Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа.

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

· асноўныя этапы і канцэпцыі фарміравання беларускага народа;

· асаблівасці фарміравання беларускай нацыі, прыкметы нацыі;

· сутнасць нацыянальнага пытання і варыянты яго вырашэння;

· асноўныя этапы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі;

· характэрныя рысы менталітэту беларусаў.

Студэнты павінны ўмець:

· адрозніваць падыходы да вывучэння этнагенезу славян і фарміравання беларускага энтасу (народнасці);

· характарызаваць асноўныя этапы станаўлення беларускай нацыі і фактары, якія паўплывалі на яе фарміраванне;

· ацэньваць вынікі вырашэння нацыянальнага пытання ў БССР;

· параўноўваць падыходы да фарміравання зместу беларускай нацыянальнай ідэі;

· выяўляць традыцыйнае і навае ў менталітэце беларусаў на мяжы ХХ–ХХІ ст.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне славян і славянізацыя балтаў. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў. Фарміраванне беларускай народнасці. Умовы развіцця беларускага этнасу ў Рэчы Паспалітай. Этнічная структура насельніцтва Беларусі, самасвядомасць і менталітэт беларускага народа.

Складванне беларускай нацыі. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.

Нацыянальнае пытанне і яго вырашэнне ва ўмовах існавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Беларуская нацыя ў часы абвяшчэння і ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

План семінара

1. Насельніцтва Беларусі ў эпаху першабытнасці. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.

2. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай народнасці.

3. Этнічная структура, самасвядомасць і менталітэт беларускага народа.

4. Працэс складвання беларускай нацыі.

5. Нацыянальнае пытанне ва ўмовах савецкай палітычнай сістэмы.

6. Беларуская нацыя ў перыяд станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Пытанні для самастойнага вывучэння модуля

1. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў.

2. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ.

3. Умовы развіцця беларускага этнасу ў Рэчы Паспалітай.

4. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

5. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.

6. Нацыянальнае пытанне ў БССР і ў РБ.

Тэмы рэфератаў

1. Асаблівасці першабытнай эпохі на Беларусі.

2. Балты і славяне ў VІ-VІІІ ст.

3. Асаблівасці старабеларускай мовы.

4. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Літва”, “Чорная Русь”.

5. Этнічныя меншасці на Беларусі і іх уплыў на фарміраванне беларускай народнасці.

6. Станаўленне беларускай нацыі.

7. Заснаванне і дзейнасць Інбелкульта.

8. Рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі ў 20-30-я гады ХХ ст. і пасляваенны час.

9. Нацыянальна-культурнае адраджэнне ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўная літаратура

1. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч.: Курс лекцый. – Мн., 2000, 2002.

2. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М. Касцюк. – Мн., 2000.

3. Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чаркасаў і інш. – Мн., 2005.

4. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Мн., 2006.

5. Котов, А.И. Исторія Беларуси и мировые цивилизации / А.И. Котов. – Мн., 2006.

6. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. М.Касцюк. – Мн., 1994-1995.

Дадатковая літаратура

1. Адамушка, У. Палiтычныя рэпрэсii 20-50-х гадоў на Беларусi / У. Адамушка. – Мн.,1994.

2. Археалогiя Беларусi: У 4-х т. – Мн., 1999.

3. Археалогiя i нумiзматыка Беларусi. Энцыклапедыя. – Мн., 1993.

4. Загарульскi, Э. Заходняя Русь: IX–XIII ст.ст. / Э. Загарульскі. – Мн., 1998.

5. Iгнатоўскi, У.М. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi / У.М. Ігнатоўскі. – Мн., 1992.

6. Канфесii на Беларусi (канец XVIII-XX ст.) / Пад рэд. У.I. Навiцкага. – Мн., 1998.

7. Пилипенко, М. Возникновение Белоруссии: Новая концепция / М. Пилипенко. – Мн., 1991.

8. Пичета, В.И. Белоруссия и Литва (XV-XVI вв.) / В.И. Пичета. – М., 1961.

9. Сагановiч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі са старажытных часоў да канца ХVІІІ стагоддзя / Г. Сагановіч. – Мн., 2001.

Асноўныя паняцці па тэме

Першабытны лад – сацыяльна-эканамічны лад, які папярэднічаў дзяржаўна арганізаванаму грамадству. Характарызаваўся родаплемянной арганізацыяй і панаваннем родавай абшчыны. Развіваўся разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл.

Этнас – гістарычна сфарміраваная супольнасць людзей з агульнай культурай, мовай і самасвядомасцю.

Народнасць – супольнасць людзей, якая гісторычна складвалася з племянных саюзаў. Беларуская народнасць – гістарычна склаўшаяся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх паўночных і ўсходніх землях устойлівай супольнасць людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці.

Менталітэт – склад розуму народа, яго лад мыслення, нацыянальны характар, псіхалогія.

Этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці.

Нацыя – сацыяльна-эканамічная ідухоўная супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае агульную мову, адметную культуру, побыт і тэрыторыю сталага пражывання.

Асіміляцыя – зліццё аднаго народа з другім, прычым адзін з іх страчвае сваю мову, культуру, нацыянальную самасвядомасць.

Нацыяналізм – палітыка і практыка, ідэалогія і псіхалогія ў нацыянальным пытанні, заснаваныя на прызнанні нацый і іх узаемаадносін асабліва важным фактарам грамадскага развіцця, прыярытэтнага і прывілеяванага месца, ролі і інтэрэсаў пэўнага народа ў сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцці ўсяго чалавецтва. Але існуюць і крайнія формы выяўлення нацыянальных інтарэсаў, якія могуць перарасці у сваю процілегласць – у пачуццё нацыянальнай выключнасці, перавагі над іншымі нацыямі (глядзець шавінізм).

Нацыянальныя (этнічныя) меншасці – нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меньшасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны.

Рэпрэсія – карацельная мера, пакаранне.

Рэфармацыя – шырокі рэлігійны і сацыяльна-палітычны рух за карэннае абнаўленне каталіцкай царквы, які разгарнуўся ў ХVІ ст. у большасці еўрапейскіх краін. На Беларусі Рэфармацыя была выклікана зменамі ў эканамічным, сацыяльна-палітычным і ідэйным жыцці ВКЛ у тым ліку ростам гарадоў, культурным уздымам, фарміраваннем беларускай народнасці і нацыянальнай самасвядомасці.

Канфесія – прыналежнасць да якой-небудь рэлігіі, царквы.

Шавінізм – пропаведзь нацыянальнай перевагі і нацыянальнай выключнасці, проціпастаўленне інтарэсаў адной нацыі інтарэсам іншых нацый. Па сутнасті шавінізм збліжаецца з расізмам і суправаджаецца распальванне нацыянальнай варожасці і ненавісці, вядзе да вострых унутраных або міжнародных канфліктаў.

Нацыянальнае адраджэнне – заканамернасць у гістарычным развіцці асобных народаў, якая выяўляецца ў паскораным руху да больш высокага ўзроўню грамадскага быця, культуры і нацыянальнай свядомасці пасля застою альбо ўпадку (яго неабходна адрозніваць ад эпохі Адраджэння, альбо Рэнесансу).

Знакамітыя дзеячы

Сапега Леў (1557-1633) – выдатны дзеяч сярэдневечнай Беларусі, юрыст, пісьменнік-публіцыст, канцлер ВКЛ. Удзельнік стварэння “Статута 1588” – поўнага кодэкса законаў ВКЛ.

Скарга Пётр (1536-1612) – царкоўны дзеяч ХVІ – пачатку ХVІІ ст., ініцыятар Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.

Касой Феадосій (? - ?) – рэлігійны вольнадумеці прапаведнік ХVІ ст., прадстаўнік сялянска-плебейскай ерасі. З халопаў. Выступаў з прапагандай радыкальна-рэфармацыйнага вучэння. У канцы 60-х гг. ХVІ ст. далучыўся да беларускіх антытрынітарыяў. Выступаў супраць феадальнага прыгнёту, за роўнасць народаў і веравызнання.

Пацей Іпацій (1541-1613) – пісьменнік-палеміст, дзяржаўны і царкоўны дзеяч ВКЛ, адзін з арганізатараў Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.

Чачот Ян, Зан Тамаш – беларускія паэты, пісьменнікі, удзельнікі вызваленчача руху ХІХ ст..

Луцкевіч Антон Іванавіч (1884-1940) – выдатны беларускі публіцыст, літаратурны крытык, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з ідыёлагаў і кіраўнікоў БСГ і беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Рэдактар газеты “Наша доля” і “Наша ніва”.

Луцкевіч Іван Іванавіч (1881-1919) – беларускі археолаг, гісторык, этнограф і грамадскі дзеяч. Уваходзіў у рэдакцыі газет “Наша доля” і “Наша ніва”. Ініцыятар стварэння беларускага музея ў Вільні. Адзін з арганізатараў і член ЦК БСГ, прымаў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным адраджэнні.

Іваноўскі Вацлаў (1880-1943) – грамадскі дзеяч Беларусі. Пачынаў сваю палітычную актыўнасць у Санкт-Пецярбургу. Арганізаваў культурную работу сярод студэнцтва. Працаваў над гісторыяй Беларусі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады і Беларускай сацыялістычнай грамады.

Лёсік Язэп (1884-1940) – член БСГ. Узначальваў Раду І Усебеларускага з’езда. Уваходзіў у склад Рады БНР. Акадэмік АН БССР (1928). Пісьменнік, мовазнаўца. Аўтар падручнікаў “Практычная граматыка беларускай мовы”, “Беларуская мова”, “Правапіс”. Арыштаваны ў 1930 г., памёр у турме ў 1940 г. Рэабілітаваны ў 1957, 1988 гг.

Смоліч Аркадзь (1891-1938) – сакратар земляробства ва ўрадзе БНР. У 20-я гг. ХХ ст. выкладаў у БДУ. Акадэмік АН БССР. Аўтар класічнага падручніка “Геаграфія Беларусі”. Арыштаваны ў 1930 г. Растраляны ў 1938 г. Рэабілітаваны ў 1957, 1988 гг.

Варонка Язэп (1891-1952) – старшыня першага ўрада БНР. Аўтар кнігі “Беларускі рух ад 1917 да 1920 г.”.

Тарашкевіч Браніслаў (1892-1941) – адзін са стваральнікаў і старшыня ЦК БСРГ, накіроўваў дзейнасць арганізацый “Змаганне”, “ТБШ”. Аўтар першай “Беларускай граматыкі для школ”. Акадэмік АН БССР. Вучоны-філолаг, літаратар. Расстраляны ў 1938 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Рак-Міхайлоўскі Сымон (1885-1937) – член БСГ, Рады БНР, адзін з ініцыятараў стварэння БСРГ. Адзін з кіраўнікоў ТБШ. Аўтар падручніка для школ “Арыфметычны задачнік для пачатковых школ”. Пісаў вершы, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Рэпрэсіраваны.

Аляхновіч Францішак (1883-1944) – драматург, пісьменнік, акцёр. Адзін са стваральнікаў беларускага тэатра.

Быкаў Васіль (1924-2003) – вядомы беларускі пісьменнік пасляваеннага часу. Галоўная тэма – чалавек на вайне. Творы В.Быкава перакладзены на дзесяткі моў свету.

Гілевіч Ніл (н.1931) – паэт перакладчык, літаратуразнавец, у 1980–1989 гг. старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1990 г. старшыня Таварыства беларускай мовы, вяшчальнік адраджэння беларускай мовы і культуры.

Праверачны тэст

1. Пранікненне першабытных людзей (неандэртальцаў) на тэрыторыю Беларусі адбылосяў:

1) палеаліце; 4) неаліце;
2) мезаліце; 5) энеаліце.
3) бронзавым веку;  

2.Прадстаўнік заходнерускай канцэпцыі этнагенезу беларусаў:

1) М. Каяловіч; 4) Л. Галембоўскі;
2) А. Рыпіньскі; 5) А. Сабалеўскі.
3) Я. Карнейчык;  

3. Полацкія крывічы займалі тэрыторыю:

1)паміж Прыпяццю і Дняпром; 4)каля ракі Сож і яе прытокаў;
2) у басейне ракі Нёман; 5) паўднёвыя схілы Карпат.
3)у сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны;  

4. Вызначце пануючыя шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ:

1)праз заключэнне дынас-тычных шлюбаў; 4) у выніку дыпламатычнага пагаднення;
2) па волі Папы рымскага; 5) праз падараванні.
3)праз ваенна-палітычны уціск;  

5. З якога часу ў гісторыі Беларусі склаліся ўмовы фарміравання адзінай народнасці:

1) IX-X ст.; 4) XV-XVI ст.;
2) XIII ст.; 5) XI-XII ст.
3) XIV ст;  

6. У 1696 г. у гісторыі ВКЛ адбылося:

1)забарона афіцыйнага ўжывання беларускай мовы; 4)падпісанне Брэсцкай царкоўнай уніі;
2) пераход на польскую мову справаводства; 5)заканчэнне Лівонскай вайны.
3)падпісанне Люблінскай уніі;  

7. Ідэйнымі цэнтрамі нацыянальнага адраджэння на Беларусі ў пачатку XX ст. былігазеты:

1) “Наша доля”; 4) “Наша ніва”;
2) “Мінскае слова”; 5) “Вольная Беларусь”.
3) “Мінскі лісток”;  

8. Адзіная палітычная партыя, якая на пачатку XX ст. ставіла пытанне аб нацыянальнымсамавызначэнні для беларускіх зямель:

1) РСДРП; 4) БСГ;
2) ПС-Р; 5) ППС у Літве.
3) Бунд;  

9. У 1924 г. у БССР дзяржаўнай не была прызнана мова:

1) беларуская; 4) польская;
2) украінская; 5) яўрэйская.
3) руская;  

10. Дзяржаўнымі сімваламі і сімваламі суверэнітэту РБ з’яўляюцца:

1) Дзяржаўная граніца; 4) Дзяржаўны герб;
2) Дзяржаўны сцяг; 5) Дзяржаўны гімн.
3) Канстытуцыя РБ;  

Модуль 2. Гістарычныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі

Беларусі і фарміраванне беларускай дзяржаўнасці

ў ХХ – пачатку ХХІ ст.

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

· раннефеадальныя дзяржавы ўсходніх славянна тэрыторыі Беларусі;

· эвалюцыю форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – ХІХ стст.;

· асноўныя кірункі ў працэсе афармлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст.;

· прыкметы дзяржаўнага суверэнітэту;

· працэс афармлення і канстытуцыйнага ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

· асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Студэнты павінны ўмець:

· характарызаваць ролю і месца Полацкага і Тураўскага княстваў у сістэме раннефеадальнай дзяржаўнасці усходніх славян;

· вызначаць ролю і месца беларускіх зямель у ВКЛ і ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай;

· ацэньваць ролю буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у працэсе вырашэння нацыянальна-дзяржаўнага пытання ў Беларусі;

· характарызаваць ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычных пераўтварэнняў у станаўленні беларускай савецкай дзяржаўнасці;

· ацэньваць гістарычнае значэнне афармлення дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі як якасна новага этапа айчыннай гісторыі;

· характарызаваць Рэспубліку Беларусь як дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву;

· раскрываць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Станаўленне раннефеадальных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы.

Перадумовы стварэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Асаблівасці фарміравання дзяржаўнага ладу на беларускіх землях. Эвалюцыя форм дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай.

Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі. Узнікненне беларускага нацыянальнага руху. Роля расійскіх рэвалюцый 1905-1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у грамадска-палітычным развіцці Беларусі. Вынікі Усебеларускага з’езда. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў гістарычным лёсе беларускага народа. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у СССР. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця беларускага грамадства ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у другой палове 50-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Канстытуцыя РБ 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэферэндумах 1996 і 2004 гг.). Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

План семінара

1.Утварэнне раннефаедальных дзяржаў ва ўсходніх славян. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі: унутраная і знешняя палітыка іх князёў.

2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Роля беларускіх зямель у дзяржаўным будаўніцтве ВКЛ.

3. Статус беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

4. Беларускія губерніі ў складзе Расійскай імперыі.

5.Абвяшчэнне БНР. Кастрычніцкая рэвалюцыя і стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

6.Роля і месца БССР у СССР ва ўмовах савецкай грамадска-палітычнай сістэмы.

7.Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця РБ.

 

Пытанні для самастойнага вывучэння модуля

1.Кіеўская Русь, Полацкае і Тураўскае княствы. Асаблівасці фарміравання дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях.

2. Роля і месца беларускіх зямель у ВКЛ і ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

3. Нацыянальна-вызваленчы рух у 2-й палове ХVІІІ ст. – першай палове ХІХ ст. Шляхецкія паўстанні.

4.Буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі ў працэсе вырашэння нацыянальна-дзяржаўнага пытання ў Беларусі.

5. Утварэнне БНР і БССР.

6. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 60 – пач. 80-х гг. ХХ ст.

7.Палітыка перабудовы і працэс дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР.

8. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Тэмы рэфератаў

1. Дынастыі полацкіх і тураўскіх князёў.

2. Беларускае Панямонне ў Х – ХІІІ стст.

3. Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ.

4. Месца ВКЛ у еўрапейскай гісторыі.

5.Грунвальдская бітва – славутая старонка айчыннай гісторыі.

6. Люблінскі сойм і яго значэнне.

7. Палітычны крызіс і заняпад Рэчы Паспалітай.

8. Палітыка расійскага царызму на Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.

9. Умацаванне савецкай улады ў Беларусі.

10. Станаўленне шматпартыйнасці ў палітычнай сістэме БССР.

11. Канстытуцыя РБ 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэферэндумах 1996 і 2004 гг.)

Асноўная літаратура

1. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч.: Курс лекцый. – Мн., 2000, 2002.

2. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М.Касцюк. – Мн., 2000.

3. Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чаркасаў і інш. – Мн., 2005.

4. Доўнар-Запольскі, М.В. Гіторыя Беларусі. – Мн., 1994.

5. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Мн., 2006.

6. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. М. Касцюк – Мн., 1994-1995.

7. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да ХVІІІ стагоддзя. – Мн., 2005.

8. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002). – Мн., 2003.

Дадатковая літаратура

1. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000.

2.Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: полацкі і наваградскі перыяд / М. Ермаловіч. – Мн., 1991.

3.Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М. Ермаловіч. – Мн., 2003.

4.Круталевіч, В.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945 гг.) / В.А. Круталевіч, Я.А. Юхо. – Мн., 1998.

5. Крутолевич, В.А. На путях самоопределения: БНР-БССР-РБ / В.А. Круталевич. – Мн., 1995.

6. Штыхаў, Г. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі / Г. Штыхаў. – Мн., 1999.

7. Чаропка, В. Імя ў летапісе / В. Чаропка. – Мн., 1994.

8. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юхо. – Мн., 1992.

Асноўныя паняцці па тэме

Полацкая зямля” – летапісная назва самастойнага дзяржаўнага ўтварэння, якое гісторыкі называюць Полацкім княствам. Вядомы таксама Тураўская, Берасцейская, Смаленская землі.

Дынастыя – шэраг манархаў аднаго і таго ж рода, якія змяняюць адзін аднаго па праву радства і наследавання.

Веча – агульна сход дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння больш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў.

Вялікі князь – найвышэйшы княжацкі тытул у ВКЛ, з’яўляўся кіраўніком дзяржавы, выбіраўся феадаламі, звычайна, з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы. Прывілеі 1447 і 1492 гг. абмяжоўвалі ўладу вялікага князя.

Паны-рада – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВКЛ. У раду ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (канцлер, маршалак, гетман, падскарбі, ваяводы і інш.), каталіцкія епіскапы, найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князі, у канцы ХV ст. набыла большую самастойнасць.

Сейм (Сойм) – саслоўна-прадстаўнічы орган у ВКЛ і Польшчы. Да кампетэнцыі вальнага (агульнадзяржаўнага) сейма належалі: выбранне вялікага князя, справы вайны і міру, узаемаадносіны з іншымі краінамі, устанаўленне падаткаў і рэгуляванне заканадаўства.

“Генрыхаўскія артыкулы” – распрацаваны ў 1573 г. для падпісання прэтэндэнтам на карону Рэчы Паспалітай Генрыхам Валуа (адсюль і назва) і пацвярджаліся ўсімі каралямі. У іх абвяшчалася абранне караля, яго абавязак склікаць сейм раз у 2 гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль дзейнічаў насуперак падпісаным артыкулам, шляхта мела права выступіць супраць яго (глядзець канфедэрацыі).

Канфедэрацыі – часовыя ваенна-палітычныя саюзы шляхты ў Рэчы Паспалітай, якія ствараліся з мэтай весці барацьбу супраць караля, калі яго палітыка не адпавядала інтарэсам шляхецкага саслоў’я.

“Ліберум вета” – звычай у дзяржаўным праве ВКЛ і Рэчы Паспалітай, паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка мог (нават без абгрунтавання) выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненны пасяджэння, скасоўвала ўсе прынятые на гэтым пасяджэнні рашэнні. Гэта права паралізавала ўсё дзржаўнае жыццё Рэчы Паспалітай.

Стачка – калектыўнае спыненне працы рабочых і служачых з прад’яўленнем прадпрымальніку ці ўраду эканамічных ці палітычных патрабаванняў.

Бальшавізм – плынь палітычнай думкі і палітычная партыя, якая аформілася ў 1903 г. у выніку барацьбы расійскіх рэвалюцыйных марксістаў, узначаленых У.І. Леніным за стварэнне рэвалюцыйнай партыі (РСДРП). Паняцце “бальшавізм” узнікла ў сувязі з выбарамі на ІІ з’езде РСДРП кіруючых органаў партыі: прыхільнікі У.І. Леніна атрымалі большасць галасоў (адсюль – бальшавікі), а іх праціўнікі – меншасць (адсюль меншавікі).

Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) – першая сталая беларуская нацыянальная партыя. Утворана зімою 1902–1903 гг. пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада на аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай вучнёўскай і студэнцкай моладзі, якія існавалі ў Мінску, Пецярбургу, Вільні. Стваральнікі і кіраўнікі – браты І. і А. Лучкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), А. Бурбіс, К. Кастравіцкі (К. Каганец), В. Іваноўскі і інш. БСГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталістычнага ладу сацыялістычным. Для Беларусі яна патрабавала аўтаноміі з мясцовым сеймам у Вільні. Перыядычнымі выданнямі БСГ былі газеты “Наша доля” і “Наша ніва”.

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў – органы ўлады працоўных, палітычныя арганізацыі рабочых і салдат. На Беларусі ўзніклі ў большасці з сакавіка 1917 г.

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) – дзяржаўнае утварэнне, фактычна абвешчанае 9 сакавіка 1918 г. у ІІ-й Устаўной грамаце. Незалежнасць БНР абвешчана 25 сакавіка 1918 г. на пасяджэнні яе Рады і ў ІІІ-й Устаўной грамаце.У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) – дзяржаўнае утварэнне, якое было абвешчана 1 студзеня 1919 г. у “Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі”. 5 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў з Смаленска ў Мінск.

Таталітарызм (таталітарны рэжым) – агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрнымі рысамі таталітарных рэжымаў з’яўляюцца: канцэнтрацыя ўсёй улады ў дзяржаве ў руках асобнай групы людзей, культ асобы кіраўнака дзяржавы, палітычныя рэпрэсіі, адсутнасць дэмакратычных свабод.

Курапаты – месца масавых растрэлаў і захараненняў савецкіх грамадзян у 1937-1941 гг. ва ўрочышчы Курапаты каля г. Мінска. Органамі НКУС БССР было растраляна каля 30 тыс. чалавек.

Аўтарытарызм (аўтарытарны рэжым) – агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца элементамі асабістай дыктатуры, адданасццю “аўтарытэту”, арыентацыяй на ўладу і сілу. Характэрнымі рысамі з’яўляюцца: празмерны цэнтралізм улады, апора на ваенна-карны апарат, сістэматычныя парушэнні канстытуцыі і заканадаўства, адсутнасць законнасці. Рэальная ўлада канцэнтруецца ў руках лідэра і пануючай эліты.

“Перабудова” – тэрмін пачаў шырока ўжывацца партыйным і савецкім кіраўніцтвам з 1987-1988 гг.. Курс на перабудову разглядаўся як лагічны працяг курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця, абвешчаннага яшчэ Ю.Андропавым. У адрозненне ад апошняга меў на мэце радыкальную эканамічную рэформу ў спалучэнні з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця. Гэта рэформа прадугледжвала рэфармаванне Саюза ССР, але з распадам апошняга яна фактычна закончылася правалам.

Дэмакратыя (дэмакратычны рэжым) – форма кіравання, пры якой крыніцай улады прызнаецца народ. Характэрныя рысы: наяўнасць канстытуцыі, якая замацоўвае асабістыя і палітычныя правы і свабоды грамадзян, падзел улад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, правядзенне выбараў і фактычнае функцыянаванне прадстаўнічых органаў, шматпартыйнасць.

Ідэалогія – сістэма палітычных, прававых, маральных, рэлігійных, эстэтычных і філасофскіх поглядаў і ідэй, у якіх усведамляюцца і ацэньваюцца адносіны людзей да рэчаіснасці.

Прававая дзяржава – дзяржава ў якой ажыццяўляюцца прынцыпы вяршэнства канстытуцыі і прававога закону. Дзяржаўная ўлада падзяляецца на заканадаўчую, выканаўчую і незалежную судовую, якая падпарадкоўваецца толькі закону, забяспечваецца палітычны плюралізм, узаемная адказнасць дзяржавы і грамадзяніна. Мэта прававой дзяржавы – стварэнне гарантый сацыяльнай і прававой аховы грамадзян, забеспячэнне іх правоў і свабод.

Знакамітыя дзеячы

Рагвалод – першы гістарычна вядомы полацкі князь. Веў барацьбу супраць кіеўскіх князёў. Пасля ўзяцця Полацка Ўладзімірам забіты ім разам са сваёй жонкай і 2 сынамі.

Рагнеда (пам. 1000 г.)– дочка полацкага князя Рагвалода, жонка вялікага князяЎладзіміра, маці полацкага князя Ізяслава і кіеўскага князя Ярослава Мудрага.

Ізяслаў (да 980-1001) –полацкі князь з 988 г. Сын кіеўскага князя Ўладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Узнавіў полацкую дынастыю.

Усяслаў Чарадзей (каля 1028-1101) – сын князя Брачыслава. Князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскімі князямі за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства.

Міндоўг (1200-1263) – вялікі князь Вялікага княства Літоўскага. З 1246 г. князь навагародскі. У 1253 г. прыняў тытул караля. Забіты ў выніку змовы Даўмонта і Траняты.

Гедымін (1270-1341) – вялікі князь ВКЛ (1316-1341), вёў палітыку на ўмацаванне дзяржавы, нанес нямецкім рыцарам шэраг паражэнняў, найбольшае ў 1331 г. У склад ВКЛ у час яго княження ўвайшлі Віцебская, Берасцейская, Мінская і Тураўская землі. Каля 1323 г. сталіцай ВКЛ зрабіў Вільню.

Давыд Гарадзенскі (? – пасля 1326) – гарадзенскі князь, ажаніўся з дачкою Гедыміна і атрымаў права на карыстанне ўдзелам. У 1314 г. разграміў крыжакоў, якія напалі на Навагародак. У 1326 г. арганізаваў паход на Брандэрбург. У выніку якого па-здрадніцку забіты мазавецкім рыцарам Андрэем.

Ягайла (1348-1434) – вялікі князь ВКЛ (1377-1392гг.), кароль Польшчы (1386-1434 гг.). Заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію ў 1385 г., якая замацавана яго каранацыяй як польскага караля пад імем Уладзіслава ІІ. Садзейнічаў распаўсюджванню каталіцкай царквы ў ВКЛ. У 1392 г. заключыў пагадненне з Вітаўтам.

Вітаўт Вялікі (1350-1430) – вялікі князь з 1392 г., праводзіў палітыку цэнтралізацыі і ўмацавання асабістай улады. Пры ім ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці. У Грунвальдскай бітве 1410 г. узначальваў войскі ВКЛ.

Баторый Стэфан (1533-1686) – кароль польскі і вялікі князь ВКЛ, у 1579-1582 гг. адваяваў у маскоўскіх войскаў гарады Полацк і Вялікія Лукі.

Сапега Леў (1547-1633) – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589-1623 гг.), гетман (1623-1633 гг.), адін з арганізатараў Трыбунала ВКЛ і складальнік Статута 1588 г.

Сапегі, Пацы, Агінскія, Вішнявецкія – магнацкія роды, якія ў другой палове ХVІІ-ХVІІІ ст. вялі паміж сабой барацьбу, мэтай якай было замацаванне за сабой выключнага палітычнага становішча.

Касцюшка Тадэвуш (1746-1817) – генерал, ураджэнец Беларусі, узначаліў паўстанне 1794 г., якое было накіравана на адраджэнне Рэчы Паспалітай.

Каліноўскі Кастусь (21.01.1838 – 10.03.1864) – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, кіраўнік паўстання на Беларусі і ў Літве. Адзін з найбольш актыўных і паслядоўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху.

Мяснікоў (Мяснікян) А.Ф. (1886-1925) – з верасня 1917 па май 1918 г. – старшыня Паўночна-Заходняга Абласнога камітэта РКП(б). Са студзеня 1918 г. – старшыня Аблвыканкамзаха. Член Часовага ўрада БССР, старшыня ЦВК БССР (люты 1919 г.). У 1918 г. выступаў супраць стварэння беларускай дзяржавы.

Ландар К.І. (1883-1937) – член Мінскага і паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б). Старшыня Мінскага Савета рабочых і салдатскіх дэпутатаў. Выступаў супраць рэалізацыі беларускай дзяржаўнасці.

Кнорын (Кнорыньш) В.Г. (1890-1938). – з мая 1917 г. сакратар Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выступаў супраць самавызначэння беларускага народа. Уваходзіў у склад Часовага ўрада БССР (студзень 1919 г.). Сакратар, першы сакратар ЦК КП(б)Б. Прыхільнік палітыкі беларусізацыі. Рэпрэсіраваны і расстраляны ў 1938 г. Рэабілітаваны ў 1955 г.

Жылуновіч Дзмітры (Цішка Гартны) (1887-1937) – адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БССР. Старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Акадэмік АН БССР. Паэт, празаік, драматург. У 1936 г. арыштаваны органамі НКУС, памёр у псіхіятрычнай бальніцы. Рэабілітаваны.

Чарвякоў Аляксандр (1892-1937) – студзень - май 1918 г. камісар Белнацкама. У першым урадзе БССР – наркам асветы. Падпісаў “Маніфест” аб абвяшчэнні БССР. Старшыня СНК БССР (1920-1924 гг.). Старшыня ЦВК БССР (1920-1937 гг.). Актыўны прыхільнік палітыкі беларусізацыі. У чэрвені 1937 г., не вытрымаўшы ілжывых абвінавачванняў, пакончыў жыццё самагубствам.

Панамарэнка П.К. (1902-1984) – першы сакратар ЦК КП(б)Б у 1938 г. – пачатку 1947 г., у гады Вялікай Айчыннай вайны – начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, у 1944-1948 гг. – старшыня Савета Народных камісараў (з1946 г. – Савета Міністраў БССР).

Мазураў К.Т. (1914-1989) – першы беларус, які з 1956 г. па 1965 г. узначальваў ЦК Кампартыі Беларусі. Знаходзіўся ў пасіўнай апазіцыі да неабдуманых рэформ М.С. Хрушчова. З 1965 г. – намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (да 1978 г.).

Машэраў П.М. (1918-1980) – першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі з 1965 г. па 1980 г. Яго супярэчлівае кіраўніцтва ўваўшло ў гісторыю як “эпоха Машэрава”.

Шушкевіч С.С. – нарадзіўся ў 1934 г., навуковец, прафесар. З 1989 г. уключыўся ў палітычную дзейнасць, быў абраны народным дэпутатам СССР і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. З 1991 г. па 1994 г. – Старшыня Вярхоўнага Савета РБ.

Лукашэнка А.Р. – нарадзіўся ў 1954 г. Атрымаў педагагічную і сельскагаспадарчую адукацыю. Працаваў у камсамоле, на розных партыйных і гаспадарчых пасадах. З 1987 г. – дырэктар саўгаса. З 1990 г. па 1994 г. – дэпутат Вярхоўнага Савета. З 20 ліпеня 1994 г. – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Абіраўся на гэту пасаду ў 2001 г. і 2006 гг.

 

 

Праверачны тэст

1.Суаднясіце асобу полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча з гістарычнымі падзеямі:

1) заснаванне Браслава; 4) паўстанне кіяўлян (1068 г.);
2) бітва на р. Нямізе; 5) бітва на р. Судоме;
3)аднаўленне княжацкай дынастыі ў Полацку;  

2. Вызначце функцыі полацкага веча:

1) абвяшчэнне вайны і міра; 4) абранне князя;
2)вызначэнне памераў палюддзя; 5)вышэйшая судовая інстанцыя.
3)прызначэнне на пасады чыноўнікаў;  

3. Прычынамі утварэння ВКЛ былі:

1) знешняя пагроза з боку крыжакоў і мангола-татар; 4)інтарэсы развіцця гаспадаркі;
2) заключэнне Востраўскага пагаднення; 5)паходы Альгерда на Маскву.
3)аб’яднаўчая палітыка літоўскіх князёў;  

4. Вызначце органы ўлады, якія ў XV ст. абмежавалі адзінаўладдзе вялікага князя:

1) вальны сойм; 4) сенат;
2) соймікі; 5) веча.
3) паны-рада;  

5. Галоўныя вынікі Люблінскай уніі – гэта:

1)пашырэнне працэсаў паланізацыі; 4)утварэнне унітарнай дзяржавы;
2)захаванне дзяржаўнасці ВКЛ; 5)кансалідацыя сіл у Лівонскай вайне.
3)утварэнне на карце Еўропы новай дзяржаўнай федэрацыі – Рэчы Паспалітай;  

6. Назва нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая ўзначаліла падрыхтоўку паўстання1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве:

1. “Зямля і воля”; 3. ”Народ і воля”;
2. Цэнтральны нацыянальны камітэт; 5) Літоўскі правінцыяльны камітэт.
3) “Гоман”;  

7. I Усебеларускі з’езд адбыўся ў Мінску:

1) 4-7 снежня 1917 г.; 4) 30-31 студзеня 1918 г.;
2) 14-17 снежня 1917 г.; 5) 1-4 студзеня 1919 г.
3) 2-3 лютага 1919 г;  

8. Пры ўтварэнні ЛітБелССР у яе склад увайшлі губерні:

1) усе тэрыторыі, населеныя этнічнымі беларусамі; 4) часткі Ковенскай і Гродзенскай;
2) Віленская, Мінская; 5) Віцебская.
3) Магілёўская, Гомельская;  

9. 1953-1964 гг. у пасляваеннай гісторыі Беларусі – гэта перыяд:

1) аднаўлення гаспадаркі і захавання таталітарызму; 4) станаўлення суверэнітэту РБ;
2) “хрушчоўскай адлігі”; 5) “перабудовы”.
3) стагнацыі;  

10. 1919 г., 1927 г., 1937 г., 1978 г., 1994 г. – гэта даты прыняцця:

1)дзяржаўных сцягоў Беларусі; 4) дэкларацый суверэнітэту Беларусі;
2) гімнаў Беларусі; 5) законаў аб мовах Беларусі.
3) канстытуцый Беларусі;  

 

 


Читайте також:

  1. V міні – модуль
  2. Беларускага народа.
  3. Високочастотні перетворювачі модульної структури
  4. Друга модульна контрольна робота
  5. Друга модульна контрольна робота
  6. З урахуванням вимог модульно-рейтингової системи навчання студентів
  7. За конструктивними особливостями фритюр-ниці поділяють на секційно-модульні та ті, які входять до комплекту малогабаритного обладнання.
  8. За кредитно-модульною системою
  9. ЗАВДАННЯ ДЛЯ БЛОЧНО-МОДУЛЬНОГО КОНТРОЛЮ
  10. ЗАВДАННЯ МОДУЛЬНОЇ КОНТРОЛЬНОЇ РОБОТИ №1.
  11. ЗАВДАННЯ ТА МЕТОДИЧНІ ВКАЗІВКИ ДО МОДУЛЬНОЇ КОНТРОЛЬНОЇ РОБОТИ № 1
  12. ЗАВДАННЯ ТА МЕТОДИЧНІ ВКАЗІВКИ ДО МОДУЛЬНОЇ КОНТРОЛЬНОЇ РОБОТИ № 2




Переглядів: 1113

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
УВОДЗІНЫ | Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.032 сек.