным крызісам у сельскай гаспадарцы ВКЛ, выкліканым шматлікімі войнамі. Аднаўленне гаспадаркі адбывалася шляхам некаторага змяншэння феадальнага прыгнёту сялянства. Аднак ва ўмовах стабілізацыі эканомікі шляхта накіроўвала намаганні на павелічэнне даходнасці сваіх гаспадарак у першую чаргу шляхам ўзмацнення эксплуатацыі прыгоннага сялянства, што ў сваю чаргу выклікала рост сацыяльнай напружанасці ў вёсцы.

 


Читайте також:

  1. Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  2. Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  3. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар у першай палове ХШ ст.
  4. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
  5. Беларусь у Першай сусветнай вайне.
  6. В17. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у апошняй чвэрці XIV – першай палове XV ст.
  7. ВОПРОС23:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
  8. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
  9. Гарады. Гандаль.
  10. Гетьманщина як особлива форма української держави в ХVІІ–ХVІІІ стст. (1648-1781 рр.)
  11. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.




Переглядів: 611

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. | Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.014 сек.