Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

· сутнасць прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак;

· фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы заканамернасцей сацыяльна-эканамічнага развіця Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

· працэс эвалюцыі аграрных адносін у розныя перыяды гісторыі Беларусі і вопыт вырашэння аграгнага пытання;

· асаблівасці ажыццяўлення прамысловага перавароту і фарміравання індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;

· вынікі ажыццяўлення навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР;

· сутнасць беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Студэнты павінны ўмець:

· вызначаць прыкметы разлажэння першабытнага ладу і наступствы неалітычнай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі;

· скарыстоўваць веданне прыкмет індустрыяльнай і постіндустрыяльнай цывілізацый пры характарыстыцы сацыяльна-эканамічнага развіця Беларусі;

· прасочваць працэс эвалюцыі аграрных адносін у розныя перыяды гісторыі Беларусі;

· вызначаць асноўныя напрамкі і асаблівасці і ацэньваць вынікі станаўлення індустрыяльнага грамадства ў Беларусі ў ХІХ – ХХ стст.;

· характарызаваць уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на развіццё эканомікі Беларусі, параўноўваць экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР, выяўляць прычыны экалагічных праблем;

· раскрываць сутнасць камандна-адміністрацыйнай і рыначнай сістэм кіравання эканомікай, характарызаваць сучасную беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Матэрыяльная культура першабытнага грамадства. Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у ІХ – ХІІІ стст. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялян. Развіццё гарадоў. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Фарміраванне саслоўяў.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічных адносін у Беларусі пасля ўключэнне ў склад Расійскай імперыі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст. Зараджэнне капіталістычных адносін.

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці НЭПа ў БССР. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця беларускай эканомікі ў складзе СССР. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах НТР. Нарастанне экалагічных праблем. Чарнобыльская аварыя. Стагнацыя ў эканоміцы і сацыяльнай сферы.

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі.

План семінара

1. Матэрыяльная культура першабытнага грамадства.

2.Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у ІХ – канцы ХVІІІ стст.

3. Асаблівасці эканамічнага жыцця беларускіх губерній у складзе Расійскай імперыі.

4. Будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў БССР.

5. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання НТР.

Узнікнення з’яў стагнацыі ў эканоміцы.

6. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Пытанні для самастойнага вывучэння модуля

1. Прысвойваючая і вытвараючая гаспадаркі. Пераход да раннекласавага грамадства.

2.Феадальнае землеўладанне і гаспадарка. Этапы запрыгоньвання сялян.

3.Развіццё рамяства і гандлю. Мануфактурная вытворчасць.

4. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

5. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.

6. НЭП, індустрыялізацыя і калектывізвцыя ў БССР.

7. Сацыяльна-эканамічнае развіцё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў 20-30-я гг. ХХ ст.

8. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у сярэдзіне 40-х – пачатку 80-х гг. ХХ ст.

9.Станаўленне беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі.

Тэмы рэфератаў

1. Эвалюцыя прылад працы і зброі першабытных людзей.

2. Пачатак плаўкі і апрацоўкі жалеза на тэрыторыі Беларусі.

3.Фарміраванне феадальных адносін. Этапы запрыгоньвання сялян.

4. Змлекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст.

5. Пашырэнне і ўмацаванне феадальнага землеўладання ў Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст.

6. Прававое становішча сялян па Статутам 1529, 1566, 1588 гг.

7. Уклад А.Тызенгауза ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзеншчыны.

8. Рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі.

9. Беларускія кірмашы і іх роля ва ўнутраным і знешнім гандлі Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

10. Прамысловая рэвалюцыя на Беларусі ў 30-40-я гады ХІХ ст.

11. Сялянскі рух на Беларусіў 1861-1863 гг.

12. Колькасны склад і становішча рабочых Беларусі ў парэформэнны час.

13. Умовы працы і быту рабочых Беларусі ў 60-90-я гады ХІХ ст.

14. Рэалізацыя Дэкрэта аб зямлі ў Беларусі (кастрычнік 1917 – люты 1918 г.).

15. Нацыяналізацыя прамысловасці ў Беларусі (кастрычнік 1917 – люты 1918 г.).

16. Сутнасць НЭПа і пачатак яе рэалізацыі ў Беларусі.

17.Асаблівасці і цяжкасці ажыццяўлення індустрыялізацыі.

18. Суцэльная калектывізацыя ў БССР.

19. Першыя пяцігадовыя планы ў БССР і іх рэалізацыя.

20. Эканамічныя рэформы 1956 і 1965 гг. і іх вынікі.

21. Аграрная палітыка ў БССР на этапе “перабудовы” (1985-1991 гг.).

22. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі.

23. Прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

24. Фермерства ў Рэспубліцы Беларусь.

25. Усебеларускія народныя сходы і іх уплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

Асноўная літаратура

1. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч.: Курс лекцый. – Мн., 2000, 2002.

2. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М.Касцюк. – Мн., 2000.

3. Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чаркасаў і інш. – Мн., 2005.

4. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Мн., 2006

5. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. М.Касцюк - Мн., 1994-1995.

6. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да ХVІІІ стагоддзя. – Мн., 2005.

7. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002). – Мн., 2003.

8.Эканамiчная гiсторыя Беларусi. / Пад рэд. В.I. Галубовiча. - Мн., 1999.

Дадатковая літаратура

1. Абезгауз, З.Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX в. / З.Е. Абезгауз. – Мн., 1971.

2.Белоруссия в эпоху капитализма: Документы и материалы. – Мн., 1981.

3. Белоруссия в эпоху феодализма: Сборник документов и материалов: В 3 т. – Мн., 1959-1961.

4. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000.

5. Болбас, М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795–1861 гг.) / М.Ф. Болбас. – Мн., 1966.

6. Бродель, Ф. Материальная цивилизация, экономика и капитализм. XV–XVIII вв.: В 3 т. / Ф. Бродель. – М., 1988-1992.

7. Гiсторыя сялянства Беларусi. У 3 т. / Пад рэд. Я.Анiшчанка. – Мн., 1977.

8. Грыгор'ева, В.В. Беларуская ССР на этапе перабудовы: некаторыя аспекты сацыяльна-эканамiчнага развiцця / В.В. Грыгор’ева // Актуальныя пытаннi гiсторыi БССР. Савецкi перыяд. – Мн., 1991. С.157-167.

9. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. / Под ред. П.Т. Петрикова. – Мн., 1984.

10. Кожушков, А.И. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии во второй половине ХIХ века / А.И. Кожушков. – Мн., 1963.

11. Копысский, З.Ю. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII вв / З.Ю. Копысский. – Мн., 1975.

12. Лютый, А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половине Х1Х в. / А.М. Лютый. – Мн., 1987.

13. Нетылькин, А.Т. Осуществление ленинской политики индустриализации в Белоруссии (1926–1941 гг.) / А.Т. Нетылькин. – Мн., 1979.

14.Панютич, В.П. Из истории формирования пролетариата Белоруссии. 1861-1914 гг. / В.П. Панютич. – Мн., 1969.

15. Панютич, В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861–1900 гг. / В.П. Панютич. – Мн., 1990.

16.Фридман, М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии / М.Б. Фридман – Мн., 1958.

17. Хрестоматия по истории Белоруссии с древнейших времен до 1917 г. – Мн., 1977.

18. Хрестоматия по истории БССР. 1917-1983. – Мн., 1984.

19. Чепко, В.В. Города Белоруссии в первой половине Х1Х в. Экономическое развитие / В.В. Чепко. – Мн., 1991.

Асноўныя паняцці па тэме

Лук, стрэлы, матыка – элементы матэрыяльнай культуры эпохі мезаліта і неаліта.

Ганчарны круг, ткацкі станок, домніца – элементы матэрыяльнай культуры жалезнага века.

Матыкавае, падсечнае (лядна-агнявое), ворыўнае земляробства – тыпы земляробства на Беларусі.

Прысвойваючая гаспадарка – збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства.

Вытвараючая гаспадарка – землляробства, жывёлагадоўля.

Мір, верв – назва сялянскай земляробчай суседскай абшчыны ў ІХ ст.

Смерды, закупы, радовічы, ізгоі – катэгорыі насельніцтва (гал. чынам – сялян), якія адрозніваліся паміж сабой формай і ступенню залежнасці ад феадалаў.

Чэлядзь – агульны тэрмін, які ў ХІ-ХІІІ ст. абазначаў феадальна-залежнае насельніцтва.

Халопы – катэгорыя насельніцтва, пазбаўленая асабістай свабоды.

Дзядзінец, гандлёвая плошча, пасад – галоўныя структурныя часткі феадальнага горада.

Латыфундыя – буйное феадальнае землеўладанне.

Фальварак – двор феадала з комплексам будынкаў і панскім засеўкам, арыентаваны на продаж. З сярэдзіны ХVІ ст. на Беларусі складалася фальваркава-паншчынная сістэма.

Паншчына – абавязковая праца на зямлі феадала.

Чынш – грашовая рэнта.

Дзякло – даніна прадуктамі, асноўная форма рэнты да канца ХV ст.

Валока – зямельны ўчастак памерам 21, 36 га; адзінка вымярэння зямельнай плошчы ў ВКЛ.

Магдэбургскае права – права на самакіраванне, якое атрымлівалі гарады. У выніку чаго гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем і дазвалялася выбіраць свой орган улады – магістрат, суд, ствараць рамесніцкія аб’яднанні – цэхі.

Ратуша – будынак, у якім размяшчаўся магістрат.

Мястэчка – прамежкавая форма паселішча паміж горадам і вялікім сялом.

Цэхі – аб’яднанні рамеснікаў адной ці некалькіх прафесій у феадальных гарадах, накіраваныя супраць манапалізацыі вытворчасці і для абароны ад самавольства феадалаў.

Мануфактура – прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і яе прадзеле.

Вотчынныя мануфактура – прадпрыемства, якое абслугоўвалася прымусовай працай прыгонных сялян.

Магнаты – буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.

Шляхта – прывіліяванае саслоўе ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Інвентары – вопісы ўладанняў феадалаў.

Люстрацыя – перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці.

Устаўныя граматы – акты, якімі вызначаліся адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне, якія на падставе рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў.

Сервітуты – абмежаванае права карыстання чужой уласнасцью (напрыклад, права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі і інш.).

Адрэзкі – землі, адабраныя памешчыкамі ў сялян пад час рэформы 1861 г.

Фабрыка – прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын.

Стачка – калектыўнае спыненне працы рабочых і служачых з прад’яўленнем прадпрымальніку ці ўраду эканамічных ці палітычных патрабаванняў.

Бежанцы – людзі, вымушаныя ў выніку ваенных ці іншых канфліктаў пакідаць месца свайго жыхарства. З пачаткам І сусветнай вайны сотні тысяч жыхароў заходняй часткі Беларусі рушылі на ўсход. Тысячы бежанцаў паміралі ў дарозе ад голаду і ўрад не здольны быў ім дапамагчы.

“Ваенны камунізм” – эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў гады грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918-1920 гг. Сярод галоўных мер гэтай палітыкі: нацыяналізацыя прамысловасці, цэнтралізацыя кіраўніцтва, забарона прыватнага гандлю, увядзенне харчразвёрсткі і г.д. У 1921 г. замяняецца НЭПам.

Нацыяналізацыя – палітыка і практыка пераўтварэння прыватнай уласнасці на зямлю, прамысловасць, банкі, транспарт, сувязь ва ўласнасць дзяржавы.

Харчразвёрстка – метад нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у перыяд грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі. Яе сутнасць – абавязковая здача сялянамі лішкаў, а часцей, неабходных ім самім прадуктаў харчаваня, - ў фонд дзяржавы па цвердых цэнах. Ажыццяўлялася спецыяльнымі харчатрадамі. У 1921 г. заменена харчпадаткам.

“Новая эканамічная палітыка” (НЭП) – палітыка Савецкай дзяржавы, якая праводзілася ў 20-я гг. ХХ ст. і павінна была забяспечыць уздым эканомікі, павышэння матэрыяльнага ўзроўню жыцця. Сярод галоўных мер былі: харчпадатак, кааперацыя, свабоднае прадпрымальніцтва, свабодны рынак (элементы рыначнай эканомікі).

Індустрыялізацыя – працэс пераўтварэння аграрных краін у індустрыяльныя на базе буйной машыннай вытворчасці. У БССР за перадваенны перыяд (канец 20-х – 30-я гг.) было пабудавана больш як 1700 прамысловых прадпрыемстваў, якія давалі 90 % прамысловай прадукцыі.

Калектывізацыя – аб’яднанне аднаасобных сялянскіх гаспадарак ў калектыўныя (калгасы). У 1928-1929 гг. у БССР пачаўся пераход да масавай, суцэльнай калектывізацыі, якая праводзілася ў асноўным прымусовымі метадамі.

“Раскулачванне” – гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сялянства. З 1928-1929 гг. пачаўся пераход да ліквідацыі “кулацтва як класа”. Пры гэтым кулакамі часам называлі ўсіх не згодных з суцэльнай калектывізацыяй.

“Інтэнсіфікацыя” – комплексная праграма, распрацаваная на Беларусі ў 1985 г. Меркавалася спалучэнне некалькіх накірункаў: аўтаматызацыя, матэрыялаёмістасць, энергаёмістасць і г.д. Аднак яе укараненне спынілі абвальныя працэсы ў СССР.

Прыватызацыя – раздзяржаўленне, перадача дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або калектыўную.

Рыначная эканоміка – эканоміка, вызначальнай рысай якой з’яўляецца рынак як форма ўзаемаадносін і сувязей паміж суб’ектамі гаспадарання і дзяржавай. Тэрмін з’явіўся як антыпод планава-размеркавальнай эканомікі. Умовы функцыянавання рыначнай эканомікі: наяўнасць незалежных таваравытворцаў; свабода прадпрымальніцтва; гарантыі правоў уласнасці; канкурэнцыя таваравытворцаў; рыначныя цэны для ўраўнаважання попыту і прапановы; адкрытасць эканомікі сусветным інтэграцыйным працэсам; магчымасць міграцыі рабочай сілы, тавараў і капіталаў; стварэнне сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва. У Беларусі паступовы пераход да рыначнай эканомікі пачаўся ў 1990-я г. з трансфармацыі формаў уласнасці: ажыцяўляецца прыватызацыя жылля, прадпрыемстваў, сферы абслугоўвання; фарміруецца банкаўская сістэма, ў склад якой ўваходзяць камерцыйныя і прыватныя банкі; фарміруецца рынак працы; ажыццяўляюцца меры па сацыяльнай абароне насельніцтва.

Інтэграцыя – працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння якіх-небудзь краін, іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, культур, сацыяльных і палітычных груп, партый, рухаў, арганізацый і г.д.

Знакамітыя дзеячы

Казімір ІV (1440-1492) – вялікі князь літоўскі, у час праўлення якога быў выдадзены прывілей 1447 г., які абавязваў феадалаў не прымаць да сябе збеглых сялянаў.

Жыгімонт ІІ Аўгуст (1548-1572) – вялікі князь літоўскі, у час праўлення якога праводзілася аграрная рэформа 1557 г. Рэформа была распрацавана з мэтай павелічэння даходаў феадалаў і дзяржавы шляхам упарадкавання землекарыстання і ўніфікацыі феадальных павіннасцей сялян.

Сапега Леў (1557-1633) – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, удзельнічаў у падрыхтоўцы і выданні ІІІ-га Статута ВКЛ (1588), які канчаткова запрыгоньваў сялян (вызначыў 20-гадовы тэрмін пошуку збеглых сялян).

Налівайка Севярын (? – 1597) – кіраўнік казацка-сялянскага антыфеадальнага руху на Ўкраіне і Беларусі. У 1594 г. узначаліў паўстанне на Правабярэжнай Украіне. Заняў шэраг беларускіх гарадоў. Летам 1596 г. паўстанне было падаўлена.

Хмяльніцкі Багдан (каля 1595-1657) – гетман Украіны. У 1648 г. узначаліў казацка-сялянскую антыфеадальную вайну. Пасылаў казацкія загоны на Беларусь. У 1651 г. на поўдні Беларусі паўстанне было падаўлена. У 1654 г., трапіўшы ў складанае ваенна-палітычнае становішча, пайшоў на падпісанне пагаднення з Маскоўскай дзяржавай. Гэта стала прычынай вайны паміж Масквой і Рэччу Паспалітай (1654-1667 гг.).

Друцкія-Любецкія, Дэмбавецкія, Ельскія, Радзівілы – буйнейшыя землеўласнікі Беларусі.

Вашчыла Васіль (1690-1744) – кіраўнік сялянскага руху і ўзброенага паўстання супраць феадальнага прыгнёту ў Крычаўскім старостве ў 1740-я г.

Тызенгауз Антоні (1733-1785) – дзяржаўны дзеяч, кіраваў каралеўскімі эканоміямі на Беларусі і ў Літве. Па яго ініцыятыве заснаваны Гродзенскія каралеўскія мануфактуры, адкрыты тэатр у Гродне а таксама кадэцкі корпус і медыцынская школа.

Храптовіч Іяахім (1729-1812) – дзяржаўны дзеяч, актыўны прыхільнік рэформ. У сваіх маёнтках перавёў сялян на чынш, вучыў іх у школах. Яго пяру належаць шэраг трактатаў па філасофіі, эканоміцы і г.д.

Агінскі Міхал Казімір (1730-1800) – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пабудаваў у Слоніме некалькі прадпрыемстваў. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі будаваўся Агінскі канал, які злучыў басейн Нёмана і Дняпра.

Аляксандр ІІ – расійскі імператар (1855-1881), пад час яго царавання былі праведзены шматлікія рэформы, якія стварылі ўмовы для капіталістычнага развіцця краіны. У 1861 г. праводзілася аграрная рэформа ў выніку якой было адменена прыгоннае права.

Каліноўскі Кастусь, Серакоўскі Зігмунд, Урублеўскі Валеры – кіраўнікі паўстання 1863-1864 гг., выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай, вырашэнне сялянскага пытання, супраць памешчыцкага землеўладання. Паўстанне было падаўлена, аднак самадзяржаўе пайшло на саступкі на карысць сялянству.

Сталыпін Пётр – прэм’ер-міністр Расійскай імперыі, па ініцыятыве якога ў 1906-1917 гг. праводзілася аграрная рэформа з мэтай стварэння спрыяльных умоў для развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы і разам з тым захавання памешчыцкага землеўладання. Галоўны змест рэформы – разбурэнне абшчыны і замацаванне зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць, насаджэнне хутароў і атрубаў, перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір і іншыя слабазаселеныя ўсходнія раёны імперыі.

Прышчэпаў Дзмітрый (1896-1940) – народны камісар земляробства БССР (1924-1929 гг.), адначасова з 1929 г. намеснік старшыні Дзяржплана БССР. Прыхільнік НЭПа на вёсцы, свабоды выбару сялянамі форм землекарыстання. Арыштаваны ў 1930 г. і абвінавачаны ў насадженні хутароў, кулацкіх гаспадарак, супраціўленні калектывізацыі. Памёр у турэмнай бальніцы г. Мінска. Рэабілітаваны.

Слюнькоў Мікалай – з сярэдзіны 1980-х на чале ЦК КПБ. “Праславіўся” сваімі намаганнямі па замоўчванню вынікаў і пагрозы для насельніцтва аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Грыб Мячыслаў – з 1994 г. Старшыня Вярхоўнага Савета РБ, Шарэцкі Сямён з 1996 г. Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч – прэзідэнат Рэспублікі Беларусь, выступае за беларускую мадэль сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі.

Праверачны тэст

1. Ткацтва як занятак старажытнага чалавека ўзнікла ў:

1) палеаліце; 4) неаліце;
2) мезаліце; 5) бронзовым веку.
3) жалезным веку;  

2. Вызначце вынікі адкрыцця і ўжывання жалеза:

1) больш якасная апрацоўка матэрыялаў; 4) з’яўленне новых прылад працы і зброі;
2)вынаходніцтва луку і стрэл; 5) павелічэнне эфектыўнасці працы.
3)з’яўленне керамічнай вытворчасці;  

3. Катэгорыі залежных сялян ва ўсходніх славян:

1) закупы; 4) чэлядзь нявольная;
2) радовічы; 5) нобілі.
3) людзі;  

4. Дзесяцігадовы тэрмін пошуку збеглых сялян быў усталяваны:

1) I Статутам ВКЛ; 2) II Статутам ВКЛ; 4) Судзебнікам Казіміра Ягайлавіча
3) III Статутам ВКЛ; 5)Прывілеем Казіміра
  Ягайлавіча.

5. Першыя мануфактуры на Беларусі з’явіліся ў:

1) XVI ст.; 4) XIX ст.;
2) пачатку XVII ст.; 5) пачатку XVIII ст.
3) другой палове XVIII ст.;  

6. Да рэформ міністра дзяржаўных маёмасцей П. Кісялёва належаць:

1) ваенная рэформа; 4) рэформа дзяржаўнай вёскі;
2) інвентарная рэформа; 5) адмена прыгоннага права.
3) судовая рэформа;  

7. Земствы на Беларусі былі ўведзены ў:

1) 1864 г.; 4) 1907 г.;
2) 1890 г.; 5) 1911 г.
3) 1917 г.;  

8. Вызначце праяўленні НЭПа ў беларускай вёсцы:

1)права свабоднага распараджэння лішкамі прадукцыі; 4)замена харчразвёрсткі харчпадаткам;
2)дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы; 5)прымусовае стварэнне калгасаў;
3)увядзенне харчразвёрсткі.  

9. Вынікі калектывізацыі на Беларусі:

1)вырашэнне харчовай праблемы; 4)адхіленне калгаснікаў ад валодання сродкамі вытворчасці;
2)вынішчэнне праслойкі кулакоў; 5)накапленне навукова абгрунтаваных распрацовак.
3)пазбаўленне калгасаў гаспадарчай самастойнасці;  

10. У прамысловасці Беларусі ў сярэдзіне 50-х сярэдзіне 80-х гг. узніклі новыя галіны:

1)дрэваапрацоўчая; 4) нафтапераапрацоўчая;
2) машынабудаванне; 5) радыёэлектронная.
3)дакладнае прыборабуда-ванне;  

Модуль 4. Духоўнае і культурнае развіццё


Читайте також:

  1. V міні – модуль
  2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
  3. Високочастотні перетворювачі модульної структури
  4. ВОПРОС23:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
  5. Друга модульна контрольна робота
  6. Друга модульна контрольна робота
  7. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
  8. З урахуванням вимог модульно-рейтингової системи навчання студентів
  9. За конструктивними особливостями фритюр-ниці поділяють на секційно-модульні та ті, які входять до комплекту малогабаритного обладнання.
  10. За кредитно-модульною системою
  11. ЗАВДАННЯ ДЛЯ БЛОЧНО-МОДУЛЬНОГО КОНТРОЛЮ
  12. ЗАВДАННЯ МОДУЛЬНОЇ КОНТРОЛЬНОЇ РОБОТИ №1.




Переглядів: 1627

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа. | Беларускага народа.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.031 сек.