Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Б) Голас

Голас – гучанне, якое адбылося дзякуючы гайданню звязак, што знаходзяцца ў гартані, пад уздзеяннем цэнтральнай нервовай сістэмы.

 

З працэсам гукаўтварэння мы пазнаёміліся у лекцыі “Тэарэтычныя асновы выхавання голасу і мовы”. Зараз разгледзем якасці голаса: сіла, палётнасць, тэмбр, рэгістр, дыяпазон.

Сіла гуку ў значнай ступені залежыць ад актыўнай работы органаў моўнага апарату (сілы змыкання і амплітуды галасавых звязак). Чым з большым напорам выдыхаецца паветра праз галасавую шчыліну, тым большую сілу набывае гук. Тут нельга блытаць сілу гука з крыкам – павышанай гучнасцю. Выкарыстоўваць гук вялікай сілы ў вуснай мове можна доўга, а крыкам карыстацца вельмі абмежаваны час, бо крык звязаны з перагрузкамі галасавых звязак, што можа выклікаць іх пашкоджванне і захворванне. Каб гэтага не здарылася, трэба навучыцца разумна карыстацца голасам, развіваць такія неабходныя якасці яго, як вынослівасць і палётнасць.

Палётнасць(пасыл) гуку – здольнасць голасу распаўсюджвацца на пэўную адлегласць. Правільны пасыл гуку забяспечвае добрую чутнасць нават пры невялікай сіле голасу. Тут важна адчуваць адлегласць, на якой знаходзіцца слухач, і ў залежнасці ад гэтага рэгуляваць актыўнасць пасылу. Добры пасыл гуку звязаны з натрэніраваным дыханнем. Таму развіццё палётнасці і вынослівасці – здольнасці голасу вытрымліваць значныя фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі – залежыць ад працэсу дыхання, работы ўнутрыглотачнай і знешняй артыкуляцыі, якасці рэзаніравання.

Тэмбр – афарбоўка голасу, якую яму надаюць абертоны. Тэмбр залежыць ад анатамічнай пабудовы моўнага апарата і ад умення карыстацца рэзанатарнымі поласцямі.

Г.М.Пятрова зазначыла, што “гучанне мовы ў розных людзей залежыць ад шматлікіх асаблівасцей: ад вышыні, на якой гаворыць чалавек, ад мелодыкі мовы, яе тэмпу, багацця інтанацый і індывідуальных якасцей... Наша вуха чуйна ловіць гэтыя асаблівасці і па іх пазнае чалавека, які гаворыць”.

У сваёй большасці чалавечыя галасы звычайныя, толькі невялікая колькасць людзей мае рэдкія па прыгажосці тэмбру галасы, якія звяртаюць на сябе ўвагу.

Змяніць тэмбр моўнага голасу цяжка, бо ён абумоўлены асаблівасцямі пабудовы органаў мовы (што і адрознівае галасы), аднак зрабіць яго больш чыстым (зняць сіпату, хрыпласць, гугнявасць, вісклівасць і іншыя недахопы) можна, займаючыся спецыяльнымі практыкаваннямі.

Дыяпазон– аб’ём голасу, які вызначаецца інтэрвалам паміж, даступнымі яму, самым нізкім і самым высокім гукамі. Звычайна дыяпазон моўнага голасу складае адну-паўтары актавы (4-5 тонаў). Дыяпазон голасу можна павялічыць у працэсе трэніроўкі.

Рэгістр – частка гукавога дыяпазону чалавечага голасу і падзяляецца на сярэдні, высокі і нізкі.

Трэніруючы моўны голас, трэба асаблівую ўвагу звяртаць на выпрацоўку ўменняў і навыкаў плаўнага, мяккага, непрыкметнага пераходу з рэгістра на рэгістр.

Да недахопаў моўнага голасу адносяцца наступныя:

Ø афанія – невыразнасць гучання (“шэптавая” мова),

Ø дысфанія – адсутнасць устойлівага, роўнага гучання, у выніку чаго голас вельмі часта зрываецца, дрыжыць,

Ø фонастэнія – хуткая стамляльнасць голасу,

Ø псеўдафонастэнія – перарывістасць голасу, выкліканая няўменнем чалавека кіраваць сваімі эмоцыямі.

Прычынамі гэтых недахопаў могуць быць хранічныя прастудныя захворванні, фізічнае і псіхічнае стамленне,курэнне, парушэнне гігіены голасу і інш. Каб развіць і палепшыць уласцівасці голасу, трэба штодзённа займацца яго трэніроўкай.

 




Переглядів: 551

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
А) Дыханне | В) Дыкцыя

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.012 сек.