Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Каменны век на тэрыторыі Беларусі.

Паводле асноўнага матэрыялу з якога людзі рабілі прылады працы, археолагі першым перыядам у гісторыі чалавецтва называюць каменны век (храналагічныя межы на тэрыторыі Беларусі: (100-40 – 2 тыс. да н.э.). У сваю чаргу каменны век падзяляюць на тры перыяды:

палеаліт (ранні каменны век; 100-40 – 10 тыс. да н.э.);

мезаліт (сярэдні каменны век; 10 – 5 тыс. да н.э.);

неаліт (позні каменны век; 5 – 3 тыс. да н.э.).

Палеаліт (100-40 – 10 тыс. да н.э.).

У гэты перыяд на тэрыторыю Беларусі перыядычна наступае і адыходзіць ледавік, пануе арктычны клімат. Прыблізна 100-40 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыю Беларусі прыходзяць першыя людзі. Гэта былі неандэртальцы. Паводле сваіх фізіялагічных параметраў яны ўяўлялі з сябе людзей з сучасным памерам і будовай мозгу, але былі больш нізкарослыя, мускулістыя, з вялікімі надброўнымі дугамі і слабавыражанай сківіцай. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы — востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі, навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл. Наступленне новага ледавіку спыніла пражыванне неандэртальцаў на тэрыторыі Беларусі.

Прыблізна 40 – 30 тыс. гг. да н.э. адбываецца адліга і на поўдзень тэрыторыі Беларусі прыходзяць краманьёнцы, якія ствараюць стаянкі каля в. Юравічы (26 тыс. гг. да н.э.) і Бердыжа (23 тыс. гг. да н.э.). У гэты перыяд людзі жылі на невялікіх стаянках па 20-30 чалавек у шалашах і паўзямлянках, якія пакрывалі скурамі і насціламі з дрэва. Асноўныя прылады працы – гэта скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывёл, дрэва, камяні і крэмень. Выкарыстоўваўся агонь.

Галоўнымі відамі заняткаў насельніцтва з’яўляліся загоннае паляванне на буйных жывёл і збіральніцтва. Паляванне ажыццяўлялася калектыўна на мамантаў, паўночных аленяў, шарсцістых насарогаў, тураў, якіх заганялі ў ямы і пасткі і забівалі камянямі і грубаапрацаванымі прыладамі (сякерамі, коп’ямі).

У перыяд палеаліту складваецца першы тып сацыяльнай арганізацыі людзей – родавая абшчына. Род (аб’яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на вызначанай тэрыторыі) меў агульныя прыкметы:

- адзінства паходжання;

- агульная (калектыўная) ўласнасць на сродкі і вынікі працы.

Радство ў межах абшчыны вылічвалася, як правіла, па жаночай лініі (матрыярхат). Гэта пацвярджаецца наскальным роспісам і “неалітычнымі Венерамі” (лічыцца скульптуркамі жаночых багінь-абярэгаў).

Прыкладна 18 – 10 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыі Беларусі адбылося новае абледзяненне, якое прывяло да адыходу людзей.


Читайте також:

  1. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
  2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
  3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
  4. Искусственные каменные безобжиговые материалы
  5. Искусственные каменные безобжиговые материалы
  6. Кирпичная кладка стен и каменные работы
  7. Кирпичная кладка стен и каменные работы
  8. Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.
  9. Народы рух на Беларусі.
  10. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
  11. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.




Переглядів: 626

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Перыядызацыя гісторыі Беларусі. | Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.).

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.003 сек.