Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранца­ва да Чорнага мора, дзе вялі наступление тры буй-ныя фашысцкія групоўкі — "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала трупа армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых фуп, усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымлі-ваў 2-й паветраны флот — 1600 баявых самалётаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3, 4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лей­тэнанта В.І.Кузняцова, генерал-маёра К.Дз.Голубева, генерал-маёра А.А.Карабкова — усяго 11 стралковых, дзве танка­выя, адна кавалерыйская дывізіі.

У першыя часы вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Ма-гутныя бом­бавыя удары былі нанесены па скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. У выніку гэтай аперацыі вораг знішчыў 528 самалётаў Заход-няга фронту на аэрадромах, 210 збіў ў паветраных баях.

Чырвоная Армія несла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлівала своечасовага папаўнення, бое-прыпасаў, зброі і вымушана была адступаць. У выніку хутка-га прасоўвання варожых сіл значная колькасць савецкіх вой­скаў трапіла ў акружэнне, здалася ў палон, хавалася ў лясах.

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку Вялікай Айчыннай вайны, воіны Чырвонай Арміі мужна і бясстраш­на змагаліся з ворагам. Першыя удары прынялі на сябе пагранічнікі і воіны прыгранічных гарнізонаў. Да апошняга па­трона абаранялі свае пазіцыі пагранічнікі 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта І.Г.Ціха-нава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераізм праявілі воіны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранат-рада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якія змагаліся ў раёне Гродна. За дзесяць гадзін бою яны адбілі адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Мужнасцю вызначаліся і дзеянні ваенных лётчыкаў Заходняга фронту. Ужо ў першы дзень вайны яны зрабілі больш за 1,9 тыс. вылетаў, нанеслі шэраг бомбавых удараў па аэрадромах праціўніка. У паветраных баях было знішчана больш за 100 самалётаў праціўніка. У першыя гадзіны вайны лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў таранілі варожыя са­малёты.

Назаўсёды застанецца ў памяці людской гераізм аба-ронцаў Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон крэпасці Скаля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся з першага дня вайны да канца ліпеня. Абарону ўзначалілі капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжаватаў і інш. Нягледзячы на колькас-ную перавагу праціўніка, абстрэлы, бесперапынныя удары авіяцыі, савецкія воіны пастаянна контратакавалі ворага і наносілі яму вялікія страты.

Сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасці былі прадстаўнікі 30 нацыянальнасцяў СССР. За бессмяротны подзвіг, які быў здзейснены імі, крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой".

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў, фашысты, нягледзячы на ўпартае супраціўленне з боку асобных часцей Чырвонай Арміі, даволі хутка рухаліся у глыб тэррыторыі Беларусі.

Сур'ёзная пагроза захопу ворагамі навісла над сталіцай Беларусі Мінскам. Становішча ўскладнялася тым, што Мінскі ўмацаваны раён бьгў фактычна не падрыхтаваны да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту аба-рона гора­да была ўскладзена на войскі 44-га і 2-га стралковых карпусоў. Для дапамогі ім ствараліся добраахвотныя знішчальныя атрады з жыхароў сталіцы. Яны ахоўвалі прадпрыемствы, вузлы і сродкі сувязі, маеты. Бітва за Мінск была кароткай, але жорсткай. Гітлераўцы страцілі сотні салдат і афіцэраў, было спалена і падбіта больш за 300 танкаў, шмат іншай баявой тэхнікі. Адчувальныя страты нанеслі праціўніку лётчыкі. Экіпажы савецкіх бамбардзіроўшчыкаў капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта І.З.Прасайзена накіравалі свае падбі-тыя самалёты на вялікую колькасць ва­рожай баявой тэхнікі.

Сілы былі няроўныя, і, нягледзячы на ўпартае суп-раціўленне, савецкім вайскам не ўдалося ўтрымаць сталіцу Беларусі. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся ў Мінск.

У гіганцкім катле на захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся амаль цалкам злучэнні 3-й і 10-й армій, а таксама частка сіл 4-й і 13-й армій. Некаторыя з іх прабіліся з акружэння, частка засталася ў лясах і перайшла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапіла ў палон. Вораг захапіў шмат баявой тэхнікі, зброі і вайсковай маёмасці. У сё гэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы ў далейшай барацьбе з нямецка-фашыецкімі захопнікамі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Увесь цяжар абароны радзімы бьгў ускладзе-ны на плечы простых салдат. Толькі 29 чэрвеня была абвешчана дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавьгх абласцей, у адпаведнасці з якой праводзілася дадатковая мабілізацыя ў Чырвоную Армію. У чэрвені — жніўні ў яе рады было мабілізавана больш за 500 тыс. жыхароў рэспўблікі. Па агульнай партыйнай мабілізацыі ў дзеючую армію было прызвана 26,5.тыс. камуністаў і больш за 130 тыс. камсамольцаў. Аднак з-за хуткага наступлення гітлераўцаў не ўдалося выканаць планы мабілізацыі ў Заходніх абласцях БССР.

Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ствараліся знішчальныя атрады. Ужо ў еярэдзіне ліпеня існавала 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек). Для дапамогі арміі фарміраваліся атрады і палкі народ нага апал­чэння. У Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцях было створана больш за 200 фарміраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс. чалавек). Яны ўдзельнічалі ў будаўніцтве абарончых аб'ектаў і ў баях з захопнікамі. На прамысловых аб'ектах усходніх абласцей Беларусі наладжвалася вытворчасць боепрыпасаў, праводзіўся рамонт узбраен­ня і баявой тэхнікі. Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана больш за 1.5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, больш за 17 тыс. адзінак каштоўнага тэхналагічнага абсталявання. Не менш важнае значэнне надавалася эвакуацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, грамадскай жывёлы, сыравіны і матарыялаў, іірадуктаў харчавання. У глубокі тыл было адпраўлена каля 40 тыс.т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звыш 220 камбайнаў. 3 неакупіраваных раёнаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывёлы. Тое, што не змаглі вывезці, было раздадзена насельніцтву, воінскім часцям Чырвонай Арміі. Усяго ўтылавыя раёны было эвакуіравана больш 60 % трактараў, 18 % камбайнаў, 53 % буйной рагатай жывёлы, 30 % запасаў прадуктовага зерня.

Значная ўвага ўдзялялася эвакуацыі ўстаноў навукі і культуры. Ва ўсходнія раёны эвакуіраваліся калектывы 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, б буйных тэатраў, больш за 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. У савецкім тыле працавалі каля 100 акадзмікаў, членаў-карэспандэнтаў АН БССР, дактароў і кандыдатаў навук. больш за 400 артыстаў, 500 мастакоў, 22 кампазіта-ры, значная колькасць пісьменнікаў і паэтаў.

Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мераирыемствы праводзіліся ў вельмі кароткія тэрміны, у складаных умо-вах прыф­рантавой абстаноўкі, пад артылерыпскімі абстрэламі і налётамі варожай авіяцыі.

У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла захады па стварэнні лініі абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапу-сціць прарыву гітлераўцаў на маскоўскім напрамку. Тры дні ішлі баі ў Барысаве на шашы Мінск — Масква. 8 —9-га ліпеня г.п. Талачын двойчы пераходзіў з рук у рукі. 14 ліпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. Жорсткія баі разгарнуліся у раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзіну, дзе у адныім з баёў фашысты страцілі 20 танкаў.

3 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілёва. Яе ажыццяўлялі войскі 61-га стралковага корпуса пад каман-даваннем генерала Ф.А.Бакуніна. Баі насілі надзвычай напружаны характар. Гітлераўцы страцілі тут шмат жывой сілы і баявой тэхнікі. Толькі ў час 14-гадзіннага бою на Буйніцкім полі было знішчана больш за батальён салдат і афіцэраў праціўніка, 39 танкаў і бронетранспарцёраў.

Цяжкія баі супраць сіл 2-й нямецкай арміі ішлі 12 — 19 жніўня за Гомель. Страціўшы больш як 5200 салдат і афіцэраў, гітлераўцы захапілі горад.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырво­най Арміі ў пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны. Сур'ёзныя памылкі сталінскага кіраўніцтва напярэдадні вайны ў знешняй палітыцы, масавае рэпрэсіраванне вышэйшага каманднага саставу Чырво­най Арміі, непрыняцце належных мер па ўмацаванні абараназдольнасці краіны не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял у першыя месяцы вайны, прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт.

Апраўдваючы няўдачы і страты ў пачатковы перыяд вайны, І.В.Сталін абвінаваціў у гэтым камандаванне Заходняга фронту. Яго камандуючы Дз.Р.Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.

Нягледзячы на цяжкае становішча, Чырвоная Армія аказала ўпартае сунраціўленне моцнай ваеннай гітлераўскай групоўцы, сваімі гераічнымі дзеяннямі садзейнічала зрыву фашысцкага плана "маланкавай вайны".

45. Масавая барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі (19741-1944 гг.)

1. Пачатак барацьбы супраць акупантаўадбываўся ва ўмовах хуткага наступления нямецка-фашысцкіх войск. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэрыторыі ства­ралася сетка падпольных арганізацый і труп. Насельніцтва рэспублікі на чале з камуністамі стала на шлях барацьбы суп­раць захопні­каў. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і труп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты.

Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі пад кіраўніцтвам В.З. Каржа. У Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці быў арганізаваны партызанскі атрад, які ўзначалілі Д. Я. Бумажкоў і Ф.І. Паўлоўскі — першыя з савецкіх партызан, якім 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Героя Са­вецкага Саюза.

У ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага расна стварылі партызанскі атрад пад кіраў-ніцтвам свайго дырэктара М.Д. Шмырова, якога любоўна называлі «бацька Мінай». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партызанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвёра дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі.

У барацьбу з ворагам уступілі таксама падпольшчыкі. Шырокую дьгоерсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла С. С. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Ён уладкаваўся да немцаў начальнікам паравозных брыгад з правам самастойнага набору рабочай сілы. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугалю, якія праз вугальныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Такім чы­нам заслонаўцы вывелі са строю больш як 200 параюзаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў паяздоў.

Пачало дзейнічаць партыйнае і камсамольскае падполле ў Мінску. Яго кіраўнікамі сталі І.П. Казінец, М.А. Кедышка і інш. Падпольшчыкі наладзілі друкаванне газеты «Звязда», рэдактарам якой з'яўляўся У. Амельянюк.

Актывізацыі барацьбы з ворагам у значнай ступені садзей-нічала перамога войск Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Сумеснымі намаганнямі войск Калінінскага фронту, якія ў час контрнаступления выйшлі да граніцы Беларусі, з партызанскімі атрадамі М.П. Шмырова і інш. быў утвораны 40-кіламетровы праход, які праіснаваў да верасня 1942 г. Тэта былі вядомыя «Віцебскія (Суражскія) вароты».

2. Разгортванне масавай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў вясной 1942 г. было звязана са стварэннем парты-занскіх брыгад. Камісарам адной з іх стаў П.М. Машэраў, які быў напярэдадні вайны настаўнікам фізікі і матэматыкі. Ён стварыў Расонскае партыйна-камсамольскае падполле, стаў камандзірам партызанскага атрада, а ў далейшым быў сакра-таром Вілейскага падпольнага абкома камсамола. У 26 гадоў яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуюча­га цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанска­га руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання, а так­сама Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР).

Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказалі пера­мога Краснай Арміі пад Сталінградам (лістапад 1942 г.), якая па-клала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і другой сусветнай войнаў, і бітва на Курской лузе (ліпень 1943 г.), якая завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам уда-лося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэ­тай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Іх бьшо больш за 20, у тым ліку Ушацкая, Барысаўска-Бягомльская, Клічаўская і інш. У партызанскіх зонах апрацоўвалася і засявалася зямля, працавалі школы і бібліятэкі. Тутразмяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тыся­чы мірных жыхароў

Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важ-нейшых чыгуначных магістралях Брэст—Гомель, Мінск—Орша, Мінск—Бабруйск, Полацк—Віцебск. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чыгункі і маеты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Разгортвалася так званая «рэйкавая ваша» па масавым разбурэнні чыгунак з мэтай дэзар-ганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступление пад Курскам. У выніку на 40% ска-раціліся перавозкі для фашыецкіх армій. Гітлераўскае каманда ванне вымушана было аддаць загад разбіраць іншыя пуці ў шэрагу краін Еўропы, а рэйкі і шпалы перапраўляць на Усход. Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў дру­гой палове верасня—кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэр-веня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён», і працягваўся да поўнага вызвалення Беларусі.

Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары, нароўні з шырокім супраціўленнем ваенным, эканаміч-ным і палітычным мерапрыемствам акупацыйных улад, аказвалі дапамогу партызанам. Яны забяспечвалі іх адзен-нем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб параненых, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя ўмацаванні і аэрадромы, выконвалі ролю су­вязных, разведчыкаў і праваднікоў.

У 1943 г. прыняў удзел у партызанскім руху ў якасці сувязнога 99-гадовы дзед Талаш. Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны браты Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі іх і загадалі паказаць да­рогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. А 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву.

Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчыкДаан Ба­ран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Мара­та Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў узнага-роджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.

Ва ўмовах разгортвання масавай партызанскай барацьбы актывізаваўся падпольны рух. Адным з кіраўнікоў партыйнага падполля ў Віцебску стала В.М. Харужая, якая ў час знаходжання Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы ўзначаліла падпольную камсамольскую арганізацыю і была арыштавана польскімі ўрадамі. Пасля вызвалення ў 1939 г. Заход­няй Беларусі працавала ў партыйных органах. Восенню 1942 г. утварыла адну з груп Віцебскага падполля. У лістападзе гэ-тага ж года была арыштавана, пасля катаванняў загублена. Актыўна дзейнічала падполле ў Мінску. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падлажыўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А.Р Мазанік, М.Б. Ос-кава і Н.В. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза. Нямецка-рашысцкія акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам».

Асаблівасцю антыфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі было існаванне тут падпольных арганізацый і груп, дзеинасцю якіх кіраваў эмігранцкі ўрад Польшчы, што знаходзіўся ў Лондане. Пасля заключэння ў жніўні 1941 г. ваеннага дагавора паміж СССР і гэтым урадам аб сумеснай барацьбе супраць фашыстаў польскія групы на Беларусі аб'ядноўваюцца ў адзіную ваенную структуру пад назван Армія Краёва (АК). Але з разрывам адносін паміж савецкім і польскім лонданскім урадам вясной 1943 г. абодва бакі сталі на шлях сутычак. АК разгарнула баявыя дзеянні супраць савецкіх пар­тызан і падпольшчыкаў, зыходзячы з таго, што Заходняя Бе­ларусь павінна быць толькі польскай.

За тры гады ў самаадцанай барацьбе ў тыле ворага прынялі удзел звыш 1 млн. патрыётаў Беларусі, якія нанеслі вялікі урон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш як 140 тыс. бела-рускіх партызан і падпольшчыкаў бьші ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а Мінску ў 1974 г. прысвое­на звание «Горад-герой».

2) Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»па-чалася 23 чэрвеня 1944 г. нечакана для ворага. Нямецка-фа-шысцкае камандаванне меркавала, што удар савецкіх войск адбудзецца на Украіне. Аднак аперацыя пачалася на Беларусі праз цяжкапрахадзімыя балоты і лясы, дзе гітлераўцы удару не чакалі. Ужо на трэці дзень наступления быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні аршанскай зямлі, у час танкавага дэсанта, быў паранены 19-гадовы радавы Юрый Смірноў. Ён упаў з брані танка, страціў прытомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекваліся над ім, жадаючы атрымаць ваенную тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на крыжавіне з дошак, застаўся верным прыся­зе.

Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. Першым праз замініраваны фашыстамі мост цераз раку Бярэзіну прарваўся ў г. Барысаў танк Паўла Рака. Гітле-раўцы узарвалі мост, і адрэзаныя ад асноуных сіл танкісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. Членам экіпажа было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Раніцай 3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне Мінска. Танкавы корпус генерала А. С. Бурдзейнага завязаў баі на ўсходняй ускраіне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д.Г. Фролікава. На працягу 3 ліпеня за-хопнікі былі выбіты з горада. У пасляваенны час вызваліцелі Мінска Бурдзейны і Фролікаў сталі першымі ганаровымі гра-мадзянамі нашага горада. Дзень 3 ліпеня быў абвешчаныДнём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а па выніках рэферэндума (усенароднага галасавання) у 1996 г. —Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём РэспублікІ).

Пад Мінскам у «катле» было завершана акружэнне болып чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вьфвацца з яго. Частка ўзятых у палон салдат, афіцэраў і генералаў прыняла ўдзел у так званым «пара-дзе ганьбы» летам 1944 г. у Маскве. Яны ўвайшлі ў сталіцу СССР не пераможцамі, як марылі гэта зрабіць у 1941 г., а пераможанымі.

У ходзе далейшага наступления савецкія войскі 28 ліпеня вызвалі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі канчатко-ва выгнаны з беларускай зямлі.

Немалаважную ролю ў вызваленні Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі. Яны захоплівалі маеты і пераправы, вызвалялі самастойна або разам з часцямі Савецкай Арміі сталіцу, раённыя і абласныя цэнтры.

У пасляваенны час на 21-м кіламетры шашы Мінск—Мас-ква быў збудаваны велічны Курган Славы — помнік у гонар воінаў чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь. Разам з бай-цамі Савецкай Арміі ў наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1 -й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР. Яе гераічны шлях пачаўся ў кастрычніку 1943 г. у бітве каля в. Леніна ў Магілёўскай вобласці. Тут у пасляваенны час быў пабудаваны му­зей савецка-польскай баявой садружнасці. Пры вызваленні Беларусі вызначыліся таксама лётчыкі французскага знішчальнага авіяпалка «Нармандыя-Нёман».

46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя “Баграціён”.

На тэрытсрыю Беларусі савецкія войскі ўступілі восенню 1943 г. пасля разгрома нямецка-фашысцкіх войскаў пад Кур­скам. 26 верасня яны вызвалілі першы беларускі горад Хоцімск, 28 верасня — Клімавічы і Касцюковічы, 30 верасня — Крычаў.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі актыўна дапама-галі партызаны. Яны абрушвалі удары на чыгуначныя камунікацыі ворага, знішчалі нямецкія гарнізоны, дапамагалі войскам пры фарсіраванні рэк. Асабліва вызначаліся ў гэты час партызаны Гомельскага злучэння пад агульным кіраўніцтвам сакратара падпольнага абкама партыі І.П.Кожара. У ходзе далейшага наступления 26 лістапада 1943 г. быў вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр Беларусі — Го­мель, у студзені 1944 г. — Мазыр і Калінкавічы.

Пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Бе­ларусі перад партызанскімі атрадамі і падпольнымі аргані-зацыямі была пастаўлена задача ўзмацніць удары па тылах ворага. Партызаны Беларусі актывізавалі баявыя дзеянні. Сумесна з партызанамі Прыбалтыйскіх рэспублік яны ажыццявілі другі этап "рэйкавай вайны". У ім удзельнічала каля 120 тыс. пар­тызан, якіх актыўна падтрымлівала мясцовае насельніцтва.

У ходзе аперацыі было знішчана больш за 90 тыс. рэек, пушчана пад адхон 1000 цягнікоў з жывой сілай і тэхнікай ворага, разбурана 72 чыгуначныя маеты. Адначасова з ударамі на чыгуначных камунікацыях партыза­ны канцэнтравалі сваі намаганні на шашэйных і грунто­вых дарогах. Дзеянні беларускіх партызан супраць фашыецкіх акупантаў стварылі спры­яльныя ўмовы для ажыццяўлення Чырвонай Арміяй Беларускай насту-пальнай аперацыі. У 1944 г. пачаўся завяршаючы этап Вялікай Айчыннай вайны —этап канчатковага выгнання фашыецкіх акупантаў з савецкай зямлі, дапамогі наро­дам Еўропы ў вызваленні ад нямецкага рабства і поўнага разгрому гітлераўскай Германіі.

Адной з выдатнейшых старонак летапісу Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца бітва за вызваленне Беларусі.

У пачатку чэрвеня 1944 г. лінія фронту на тэрыторыі Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і Бабруйска. 3 улікам гэтага гітлераўцы стварылі ўздоўж лініі фронту модную абарону. Непадалёку ад Оршы і Магілёва яны ўтрымлівалі абарончыя рубяжы на Друці, Бярэзіне, Свіслачы і Немане.

Нямецкае камандаванне аддало загад абараняць свае пазіцыі у Беларусі да апошняй магчымасці. У склад фа-шысцкай групоўкі ўваходзілі 63 дывізіі і 3 брыгады (1,2 млн чалавек), 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Для разгрому акупан-таў савецкае Вярхоўнае Галоўнакамандаванне сабрала значна большыя сілы — 2,4 млн чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артылерыйскіх установак, каля 5,3 тыс. самалётаў. Гэтыя сілы былі аб'яднаны ў франты: 1-шы Прыбалтыйскі (генерал арміі І.Х.Баграмян), 3-ці Беларускі (генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі), 2-гі Беларускі (генерал арміі Г.Ф.Заха-раў), 1-шы Беларускі (Маршал Савецкага Саюза К.К.Ра-касоўскі).

Каардынаваць дзеянні франтоў было даручана Марша­лу Савецкага Саюза А.М.Васілеўскаму (1-шы Прыбал­тыйскі і 3-ці Беларускі) і Маршалу Савецкага Саюза Г.К.Жукаву (2-гі і 1-шы Беларускі).

Бітва за поўнае вызваленне Беларусі (кодавая назва "Баграціён") пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. У наступ­ление перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Бела-рускага франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларуска­га фронту. Сумесна з савецкімі воінамі ў баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічалі французскія лётчыкі эскадрыльі "На­рмандыя —Неман".

24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступления савецкіх войскаў 26 чэр­веня былі вы­звалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня — Орша, 28 чэрвеня — Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы.

Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі і знішчалі яго групоўкі. Часці Чырвонай Арміі набліжаліся да Мінска. 3 ліпеня 1944 г. танкісты і пехацін-цы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Бела­русі Мінск.

Байцы 2-га стралковага батальёна 673-га Мінскага стралковага палка (лейтэнант В.І.Рагулін, М.М.Чацверыкаў, старшыя сяржанты І.Н.Гантар, А.Р.Ляпусцін, В.С.Міцюкаў, А.М.Скіба) узнялі сцягі перамогі над уцалелымі будынкамі горада. Усе яны ўзнагароджаны за гэта ордэнамі Славы III ступені.

Напярэдадні вызвалення Мінска савецкія войскі авалодалі Вілейкай, выйшлі да Маладзечна і адрэзалі праціўніку шляхі адыходу на Вільнюс і Ліду. Фашысцкім войскам была таксама адрэзана дарога на Брэст і Лунінец. Так быў падрыхтаваны "кацёл", у якім апынулася групоўка ворага, якая налічвала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Толькі ў баях за Мінск немцы страцілі забітымі больш за 70 чалавек. У палон было ўзята каля 40 тыс. гітлераўцаў.

У выніку першага этапа Беларускай аперацыі (23 чэрвеня —4 ліпеня 1944 г.) варожая група армій "Цэнтр" пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты. Савецкія войскі атрымалі магчымасць наступаць на захад.

4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 — Маладзечна і Смаргонь, 8 — Баранавічы, 9 — Навагрудак, 10 — Слонім, 14 — Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня — Гродна. Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашыскіх захопнікаў з тэрыторьіі Беларусі. У выніку другога этапа Беларускай аперацыі ў канцы жніўня савецкія войскі выйшлі да Рыгі, на граніцу з Усходняй Прусіяй, на Нараў і Віслу.

У ходзе аперацыі савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 нямецкіх дывізій страцілі больш за палову свайго саставу. 18 разоў Масква салютавала войскам і партызанам у гонар вызвалення беларускіх гарадоў.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Бела­русі аказалі партызаны і падпольшчыкі, увесь беларускі народ, якія паказалі бязмежную адданасць сваей Радзіме. Сыны і дочкі беларускага народа гераічна змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у радах Чырвонай Арміі, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў савецкім тыле.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, ордэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 400 тыс. воінаў і партызан. 747 вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя найменні "Крычаўская", "Мінская", "Дняпроўская" і інш. У іх складзе мужна змагаліся і аддавалі сваі жыцці за Перамогу беларусы, рускія, украінцы, татары, казахі, прадстаўнікі іншых народаў СССР.

Па меры ачышчэння беларускай зямлі ад нямецка-фа­шысцкіх захопнікаў паўставала задача аднаўлення эка-номікі, ад­раджэння разбураных ворагам гарадоў і вёсак.

Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні зла-чынстваў захопнікаў высветліла, што толькі прамыя стра­ты Беларусі за гады вайны склалі 75 млрд руб. у цэнах 1941 г. Тэта азначала, што распубліка страціла звыш иаловы свайго нацыянальнага багацця. Самай балючай і цяжкай стратай для Беларусі было знішчэнне звыш 2,2 млн чалавек. Апусцелі сотні сёл і вёсак, зменшылася колькасць гарадскога насельніцтва. У Мінску да часу вызвалення засталося менш 40 % жыхароў, у Магілёўскай вобласці — толькі 35 % гарадскога насельніцтва, у Палескай .— 29, Віцебскай — 27, Гомельскай — 18 %. Каля 3 млн чалавек засталіся без прытулку. Акупанты спалілі і разбурылі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Было разбурана звыш 10 тыс. прадпрыемстваў. Вялікія страты панесла сельская гаспадарка. Былі разра­баваны і спусто-шаны ўсе калгасы і саўгасы.

3 мэтай аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі саюзны ўрад ужо восенню 1943 г. перадаў Беларусі знач-ныя грашо­выя сродкі, 1 тыс. станкоў, 2 тыс. т метала, 1542 трактары, шмат леса, сцякла і іншых будаўнічных матэрыялаў. У тэты цяжкі час рэспубліцы дапамаглі народы СССР. Напрыклад, толькі за 10 месяцаў 1944 г. Беларусь атрымала 487 вагонаў з рознымі грузамі ад працоўных Сібіры і Урала.

Увесь цяжар аднаўленчых работ лёг на плечы працоўных рэспублікі. Дзякуючы іх напружанай працы ўжо ў 1944 г. пачалі даваць прадукцыю "Гомсельмаш", фанерна-запалкавы камбінат, маслазавод, спіртзавод у Го­мель Быў арганізаваны ра­монт танкаў на станкабу-даўнічным заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, вагонаў на Мінскім вагонарамонтным заводзе.

У 1944 г. было адноўлена і пушчана ў эксплуатацыю 196 машынабудаўнічых прдпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных. Аднавілі працу прадпрыемствы лёгкай прамысловасці (179 тэкстыльных, 263 пашывачныя і 487 гарбарна-абутковых).

Адраджалася энергетычная гаспадарка рэспублікі. У другой палове 1944 г. былі адноўлены 72 электрастанцыі, а к пачатку 1945 г. працавала ўжо 95. Іх магутнасць у 1945 г. дасягнула каля 50 % даваеннага ўзроўню. Тэта дазваляла ў пэўнай меры механізаваць працаёмкія работы, павысіць прадукцыйнасць працы.

У 1945 г. у прамысловасці Беларусі было задзейнічана 45,3 % даваеннай колькасці рабочых і служачых.

Аднак імі было выпрацавана толькі 20,1 % прадукцыі 1940 г. Нізкай заставалася прадукцыйнасць працы. У 1945 г. яна складала толькі 47 % ад даваеннай. Гэта тлумачылася нізкай кваліфікацыяй многіх рабочых, асабліва сельскай моладзі і дэмабілізаваных воінаў, сла-бай механізацыяй вытворчасці, прастоямі з-за мантажу абсталявання і інш.

Паступова адраджалася сельская гаспадарка рэспублікі. Калгаснае сялянства атрымала ад дзяржавы значную матэры­яльную дапамогу. Пад ураджай 1945 г. калгасы атрымалі насенную пазыку зерня 15 тыс. т, ільну — 2,1, бульбы — 22 тыс. т. На працягу 1945 г. У калгасы было дастаўлена звыш 15 тыс. сельскагаспадарчых машын і абсталявання, 70 тыс. коней, 109 тыс. кароў, больш за 3 тыс. аўтамашын, 420 трактараў. Аднак становішча ў сельскай гаспадарцы заставалася вельмі цяжкім. У вытворчасці ўдзельнічала не больш паловы даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны.

Паўсюдна зямлю аралі з дапамогай кароў, ускопвалі ўручную. Вясной 1945 г. пасяўныя плошчы склалі толькі 73,8 % да­ваенных. Нізкай заставалася аплата працы калгаснікаў. Калгасы ў 1945 г. выдалі ў сярэднім на працадзень зерня 0,4 кг, бульбы — 0,7, сена і саломы — 0,5 кг. У большасці гаспадарак ажыццяўлялася толькі натуральная аплата працы.

У гэты перыяд пачалася работа па аднаўленні і будаўніцтве жыллёвага фонду. Толькі за 1944 — 1945 гг. дзяржаўнымі і кааператыўнымі арганізацыямі (без саўгасаў) было пабудавана і адноўлена 1033 тыс.м2 жыллёвай плошчы. Гарадскім насельніцтвам пабудавана за лік асабістых сродкаў і пры дапамозе крэдытаў 35 тыс.м2 жылля. 171 тыс. дамоў была пабу­давана ў гэты перыяд калгаснікамі і вясковай інтэлігенцыяй.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся ўстановы аховы здароўя, народнай адукацыі. Колькасць, бальнічных ложкаў наблізілася да ўзроўню 1940 г. і склала ў 1945 г. 26 400 супраць 29 600. Ужо ў 1944/45 навучальным годзе агульнаадукацыйнымі школамі было ахоплена 1200 тыс. вучняў. У 1945/46 навучальным годзе працавалі 24 з 25 ВНУ, якія меліся ў рэспубліцы ў 1940 — 1941 гг.

Наладжвалася праца ва ўстановах навукі і культуры. У 1945 г. у рэспубліцы функцыяніравала 38 навуковых устаноў з 51 на канец 1940 г. Аднаўляліся клубныя ўста­новы, кінатэатры, музеі, тэатры, бібліятэкі.

У час суровых выпрабаванняў многія сыны і дочкі беларускага народа удзельнічалі ў еўрапейскім руху Суп-раціўлення, актыўна змагаліся супраць фашызму.

На тэрыторыі Польшчы дзейнічала каля 12 тыс. са-вецкіх партызан. Важную ролю ва ўстанаўленні дружбы і баявога супрацоўніцтва паміж савецкімі і польскімі партызанамі адыграў Польскі партызанскі штаб, які ўзначальваў А.Завадскі (намеснікам яго, а затым начальнікам штаба быў С.Прытыцкі).

Звыш 17 тыс. савецкіх партызан дзейнічала на тэрыто­рыі Чэхаславакіі. Сярод іх ураджэнец Лепельшчыны В.А.Квіцінскі. Летам 1944 г. ён узначаліў атрад, які вырас у асобую чэхаславацкую партызанскую брыгаду. Партыза-ны ажыццявілі 156 баявых аперацый, удзельнічалі у Славацкім паўстанні. В.А.Квіцінскі быў узнагароджаны Зала-той Зоркай Героя Савецка­га Саюза, двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі ЧССР.

У французскім руху Супраціўлення вызначыўся урад­жэнец Ашмяншчыны Ф.Варанішча. Адным з кіраўнікоў антыфа­шысцкай падпольнай арганізацыі ў Маўтхаўзене быў ураджэнец Чавус Л.Маневіч.

Разгром нямецка-фашысц; х войскаў на тэрыторыі Бе-ларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступаль-ных апе­рацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія ў другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і пачала вызваленне народаў Еўропы. У студзені 1945 г. савецкія войскі распачалі наступление на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

16 красавіка 1945 г. войскі Чырвонай Арміі пачалі Берлінскую аперацыю, акружылі і разграмілі берлінскую групоўку во­рага, 30 красавіка ўварваліся ў рэйхстаг і ўзнялі над ім Сцяг Перамогі.

У штурме рэйхстага праславілася шмат воінаў-беларусаў. Гэта Н.Пятніцкі з Мозыра, Л.Прыгожы з Багушэўска, К.Кугач з Пружанскага раёна, Ф.Ярш з Бярозаўскага раёна. Яны узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені.

8 мая 1945 г. Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі.

У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў МНР разграмілі японскую Квантунскую армію. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб без­умоўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне другой сусветнай вайны.

47. Аднауленне і развіццё эканомікі Беларусі ў 1944-1950гг.

1)Вял. Айч. вайна i фаш. акупац. прынелсi бел. нар. вялiзарныя бедствы: загiн. больш за 2,2 млн. чал., толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбур. гарады, вескi, прамысл. прадпр.. Аднаўл. экан. пачыналася адразу пасля вызвал. – у кан. 1943—1944 году. Аднак гал. было зроблена пасля заканч. Айч. вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгад. плана аднаўл. i развiц. нар. гасп. 1946—1950 гг.

У галiне прамысл. адбыл. не толькi аднаўл. разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснав. да вайны, але i ствар. новых галін – аўтамаб., трактарная, дарожн. машын i будаўн. механiзмаў i iнш. Вял. поспехi адбылiся ў ствар. энергетычн. i палiўнай базы нар. гасп. – к 1950 г. выраб электраэн. перавысiў даваен. ўзр. на 47 %.

Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабуд., у значных маштабах рабiлася тэхнiчн. рэканстр., уводзiлася больш дасканалае абсталяв., выкарыст. нов. мет. вытворч.: механiз., электрыфiкацыя i аўтаматыз..

Прадпр. мясц. прамысл. наладжвалi вытворч. тавараў нар. спажыв., абутку, адзен., вырабаў са скуры, будаўн. ма­тэр`ялаў i iнш., у тым лiку нов. вiдаў вырабаў: швейн. машын, посуду, бытав. электрапрыб.. Далейшае развiц. атрымала лег. пра­мысл.: былi пабудав. Мiнскi i Гродз. тонкасуконныя камбiнаты па выр. тонкасук. i шэрсцяных тканiн, рэканстру­яв. гар­барна-абутковыя прадпр., iльназаводы, хутка развiв. швейная, скураная i iнш. галiны лег. прамысл..

Хутк. тэмпамi iшло аднаўл. i разв. прамысл. ў зах. р-нах Бел., тут будавалiся нов. прадпр., а аб`ем прамысл. прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваен. ўзр. амаль удвая.

Усяго за пяцiгодку было адноўл., пабудав. i ўведз. ў дзеянне каля 6 тыс. прадпр., а агуль. рост валавай прадукц. пра­мысл. складаў 115 % да ўзр. 1940 г.

Вельмi цяжк. было аднаўл. с\гасп. – не было неабх. кармавой базы, кадры кіраунікоу калгасау сталі менш кваліфікаванымі, не было насення пад пасеу яравых збожжавых культур, i ўсе ж такi ў канцы чацьвертай пяцiг. агуль. пасяўная плошча склала 91,4 % даваен., а па валав. аб`ему прадукц. с\гасп. рэсп. амаль што дасягнула даваен. ўзр..

Хуткае аднаўл. i развiцце прамысл., некаторыя поспехi ў с\гаспадарч. вытворч. далi магчым. палепшыць станов. на­сельн., будаваць жылле, аднавiць сiст. аховы здар. i адукацыi. Гэтаму спрыяла адмена картачнай сістэмы у кан. 1947 г., ішло бу­даун. жылля.

Трэба адзнацыць, што паслеваен. развiц. вызначае ў значнай ступ. далейш. спецыялiзац. Бел. ў адзiным народнагаспа­дар­чым комплексе СССР, адбылося змяненне структ. прамысл. вытворч. i экан. рэспуб..

Т.ч. у 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейш. разв. рэспуб.. На далеш развіцце значны уплыу аказалі перш за усе паскораныя тэмпы індустрыялізацыі, якія паскорылі працэс фарміравання рабоч. класа. Але празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіцце тавар.-грашовых і гаспадарчаразліковых зносін стрымлівалі рост эканомікі Бел..

2)Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 бела­рус). З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены выпуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былi пабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.

Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчным абсталяваннем;укараняюцца па­точныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы.

З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi.

За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод i iнш.).

Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла.

Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час ся­ляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца

у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта пры­вяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.

У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш.

3)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

48. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў БССР у 1944-1965 гг.

У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. Рэальная ўлада па-ранейшаму знаходзілася ў руках партый-ных камітэтаў. Строга рэгламентавалася і дзейнасць прафсаюзаў. У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх арганізацый. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзей­насцю мі-ністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938-1951 гг.). У канцы 40-х - пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі Рэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвіна-вачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая са­вецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны.

5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэ-гулярна сталі праводзіцца партыйныя пленумы. У гэтым пра-явіўся некаторы паварот ад культу асобы да калектыўнага кіраўніцтваНовыя рысы ў жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, з'явіліся пасля верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК, КПСС быў выбраны М. Хрушчоў. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а такса-ма грамадскіх арганізацын. Аднак да-біцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.Практыка падмены функцый грамадскіх арганізацый партыйнымі органамі працягвалася.

У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню за­кон-насці і правапарадкуПа-сапраўднаму значныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, пачаліся пасля XX з'езда К.ПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі. На закры-тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». У гэтых дакументах была зроблена спроба выявіць канк-рэтна-гістарычныя вытокі і прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць.Пасля XX з'езда КПСС былі здзейснены важныя палі-тычныя мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій.

11 сакавіка 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні аблас-нога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублікУ кастрычніку 1961 г. адбыўся XXII з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму. Стваральнікі праграмы не правялі глыбокага навуковага аналізу стану эканомікі і перспектыў яе развіцця. Былі дапушчаны пралікі ў прагнозе міжнародных абставін, якія хутка пагоршы-ліся. Адміністраванне і перагібы ўсё больш сталі праяўляцца

Ў Дзейнасці першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. Кастрычніцкі (1964 г.)

Пленум ЦК КПСС вызваліў яго ад партыйных і дзяржаў-

ных абавязкаў. Першым сакратаром ЦК К.ПСС быў абра-ны Л. I. Брэжнеў.

3 прыходам Л. I. Брэжнева да ўлады кароткі перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі» завяршыўся, стаў узмацняцца чыста бюракратычны стыль кіраўніцтва.

Рэформа прадугледжвала уключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя ме­ханiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемствау. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi,аднак, не паслабляючы камандна-адмiнi- страцыйныя пачаткi у эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджана на няудачу.Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны.

Рэформа праводзiлася зверху,таму яна не улiчвала мясцовых асаблiвасцей.Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкiАб'ём прамысловай прадукцыi за 2-гую палову 60-х гадоу павялiчыуся на 79% замест 70% па плану. На 39% павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася бу­даунiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняу "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прад­прыемствау.

Павышауся тэхнiчны узровень прамысловасцi.З'яуляюцца аутаматычныя лiнi,ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г.д.

Уздым прамысловай вытворчасцi БССР працягвауся i у першай палове 70-х га­доу i склау 74%. На 43% узрасла прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 90 новых буйных прадпрыемствау. У iх лiку: Беларускi шынны камбiнат (Бабруйск), Мазырскi нафтаперапрацоучы завод,Баранавiчскi завод аутаматычных лiнiй i iнш. На гэтыя гады прыпадае хуткi рост спецыялiзацыi i кааперавання вытворчасцi.

Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасцi у пачатку 70-ых гадоу узмацняюцца негатыуныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкау.

 


Читайте також:

  1. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
  2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
  3. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
  4. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
  5. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
  6. Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.
  7. Народы рух на Беларусі.
  8. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
  9. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і БССР.
  10. Пераход ад вайны да міру. НЭП на Беларусі.
  11. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.




Переглядів: 1284

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939) | Беларусь на міжнароднай арэне (1945-1985гг.).

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.031 сек.