Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Становішча рабочых у 60-90 гг. 19 ст. Пачатак рабочага руху. Утварэнне с/д арганізацый.

Развіццё капіталістычных адносін у эка-номіцы Беларусі прывяло да фарміравання значных кадраў рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралета-рыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13— 14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення ста-чак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту беларускіх рабочых. Так, у 1864 — 1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск — Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацы­яльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даньгх, у 70-я — першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876). на будаўніцтве чыгу­начных дарог Вільна — Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895).

На чале рабочага руху, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабоча­га класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 — пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Безумоўнымі прыкметамі з'яўлення рабочага пытання ў краіне было рабочае заканадаўства 80 — 90-х гг., якое абмяжоўвала выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885), памеры штрафу (1886), даўжыню працоўнага дня (11,5 гадзіны — у 1897). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя.

У той жа час рабочы рух 70 — першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Прапаганда марксізму і ўтварэнне нерабочых саюзаў.Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод бе-ларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створа-ных у 18/6 і 1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літарату-ру. Пад'ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я — пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітычнага жыцця, распаўсюджванню сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны 70-х гг., калі ў асобньгх народніцкіх гуртках разам з работамі Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Многае для распаўсюджвання ў Беларусі зрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882) і асабліва група "Вызваленне працы" (1883), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Пяўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. У дру­гой палове 80 — пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем'яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А. Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Гіершыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з масавым ра­бочым рухам.

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза ба­рацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895) рабочы рух Бе­ларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л.Лепяшынскі, М.Левашкевіч, Т.Максімаў і інш. Вялікае значэнне для развіцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі меў прыезд У.І.Леніна ў Вільню для перагавораў з мясцовымі сацыял-дэмакратамі і аказання дапамогі зборніку "Работнік", у якім друкаваліся паведамленні аб сацыял-дэмакратычным і рабо­чым руху ў гарадах Літвы і Беларусі. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратьгчныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабо­чых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцый-ную літаратуру. Пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53, гэта значыць звыш 90 %.

 

 


Читайте також:

  1. Аналогія величин і рівнянь поступального і обертального руху. Кінетична енергія обертання тіла
  2. Б. Громадсько-політичний рух 60-90 рр. ХІХ ст. інтелігенції Росії та України, в центрі уваги яких був народ, селянська община та соціальна революція.
  3. В17. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у апошняй чвэрці XIV – першай палове XV ст.
  4. ВОПРОС23:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
  5. Графоаналітичний метод розрахунку привода головного руху.
  6. Завдання 1 . Дослідження законів рівномірного руху.
  7. Класифікація процесів, що протікають в продуктах під час товароруху. Їх вплив на споживчі властивості товарів
  8. Народницький етап політичного руху.
  9. Облік трудових ресурсів та показники його руху.
  10. Олімпійський спорт як складова сучасного спортивного руху.
  11. Особливості українського політичного руху.
  12. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.




Переглядів: 562

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Народы рух на Беларусі. | Фарміраванне беларускай нацыі.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.017 сек.