Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Войны РП з Расіяй у 17 ст.

Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі каронную армію, яго адносіны да падзей на Украіне рэзка змяніліся. Казацкая вайна зацягвалася і знясільвала Полынчу, а гэта стварала зручную для Масквы сітуацыю, каб нанесці выра­шальны удар па Рэчы Паспалітай.

3 сакавіка 1653 г. Маскоўскае царства актыўна рыхтавалася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыплама­тычную прапаганду. Пасля Пераяслаўскай рады 1654 г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага цар­ства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай.

У маі 1654 г. тры вялікія групоўкі маскоўскай арміі з Вялікіх Лукаў, Масквы і Бранска рушылі на Беларусь. У дапамогу ім з поўдня спяшалася 20 тыс. украінскіх казакаў на чале з наказным гетманам Іванам Залатарэнкам, перададзеных Багданам Хмяльніцкім пад вярхоўнае камандаванне цара. У фарміраваннях, якія ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, налічвалася каля 100 тыс. чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Памежнью гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры былі не падпраўлены, іх залогі не павялічаны. Да лета 1654 г. яшчэ нават не быў прызначаны галоўнака-мандуючы. Усё войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны края, не перавышала 10 — 12 тыс., ды і сярод іх пало­ву складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы і паспалітае рушэнне.

Каб нейтралізаваць ці хоць схіліць на свой бок праваслаўных жыхароў Беларусі, у краіну засылаліся царскія граматы з заклікам да праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць "проклятых ляхов". У некаторых месцах гэтая пра­паганда дасягнула пэўнага поспеху і жыхары сустрэлі маскоускіх ратнікау лаяльна, але такое здаралася толькі ў самым пачатку вайны.

Выступіўшы насустрач галоўнай маскоўскай арміі на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш Радзівіл у жніўні 1654 г. здолеў выйграць першую бітву, але ў другой быў заціснуты каля Цяцерына' на Друці і разгромлены перавышаючымі сіламі не­прыяцеля. Край застаўся фактычна безабаронны, і царскія ваяводы займалі горад за горадам. За першы год вайны яны авалодалі абшарамі па Дняпро на ўсходзе і па Дзвіну на поўначы Беларусі. Шэраг беларускіх гарадоў на самым пачатку вайны капітуляваў (Магілёў, Крычаў, Невель, Чавусы, а пасля некалькіх тыдняў абароны здаўся і Полацк), іншыя ж мужна адбіваліся. Асабліва ўпартай была абарона Віцебска, якую больш за тры месяцы трымала ў асноўным мяшчанства, Дуброўны, Гомеля, Смаленска, а Стары Быхаў на Дняпры так і застаўся непакораны.

Цар загадваў сваім ваяводам бязлітасна караць тыя гара­ды, якія не паддаюцца ім адразу, — у навучанне іншым. I калі ваявода А.Трубяцкі захапіў Мсціслаў штурмам, ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хто хаваўся ў замку, а горад знішчыў. Калі Дуброўна пачала абараняцца, а потым, не дачакаўшыся падмогі, капітулявала, усіх яе жыхароў забралі ў няволю, горад спалілі, нават валы зрылі.

Спрабуючы вярнуць страчанью землі, гетман Януш Радзівіл зімой 1654/55 г. арганізаваў контрнаступление. Былі вызва­лены некалькі гарадоў у Падняпроўі, аднак Магілёвам, галоўнай дняпроўскай цвярдыняй, так і не ўдалося авалодаць.

Вясной 1655 г. пачаўся другі паход царскіх ваявод. Ужо 3 ліпеня маскоўскае войска і ўкраінскія казакі занялі Менск і рушылі на Вільню. 8 жніўня амаль безабаронная сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і спалена. У Вільні Аляк­сей Міхайлавіч запланаваў паход на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўступілі шведы, а да адкрытай вайны са Швецыяй Маскоўскае царства яшчэ не было гатова.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, раёнаў Берасцейшчыны і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. У 1656 г. маскоўскі ўрад пайшоў на часовае замірэнне з Полыпчай дзеля супольнай барацьбы супраць Швецыі, замацаванае Віленскім дагаворам.

Занятыя царскім войскам беларускія землі ператвараліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада ў якіх перадавалася ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў (але на справе яны мала дапамагалі), усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новыя ўлады імкнуліся ўмацаваць і пашырыць у Беларусі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі ў прыватных дамах шляхты і мяшчанства. "Жидам в Бела­руси не быть и жития никакого не имети", "униатам не быть", "костелам не быть, а петь в домех", — фармуляваў цар канфесійную праграму свайго ўрада.

Жыхары акупіраваньгх раёнаў або на месцы пераводзіліся ў праваслаўе, або перахрышчваліся ў палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалту маскоўскіх заваёўнікаў. Тыя рабавалі, забіралі ў няволю ўсіх без разбору, нярэдка нішчылі і праваслаўныя храмы. Да цара з першых месяцаў вайны пайшлі шматлікія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але стрымаць гвалт, які чыніла маскоўскае войска, было немагчыма.

Як сведчыць патрыярх Нікан, цар Аляксей Міхайлавіч планаваў вывесці з Беларусі і пасяліць у сваіх землях 300 000 па­лонных. Паляванне на людзей і іх масавы вывад у царства набылі характар дзяржаўнай праграмы. Кожны маскоускі па­мешчык ці нават мешчанін мог прыехаць у Беларусь да царскага войска і купіць тут у ратнікаў патрэбную колькасць па­лонных за мізэрную плату — нейкіх 3 — 5 рублёў за чалавека. Права валодаць нявольнікам як прыватнай уласнасцю афармлялася рэгістрацыяй у паланянічнай кнізе, халопскім прыказе або простым перахрышчваннем палоннага ў праваслаўе.

Асобнай групай палонных былі рамеснікі, якіх вышук-валі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай. Калі горад заваёўвалі штурмам, рамеснікаў вывозілі ў першую чаргу. Так на Валдаі апынуліся кафля-ры з Дуброўны, Мсціслава і Шклова, у Маскве — высокакваліфікаваныя кавалі, залатары, зборнікі, замочнікі і іншыя майстры з самых розных гарадоў Беларусі.

У выніку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэфан Мядэкша яшчэ ў 1655 г. адзначыў у сваім дыярыўшы, што там "трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя, беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай". Сведкі тых падзей пісалі пра цэлыя паветы як пра "пустыя і выпаленыя". Нават праваслаўны епіскап полацкі і віцебскі Каліст не вытрымаў і выступіў са скаргай на дзеянні царскага войска.

Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл у краі пачалі шырыцца эпідэміі. Пошасць суправаджалася страш­ным го­ладам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Паміраючы з голаду, людзі елі сабак і кошак, а месцамі даходзіла нават да канібалізма. У Беларусі "не токмо что мертвечину и всякую нечистоту, но и плоти человеческие едят", — дакладалі тады царскія ваяводы Аляксею Міхайлавічу.

У сё гэта выклікала шырокае народнае супраціўленне. Яшчэ ў 1654 г. на занятых беларускіх зямлях сталі ўтварацца сялянскія фарміраванні самаабароны. Партызанскі рух найбольш актыўна разгортваўся на Смаленшчыне, у ваколіцах Мсціслава, Магілёва, Віцебска і Полацка. Некаторыя лясныя аддзелы ўяўлялі сабой значную сілу і маглі весці актыўныя ваенныя дзеянні. Напрыклад, трохтысячны аддзел сялян з Калеснікаўскай воласці Мсціслаўскага павета самастойна ажыццявіў напад на вялікую армію ваяводы А.Трубяцкога, калі тая аблажыла Мсціслаў, і прычыніў ей сур'ёзныя страты. Мужыкі Полаччыны таксама ўступілі ў адкрыты бой з регулярным маскоўскім войскам. Нездарма цар ужо ў жніўні 1654 г. папярэджваў сваіх ваявод аб небяспецы раптоўнага нападу з боку як рэгулярнага войска, так і партызан, або "шышоў", як у маскоўскіх дакументах называлі ўдзельнікаў супраціўлення.

Падаўшыся ў лясы, беларускія сяляне рабілі засады на дарогах, нападалі на дробныя атрады маскоўскіх ратнікаў, бралі ў палон ваявод і перадавалі іх Радзівілу. Іх зброяй былі галоўным чынам бердышы, косы, вілы, радзей стрэльбы. Хоць функцыі камандзіраў звычайна выконвалі шляхціцы, колькасна ў партызанскіх атрадах пераважалі мужыкі. Партызаны Мсціслаўшчыны не толькі вялі 6арацьбу з маскоўскім войскам, але і нападалі на шляхту, што прысягнула цару, каралі тыя вёскі, якія перайшлі на бок Масквы.

Цар Аляксей Міхайлавіч накіраваў на партызан беларускіх паветаў спецыяльнае войска. Спайманых сялян білі пугамі і вешалі, іншым адразалі насы і вушы ды адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не спыняўся. Вясной 1656 г. ён ахапіў раёны Менска і Барысава, затым перакінуўся на Наваградчыну, а ў 1657 г. партызанская вайна зноў ахапіла ўсходнія і паўночныя землі Беларусі. Уздыму антымаскоўскага руху ў Менскім ваяводстве і Падняпроўі спрыяла дзейнасць казакаў Івана Нячая. Назваўшыся "беларускім палкоўнікам", яго сотнік, Дзяніс Мурашка, набраў у свае войска мясцовых сялян і ўзначаліў сапраўдную вайну супраць прысяжнай шляхты. Застрашаная шляхта вагалася і часам нават пераходзіла назад на бок Рэчы Паспалітай.

У 1658 г., калі ў лясы масава пайшла шляхта, якая раней прысягала цару, і узнавіліся ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця. Ідэя вызвалення ад тыраніі часова кансалідавала прадстаўнікоў розных саслоўяў —сялян, мяшчан, шляхты. Партызанскія фарміраванні перайшлі да наступальных аперацый. Так, партызаны Віцебшчыны вызвалілі Бешанковічы і Лукомль, сілы палкоўніка М.Валовіча занялі Глыбокае. Віцебск быў цалкам заблакіраваны ляснымі аддзеламі. Жыхары Беларусі сталі актыўна далучацца і да харугваў рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта вясковыя "мужыкі" складалі большую частку ў палку Г.Сурына, палову войска некато-рых іншых палкоўнікаў.

Імкненне вызваліцца ад акупацыйных улад, якое ў той час ахапіла, здавалася, амаль усе пласты грамадства, найбольш яс­крава выявілася ў серыі антымаскоўскіх паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі яго (2 тыс. чалавек), а ваявод перадалі каралю. Па прыкладзе Магілёва мяшчане самастойна ліквідавалі царскія залогі ў Дзісне, Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі, а ў 1664 г. —у Старым Быхаве. Паўстанне супраць царскага гарнізона рыхтавалася і ў Полацку, аднак там да яго не дайшло.

Накінутая сілай на Беларусь царская ўлада гэтак жа сілай, пры актыўным удзеле мясцовага насельніцтва, і скідалася. Як адзначыў аўстрыйскі дыпламат А.Маерберг, які праязджаў тады праз тэрыторыю Беларусі, здзекі і гвалт маскавіцян так адвярнулі ад іх сэрцы гэтага народа, што ён "выгнаў іх са сваіх зямель з такой жа нянавісцю, з якім даверам іх калісьці прымаў".

Вайна да такой ступені знясіліла абедзве дзяржавы, што ўжо ніводная з іх не магла давесці барацьбу да рашаючай перамогі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у студзені 1667 г. у вёсцы Андросава, што на ўсходзе Бела­русі, бьгў падпісаны кампрамісны дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў. Згодна з яго ўмовамі, усё Смаленскае і Чарнігаўскае вая­водствы, а таксама Старадубскі павет і ўкраінскія землі да левага берага Дняпра адыходзілі да Маскоўскага царства. Паўночныя абшары Беларусі — Віцебшчына і Полаччына, а таксама Дынабург, Інфлянты і Правабярэжная Украіна (горад Кіеў царскі ўрад абавязваўся звярнуць праз 2 гады, але так ніколі і не выканаў гэтай умовы) вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай. У цэлым за кошт страты Смаленшчыны тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага паменшылася з 370 да 312 тыс. км2.

Тэкст Андросаўскага замірэння прадугледжваў вяртанне палонных і культурных каштоўнасцяў, што масава вывозі-ліся ў гады вайны з акупіраваных тэрыторый, найперш з Беларусі. Аднак права вярнуцца на айчыну фармальна ат-рымлівала толькі невялікая частка палонных — духавенства, шляхта, казакі, татары і яўрэі. Асноўная ж маса вывезеных з Беларусі людзей (сяляне і мяшчане) заставалася ў Маскоўскай дзяржаве на ўсе гады замірэння (яны так і не вярнуліся на радзіму, бо гэтая ўмова Андросаўскага перамір'я потым была пацверджана "вечным мірам" 1686 г.). Але і шляхціцы, якім фар­мальна дазвалялася вярнуцца дамоў часта не маглі выкарыстаць гэтае права. Такім шляхам пасля вайны Маскоўская дзяржава пакінула сабе сотні тысяч палонных і вывезеныя каштоўнасці, у тым ліку кнігі, царкоўныя ўпрыгажэнні, званы, гарматы і інш.

Вывезеныя з Беларусі шляхціцы і мяшчане апынуліся ў самых далёкіх астрогах Сібіры. Новыя гаспадары сялілі беларускіх сялян у малалюдных раёнах і пераводзілі ў халопства. Вядома, напрыклад, што адзін толькі баярын Б.Марозаў вывез у свае вотчыны пад Маскву тысячы бела­рускіх мужыкоў з сем'ямі, зрабіўЗшы іх там халопамі ўласных халопаў. У такое падвойнае халопства беларусы траплялі і ў іншых баярскіх вотчынах Маскоўскага царства.

Сотні тысяч простых людзей з Беларусі назаўсёды засталіся ў гарадах і манастырах Маскоўскай дзяржавы. А найбольш выхадцаў з беларускіх зямель апынулася ў самой Маскве, дзе ў 70-я гг. XVII ст. яны складалі 10 % ад усяго пасадскага насельніцтва. Гэта былі галоўным чынам высокакваліфікаваныя рамеснікі — кавалі, сярэбранікі, краўцы, скурнікі, ганча­ры, збройнікі, шабельнікі і інш. У адной толькі Зброевай палаце Крамля яшчэ падчас вайны, у 1660 г., працавала 68 полацкіх і віцебскіх майстроў. Менавіта вывезеныя з Беларусі кафляры аздаблялі мноства маскоўскіх храмаў, Крамлёўскі палац і Каломен-скую рэзідэнцыю цара Аляксея Міхайлавіча. Затое ў бе­ларускіх гарадах рамесная вытворчасць была настолькі падарваная, што даваеннага ўзроўню яе развіцця больш ніколі ўжо не ўдалося дасягнуць.

Для самой Беларусі вайна 1654 — 1667 гт. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн 900 тыс., дык у 1667 — 1 млн 350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады — абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.

У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспа-дарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворьгўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усё поле. На­прыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталі ся 74 % зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70 %. I праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графст­ве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.

Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусь Яна адкінула край далека назад.


Читайте також:

  1. Б 17 Русско турецкие отношения в 18 веке Русско турецкие войны во второй половине 18 века
  2. ВОПРОС№22 Знешняя палітыка РП. Войны.
  3. ВОПРОС№57:Международные отношения после 2 мир войны. «Холодная война».
  4. Конституционное развитие Франции после II мировой войны. IV-V республики. Конституция 1946 г. и 1958 г.
  5. Конституционное развитие Франции после II мировой войны. IV-V республики. Конституция 1946 г. и 1958 г.
  6. Конституционное развитие Франции после II мировой войны. IV-V республики. Конституция 1946 г. и 1958 г.
  7. Лекция VI. Россия в начале XX в. и в годы Первой мировой войны. Смена политических режимов. 1900 – 1920 гг.
  8. Начало холодной войны.
  9. Начало «холодной войны». Политика «сдерживания»
  10. Основные события войны 1812 г и заграничных походов российской армии.
  11. Основные события войны 1812 г и заграничных походов российской армии.




Переглядів: 665

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”. | Беларусь у гады казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.005 сек.