Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



А) Дыханне

Дыханне з’яуляецца фізіялагічнай асновай моўнагаласавога гучання.Гэта адзін з самых істотных элементаў майстэрства мовы.

 

Існуюць два віды дыхання: газаабменнае, або фізіялагічнае, асноўныя функцыі якога – вентыляцыя лёгкіх і забеспячэнне арганізма кіслародам,і фанацыйнае (ад грэчаскага “phone” – “гук”) або моўнае, якое служыць не толькі для забеспячэння арганізма кіслародам, але і для гукаўтварэння.

Не ўсе людзі дыхаюць аднолькава. У працэсе дыхання ўдзельнічаюць розныя комплексы мышцаў.

З улікам гэтага вызначаюцца чатыры асноўныя тыпы дыхання:

Ø плечавы,

Ø грудны,

Ø брушны,

Ø дыяфрагмавы (дыяфрагма – моцная мышца).

Ні адзін з гэтых тыпаў у чыстым выглядзе не адпавядае тым патрабаванням, якія прад’яўляюца да дыхання ў мастацтве жывога вуснага слова: дыханне павінна быць актыўнае і непрыкметнае.

Плечавое і грудное дыханні – дыхальныя рухі адбываюцца ў верхнім і сярэднім аддзелах грудной клеткі. Удых напружаны, удзел дыяфрагмы слабы. Грудное дыханне садзейнічае перабору паветра і стамляльнасці голаса.

Брушное – дыхальныя рухі адбываюцца ў ніжнім аддзеле грудной клеткі. Станоўчы момант гэтага тыпу дыхання – лёгкасць і хуткасць удыху. Адмоўны – пасіўнасць верхняга і сярэдняга аддзелаў грудной клеткі, якая пагаршае якасць гука.

Змешана-дыяфрагмавае (поўнае) дыханне назіраецца ў жыцці ў здаровых людзей, з добрай асанкай, яно характарызуецца актыўнай работай усёй дыхальнай мускулатуры, якая забяспечвае адначасова функцыяніраванне мышцаў грудной клеткі і брушнога прэсу.

Гэты тып дыхання ляжыць у аснове пастаноўкі моўнага голаса. Ён дазваляе прадуктыўна карыстацца чатырмя неабходнымі якасцямі фанацыйнага дыхання: глыбінёй, высатой, частатой і блізкасцю.

Глыбіня – актыўная і рухомая праца дыяфрагмы.

Высата – пасыл паветранага патоку па вертыкалі ўверх у галаву.

Частата – лёгкія, непрыкметныя “даборы”, якія адбываюцца рэфлекторна ў час моўнага дзеяння. Частае дыханне дазваляе лёгка распарадзіцца выразнымі сродкамі мовы (інтанацыяй, тэмпа-рытмам, паўзамі), робіць слова найбольш дзейсным. І чым часцей дабіраецца паветра, тым удых робіцца карацей, незаўважна, ствараючы ўражанне, што чалавек размаўляе на адным дыханні. Аўтаматычны дабор не парушае сэнса фразы. Таму частае дыханне з’яўляецца цэннай якасцю моўнага дзеяння.

Блізкасць – маецца на ўвазе выразная артыкуляцыя, якая афармляе народжаны ў гартані голас у гукі мовы: галосныя і зычныя. Любыя рухі частак артыкуляцыйнага апарата (вуснаў, языка, нёба, глоткі, ніжняй сківіцы) неабходныя для фарміравання таго ці іншага гука мовы, абавязкова адбіваюцца ў дыханні.

Таму, калі мова будзе верна пачата (на глыбокім дыханні), абагаціцца рэзанансам (з дапамогай высаты дыхання), атрымае злітную лінію гучання (за кошт частаты дыхання), стане выразнай (дзякуючы блізкасці дыхання), то яна набывае такія якасці, як палётнасць, мілагучнасць, інтанацыйную гнуткасць, якія забяспечваюць добрую чутнасць і выразнасць.

Цэнтральная нервовая сістэма чалавека кіруе працэсамі дыхання. Калі газаабменнае (міжвольнае) дыханне выхоўваць няма патрэбы (арганізм сам рэгуліруе гэты працэс), то фанацыйнае дыханне патрабуе пільнай увагі і абавязковай трэніроўкі.

Будучым рэжысёрам і выканаўцам трэніраваць фанацыйнае дыханне неабходна таму, што ім у сваёй дзейнасці давядзецца шмат гаварыць, у жывым слове перадаваць разнастайныя думкі і пачуцці, якія патрабуюць свайго рытму дыхання.

Каб падрыхтаваць будучага рэжысёра і выканаўцу да яго прафесійнай дзейнасці, трэба, каб практыкаванні для трэніроўкі дыхання, голасу і дыкцыі ён выконваў як у розных становішчах,рухах, так і розных тэмпах. Заўважана, што многім студэнтам падчас моўнага дзеяння не хапае дыхання, таму што яны робяць “перабор” кіслароду, ствараючы ў арганізме яго лішкі. Менавіта такі “перабор” ускладняе працэс маўлення, перашкаджае натуральнаму гучанню тэкста. На занятках трэба так натрэніраваць усе мышцы, якія рэгулююць працэс дыхання, каб студэнт мог у любым становішчы, у самых нязручных позах, гаварыць выразна.

Правільнае выхаванне навыкаў моўнага дыхання і рацыянальнае яго выкарыстанне садзейнічаюць фізічнаму развіццю галасавога апарату, здымаюць стомленасць – агульную і галасавую.




Переглядів: 547

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Тэкст лекцыі. | Б) Голас

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.019 сек.