Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Утварэнне ВКЛ.

Прычынамі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляюцца наступныя:

Знешнепалітычныя (геапалітычныя), звязаныя з геаграфічным становішчам беларускіх зямель і неабходнасцю перадолець знешнюю небяспеку ў пачатку XIII ст. з боку нямецкіх рыцараў-крыжакоў з Захаду і ў сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага Усходу з боку мангола-татар. Дзеля выжывання ў такіх умовах насельніцтва, што жыло на мяжы балцкіх і ўсходнеславянскіх зямель, павінна было аб'яднаць свае намаганні. У гэтым працэсе прымалі ўдзел літоўскія феадалы.

Унутрыпалітычныя, звязаныя з неабходнасцю пера­адолець феадальную раздробленасць перад пагрозай знешняй небяспекі і сумеснымі намаганнямі дробных удзельных княстваў на беларускіх землях абараніць сябе. Такая з'ява, як феодальная раздробленасць (княжацкіяусооіцы) у сярэднія вякі была характэрнай для многіх краін Еўропы. Раздробле-ныя княствы аказваліся бездапаможнымі перад крыжакамі і мангола-татарамі. Патрэбна было іх аб'яднанне для падтрымкі і саюза ў барацьбе са знешнім ворагам.

Эканамічныя, звязаныя з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і пераадоленнем натуральнага характару гаспадаркі (калі ўсё, што выраблялася, ужывалася у дадзенай гаспадарцы). Развіццё гандлёвых адносін паміж рознымі рэгіёнамі (тэрыторыямі) беларускіх зямель садзейнічала Іх аб'яд-нанню. Узнікненне гарадоў як цэнтраў гандлю і абароны, дзе будаваліся ўмацаваныя дзядзінцы (крэпасці), спрыяла пашырэнню разнастайных сувязей паміж насельніцтвам.

— Некаторыя гісторыкі адзначаюць ролю этнічнага фактара (этнас — народ). На тэрыторыі Беларусі. пачынаючы з V—VIII стст., склаліся плямённыя аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў у выніку яе засялення славянскімі плямёнамі, якія змешваліся з ужо жыўшымі тут балцкімі плямёнамі, г. зн. адбывалася славянізацыя баіцкага насельніцтва. УIX—XII стст. у дзяржаўных межах Кіеўскай Русі склалася пэўная ўсходнеславянская супольнасць, якая ў тагачасных гістарычных крыніцах атрымала назву «рускай».

Працэс ўтварэння ВКЛбыў звязаны з паступовым перамяшчэннем у XIII ст. цэнтра палітычнага жыцця з Полацка ў Наваградак (сённяшні Навагрудак). Удзельнае Полацкае княства аслабла ў барацьбе з крыжакамі. У сярэдзіне XIII ст. пачало ўзвышацца Наваградскае княства. Гэтаму садзейнічала яго выгадная аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, зацікаўленасць шматлікай гарадской знаці (заможных слаёў насельніцтва) у аб'яднанні вакол княства іншых зямель.

Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў верхнім і сярэднім Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бела-русі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. У дзяржаўнаўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае на­сельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае на­сельніцтва прыбалтыйскіх зямель, дзе да XIII ст. існавала нізкая грамадская арганізацыя, так, напрыклад, не было значных гарадоў і пісьменнасці, затое мелася моцная ваенная арганізацыя. Згодна меркаванню некаторых гісторыкаў менавіта Наваградскае княства і яго мясцовае насельніцтва адыграла важную ролю ў збіранні беларускіх зямель і ўтварэнні першапачаткова княства Літоўскага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначаьлную ролю ва ўтварэнні кня­ства адыгралі літоўскія феадалы, якія захапілі беларускія землі. Летапіс паведамляе пра «Літпву Міндоўга» аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваей дружыны (войска) з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты язычніцкі князь прыняў па палітычных прычынах хрысціянства ізрабіў горад сталіцай сваей краіны. Ён адваяваў для сябе тэрыторыю, якую калісьці вымушаны быў пакінуць, і далучыў яе да Наваградка. Пры Міндоўгу пачалося паступовае далучэнне тэрыторыі Верхняга Панямоння да Наваградка. Тут у 1253 г. адбылася каранацыя Мшдоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і наваградскіх (часткі беларускіх) зямель.

Пры сыне Міндоўга вялікім князю Войшалку (1263— 1268 гг.), які быў таленавітым, дальнабачным і разам з тым жорсткім палітыкам, межы княства пашырыліся. У свой час Войшалк быў манахам Лаўрышаўскага манастыра. Даведаўшыся аб забойстве бацькі, ён скінуў манаскія рызы (доўгае манаскае адзенне), гэта значыць выйшаў з манаства і адпомсціў за бацьку, знішчыўшы шмат іншых князёў што былі яго ворагамі.

Пры пляменніку Міндоўга князю Трайдэне (1270—1282 гг.) заходнія балты (прусы), якія ратаваліся ад крыжакоў былі паселены на беларускіх землях у наваколлі Слоніма і Гародні (сённяшняга Гродна). У канцы XIII ст. пры вялікім князю Віцене (1293—1316 гг.) удалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы. Шляхі пашырэння яе межаў былі рознымі. Бела-рускія землі былі далучаны пераважна на дабравольна-дагаворнай аснове.

Герб з выявай «рыцара збройнага на кані з мячом, які называюць «Пагоня», стаў у наступным агульнадзяржаўным гербам ВКЛ. Словам «Па­гоня» абазначалася ваенная павіннасць па абароне дзяр­жавы (ад беларускага «гнаць», «праганяць»),

Пры вялікім князюГедыміне (1316—1347 гг.) большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыто­рыя ВКЛ павялічалася прыкладна ў 3 разы. У яе складзе знаходзілася каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы к сярэдзіне XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне стаў наступны: «Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ, пераемнасць у палітычным і грамадскім жыцці са сваімі князямі-папярэдні-камі.

Умацаванне адзінаўладдзяў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне (Гедзіміне). Уся яго дзейнасць была накіра-вана на далейшае умацаванне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыто-рыі. У 1323 г. Гедымін заснаваў сталую сталіцу дзяржавы у Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі), якая заставалася стольным горадам да канца Х\"Ш ст. 3 гэ-тым гістарычным фактам звязана наступнае паданне. Адной-чы пасля палявання князь Гедымін прылёг адпачнуць і ў сне ўбачыў вялікага жалезнага ваўка, які выў так моина. што бы­ло чуваць далека. Тлумачэнне гэтаму сну было дадзена та­кое: трэба пабудаваць на той гары, дзе стаяў воўк. горад-крэпасць, які будзе непрыступным, як той жалезны воўк, а слава аб новым горадзе распаўсюдзіцца далека, як вой воўка, які было чуваць усім людзям у наваколлі. Назза новага горада звяза­на з ракой Віліяй, каля якой ён узнік.

Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул (у дадзеным выпадкл поўная казва пасады дзяржаўнага кіраўніка) стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пал назвал «рускія» меліся на ўвазе жыхары рускіх, перш за ўсё беларускіх зямель: Віцебскаи, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку гэтага дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэрыторыя верхняга і сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучана Жамойція — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную на­зву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае». Часцей ужывалася скарочаная назва — ВКЛ.

У склад новай дзяржавы паступова ўвайшлі сённяшнія літоўскія, беларускія, украінскія, частка рускіх зямель, дзе жьші як праваслаўныя, так і католікі. Гедымін, будучы мудрым правіцелем, не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву ў та­кой шматрэлігійнай дзяржаве, якой з'яўлялася ВКЛ. Усе народы, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні ВКЛ, найперш сучасныя літоўскі і беларускі, лічацца гісторыкамі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.


Читайте також:

  1. Становішча рабочых у 60-90 гг. 19 ст. Пачатак рабочага руху. Утварэнне с/д арганізацый.
  2. Утварэнне ВКЛ.




Переглядів: 784

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар у першай палове ХШ ст. | Знешняя палітыка ВКЛ. Грунвальдская бітва і яе значэнне.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.003 сек.