Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Беларускага народа.

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

· гістарычныя этапы і ўмовы развіцця культуры Беларусі;

· дасягненні ў развіцці культуры беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

· этапы распаўсюджвання праваслаўя і каталіцтва на тэрыторыі Беларусі;

· рысы менталітэту беларусаў і сістэму каштоўнасцей беларускага народа.

Студэнты павінны ўмець:

· характарызаваць умовы развіцця культуры Беларусі, якія паўплывалі на фарміраванне яе асаблівасцей у розныя гістарычныя перыяды;

· ацэньваць ролю беларускіх асветнікаў і гуманістаў у развіцці ўсходнеславянскай культуры, уклад дзеячаў культуры Беларусі ў рэалізацыю ідэй Адраджэння, Рэфармацыі, Асветніцтва ў кантэксце агульнаеўрапейскага культурнага працэсу, дасягненні беларускай савецкай культуры, сучасныя дасягненні ў развіцці духоўнай культуры;

· раскраваць ролю рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў беларусаў аб навакольным свеце, характарызаваць канфесійныя адносіны ў беларускім грамадстве ў розныя гістарычныя перыяды; ацэньваць ролю і месца рэлігіі і царквы ў сучасным духоўным жыцці беларускага народа;

· выяўляць асаблівасці менталітэту беларускага народа, сістэму агульнапрынятых каштоўнасцей у беларускім грамадстве, і тых, якія яшчэ фарміруюцца; ацэньваць і засвойваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Рэлігійныя вераванні першых насельнікаў Беларусі. Змены ў духоўным жыцці з прыняццем хрысціянства. Эвалюцыя форм культуры.

Канфесійная сітуацыя ў Беларусі ў ХІІІ-ХV стст.

Роля і месца культуры Беларусі ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе ў ХVІ-ХVІІІ стст. Тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Уніяцтва.

Духоўнае і культурнае жыццё Беларусі ў ХІХ-ХХ стст. Развіццё беларускай мовы, літаратуры, навукі, беларусазнаўства. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Уяўленне аб беларускай нацыянальна-культурнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях.

Культурнае і духоўнае жыццё ў БССР. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Супярэчнасці ў развіцці культуры ў 30-я гг. ХХ ст. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 60-я – 80-я гг. ХХ ст.

Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні беларускага народа.

План семінара

1. Рэлігійныя вераванні першых насельнікаў Беларусі. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на духоўнае і культурнае жыццё Беларусі.

2. Канфесійная сітуацыя ў Беларусі ў ХІІІ–ХVІ стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі. Уніяцтва.

3. Эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Культура Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ стст.

4. Духоўнае і культурнае жыццё ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

5. Культура ў БССР.

6. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на сучасным этапе.

Пытанні для самастойнага вывучэння модуля

1. Пераварот у духоўным жыцці ўсходніх славян з прыняццем хрысціянства. Узнікненне новых сфер духоўнай дзейнасці.

2. Функцыі царквы як інстытута феадальнага грамадства. Роля хрысціянскіх канфесій у захаванні культурных традыцый.

3. Развіццё духоўнай культуры ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

4.Складванне беларускай літаратурнай мовы, зараджэнне і развіццё беларусазнаўства, гісторыі і этнаграфііі Беларусі.

5. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі.

6. Рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры ў канцы 20-х – 30-я гг. ХХ ст.

7. Культурнае жыццё ў БССР у 30-я – 80-я гг. ХХ ст.: супярэчнасці і дасягненні.

8.Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Культурнае і духоўнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь.

Тэмы рэфератаў

1. Рэлігія і мастацтва першабытных насельнікаў Беларусі.

2. Архітэктура старажыбеларускіх княсіваў.

3. Жывапіс старажытнабеларускіх княстваў.

4.Скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва старажытнабеларускіх княстваў.

5. Летапісанне на Беларусі.

6. Статуты ВКЛ – выдатныя помнікі еўрапейскай прававой думкі і культуры.

7. Архітэктура другой паловы ХІІІ-ХVІ стст.

8. Жывапіс другой паловы ХІІІ-ХVІ стст.

9. Скульптура другой паловы ХІІІ-ХVІ стст.

10. Графіка другой паловы ХІІІ-ХVІ стст.

11. Беларускае мастацтва ХVІІ ст.

12. Супрацьборства польскай і рускай культур на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

13.Фарміраванне аб’ектыўнага погляду на беларускую культуру і мову.

14. Беларусізацыя: яе сутнасць і змест.

15. Ліквідацыя непісьменнасці ў БССР.

16.Ад Інстытута беларускай кудьтуры да Беларускай акадэміі навук.

17. Стварэнне савецкай сістэмы адукацыі.

18. Нараджэнне беларускага кіно.

19.Праявы таталітарных тэндэнцый у беларускай культуры.

20. Літаратура сацыялістычнага рэалізму.

21.Паглыбленне супярэчнасцяў у развіцці культуры Беларусі (другая палова 50-х першая палова 80-х гг. ХХ ст.).

22. Нацыянальна-культурнае адраджэнне: складаны шлях развіцця (1985-2009 гг.).

Асноўная літаратура

1. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч.: Курс лекцый. Мн., 2000, 2002.

2. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М. Касцюк. – Мн., 2000.

3. Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чаркасаў і інш. – Мн., 2005.

4. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Мн., 2006.

5. Лазука, Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. У 2 т. / Б.А. Лазука. – Мн., 2007–2008.

6. Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л. Лыч, У. Навіцкі. – Мн., 1996.

7. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. М. Касцюк - Мн., 1994-1995.

8. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да ХVІІІ стагоддзя / Г. Сагановіч. – Мн., 2005.

9. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002) / З. Шыбека. – Мн., 2003.

Дадатковая літаратура

1.Архiтэктура Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк / Рэдкал. А.А. Войнаў i iнш. – Мн., 1993.

2. Беларускiя летапiсы i хронiкi. – Мн., 1997.

3.Гiсторыя беларускага мастацтва: У 6 т. / Рэдкал.: С.В.Марцэлеў i iнш. – Мн., 1988.

4. Канфесii на Беларусi (канец XVIII-XX ст.) / Пад рэд. У.I.Навiцкага. – Мн., 1998.

5. Лазука, Б.А. Беларускае барока: Гісторыка-тэарытычныя праблемы стылю / Б.А. Лазука. – Мн., 2001.

6.Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: Энцыклапедычны даведнiк / Б.I. Сачанка i iнш. – Мн., 1995.

7. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі / С.А. Парашкоў. – Мн., 2004.

Асноўныя паняцці па тэме

Язычніцтва – сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек абагаўляе розныя сілы і стыхіі прыроды.

Татэмізм – культ звяроў і птушак.

Анімізм – культ духаў-ахоўнікаў.

Фетышызм – наданне нейкім прадметам магічных якасцяў.

Хрысціянства – адна з трох сусветных рэлігій, заснаваная на веры ў І. Хрыста. На Беларусі былі распаўсюджаны ўсе асноўныя напрамкі хрысціянства: каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм, уніяцтва.

Мастацтва – адлюстраванне речаіснасці ў мастацкіх вобразах, найважнейшы спосаб эстэтычнага асваення свету, адна з формаў грамадскай свядомасці.

Пергамент – спецыяльна вырабленая тонкая скура маладых жывёл, на якой пісалі кнігі і дакументы.

Берасцяныя граматы – пісьмы і дакументы ХІ–ХVІ стст., прадрапаныя на бярозавай кары – бяросце.

Летапісы – гісторыка-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах, помнікі пісьменнасці ўсходніх славянаў ХІ–ХVІІ стст.

Мазаіка – выява ці ўзор з аднародных ці разнародных па матэрыялу часцінак; адзін з асноўных відаў манументальнага мастацтва.

Фрэска – тэхніка манументальнага жывапісу: размалёўка па свежым сырым тынку.

Плінфа – шырокая і плоская абпаленая цэгла.

Адраджэнне, Рэнесанс – эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў ХІV–ХVІ стст., для якой характэрна імкненне адрадзіць спадчыну эпохі антычнасці. Асноўным ідэйным змяшчэннем культуры гэтага перыяду быў гуманізм.

Гуманізм – новы светапогляд, у якім адлюстроўваліся змены ў поглядах на прыроду, грамадства і чалавека. Аснову складалі тры асноўныя прынцыпы: самастойнасць чалавека, абсалютная духоўная незалежнасць, натуралізм.

Панегірыкі – вершы, складзеныя ў гонар таго ці іншага магната.

Літаратура – творы пісьменства, сукупнасць пісьмовых і друкаваных тэкстаў.

Батлейка – лялечны тэатр.

Готыка – мастацкі стыль (паміж сярэдзінай ХІІ ст. і ХV–ХVІ стст.) завяршыў развіццё сярэднявечнага мастацтва ў Еўропе. Гэты стыль характарызуюць узнеслыя формы, ажурныя вежы.

Рэфармацыя – шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух у Заходняй Еўропе ў ХVІ ст. Быў накіраване супраць каталіцкай царквы і меў антыфеадальны характар.

Кальвінізм – адзін з асноўных накірункаў рэфармацыйнага руху, які зацвердзіўся на Беларусі ў сярэдзіне ХVІ ст. Адмаўлялася іерархічная будова царквы і вярхоўныя ўлада папы рымскага; спрашчаліся рэлігійныя культы; уводзілася богаслужэнне на роднай мове.

Уніяцтва – царкоўная плынь, якая ўзнікла пасля заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі (1596 г.) паміж праваслаўнай і каталіцкай царквамі на ўмовах прызнання главенства папы рымскага, але пры захаванні традыцыйнага праваслаўнага культа і веравызнання, мясцовай мовы для богаслужэння.

Калегіумы – школы каталіцкага манаскага ордэна езуітаў, створанага ў 1534 г.

Піярскія школы – навучальныя ўстановы каталіцкага манаскага ордэна піяраў, заснаванага ў 1597 г. Навучанне ў іх было бясплатным. Прымаліся дзеці розных сасловій. Выкладанне вялося на польскай мове.

Прыгонны тэатр – від прыватнага тэатра ў ХVІІІ-першай палове ХІХ стст., акцёрамі якога былі пераважна прыгонныя сяляне. Некаторыя прыгонныя тэатры вызначаліся вялікім прафесіяналізмам (тэатры князёў Радзівілаў, князя М.К. Агінскага і інш.).

Барока – вядучы накірунак у мастацтве Беларусі ХVІ-ХVІІІ стст.. Характарызуецца кантрастнасцю, рухавасцю форм, параднасцю.

Асветніцтва – ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін, якая сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове ХVІІІ ст. і зайшлі адлюстраванне ў філасофіі, літаратуры і мастацтве.

Рамантызм – ідэйна-мастацкі накірунак у духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ стст.. Для рамантызму ўласціва арыентацыя на голас пачуццяў.

Класіцызм – накірунак у еўрапейскай мастацкай культуры канца ХVІІ – пачатку ХІХ ст. На Беларусі ў пачатку ХІХ ст. з’явіўся асноўным архітэктурным стылем. Пабудовы вызначаліся манументальнасцю, урачыстасцю. У скульптуры і жывапісу шырокага развіцця не атрымаў.

Мадэрн – стылевы накірунак канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Характэрныя рысы – новыя прынцыпы форматварэння, багатая арнаментыка, шырокае ўжыванне хваліста-ломанай лініі ў дэкоры, уключэнне элементаў готыкі, класіцызму і інш..

Беларусізацыя – пераважны накірунак нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20-я гады ХХ ст. афіційна праводзілася з 1924 г.. Паспрыяла развіццю беларускай мовы, культуры, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Штучна згорнута ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. пад выглядам барацьбы з “нацыянал-дэмакратычным ухілам”.

Паланізацыя – агульная назва палітычных установак і практычных мерапрыемстваў польскага ўрада ў адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі. Знайшла яскравае адлюстраванне ў паступовым абмежаванні дзейнасці і закрыцці беларускіх школ, бібліятэк, хат-чытальняў, клубаў, газет. У той жа час паўсюдна насаджалася польская мова, у органы ўлады выбіраліся пераважна палякі, праваслаўныя цэрквы ператвараліся ў касцёлы.

Дыяспара – тая частка народа (этнічнай супольнасці), якая знаходзіцца па-за межамі краіны паходжання. Паводле неафіцыйных звестак, па-за межамі Беларусі у пачатку 1990-х г. жыло каля 3,5 млн. беларусаў.

Масавая культура – разнастайныя і разнародныя з’явы у культуры ХХ ст., якія набылі пашырэнне ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй і пастаянным абнаўленнем сродкаў масавай інфармацыі. Даволі шырокім з’яўляецца сэнсавы дыяпазон масавай культуры – ад прымітыўнага кітча (ранні комікс, меладрама, эстрадны шлягер, “мыльная опера”) да складаных змястоўна насычаных формаў (некаторыя віды рок-музыкі, “інтэлектуальны” дэтэктыў, поп-арт).

Кіч – спецыфічная з’ява масавай культуры, якая імітуе мастацтва, але пазбоўлена яго мастацкай каштоўнасці.

Знакамітыя дзеячы

Уладзімір – князь наўгародскі (з 969 г.), кіеўскі (з 980 г.). падпарадкаваў сябе радзімічаў, палачан. У 988-989 гг. увеў на Русі хрысціянства як дзяржаўную рэлігію.

Ефрасіння Полацкая (1104(7) - 1167) – полацкая князёўна, унучка Ўсяслава Чарадзея, асветніца, ігумення манастыра св.Спаса ў Полацку. Першая жанчына на Русі, якая была кананізавана ў святыя.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 - каля 1182) – епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, царкоўня дзеяч, майстар аратарскай прозы. Творы К.Тураўскага – вяршыня развіцця славянскай грамадска-палітычнай думкі ХІІ ст.

Клімент Смаляціч – царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца антычнай літаратуры і філасофіі. У яго літаратурных творах адзначаюцца элементы вольнадумства. З’яўляўся абаронцай незалежнасці ўсходнеславянскай царквы ад Візантыі.

Аўраамій Смаленскі – манах Селішчанскага манастыра каля Смаленска, таленавіты царкоўны прапаведнік, перапісчык царкоўных кніг.

Богша Лазар – полацкі майстар, які зрабіў крыж па заказу полацкай князёўны Ефрасінні – узор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Алекса – дойлід, пад кіраўніцтвам якога была пабудавана вежа ў Камянцы (канец ХІІІ ст.).

Гусоўскі Мікола (1470(?) - 1533(?)) – беларускі паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы, дзеяч славянскай культуры. Пісаў на лацінскай мове. Лічыцца заснавальнікам рэнесансавай рэалістычнай традыцыі ў паэзіі Беларусі, Украіны і Польшчы. Аўтар паэтычнага зборніка “Песня пра Зубра”.

Скарына Францыск (каля 1490 - каля 1551) – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель і гуманіст, вучоны, пісьменнік эпохі Адраджэння. Стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. Вярнуўшыся на радзіму (1521(?)) стварыў у Вільні новае выдавецтва. Надрукаваў “Біблію”, “Малую падарожную кніжыцу”, “Апостал”.

Будны Сымон (1530(?) - 1593) – беларускі гуманіст і асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, гісторык, філолаг і паэт ВКЛ. Адзін з заснавальнікаў друкарні ў Нясвіжы. Прадаўжальнік традыцыі Ф.Скарыны, надрукаваў беларускамоўны “Катэхізіс”, стаў ініцыятарам перавыдання “Бібліі”, “Новага запавету”, а таксама аўтарам шэрагу палемічных трактатаў.

Рымша Андрэй (1550-1595) – беларускі паэт ХVІ ст., заснавальнік панегірычнай паэзіі, аўтар твора “Панегірык Гербу Льва Сапегі”.

Цяпінскі Васіль (1530-я г. або пач. 1540-х гг. - 1603(?)) – беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік, выдавец, дзеяч рэфармацыйнага руху. У 1570-я г. на свае сродкі заснаваў друкарню, дзе ажыццявіў пераклад на родную мову і выданне “Евангелля”.

Мсціславец Пётр – адзін з першых усходнеславянскіх першадрукароў, гравёр ХVІ ст. Ураджэнец Беларусі. Удзельнічаў у заснаванні І. Фёдаравым друкарні ў Маскве. Пераехаў разам з апошнім у мястэчка Заблудава Гродзенскага павета, дзе на сродкі Р. Хадкевіча заснаваў друкарню. У 1569 г. пераехаў у Вільню, дзе таксама заснаваў друкарню і выдаў “Часоўнік”, “Евангелле напрастольнае”, “Псалтыр” – выданні, адметные высокім паліграфічным узроўнем, мелі маляўнічы арнамент, гравюры.

Сматрыцкі Мялецій (1572-1633) – беларускі пісьменнік-палеміст, грамадска-палітычны дзеяч, аўтар твора “Фрынас”. Пісаў на старажытнай беларускай і украінскай, лацінскай і польскай мовах. Прадстаўнік барока, у сваёй творчасці выкарыстоўваў прыказкі, прымаўкі, народна-паэтычную славянскую сімволіку.

Філіповіч Афанасій (1597(?) - 1648) – беларускі праваслаўны пісьменнік-публіцыст, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч. Аўтар “Дыяруша”, за палітычныя погляды і дапамогу казакам Б. Хмяльніцкага расстраляны.

Сімяон Полацкі (1629-1680) – выдатны беларускі паэт, драматург, культурны і грамадскі дзеяч і асветнік. Па яго ініцыятыве заснавана першая вышэйшая навучальная установа – Эліна-грэчаская акадэмія (потым Славяна-грэка-лацінская акадэмія). Быў адным з першых і найбольш паслядоўных прыхільнікаў палітычнага яднання ўсходнеславянскіх народаў.

Лышчынскі Казімір (1634(?) - 1689) – беларускі мысліцель-атэіст. Аўтар атэістычнага трактата “Аб неіснаванні бога”, за які быў спалены на вогнішчы.

Канінскі Георгій (1717-1795) – украінскі і беларускі пісьменнік, царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Прафесар філасофіі. У 1757 г. заснаваў Магілёўскую духоўную семінарыю. З 1783 г. – беларускі праваслаўны архіепіскап.

Агінскі Міхал Клеафас (1765-1833) – граф, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, славуты кампазітар. Удзельнік паўстання Т. Касцюшкі 1794 г.

Лялевель Іаахім (1789-1861) – выдатны польскі гісторык, палітычны і грамадскі дзеяч. У 1815-1824 гг. – прафесар Віленскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў. Прытрымліваўся антыфеадальных поглядаў, удзельнік паўстання 1830-1831 гг. Яго погляды аказалі значны ўплыў на філаматаў.

Чачот Ян (1796-1847) – беларускі паэт, фалькларыст. Адзін з кіраўнікоў таварыства філаматаў.

Баршчэўскі Ян (1794(?) - 1854) – беларускі і польскі пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Збіраў і вывучаў беларускі фальклор.

Зан Тамаш (1796-1855) – беларускі паэт-рамантык, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў віленскіх тайных таварыстваў студэнцкай моладзі. На Беларусі вывучаў беларускі фальклор.

Міцкевіч Адам (1798-1855) – паэт, выхадзец з Беларусі. Пісаў на польскай мове. Беларускую мову называў “самай гарманічнай з усіх славянскіх моў”.

Дунін-Марцынкевіч Вінцэнт (1807-1884) – прадстаўнік беларускай літаратуры, паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Аўтар твораў, напісаных у асноўным на беларускай мове (вершаваныя аповесці і апавяданні – “Гапон”, “Купала”, “Травіца брат-сястрыца” і інш., а таксама вершы).

Тышкевіч Канстанцін (1806-1868) і Тышкевіч Яўстафій (1814-1873) – браты, беларускія археолагі, гісторыкі, этнографы. Заснавалі беларускую навуковую археалогію.

Сыракомля Ўладзіслаў (1823-1862) – выхадзец з Беларусі. Беларускі і польскі паэт.

Манюшка Станіслаў (1819-1872) – выхадзец з Беларусі. Польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Стваральнік класічнай оперы, класік вакальнай лірыкі. Аперэты “Рэкруцкі набор”, “Латарэя”, опера “Сялянка”.

Орда Напалеон (1807-1883) – выдатны піяніст, кампазітар, падагог, мастак-графік. Удзельнік паўстання 1830-1831 гг., пасля якога доўгі час жыў у эміграцыі.

Дмахоўскі Вікенцій (1807-1862) – жывапісец, тэатральны дэкаратар. Аўтар пейзажаў “Возера Свіцязь”, “Замак і вежа ў Троках”, “Вуліца ў Вільні” і інш.

Ваньковіч Валенцій (1800-1842) – жывапісец, прадстаўнік рамантызму. Аўтар партрэтаў А. Пушкіна, А. Міцкевіча, карцін “Міцкевіч на скале Аюдаг” і інш.

Ельскі Аляксандр (1834-1916) – беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец, перакладчык, публіцыст. Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах.

Каліноўскі Кастусь (1838-1864) – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель і публіцыст. Кіраўнік паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Аўтар твора рэвалюцыйнай публіцыстыкі “Пісьмо з-пад шыбеніцы”, адзін з выдаўцоў газеты “Мужыцкая праўда”.

Багушэвіч Францішак (1840-1990) – беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Пісаў пад псеўданімам Мацей Бурачок. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Багатая і разнастайная спадчына ў жанравых адносінах: паэма “Кепска будзе!”, вершаванае апавяданне “У астрозе”, публіцыстычны маналог “Мая дудка”, філасофскі роздум “Праўда”, “Думка”, байка “Воўк і авечка”, зборнікі вершаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”.

Лучына Янка (1851-1897) – беларускі паэт-дэмакрат. Сапраўднае імя – Іван Неслухоўскі. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Тэматычна яго паэзія звязана з жыццём беларускай вёскі. Збіраў беларускі фальклор. Праз 6 гадоў пасля смерці паэта вышаў зборнік беларускамоўных вершаў “Вязанка”.

Карусь Каганец (1868-1918) – беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак. Сапраўднае імя Кастравіцкі Казімір. Адзін з арганізатараў БСГ, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. За рэвалюцыйную агітацыю двойчы зняволены. Выступаў як публіцыст, закранаў важныя грамадскія пытанні.

Гурыновіч Адам (1869-1894) – беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер. Матэрыяліст і атэіст, верыў у сацыялістычныя ідэі. Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах. У паэзіі быў паслядоўнікам Ф.Багушэвіча.

Цётка (Пашкевіч Алаіза) (1876-1916) – беларуская паэтэса, празаік, рэвалюцыянерка. Рэдактак часопіса для моладзі “Лучынка”. Шырокую вядомасць атрымалі зборнік твораў “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду”. Аўтар першых кніжак для дзяцей на беларускай мове і падручніка “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.

Багдановіч Максім (1891-1917) – беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры. Выдаў зборнік вершаў “Вянок”, паэмы “Максім і Магдалена”, “Страцім-лебедзь” і інш.

Альхімовіч Казімір (1840-1916) – жывапісец, графік. Прадстаўнік поздняга рамантызму і рэалізму ў беларускім жывапісе. Стварыў карціны на тэмы беларускай і польскай гісторыі: “Пахаванне Гедыміна”, “Пасля бітвы”, “Смерць Глінскага ў турме” і інш.

Гараўскія Апалінар (1833-1900), Гілярый (? - ?), Іпаліт (1828 - ?) – браты-жывапісцы, ураджэнцы Беларусі. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Расіі. А. Гараўскі адлюстраваў родныя мясціны ў пейзажах “Вечар у Мінскай губеніі”, “На радзіме”, “Бераг ракі Свіслач” і інш.

Луцкевічы І., А, (глядзець модуль 1)

Ластоўскі В. (глядзець модуль 0)

Карскі Я., Нікафароўскі М., Раманаў Е. (глядзець модуль 0)

Янка Купала (Луцэвіч Іван) (1882-1942) – беларускі паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Супрацоўнік газеты “Наша ніва” і яе рэдактар з 1914 па 1916 гг. Выдаў зборнікі “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913), паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Яна і я”, “Нікому”, “Зімою”, драматычныя творы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Прымакі”, “Тутэйшыя”.

Якуб Колас (Міцкевіч Канстанцін) (1882-1956) – паэт, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, заснавальнік сучаснай беларускай мовы і літаратуры. Аўтар зборнікаў: паэзіі – “Песні жальбы”, прозы – “Апавяданні”, “Родныя з’явы”, паэмы “Новая зямля” (1911-1923), “Сымон-музыка” (1911-1925), трылогіі “На ростанях”. Аўтар падручніка “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909).

Цішка Гартны (Жылуновіч Зміцер) (1887-1937) – беларускі празаік, паэт, драматург, публіцыст, крытык, грамадскі дзеяч. Літаратурную дзейнасць пачаў на старонках “Нашай нівы”. У 1916 г працаваў рэдактарам газеты “Дзянніца” у Петраградзе.

Доўнар-Запольскі М. (глядзець модуль 0).

Буйніцкі Ігнат (1861-1917) – беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Стваральнік беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра.

Бялыніцкі-Біруля Вітольд (1872-1957) – беларускі жывапісец-пейзажыст. Найбольш вядомыя палотны створаныя ў пачатку ХХ ст. – “Вечныя снягі”, “Веснавы дзень”, “Восень”, “Вясна”. Акадэмік жывапісу.

Пэн Юдаль (1854-1937) – жывапісец-педагог, выкладаў у сваёй школе-майстэрні ў Віцебску. Працаваў у жанры пейзажа. Яго школу скончылі М.Шагал і З.Азгур.

Шагал Марк (1887-1985) – арганізаваў у Віцебску народную мастацкую школу (1918 г.), якая ўвайшла ў гісторыю сусветнага мастацтва. З 1919 г. яе дырэктар. Згуртаваў вакол сябе плеяду таленавітых мастакоў, прадстаўнікоў розных плыняў. Ідэі віцебскіх авангардыстаў вызначылі ў далейшым многія знаходкі і дасягненні сусветнага мастацтва.

Малевіч Казімір (1878-1935) – заснавальнік новай мастацкай плыні – супрэматызму. У яе аснове ляжала новае ўяўленне аб аб’ёме і плоскасці, спакоі і руху, новыя ўзаемасувязі паміж прадметамі і навакольным асяроддзем. Гэта новая канцэпцыя мастацкай творчасці, якую прадстаўляла карціна “Чорны квадрат”.

Ластоўскі В. (глядзець модуль 0).

Ігнатоўскі Ў. (глядзець модуль 0).

Галубок Уладзіслаў (1882-1937) – беларускі акцёр, рэжысёр, мастак, тэатральны дзеяч. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. Народны артыст БССР (1928 г.). Напісаў каля 40 драм і камедый.

Смоліч А. (глядзець модуль 1).

Варонка Я. (глядзець модуль 1).

Тарашкевіч Б. (глядзець модуль 1).

Рак-Міхайлоўскі С. (глядзець модуль 1).

Аляхновіч Ф. (глядзець модуль 1).

Драздовіч Язэп (1888-1954) – графік, жывапісец, скульптар. Стварыў партрэты Ф. Скарыны, Усяслава Чарадзея і інш. Першым у беларускім мастацтве пачаў касмічную тэму. Ім створаны тры серыі: “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы”. Запісваў народныя песні.

Гарэцкі Максім (1893-1939) – пісьменнік, літаратуразнавец. Аўтар “Гісторыі беларускай літаратуры” (1922), руска-беларускіх слоўнікаў і інш. Рэпрэсіраваны, растраляны ў сакавіку 1939 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Танк М. (Скурко Я.І.), Жылка У.А., Пестрак П.С., Самойла У.С., Таўлай В.П., Арсенева Н. – найбольш вядомыя пісьменнікі Заходняй Беларусі ў 20-30- я гг.

Азгур Заір (1908-1995) – вядомы беларускі скульптар, адзін з аўтараў манумента Перамогі ў Мінску.

Мележ Іван (1921-1976) – беларускі пісьменнік. У 1972 г. атрымаў Ленінскую прэмію за раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” (з трылогіі “Палеская хроніка”).

Шамякін Іван (нар. у 1921 г.) – вядомы беларускі пісьменнік. Аўтар раманаў “Глыбокая плынь” ( 1949 г.), “Сэрца на далоні” (1964), “Атнанты і карыятыды” (1974), “Петраград – Брэст” (1983) і інш.

Макаёнак Андрэй ( 1920-1982 ) – беларускі драматург. Аўтар камедый “Каб людзі не журыліся” (1958), “Лявоніха на арбіце” (1961), п’есаў “Трыбунал” (1970), “Таблетку пад язык” ( 1973). За апошнія творы быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974). Яго творы карыстаюцца шырокім поспехам як на Беларусі, так і ў тэатрах замежных краін.

Караткевіч Уладзімір (1930-1984) – беларускі паэт і празаік. Выдаў паэтычныя зборнікі “Матчына душа” (1958), “Вячэрнія ветразі” (1960). У жанры гістарычнай прозы былі надрукаваны раманы “Каласы пад сярпом тваім” (1968), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1972), “Чорны замак Альшанскі” (1983). За апошні раман аўтар пасмяротна быў ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

Быкаў Васіль (1924-2003) – вядомы беларускі пісьменнік пасляваеннага часу. Аўтар аповесцей і раманаў “Жураўліны крык”, “Трэцця ракета”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Воўчая зграя”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Альпійская балада”, “Круглянскі мост”, “Знак бяды” і інш. Яго лічаць сумленнем беларускага народа.

Гілевіч Ніл (н.1931) – паэт, перакладчык, літаратуразнавец. У 1957 г. убачыў свет першы зборнік вершаў “Песня ў дарогу”, потым з’явіліся зборнікі “Прадвесне ідзе па зямлі”, “Неспакой”, “Сіні домік, сіні дом” (1961), “Бальшак” (1965). У 1980 г. за кнігу паэзіі “У добрай згодзе” удастоіваўся Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. Ён выдаў зборнік п’ес “Начлег на буслянцы” (1980) і аповесць “Перажыўшы вайну” (1988). У 1992 г. выйшла кніга вершаў пад назвай “Незалежнасць”.

Дудараў Аляксей (нарадзіўся ў 1950 г.) – беларускі драматург. Адна за другой выходзяць яго п’есы “Выбар” (1979), “Парог” (1981), “Апошні ўзлёт” (1982), “Вечар” (1983), “Радавыя” (1984), драмы “Злом” (1987) і сумесна з А.Жуком “Апошні журавель”. Аўтару належыць “Песня пра зубра” (1993) паводле М. Гусоўскага, п’еса-фантазія “Майстар і Маргарыта” па аднайменным рамане рускага пісьменніка М. Булгакава.

Праверачны тэст

1. Берасцяныя граматы знойдзены на тэрыторыі Беларусі ў:

1) Брэсце; 4) Полацку;
2) Мсціславе; 5) Смаленску.
3) Віцебску;  

2. Першая кніга Францыска Скарыны, надрукаваная 6 жніўня 1517 г.:

1) “Апостал”; 3) “Біблія”;
2) “Катэхізіс”; 5) “Дзесяціглаў”.
3)“Малая падарожная кніжыца”;  

3. Вызначце характэрныя рысы мураванага дойлідства ў ВКЛ у ХІV-ХV стст.:

1)драўлянае замкавае дойлідства у свецкай архітэктуры; 4)з’яўленне беларускай готыкі;
2)выразны абарончы характар; 5)цытадэльнае царкоўнае будаўніцтва.
3)палацава-паркавае будаўніцтва;  

4. Асаблівасці Рэфармацыі на Беларусі:

1) ахапіла толькі вышэйшыя колы грамадства; 4)асноўнай формай быў кальвінізм;
2)адбывалася вельмі працяглы час; 5)сацыяльная апора – гарадскія нізы.
3) мела пануючую форму – лютэранства;  

5. Берасцейская царкоўна-рэлігійная унія была заключана ў:

1) 1385 г.; 4) 1588 г.;
2) 1569 г.; 5) 1596 г.
3) 1618 г.;  

6. Кіраўнік медыцынскай школы ў Гародні ў 70-я гг. XVIII ст.:

1) Адам Нарушэвіч; 4) Тэадор Нарбут;
2) Жан-Жак Русо; 5) Жан Жылібер.
3) Пётр Скарга;  

7. Мастакі Беларусі першай паловы XIX ст.:

1) М. Шагал; 4) Я. Дамель;
2) В. Ваньковіч; 5) І. Хруцкі.
3) Н. Сілівановіч;  

8. Першая легальная беларуская выдавецкая суполка ў пачатку XX ст. – гэта:

1) “Беларуская хатка”; 4) “Родная Беларусь”;
2) “Полымя”; 5) “Узвышша”.
3) “Загляне сонца і ў наша ваконца”;  

9. Рэформа беларускага правапісу была праведзена ў БССР у:

1) 1927 г.; 4) 1933 г.;
2) 1929 г.; 5) 1935 г.
3) 1937 г;  

10. Пачынаючы з 1993 г. на Беларусі праходзіць фестываль духоўнай музыкі ў Магілёве. Ёнмае назву:

1) “Святы Рох”; 4) “Магілёўскі харал”;
2) “Магутны Божа”; 5) “Усемагутны Божа”.
3)“Хрыстос Уседзяржыцель”;  

 


Читайте також:

  1. Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа.




Переглядів: 993

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі. | Модуль 5. Месца і роля беларускіх зямель

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.024 сек.