Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Культура ВКЛ у 17 – 18 стст.

Рэлігійныя адносіны ў ВКЛ у 17 – 18 стст.

17 – першая палова 18 стст. адзначаюцца ў рэлігійным жыцці ВКЛ істотным ростам палітычнага, эканамічнага і ідэалагічнага ўплыву рымска-каталіцкай царквы. Гэтаму садзейнічала Контррэфармацыя – рух, які ахапіў усе каталіцкія краіны Еўропы і быў накіраваны на ўзмацненне ролі і значэння каталіцкай царквы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама на барацьбу з варожымі адносна царквы вучэннямі, асабліва пратэстанцкімі.

Галоўнай сілай у ажыццяўленні Контррэфармацыі становіцца створаны ў сярэдзіне 16 ст. манаскі ордэн езуітаў. На тэрыторыі ВКЛ езуіты з’яўляюцца ў 1569 г. А ўжо на пачатку 1770-х гг. тут дзейнічала каля 90 езуіцкіх устаноў. Таксама пашыралася дзейнасць і іншых каталіцкіх манаскіх ордэнаў (дамініканцы, францысканцы, кармеліты, бенедэктынцы, піяры, бернардзінцы, аўгусцінцы і інш.).

Асноўныя накірункі Контррэфармацыі:

- актыўная прапаганда сярод насельніцтва, асабліва шляхты, на карысць каталіцызму;

- актыўная палітычная і эканамічная падтрымка каталіцкай царквы з боку дзяржавы;

- арганізацыя сеткі каталіцкіх, найперш езуіцкіх, навучальных устаноў;

- арганізацыя пры каталіцкіх манаскіх ордэнах дабрачыннай і культурнай дзейнасці (бясплатныя шпіталі, тэатры і г.д.);

- гвалтоўныя дзеянні часткі духавенства і езуітаў у адносінах да іншаверцаў (пагромы, падпалы культавых будынкаў і г.д.). Так, па ініцыятыве езуітаў адбыліся антыпратэстанцкія пагромы ў Вільні ў 1581, 1591, 1611, 1639, 1682 гг.

На 1772 г. толькі ў Віленскім біскупстве налічвалася 429 парафій і 231 кляштар.

Ва ўмовах Контррэфармацыі каталіцкая царква ўзмацніла намаганні, накіраваныя на падпарадкаванне праваслаўнай царквы. Вышэйшае праваслаўнае духавенства ў канцы 16 ст. прыхільна ставілася да ідэі аб’яднання з каталіцкай царквой, паколькі спадзявалася такім чынам вызваліцца з-пад апекі свецкіх апякуноў. Ідэя царкоўнай уніі знайшла таксама падтрымку з боку дзяржаўнай уоалы падчас каралявання Жыгімонта Вазы.

6-9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Берасці большасць праваслаўных епіскапаў Рэчы Паспалітай на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозам прыняла рашэнне пра далучэнне да каталіцкай царквы.

Умовы Берасцейскай царкоўнай уніі:

- праваслаўная царква Рэчы Паспалітай прызнавала ўладу рымскага папы і выходзіла з-пад падпарадкавання канстанцінопальскага патрыярхату;

- праваслаўная царква прызнавала каталіцкае веравучэнне;

- захоўваліся ранейшыя абрады, традыцыі, мова набажэнстваў праваслаўнай царквы.

Аднак у той жа час большасць сярэдняга і дробнага праваслаўнага духавенства і некаторя епіскапы, а таксама праваслаўнай шляхты і мяшчан выступілі супраць уніі. У кастрычніку 1596 г. яны правялі ў Берасці альтэрнатыўны сабор, які абвясціў адлучэнне ад царквы епіскапаў, якія прынялі унію, і пацвердзіў падпарадкаванне Канстанцінопальскаму патрыярху. Такім чынам, адбыўся раскол царквы на грэка-каталіцкую (уніяцкую) і праваслаўную.

Дзяржаўная ўлада актыўна падтрымлівала уніяцкую царкву. Афіцыйна ўсе правы і прывілеі, якія належылі праваслаўнай царкве, пераходзілі да ўніяцкай. На падставе гэтага рашэннем уладаў дзяржаўныя (гарадскія) праваслаўныя цэрквы перадаваліся ўніятам, а калі ў горадзе не было прыняўшых унію святароў, храмы закрываліся. Здараліся выпадкі прымусовага навяртання праваслаўных да уніі. Праваслаўная царква была пазбаўлена фактычна сталага юрыдычнага статусу і не мела легітымнай іерархіі.

Дадзеная сітуацыя стала асновай праваслаўна-уніяцкага рэлігійнага канфлікту. Праваслаўныя спрабавалі даказваць незаконнасць уніі; паміж праваслаўнымі і уніятамі ішлі пастаянныя спрэчкі за царкоўную маёмасць. Праваслаўная шляхта разам з пратэстанцкай актыўна выступала на соймах і сойміках з патрабаваннямі гарантый эрыдычных правоў і прывілеяў для праваслаўнай царквы. Найбольшую актыўнасць у канфлікце мелі праваслаўныя і ўніяцкія брацтвы, якія складаліся пераважна з ліку мяшчан. Брацтвы наладжвалі свае канфесійныя друкарні, школы, выдавалі палемічную літаратуру.

Асабліва абвастрыўся праваслаўна-уняцкі канфлікт пасля таго, як у 1620 г. іерусалімскім патрыярхам Феафанам была пасвечана новая праваслаўная іерахія на чале з мітрапалітам. Дадзены акт фактычна абвяшчаў пазбаўленне ўніяцкіх епіскапаў іх пасад. Дзяржаўныя ўлады не прызналі дадзенага пасвячэння і пачалі пераследаванні прыхільнікаў новай іерахіі. Канфлікт у некаторых месцах пачаў набываць ўзброеныя формы. Найбольш вядомым актам насілля стала забойства ў Віцебску ў 1623 г. полацкага уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Паступова рэлігійны канфлікт сталі выкарыстоўваць як ўнутраныя палітычныя сілы (казакі), так і знешнія (Маскоўская дзяржава) для дасягнення сваіх мэтаў, абвяшчаючы сябе абаронцамі праваслаўя у Рэчы Паспалітай.

Для суцішэння рэлігійнага канфлікту кароль Уладыслаў Ваза ў 1632 г. абвясціў пра аднаўленне праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай у складзе трох епархій на чале з кіеўскім мітрапалітам. Тэрыторыя ВКЛ уваходзіла ў склад Магілёўскай епархіі. Дзяржава афіцыйна прызнала правы і прывілеі праваслаўнай царквы. У 1632-1635 гг. быў прыняты шэраг дакументаў, паводле якіх адбываўся працэс падзелу храмаў і маёмасці паміж праваслаўнымі і уніятамі (толькі ў Полацку і Віцебску забаранялася дзейнасць праваслаўных храмаў). Аднак канфлікт паміж праваслаўнымі і ўніятамі працягваўся; у 1630-1640-я гг. яго галоўнай формай сталі маёмасныя спрэчкі ў судах. У перыяд “вялікага патопу” праваслаўна-уніяцкі канфлікт адыгрываў значную ролю падчас казацкай вайны 1648-1653 гг. і вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гг.

Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай захавала ранейшую структуру праваслаўнай царквы. У выніку уніі зменшыўся ўплыў свецкіх асоб. На ўзор каталіцкіх быў створаны ўніяцкі манаскі ордэн базыльян, які адыгрываў вядучую ролю ў прапагандзе ўніяцтва, а таксама ў развіцці ўніяцкай адукацыі і літаратуры. Тым не менш да другой паловы 17 ст. уніяцтва мела значна меншую колькасць вернікаў у параўнанні з праваслаўем. У 1647 г. у Рэчы Паспалітай налічвалася каля 4 тыс. уніяцкіх абшчын, у той час як праваслаўных – каля 13,5 тыс.

Аднак дыскрымінацыя і змяншэнне аўтарытэту праваслаўнай царквы пасля “вялікага патопу”, актыўная падтрымка з боку дзяржавы прывялі да імклівага пашырэння ўніяцтва ў канцы 17 – 18 стст. У канцы 18 ст. у ВКЛ уніятамі былі звыш 2/3 насельніцтва (у тым ліку сярод сялянства – каля 80%). У той жа час у гэты перыяд назіралася паступовае набліжэнне культу ўніяцкай царквы да рымска-каталіцкай. Дадзеная тэндэнцыя знайшла была афіцыйна замацавана рашэннямі Замойскага сабору 1720 г.

Уплыў праваслаўнай царквы ў канцы 17 – 18 стст. істотна зменшыўся. У канцы 18 ст. праваслаўныя складалі каля 6,5% насельніцтва ВКЛ, а праваслаўная царква мела каля 50 прыходаў. З 1686 г. праваслаўная царква Рэчы Паспалітай перайшла ў падпарадкаванне Маскоўскага патрыярхату. Выкарыстоўваючы гэта, Маскоўская (Расійска) дзяржава часта ўмешвалася ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай на падставе абароны правоў праваслаўнай меншасці.

У выніку Контррэфармацыі пераважная большасць пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ да канца 17 ст. пераходзіць у каталіцызм. У шляхецкай свядомасці да гэтага часу замацоўваецца ўсведамленне тоеснасці паміж шляхецтвам і каталіцызмам. Шырокая падтрымка контррэфармацыйнага руху з сярэдзіны 17 ст. не толькі з боку дзяржавы, але і большай часткі шляхты прыводзіць да абмежавання рэлігійнай талеранцыі ў Рэчы Паспалітай. Гэта адлюстроўвалі наступныя заканадаўчыя акты і з’явы:

- выгнанне ў 1658-1662 гг. з тэрыторыі Рэчы Паспалітай антытрынітарыяў;

- забарона пераходу з каталіцызму ў іншыя веравызнанні паводле соймавай канстытуцыі 1668 г.;

- забарона замацоўваць дзяржаўнай пячаткай дакументы, якія б прадугледжвалі карысць для асоб некаталіцкага веравызнання;

- забарона для некаталіцкай шляхты займаць дзяржаўныя пасады і выбірацца ў сойм паводле соймавых пастаноў 1717 і 1733 гг.

Пад уплывам Контррэфармацыі мела месца дыскрымінацыя правоў мяшчан праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнання ў гарадах.

Аднак у той жа час юрыдычная правамоцнасць акту Варшаўскай канфедэрацыі захоўвалася да канца існавання Рэчы Паспалітай. Працягвалі прымацца прававыя пастановы па забеспячэнню за праваслаўнымі і пратэстантамі статусу цярпімых канфесій. Захоўваліся правы і прывілеі іншаэтнічных этнаканфесійных груп. Дадзеныя з’явы сведчылі аб ўздзеянні традыцыі талеранцыі ў ВКЛ.

Такім чынам, у рэлігійным жыцці ВКЛ у 17 – 18 стст. найбольш істотнымі з’явамі сталі развіццё контррэфармацыйнага руху, стварэнне і паступовае пашырэнне ўплыву ўніяцкай царквы, змяншэнне ўплыву праваслаўнай і пратэстанцкіх канфесій, прававое абмежаванне рэлігійнай талеранцыі.

 

Этнічныя працэсы ў ВКЛ у 17 – 18 стст.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы ў ВКЛ у 17 – 18 стст. запаволілі складванне беларускай народнасці.

Моцным ударам па беларускай народнасці і культуры сталі войны 16 – 18 стст. Так, падчас Інфлянцкай вайны 1558–1582 гг. насельніцтва Полацка скарацілася да 2 тыс. чалавек. Пасля “вялікага патопу” 1648–1667 гг. была страчана палова, а ў 1700–1709 гг. – трэць жыхароў ВКЛ. Асабліва моцны ўдар быў нанесены гарадам. Гарадское насельніцтва ў 17 – першай палове 18 стст. значна скарацілася. Паколькі менавіта гарады з’яўляюцца цэнтрамі фарміравання народнай (нацыянальнай) самасвядомасці, то іх заняпад садзейнічаў запавольванню працэсаў нацыяўтварэння і захаванню сярэднявечных форм самасвядомасці (Рэгіянальная, карпаратыўная, канфесійная).

У 17 – 18 стст. канчаткова завяршаецца працэс фарміравання карпаратыўнай саслоўнай супольнасці – палітычнага шляхецкага народа Рэчы Паспалітай. У аснове яе самасвядомасці знаходзіліся ідэалогія сарматызму і польская мова як сродак унутранай камунікацыі.

Пад сарматызмам разумеецца ідэалогія, якая пастуліруе асаблівы статус шляхты як пануючага саслоўя ў грамадскай сістэме краіны, а таксама вызначае спецыфічныя светапогляд і лад жыцця шляхты. У падмурку знаходзіўся міф пра паходжанне шляхты Рэчы Паспалітай ад старажытных сарматаў – плямёнаў, якія жылі ў 1 – 4 стст. на тэрыторыі сучаснай Украіны. Дадзены міф падкрэсліваў, з аднаго боку, адасобленасць шляхты ад іншага насельніцтва, з другога – роўнасць і аднароднасць шляхецкага стану Рэчы Паспалітай. У межах сарматызму сцвярджаліся наступныя прынцыпы:

– адданасць каталіцызму (падкрэсліваліся заслугі шляхты Рэчы Паспалітай у барацьбе з “нявернымі” (туркамі, татарамі), “схізматыкамі” (маскавітамі), “ератыкамі” (шведамі);

– кансерватызм у эканамічных і грамадска-палітычных адносінах; сцвярджэнне нязменнасці дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай і непарушнасці “шляхецкіх вольнасцяў”;

– патрыярхальнасць (сцвярджэнне ідэалу патрыярхальных адносін паміж шляхтай і сялянамі, а таксама ў шляхецкай сям’і).

Ідэалогія сарматызму праводзіла думку пра ідэальны лад Рэчы Паспалітай і ўзорнае палітычнае жыццё краіны; Рэч Паспалітая разглядалася як падмурак хрысціянства, апора каталіцызму ва Усходняй Еўропе.

Абвяшчэнне шляхтай сваёй адасобленасці ад астатняга насельніцтва і паступовае адмаўленне яе ад выкарыстання старабеларускай мовы на карысць польскай садзейнічалі дэзінтэграцыі беларускай народнасці.

Разрабаваныя падчас войнаў гарады і мястэчкі перастаюць засяляцца сялянамі, якія патрапілі ў прыгонную залежнасць, і засяляюцца яўрэйскім насельніцтвам. Такім чынам, беларускай культура кансервуецца толькі ў вёсцы, на ніжэйшай ступені сацыяльных структур.

За беларускай мовай і яе носьбітамі замацаваўся статус “простай” і “мужыцкай”. Паступова старабеларуская мова пачынае замяняца польскай у дзяржаўным справаводстве. Згодна з пастановай сойму 1696 г. старабеларуская мова страціла статус дзяржаўнай у ВКЛ. Хаця, нельга казаць аб поўнай паланізацыі вышэйшых слаёў грамадства. Аб веданні беларускай мовы ў шэрагах шляхты ВКЛ нават у канцы 18 ст. сведчыць, напрыклад, абвешчаны ў 1785 г. тост караля Рэчы Паспалітай С. Панятоўскага на піры у А. Радзівіла Пане-каханку: “Пане, кажы віна даці, каб гора не знаці!”

Такім чынам, этнічныя працэсы на землях ВКЛ у 17 – 18 стст. характарызаваліся паступовай дэзінтэграцыяй беларускай народнасці, кансервацыяй старых форм грамадскай самасвядомасці, канчатковым фарміраваннем палітычнага шляхецкага народу і яго культурнай паланізацыяй.

 

Адукацыя і навука ў ВКЛ у 17 – 18 стст.

У выніку Контррэфармацыі на тэрыторыі ВКЛ ствараецца сетка каталіцкіх сярэдніх навучальных устаноў – калегіумаў, найперш езуіцкіх (існавалі амаль ва ўсіх значных гарадах). Калегіўмы давалі класічную гуманітарную адукацыю. Навучанне было бясплатным, прымаліся юнакі любых саслоўяў і веравызнанняў. Усе дысцыпліны выкладаліся на лацінскай мове.

Цэнтрам езуіцкай адукацыі становіцца вышэйшая навучальная ўстанова – Віленская акадэмія (з 1579 г.). Яна стала буйнейшым культурным цэнтрам у краіне. Адукацыя ў межах акадэміі мела двухузроўневы характар. Тэрмін 4-гадовага навучання прадугледжваў сярэднюю адукацыю. Дадатковы 2-4-гадовы курс даваў вышэйшую адукацыю. У склад акадэміі першапачаткова ўваходзілі два факультэты: філасофскі і тэалагічны. На першым выкладаліся ўсе гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі таго часу: фізіка, метафізіка, матэматыка, логіка, рыторыка, паэтыка, геаграфія, старажытныя і сучасныя еўрапейскія мовы; на другім – тэалогія, кананічнае права, казуістыка. У 1644 г. пачаў дзейнічаць юрыдычны факультэт. У 1753 г. пры акадэміі была заснавана абсерваторыя. Выпускнікі акадэміі атрымлівалі тытул магістра.

У 17-18 стст. Віленская акадэмія з’яўлялася цэнтрам навуковага жыцця ў ВКЛ. Тут ажыццяўляліся даследаванні ў сферы матэматыкі, фізікі, астраноміі, сацыяльна-гуманітарных навук.

На ўзор езуіцкіх калегіумаў ствараюцца школы і іншых каталіцкіх ордэнаў (дамініканцы, францысканцы, піяры) і уніяцкі ордэн базыльян. Да сярэдзіны 18 ст. каталіцкія адукацыйныя ўстановы дзейнічалі фактычна ва ўсіх буйных гарадах ВКЛ. У праваслаўных брацкіх школах з пачатку 17 ст. паступова пачынае ўводзіцца адукацыйная методыка, выпрацаваная езуітамі (выкладанне, аднак, ажыццяўляеца на царкоўнаславянскай мове). Цэнтрам праваслаўнай адукацыі ў Рэчы Паспалітай становіцца Кіева-Магілянская акадэмія, створаная ў 1632 г.; навучальны працэс у яе межах быў арганізаваны на ўзор Віленскай акадэміі.

У 1740-1760-я гг. ажыццяўляецца рэформа піярскіх калегіумаў. У межах навучальнага працэсу пашыраюцца курсы матэматыкі, прыродазнаўчых і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, замежных моў. Замест лаціны выкладанне пераводзіцца на польскую мову. Піярскія школы дзейнічалі ў Вільні, Віцебску, Лужках, Лідзе, Глыбокім і інш. У піярскіх школах выклыданне вялося на польскай і беларускай мовах, а таксама вялікая ўвагу у іх надавалася прыродазнаўчым навукам. Рэформа піярскіх калегіумаў прывяла да ўзмацнення іх канкурэнцыі з езуіцкімі навучальнымі ўстановамі.

У 1773 г. паводле рашэння рымскага папы быў скасаваны ордэн езуітаў. У Рэчы Паспалітай уся маёмасць ордэна перадавалася створанай у тым жа годзе Адукацыйнай Камісіі, якая ўяўляла з сябе агульнадзяржаўнае ведамства па справах адукацыі. Былыя езуіцкія калегіумы пераўтвараліся ў падначаленыя дзяржаве свецкія акруговыя і падакруговыя школы. У ВКЛ была створана спецыяльная навучальная акруга, кіраўніцтва якой ажыццяўляла Галоўная школа ВКЛ (былая Віленская езуіцкая акадэмія). У межах акругі намаганнямі Адукацыйнай камісіі на базе былых езуіцкіх калегіумаў былі заснаваны 5 акруговых і 25 падакруговых школ. Створаныя школы знаходзіліся на дзяржаўным утрыманні. Навучальныя праграмы набылі свецкі характар, у іх структуры павялічвалася роля прыродазнаўчых і сацыяльных навук.

Віленская акадэмія ў 1781 г. атрымала назву Галоўная школа ВКЛ; навучанне ў ёй таксама атрымлівае свецкі характар. Школа падзялялася на маральны і фізічны факультэты. На першым выкладаліся старажытныя мовы, гісторыя, тэалогія, рыторыка і г.д.; на другім – матэматыка, астраномія, механіка, фізіка, хімія, медыцына. У Вільні адчыняецца першая у ВКЛ абсерваторыя (М. Пачобут-Адляніцкі). У Гародні ў 1775 г. па ініцыятыве французкага навукоўца Ж. Жалібера створаны медыцынская школа і гарадскія аптэкі, а брытанец Г.Форстэр адкрывае тут батанічны сад. У 1781 г. батанічны сад і медыцынская школа былі пераведзены ў Галоўную школу ВКЛ.

На развіццё навукі ў другой палове 18 ст. значны ўплыў мелі ідэі Асветніцтва. Асветніцтва – агульнаеўрапейскі сацыяльны і культурны рух 18 ст., накіраваны на перабудову ўсіх сфер грамадскага жыцця на аснове абстрактна сканструяваных прынцыпаў розуму. Характэрнымі рысамі асветніцкай ідэалогіі з’яўляліся вера у магчымасці чалавечага розуму, а значыць у тое, што шляхам адукацыі і распаўсюджання ведаў можна дасягуць усеагульнага дабрабыту і грамадскай справядлівасці. Для Асветніцтва характэрныя:

навукацэнтрызм – абвяшчэнне навуковых ведаў падмуркам рацыянальнага панавання чалавека над светам і ажыццяўлення яго магчымасцяў;

антыклерыкалізм – крытычная ўстаноўка адносна прывілеяванага статусу царквы і традыцыйнага рэлігійнага светапогляду;

сацыяльны аптымізм – вера ў прагрэс навукі і грамадства, у наяўнасць адзіных мэтаў гістарычнага развіцця.

Найбольш значнымі накірункамі развіцця навукі ў ВКЛ у 17 – 18 стст. з’яўляліся:

- логіка і матэматыка (М. Сміглецкі, К. Нарбут і інш.);

- фізіка і астраномія (А. Каяловіч, М. Пачобут-Адляніцкі, );

- гісторыя (А. Нарушэвіч, Ю. Нямцэвіч і інш.);

- сацыяльна-гуманітарныя навукі (А. Алізароўскі, І. Храптовіч, Г. Страйноўскі).

На пачатку 18 ст. у Амстэрдаме Іван Капіевіч выдаў 20 кніг па арыфметыцы, гісторыі, марской справе і інш. Там жа Казімір Семяновіч выдаў падручнік па балістыцы, феерверках і ракетабудавані (першае апісанне шматступенчатых ракет) “Вялікае мастацтва артылерыі”, які быў лепшым у Еўропе на працягу двух стагоддзяў.

Такім чынам, у 17 – 18 стст. на тэрыторыі ВКЛ ствараецца сетка адукацыйных устаноў, якая ўключае ў сябе ўстанову вышэйшай адукацыі. На базе Віленскай акадэміі адбываецца правядзенне навуковых даследаванняў. З апошняй чвэрці 18 ст. у ВКЛ арганізуеца свецкая сістэма адукацыі. Разам з тым адукацыя і навука ў ВКЛ у гэты перыяд мелі элітарны характар; абсалютная большасць насельніцтва заставалася немісьменнай.

 


Читайте також:

  1. I. Культура учебного труда как теоретическая и прикладная проблема педагогической психологии
  2. I.3. КУЛЬТУРА УЧЕБНОГО ТРУДА
  3. II. КУЛЬТУРА КИЇВСЬКОЇ РУСІ
  4. II.2. Культура конспектирования
  5. II.3. Культура слушания
  6. III. УКРАЇНСЬКА КУЛЬТУРА ПІСЛЯ ТАТАРО-МОНГОЛЬСЬКОЇ НАВАЛИ (ДРУГА ПОЛОВИНА ХIII – XV ст.)
  7. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  8. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  9. V. ТРАДИЦІЙНА КУЛЬТУРА УКРАЇНСЬКОГО НАРОДУ
  10. Адукацыя і культура.
  11. Адукацыя і культура.
  12. Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.




Переглядів: 818

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст. | Культура ВКЛ у 17 – 18 стст.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.043 сек.