Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Модуль 5. Месца і роля беларускіх зямель

у геапалітычных працэсах ва Усходняй Еўропе.

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

· асаблівасці геапалітычнага становішча беларускіх зямель у Сярэднія вякі і Новы час;

· лёс беларускана этнасу ў міжваенны перыяд;

· уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і Перамогу ў Вялікая Айчыннай вайне;

· роля і месца БССР у геапалітычнай сітуацыі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны;

· асноўныя кірункі знешняй палітыкі суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах інтэграцыі краін Захаду і глабалізацыі сусветных працэсаў.

Студэнты павінны ўмець:

· характарызаваць становішча беларускіх зямель у перыяд узнікнення першых дзяржаўных утварэнняў, у парцэсе заключэнне Крэўскай і Люблінскай уній і іх наступствы, у час войнаў ХVІ–ХVІІІ ст., падзелы Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г., Першай сусветнай вайны;

· аналізаваць знешнепалітычныя абставіны, у якіх праходзіла у’зяднанне Заходняй Беларусі з БССР і ацэньваць гістарычнае значэнне гэтай падзеі; спробы стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі ва ўмовах нарастання фашысцкай пагрозы;

· ацэньваць уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і гістарычнае значэнне Перамогі над нацызмам;

· вызначаць ролю і месца БССР у пасляваннай геапалітычнай сітуацыі, звязанай з супрацьстаяннем дзвюх грамадска-палітычных сістэм;

· характарызаваць знешнепалітычны курс суверэннай Рэспублікі Беларусь, яе месца і ролю ў інтэграцыі на постсавецкай прасторы і ў працэсах глабалізацыі.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Месца беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскай геапалітычнай прасторы ва ўмовах утварэння першых княстваў, агрэсіі крыжакоў, набегаў ардынцаў, суперніцтва з Масквой, у час існавання Рэчы Паспалітай. Беларусь у вайне 1812 г.

Беларусь ва ўмовах І сусветнай вайны. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі. Брэсцкая і Рыжская мірныя дамовы.

Месца заходнебеларускіх зямель у складзе Польшчы. Нарастанне фашысцкай пагрозы. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Заходняя Беларусь у складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі. Акупацыйны рэжым. Партызанскі рух і падпольная барацьба. Аперацыя “Баграціён”. Вынікі вайны для беларускага народа. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. ХХ ст.). Распад СССР. Утварэнне СНД. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Геапалітычнае становішча РБ. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

План семінара

1. Знешняя палітыка ВКЛ.

2. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы ва ўмовах існавання РэчыПаспалітай.

3. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расіі.

4. Беларусь ва ўмовах І сусветнай вайны. Афармленне Версальска-Вашынгтонскайсістэмы.

5. Беларускія землі ў складзе Польшчы. Аб’яднанне беларускага народа ў складзеБССР.

6. Вялікая Айчынная вайна на Беларусі.

7. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюхсацыяльна-палітычных сістэм (2-я пал. 40-х – пач. 80-х гг.).

8. Абвяшчэнне суверэннай РБ.

Пытанні для самастойнага вывучэння модуля

1.Асаблівасці геапалітычнага становішча беларускіх зямель у Сярэднія вякі і Новычас.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3.Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі. Брэсцкая і Рыжская мірныядамовы ў гістарычным лёсе беларускага этнасу.

4. Міжнародная сітуацыя ў 20-30-я гг. ХХ ст. Пачатак ІІ сусветнай вайны.

5. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнагарэжыму.

6. Партызанскі рух і падпольная барацьба.

7.Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Вынікі ВялікайАйчыннай вайны для беларускага народа.

8. Распад СССР. Утварэнне СНД.

9. Беларусь – раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

Тэмы рэфератаў

1. Барацьба ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.

2. Крэўская ўнія.

3. Грунвальдская бітва.

4. Бітва пад Оршай.

5. Люблінская ўнія.

6.Падзелы Рэчы Паспалітай. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Расіі.

7. Вайна 1812 г. на Беларусі.

8.Вайсковы дзеянні пад час І сусветнай вайны на расійска-нямецкім франце на тэрыторыі Беларусі.

9. Заходняя Беларусь пад нямецкай акупацыяй.

10.Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.

11. Заходняя Беларусь пад польскай акупацыяй.

12.Прычыны ІІ сусветнай вайны. Беларусь у планах нямецкага і савецкага кіраўніцтва.

13. Вайсковыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

14. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

15.Дзейнасць польскай Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.

16. Дзейнасць калабарацыяністаў. Пранямецкія установы, структуры і арганізацыі.

17. Падрыхтоўка і правядзенне аперацыі “Баграціён”.

18. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

19.Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне.

20.Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Геапалітычнае становішча РБ.

Асноўная літаратура

1. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч.: Курс лекцый. Мн., 2000; 2002.

2. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М.Касцюк. – Мн., 2000.

3. Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чаркасаў і інш. – Мн., 2005.

4. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Мн., 2006.

5. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. М. Касцюк. – Мн., 1994-1995.

6. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да ХVІІІ стагоддзя / Г. Сагановіч. – Мн., 2005.

7. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002) / З. Шыбека. – Мн., 2003.

Дадатковая літаратура

1. Барабаш, В.В. Поляки в антифашистской борьбе на территории Беларуси (1941-1944 гг.) / В.В. Барабаш. – Гродно, 1998.

2. Басюк, І.А. Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі / І.А. Басюк. – Гродна, 2003.

3. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000.

4.Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: энцыклапедыя. – Мн., 1990.

5. Беларусь в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 / А.А. Коваленя, А.М. Литвин, В.И. Кузьменко. – Мн., 2005.

6. Великая Отечественнай война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие / под ред. А.А. Ковалени, Н.С. Сташкевича. – Мн., 2004.

7. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественой войны: в 3 т. – Мн., 1983-1985.

8. Каваленя, А.А. Беларусь напярэдадні і ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн: дапаможнік / А.А. Каваленя, І.А. Саракавік. – Мн., 2008.

9. К’яры, Б. Штодзённасць за лініяй фронту. Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941-1945) / Б. К’яры. – Мн., 2005.

10.Платонов, Р.П. Белоруссия, 1941-й: известный и неизвестный. По документам Национального архива Республики Беларусь / Р.П. Платонов. – Мн., 2000.

11. Польское подполье на территории западных областей Беларуси (1939-1954). – Гродно, 2004.

12.Сагановiч, Г. Невядомая вайна: 1654-1667 / Г.Cагановіч. – Мн., 1995.

13. Снапкоўскi, У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: вучэб. Дапам.: у 2 ч. / У.Е. Снапкоўскі. – Мн., 2004.

14.Снапкоўскi, У.Е. Знешнепалiтычная дзейнасць Беларусi 1944-1953 / У.Е. Снапкоўскі. – Мн., 1997.

15. Туронак, Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Ю. Туронак. – Мн., 1993.

Асноўныя паняцці па тэме

Крыжакі – удзельнікі крыжацкага паходу.

Ордэн – ваенная арганізацыя царкоўных и свецкіх феадалаў.

Мечаносцы – члены нямецкага каталіцкага рыцарскага ордэна, створанага для захопу Усходняй Прыбалтыкі.

Лівонскі ордэн – каталіцкая дзяржаўная і ваенная арганізацыя нямецкіх рыцараў-крыжакоў ва Ўсходняй Прыбалтыцы.

Кантрыбуцыя – грашовыя ці натуральныя паборы з насельніцтва акупіраваных тэрыторый ці пераможнай краіны.

Рэквізіцыя – прымусовыя кампенсаваныя выняткі маёмасці.

Партызаны – удзельнікі ўзброенай барацьбы ў тыле праціўніка з ліку жыхароў акупіраваных тэрыторый ці часцей рэгулярнай арміі.

Надзвычайнае становішча – часовае абмежаванне грамадзянскіх правоў насельніцтва, пры адначасовым узмацненні паўнамоцтваў адміністрацыі.

Ваеннае становішча – разнавіднасць надзвычайнага становішча. Уводзіцца ў сітуацыях, пагражаючых існаванню дзяржавы. Характарызуецца перадачай агульнага дзяржаўнага кіравання ў распараджэнне ваенных, якія атрымліваюць шэраг надзвычайных паўнамоцтваў.

Акупацыя (акупацыйны рэжым) – сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на акупіраваных тэрыторыях. Звычайна гэта здача мясцовым насельніцтвам прадуктаў харчавання, увядзення значных падаткаў, вываз жыхароў на прымусовыя работы і г.д.

Канфрантацыя – процістаянне, проціборства, проціпастаўленне сацыяльна-палітычных сістэм, ваенна-палітычных саюзаў, асобных дзяржаў, розных сацыяльных сіл унутры дзяржавы, процілеглых ідэйна-палітычных прынцыпаў.

Мілітарызм – палітыка, накіраваная на ваенныя сродкі вырашэння знешніх і ўнутраных праблем.

“Барбаросса” – кодавая назва плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР.

“Маланкавая вайна” – тэорыя вядзення войнаў, створаная германскімі мілітарыстамі ў пачатку ХХ ст. і пакладзеная ў аснову стратэгіі ў І-й і ІІ-й сусветных войнах. Паводле гэтай тэорыі перамога павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін. Канкрэтнае ўвасабленне знайшла ў плане “Барбаросса”.

Калабарацыяністы – (ад франц. супрацоўніцтва), тыя, хто супрацоўнічаў з нямецкімі акупантамі пад час ІІ сусветнай вайны.

Генацыд – масавае планамернае знішчэнне мірных жыхароў.

“Ост” – нямецка-фашысцкі план каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы.

“Рэйкавая вайна” – спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 3 жніўня 1943 г. па ліпень 1944 г.).

Гета – гарадскія канцэнтрацыйныя лагеры, якія ствараліся гітлераўцамі для знішчэння яўрэйскага насельніцтва. На Беларусі іх было створана 70.

Лагеры смерці – на тэрыторыі Беларусі іх было больш за 260. Буйнейшы – Трасцянецкі (загублена больш за 200 тыс. чалавек).

“Баграціён” – кодавая назва летняй (1944 г.) стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі (Беларуская аперацыя, 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.), мэтай якой было вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ялцінска-Патсдамская сістэма міжнародных адносін – сістэма, якая склалася пасля заканчэння ІІ сусветнай вайны і перамогі краін антыгітлераўскай кааліцыі і замацавала пасляваеннае ўладкаванне свету.

Рэпарацыі – (ад лат. аднаўленне) – спагнанні з агрэсараў матэрыяльнай кампенсацыі за ўрон тым краінам, што пацярпелі ад аргэсіі.

Дэнацыфікацыя – знішчэнне нацыянал-сацыялістычнай (фашысцкай) партыі, яе філіялаў і падкантрольных арганізацый, роспуск усіх нацысцкіх устаноў, пакаранне ваенных злачынцаў. Рашэнне аб дэнацыфікацыі Германіі было прынята на Крымскай і пацверджана на Патсдамскай канферэнцыях.

“Халодная вайна” – супрацьстаянне дзвюх супрацьлеглых блокаў дзяржаў, заснаваных на розных эканамічных, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗША, у цэнтры другога – СССР. Абедзве валодалі ядзернай зброяй.

Экстрэмізм – прыхільнасць у палітыцы да крайніх поглядаў і дзеянняў.

Суверэнітэт – паўната ўлады дзяржавы; незалежнасць дзяржавы, якая вынікае з яе права па ўласным меркаванні вырашаць свае ўнутраныя і знешнія справы без парушэння правоў іншых дзяржаў, прынцыпаў і нормаў міжнароднага права.

Знакамітыя дзеячы

Вячка (? – 1224) – князь кукенойскі, вёў барацьбу супраць крыжакоў, пад час абароны Юр’ева загінуў.

Усевалад (? – ?) – князь герцыкскі. Вёў барацьбу з Ордэнам мечаносцаў. На працягу жыцця не пераставаў змагацца супраць крыжакоў. Пасля 1214 г. яго лёс невядомы.

Гедымін (глядзець модуль 2).

Давыд Гарадзенскі (глядзець модуль 2).

Ягайла (глядзець модуль 2); заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію ў 1385 г..

Вітаўт Вялікі (глядзець модуль 2). У 1404 г. заваяваў Смаленск, 1408 г. вызначыў мяжу з Маскоўскай дзяржавай па рэках Угра і Ака. У 1399 г. пацярпеў паражэнне ад татараў на р.Ворскле, але адабраў ад іх паўдзень Падоліі, што дало ВКЛ выхад да Чорнага мора. У Грунвальдскай бітве 1410 г. узначальваў войскі ВКЛ.

Астрожскі Канстанцін (1460-1530) – князь, гетман ВКЛ з 1497 г., кашталян віленскі з 1511 г., ваявода трокскі з 1522 г. Выдатны палкаводзец. Атрымаў перамогу больш чым у 60 бітвах.

Баторый Стэфан (1533-1686) – кароль польскі і вялікі князь ВКЛ, у 1579-1582 гг. адваяваў у маскоўскіх войскаў гарады Полацк і Вялікія Лукі.

Радзівіл Януш – дзяржаўны дзеяч, гетман ВКЛ з 1654 г. Кіраваў войскамі Княства ў барацьбе супраць казакоў і маскоўскіх палкоў. Падпісаў Кейданскі дагавор 1655 г. аб пераходзе ВКЛ ад уніі з Польшчай да ўніі са Швецыяй.

Сабескі Ян (1624-1696) – вядомы польскі палкаводзец, які праслыў ў Еўропе сваімі перамогамі над туркамі. З 1674 г. – польскі кароль і вялікі князь Літоўскі. У сваёй унутранай палітыцы абапіраўся на шляхту, вёў упартую барацьбу супраць антыкаралеўскіх выступленняў магнацкіх родаў.

Аўгуст ІІ (1670-1733) – кароль Рэчы Паспалітай з 1697 г. Саюзнік Пятра І у гады Паўночнай вайны (1700-1721 гг.). У ходзе няўдалых ваенных дзеянняў супраць шведаў страціў прастол, але Палтаўская перамога (1709 г.) рускай арміі аднавіла яго каралеўства.

Ляшчынскі Станіслаў (1677-1766) – польскі кароль і вялікі князь Літоўскі ў 1704-1711 гг. і 1733-1734 гг. Першы раз быў абраны на прастол ва ўмовах Паўночнай вайны пад націскам Швецыі. Пасля Палтаўскай бітвы і страты падтрымкі з боку шведскага караля Карла ХІІ вымушаны быў падацца ў эміграцыю. На кароткі час быў адноўлены ва ўладзе дзякуючы Францыі.

Славінскі А.С. (1885-1937 ) – удзельнік грамадзянскай вайны (1918-1920 гг.). У час германскай акупацыі член Мінскага падпольнага райкама РКП(б). З лютага 1919 г. – камісар Заходняй стралковай дывізіі. У пачатку 1920 г. арганізатар партызанскага руху ў Мінскай губерні. Адзін з найбольш вядомых дзеячаў КПЗБ.

Талаш В.І. (1844-1946) – удзельнік партызанскага руху ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, народны герой. У 1919 г. арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад (каля 300 чалавек). Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Харужая В.З. (1903-1942) – з 1924 г. на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі; сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. У 1932 г. вярнулася ў Мінск. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху. У 1942 г. закатавана фашыстамі.

Гаўрылаў П.К., Кіжаватаў А.М., Наганаў А.Ф., Фамін Я.М. – кіраўнакі абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.

Гастэла М.Ф., Бурдзянюк А.А., Скарабагаты Р.М., Калінін А.А. – экіпаж самалёта, які здейсніў свій подзвіг у раёне Радашковіч (самалёт быў накіраваны на вялікую колькасць варожай баявой тэхнікі).

Паўлаў Д.Р. – з чэрвеня 1940 г. – камандуючы Заходняй Асобай ваеннай акругай (з 22 чэрвеня 1941 г. – Заходняга фронту). 27 ліпеня 1941 г. ілжыва абвінавачаны ў паражэннях Чырвонай Арміі, асуджаны і расстраляны.

Раманаў М.Ц. – генерал-маёр, камандзір 172-й стралковай дывізіі. Пад яго камандаваннем ажыцяўлялася абарона Магілёва. Цяжка паранены трапіў у палон, закатаваны ў лягеры смерці.

Флёраў І.А. - камандзір Асобай эксперыментальнай батарэі рэактыўных установак (“Кацюш”), якая 14 ліпеня 1941 г. упершыню нанесла ўдар па нямецка-фашысцкіх войсках на чыгуначнай станцыі Орша і пераправе цераз Днепр.

Даватар Л.М. – генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза, камандаваў асобай кавалерыйскай групай, якая зрабіла глыбокі рэйд па тылах ворага. Загінуў у 1941 г.

Астроўскі Радаслаў – пачынальнік беларускага нацыянальнага руху, са снежня 1943 г. прэзідэнт “Беларускай Цэнтральнай Рады” (БЦР). Пасля вайны ў эміграцыі.

Іваноўскі Вацлаў (глядзець модуль 1) – з лістапада 1941 г. бургамістр г.Мінска. Загінуў 7 снежня 1943 г. пры загадкавых абставінах.

Машэраў П.М. (глядзець модуль 2) – герой Савецкага Саюза, узначальваў Расонскае партыйна-камсамолькае падполле. У 1942-1943 гг. – камандзір партызанскага атрада, камісар партызанскай брыгады. Пасля вайны на камсамольскай і партыйнай рабоце.

Панамарэнка П.К. (глядзець модуль 2) – кіраўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху.

Калінін П.З. – сакратар ЦК КП(б)Б, узначальваў Беларускі штаб партызанскага руху.

Шмыроў М.П. (“бацька Мінай”) – стваральнік аднаго з першых партызанскіх атрадаў на Беларусі. Камандзір І Беларускай партызанскай брыгады.

Кавалёў І.К., Казінец І.П. – арганізатары і кіраўнікі Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б.

Заслонаў К.С. – узначаліў некалькі дыверсійных груп, якія паралізавалі работу Аршанскага чыгуначнага вузла. У 1942 г. камандзір партызанскага атрада, брыгады. Загінуў ля вёскі Купаваць (1942 г.) Сенненскага раёна.

Бумажкоў У.П., Паўлоўскі Ф.І. – савецкія і партыйныя кіраўнікі, арганізатары аднаго з першых партызанскіх атрадаў на Беларусі, першыя ў гісторыі партызанскага руху Героі Савецкага Саюза.

Баграмян І.Х. 1-м Прыбалтыйскім; Ракасоўскі К.К. 1-м Беларускім; Захараў Г.Ф. – 2-м Беларускім; Чарняхоўскі І.Ф. – 3-м Беларускім – камандуючыя франтамі, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 г.

Кісялёў К., Жэбрак А., Перцаў У., Байдукоў Г., Шмыгаў Ф. – удзельнікі ўрадавай дэлегацыі БССР на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска. У выніку яе дзейнасці была заснавана Арганізацыя Аб’яднаных нацый (ААН). БССР увайшла ў лік краін-заснавальніц ААН.

Праверачны тэст

1. Што аб’ядноўвае даты 1258-1259, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325 гг. у гісторыі Беларусі:

1) напады крыжакоў; 4) напады мангола-татар;
2) напады маскоўцаў; 5) напады полаўцаў.
3) напады печанегаў;  

2. Падзеі 1409-1411 гг. у гісторыі ВКЛ і Польшчы – гэта:

1) вайна ВКЛ і Польшчы супраць Тэўтонскага ордэна; 4) “грамадзянская вайна ў ВКЛ;
2) “вайна пеўняў”; 5) вялікая вайна”.
3) “крывавы патоп”;  

3. Лівонская вайна для Рэчы Паспалітай была завершана:

1) Андросаўскім перамір’ем; 4) Ям-Запольскім мірам;
2) Палянаўскім мірам; 5) Дэўлінскім перамір’ем.
3) Пераяслаўская рада;  

4. У час якой бітвы на тэрыторыі Беларусі армія Напалеона была канчаткова разбіта:

1) пры Барадзіно; 4) пры Бярэзіне;
2) пад Мірам; 5) пад Малаяраслаўцам.
3) пад Смаленскам;  

5. Што аб’ядноўвае назвы “Дзвінск, Паставы, Баранавічы, Пінск”:

1) лінія стабілізацыі расійска-германскага фронту падчас I сусветнай вайны; 4) лінія II падзела Рэчы Паспалітай;
2) водны шлях, які звязваў рэкі Нёман і Днепр; 5) цэнтры дрэваапрацоўчай прамысловасці.
3) буйныя чыгуначныя вузлы;  

6. У час польскай акупацыі Беларусі ў 1919-1920 гг. сярод палітычных партый найбольшы ўплыў у партызанскім руху мелі:

1) бальшавікі; 4) эсэры;
2) кадэты; 5) Бунд.
3) меньшавікі;  

7. Кодавая назва вайсковай аперацыі нападу Германіі на СССР:

1) “Оверлорд”; 4) “Барбароса”;
2) “Вайс”; 5) “Тайфун”.
3) “Фатэрланд”;  

8. Вызначце першых Герояў Савецкага Саюза – партызан Беларусі – у час ВялікайАйчыннай вайны:

1) Ц. Бумажкоў; 4) М. Шмыроў;
2) В. Корж; 5) В. Казлоў.
3) Ф. Паўлоўскі;  

9. Сярод дзяржаў – удзельніц заснавання ААН – былі, акрамя СССР, і савецкія рэспублікі:

1) БССР; 4) ЛітССР;
2) ЛатССР; 5) УССР.
3) КазССР;  

10. Ядзерная зброя была поўнасцю выведзена за межы Беларусі ў:

1) 1989 г.; 4) 1991 г.;
2) 1990 г.; 5) 1996 г.
3) 1998 г.;  

Читайте також:

  1. V міні – модуль
  2. Високочастотні перетворювачі модульної структури
  3. ВОПРОС23:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
  4. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
  5. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
  6. Друга модульна контрольна робота
  7. Друга модульна контрольна робота
  8. З урахуванням вимог модульно-рейтингової системи навчання студентів
  9. За конструктивними особливостями фритюр-ниці поділяють на секційно-модульні та ті, які входять до комплекту малогабаритного обладнання.
  10. За кредитно-модульною системою
  11. ЗАВДАННЯ ДЛЯ БЛОЧНО-МОДУЛЬНОГО КОНТРОЛЮ
  12. ЗАВДАННЯ МОДУЛЬНОЇ КОНТРОЛЬНОЇ РОБОТИ №1.




Переглядів: 1282

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Беларускага народа. | Модуль-рэзюмэ.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.024 сек.