Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”.

Уключ. зах.рус. зямель у склад ВКЛ супадае з працягам прац. фармірав. народнасці. Народн. – гіст. сфарміравауш. су­польнасць людзей, для я-й характ. адзіная мова, тэрыт., пануючы эканам. лад (натур. гасп.), псіхічны склад, культ. і этнічн. самасвяд.. Народн., я-я толькі пачынае фармірав., назыв. протанародн.. Бел. народн. фармірав. і існавала у 12-19 ст.. Народн., як этн. супольн. папярэжвалі такія суп., як род і племя. Народн. характ. для рабаулад. і феад. грамадства. Як толькі у нетрах феад. з’яул. парасткі капіталізма (на Бел. апош. трэць 18 ст.), пачын. працэс ператвар. феад. народн. у бурж. нацыю. Нацыя – непазбежны прадукт і форма развіцця бурж. грам..Нацыі захоуваюцца і ва умовах сацыяліст. фарвацыі. Пачатак фармірав. бел., рус.,укр. трэба шукаць у тыя часы, калі пачалос масавае рассяленне славян, іх узаемдз. з мясц. этнасамі, асіміліраванне славянамі мясц. насельн. Славяне, я-я рассяліліся на тэрыт. суч. Бел., перамяшаліся з балтамі. Там, дзе сфарміруецца рус. народн., слав. змешв. з вугра-фінскім насельн., а там, дзе укр. народн. – з угорскім насельн.. Але гэта яшчэ былі слав. этн. супольн. крывіч., дрыгавіч., радзім., паалян, драулян, вяцічау і інш.. Гэтыя этн. суп. у межах Кіеу.Русі аб’ядналіся і утвар. Старажытнарус. народн.. Пасля расп. КР у ХІ-ХІІ ст. распал. стар.рус. народн. Прыкл. з ХІІ ст. пачын. працэс фармірав. бел., рус., і укр. народн.. Гэты працэс заняу перыяд феад. раздробл. (ХІІ-ХІІІ ст.), перыяд знаходж. бел. зямель у складзе ВКЛ (2-я пал ХІІІ – 1-я пал 16 ст.) і перыяд знаходж. бел. ямель у складзе РП. (2-я пал. 16 – кан. 18 ст.) і нават перыяд знах.Бел. у складзе РІмп (кан. 18 – пач. 19 ст.).

У 13-16 ст. адзін. дзярж. кіраун. і вярх. улада садзейніч. больш цесным паліт., эканам. і этн. сувязям паміж княствамі, паветамі і воласцямі ВКЛ. Паступ. фармір. этн. бел. тэрыт. – агульн. рысы гасп. дзейн., аднольк. бытав. культ., аг. рысы у абрад. і звыч., у маст. творч.

Фарміруецца адзіная стар.бел. мова. Для яе характ. дзеканне, цеканне, цв. “р”, аканне і яканне і г.д.. Гэта мова пат. ста­нов. афіц. мовай дзярж. дакументау.

Яшчэ адна прыкм. народн. – этн. самасвяд. – фармір. больш склад. і доуга. Яна з’яул. тады, калі народ пачынае аддзя­ляць сябе ад інш. народау. У перыяд ВКЛ бел. адрознівалі сябе ад літ. і палякау, бо яны размаул. на чужой мове і насаджвалі на бел. землях катал. веру. Значна пазней бел. народ адрознівае сябе ад рус. нар. Аг. паліт. і экан. склад зах.рус. княствау у складзеВКЛ, адзіная рэліг., мова продкау, аг. культ. – усе гэта прыв. да таго, што насельн. бел. тэрыт. ВКЛ доуга назыв. сябе рускім. Паняцце “праваслауны” атаесамлівалася з паняццем “рускі”. Вось чаму этн. самасвяд. у бел. сфарміравалася значна пазней за інш. прыкметы народнасці.

Таксама фармір. адзіная культура.

У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка Аўтар гэтай канцэпцыі адмовіўся ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрош-чанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе. .. у канцы Х – пачатку XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнасла­вянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнесла-вянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі. "Белая Русь". Прыга­жосць зямлі, мно-ствам снегу, вольнасцю, "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаў-сюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін). Назва "Чор­ная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, — Белай Руссю.

10. Люблінская ўнія і утварэнне Рэчы Паспалітай (РП).

Люблiнская ўнiя паклала пачата к трагiчнай старонкi айчыннай гiсторыi. З гэтага часу незалежная краiна ВКЛ страцiла сваю самастойнасць, увайшла ў склад новай дзяржавы -- Рэч Паспалiтую. Чаму так здарылася? Першая спроба злiць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў, перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных у католiкаў, далу­чыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся i паглыбляўся. К сярэдзiне XVI ст. ВКЛ у эканамiчным, дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi, паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт II не меў нашчадкаў.

Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi татарамi. З 1500 па 1569 г. апошнiя 45 разоў рабавалi беларускiя землi, уводзячы палонных у рабства. У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскiм ордэнам, якi запрасiў дапамогi ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi свае ўмовы аб`яднання: адзiн ка­роль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя пра­пановы не знайшлi падтрымкi на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы. Пад пагрозай пазбаўлення маёнткаў i высылкi з краю ён прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Нягледзячы на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 г. згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву – Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку. Быў абраны адзiны гаспадар – кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiейскi, валынскi, падляшскi, лiфляндскi. Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ, яго пажыццевае валодання княствам. Выбiраўся адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора, грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi, якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ (Падляшша, Валынь, Падолле, Кiеўшчына).

Унiя – гэта анексiя i iнкарпарацыя ВКЛ у Польскае каралеўства, пагроза поўнага акаталiчвання i апалячвання.

Унiя – вынiк цяжкага i складанага ўнутранага i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне XVI ст.: пагаршэння са­цыяльна-эканамiчнага стану, раскола грамадства па канфесiйнай прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы, здрады кара­ля, аслабленне ВКЛ у вынiку войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы ВКЛ за лiвонскую спадчыну.

11. Берасцейская царкоўная ўнія і яе вынікі.

Прабл. ствар. на тэр. ВКЛ новай царквы, я-я б аб’ядноув. правасл. і катал. царкву – прабл. дауняя. У выніку намаг. Папы Рымс., Ватыкана, катал. духав-ва у 1596 г. на царк. саборы у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая цар­ква. Пагадн. адбыл. сілай: поль. кароль арышт. тых, хто быу супраць. Правасл. духав. пайшло на гэта, бо баялася, што Мас. адбярэ у яго царк. уладу.

Погляды на царкву: 1) У.ц. – вынік паражэння езуіту і інш. прадст. катал. манаскіх ордэнау на Бел. землях. 2) Гэта на­цыян. бел. царкваВатыкан быццам не быу зацік., каб цераз катал. шло апалячв. бел.. Вырашылі катал. распаусюджв., вы­карыст. бел. нац. глебу, мову і культ.. 3) сімвал незал. ВКЛ, таму што катал. царква арыентав. на РП, а првасл. – на Маск.дз. і магнаты ВКЛ стварылі уласн. царкву незал. ні ад каго. Аднак справа у тым, што У.Ц. стварыу Ватыкан, а не магнаты ВКЛ.

У.ц. падпарадкоўвалася Ватыкану. Найб. нагл. погляд – у.ц. уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыя­нальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. 1)Абрады былі спач. ранейш. Потым у Ват. выраш. паступ. перавесці насельн. у катал.. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. 2) У.ц. уводзіл. гвалтоуна, што выклік. супраціул. правасл. насельн.. Пасля паражэння у вызвал. вайне 1648-1654 увядз. уніяцт. узмацн. У кан. 18 ст. больш за 75% нас. Бел. – уніяты. На Бел. дзейніч. толькі адна правасл. епархія у Магілеве. 3) Былі цэрквы, дзе пропаведзь вялася на поль. мове, а звярт. да народа – на бел.. 4) Рашэннем Замой­скага царк. сабора у 1720 г. абрад ун. царквы пераводз. на катал. лад.

Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г. рашэннем Полацкага сабора. Яна пераводзілася у првасл.. Катал. агрэсія на усх.слав. землі пацярп. параж..Вернікі бел. зямель вярталіся да сваіх правасл. вытокау.


Читайте також:

  1. ВОПРОС№14:Фармiраванне беларускай народнасцi. Станауленне старабеларускай мовы i развiцце лiтаратуры.
  2. Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа.
  3. Перадумовы фарміравання беларускай нацыі.
  4. Фарміраванне беларускай народнасці.
  5. Фарміраванне беларускай нацыі.




Переглядів: 1042

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Францыск Скарына – беларускі гуманіст асветнік, першадрукар. | Войны РП з Расіяй у 17 ст.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.009 сек.