Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.

На Блізкім Усходзе і ў Індыі бронзавы век пачынаецца прыкладна ў 5 тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі яго храналагічныя межы: 2 – пачатак 1 тыс. да н.э.

Пачатак перыяду звязваеца з прыходам на тэрыторыю Беларусі вандроўных жывёлаводаў – індаеўрапейцаў. Радзіма індаеўрапейцаў – Малая Азія (сучасная Турцыя). Па нейкіх умовах – кліматычных ці дэмаграфічных (якаснае харчаванне – хуткі рост насельніцтва) – яны вымушаны былі пачаць масавае перасяленне. Індаеўрапейцы былі ваяўнічымі плямёнамі, выкарыстоўвалі коней і валоў у якасці цяглай сілы ў земляробстве і міграцыях. Карысталіся коламі, вазамі, калясніцамі, баявымі сякерамі і мячамі. Так гэтыя плямёны рассяліліся на вялікай тэрыторыі – ад Індыі да Атлантычнага акіяна.

Індаеўрпейскае засяленне прывяло да таго, што асноўнымі заняткамі насельніцтва становяцца жывёлагадоўля і лядна-агнявое і матычнае земляробства. Сутнасць апошняга была ў тым, што лясную дзялянку спачатку высякалі, пні карчавалі, потым іх спальвалі, баранавалі зямлю і на ўзбагачанай попелам глебе засявалі земляробчыя культуры на працягу 4-5 год; потым зноў праводзілі такую ж аперацыю. Глебу апрацоўвалі матыкай, а таксама ралам (правобразам плуга), у які ўпрагалі валоў ці каня. Асноўнымі земляробчымі культурамі былі пшаніца, ячмень, авёс, проса, гарох, бабы. Паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства пераўтвараюцца ў дапаможныя віды заняткаў.

Асноўныя прылады працы па-ранейшаму вырабляліся з крэменю. Бронзавых рэчаў было мала, у асноўным гэта зброя і ўпрыгожванні. Паколькі асноўныя радовішчы медзі і волава знаходзіліся далёка ад тэрыторыі Беларусі (Каўказ, Карпаты), гэта вымушае насельніцтва Беларусі ўключыцца ў міжнародны абмен і гандаль. На тэрыторыі Беларусі для гаспадарчых патрэбаў выкарастоўвалі каменныя прылады, а для ўпрыгожанняў і рэлігійных патрэб – бронзавыя, таму некаторыя навукоўцы лічаць, што тут быў змешаны каменна-бронзавы век (энеаліт).

Складванне вытворчай гаспадаркі стымулявала пераход да аседлага ладу жыцця. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг.

Істотныя змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства. Земляробства, жывёлагадоўля, а таксама войны, якія выклікалі амаль пастаянныя сутычкі індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам спрыялі таму, што на першае месца ў сацыяльнай іерархіі выходзіць мужчына. Узнікае патрыярхат – галоўным у родзе становіцца мужчына; род лічыцца па бацькоўскай лініі.

Роды пачынаюць падзяляцца на вялікія патрыярхальныя сем’і са сваякоў 2-4 пакаленняў; пры захаванні родавай уласнасці на зямлю карыстанне ёю ажыццяўляецца асобнымі вялікімі патрыярхальнымі сем’ямі; жывёла, жытло, прылады працы і быту, зброя становяцца ўласнасцю асобных патрыярхальных сем’яў. Узнікае сацыяльная няроўнасць: з’яўляюцца больш багатыя і бедныя роды і сем’і; асабліва ўзрастае статус і багацце ваенных правадыроў і старэйшын плямёнаў. У той жа час асноўныя пытанні жыцця роду ці племені вырашаліся на агульных сходах узброеных мужчын; такі лад сацыяльна-палітычнай арганізцыі атрымаў назву “ваенная дэмакратыя”.

Індаеўрапейцы паступова асімілявалі мясцовае насельніцтва. У археалагічным плане раннія індаеўрапейцы атаясамліваюцца з культурамі баявых сякер або шнуравой керамікі.

Пазней гэтыя культуры шнуравой керамікі падзяляюцца на некалькі рэгіянальных культур:

- сярэднедняпроўская;

- вісла-нёманская;

- культура шнуравой керамікі Палесся.

У другой палове 2 тыс. да н.э. яны аб’ядналіся ў тшцінецкую культуру.

На поўначы Беларусі пераважае паўночнабеларуская культура. Яна прадстаўляла даіндаеўрапейскае, відавочна фіна-угорскае, насельніцтва, якое займалася пераважна паляваннем і збіральніцтвам.

Такім чынам, на працягу бронзавага веку ў грамадскім жыцці насельніцтва на тэрыторыі Беларусі адбываецца пераход да вытворчай гаспадаркі ў формах земляробства і жывёлагадоўлі, фарміруецца патрыярхальная родавая абшчына, замацоўваецца перавага індаеўрапейскіх культур.

 


Читайте також:

  1. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
  2. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
  3. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
  4. Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.
  5. Народы рух на Беларусі.
  6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
  7. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
  8. Пераход ад вайны да міру. НЭП на Беларусі.
  9. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
  10. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
  11. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.




Переглядів: 597

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.). | Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.003 сек.