Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Культура ВКЛ у 14 – 16 стст.

Культурнае жыццё ў ВКЛ у 14 – 16 стст. знаходзілася пад пераважным уплывам рэлігіі. У той жа час пад уплывам культурных кантактаў з Заходняй Еўропай і распаўсюджаннем ідэй Адраджэння адбываецца ўмацаванне свецкіх элементаў культуры. Адраджэнне (Рэнесанс) – перыяд развіцця культуры ў гісторыі Еўропы. Для культуры Адраджэння характэрныя павышаная ўвага да праблем чалавека і яго месца ў свеце, свецкіх гуманітарных ведаў і мастацтва, станаўленне нацыянальных моў і літаратур. Культура Адраджэння аказала вялікі ўплыў на адукацыю, станаўленне кнігадрукавання і розныя формы мастацкай культуры ВКЛ.

Адукацыя

Да 16 ст. адукацыя ў ВКЛ развівалася вельмі павольна. Яе асноўнымі формамі былі школы пры праваслаўных і каталіцкіх цэрквах і манастырах, у іх праграму навучання якіх ўваходзілі пераважна багаслоўе, граматыка, рыторыка, часткова матэматыка, а таксама хатняя адукацыя пры дварах буйной шляхты. Для атрымання вышэйшай адукацыі ў 15 – 16 стст. распаўсюдзілася практыка выезду шляхецкай моладзі на вучобу ў Кракаўскі ўніверсітэт (Польшча), а таксама заходнееўрапейскія ўніверсітэты (Падуя, Балонья, Вітэнберг, Базэль, Кёльн і г.д.).

З пачаткам Рэфармацыі на сродкі магнатаў, якія яе падтрымлівалі, узнікаюць шматлікія рэфармацыйныя школы: кальвінісцкія ў Вільні, Бярэсці, Слуцку, Заслаўі, Менску і г.д., антытрынітарная – у Іўі. У межах разам з вывучэннем багаслоўя важнае месца надавалася замежным і класічным мовам, гісторыі, рыторыцы. Рэктар антытрынітарнай школы ў Іўі Я. Намыслоўскі распрацаваў і выдаў шэраг падручнікаў па логіцы і прыродазнаўству.

З канца 16 ст. на сродкі шляхты і мяшчан узнікаюць праваслаўныя брацкія школы ў Полацку, Віцебску, Магілеве. У іх межах вывучалася шырокае кола пераважна гуманітарных дысцыплін. Для падрыхтоўкі настаўнікаў адчыніліся праваслаўныя семінарыі ў Менску, Вільні, Берасці. Першымі падручнікамі па граматыцы ўсходнеславянскіх моў былі творы Л. Зізанія (1595) і М. Сматрыцкага (1619).

Кнігадрукаванне

Пашырэнне агульнага ўзроўню адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У 14 – 16 стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Новагародку, Полацку, Вільні, Віцебску, Лаўрышаве, Супраслі), дзяржаўная канцылярыя ў Вільні, канцылярыі буйных магнатаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Супраслі, Вільні, Слуцку, Пінску. Аднак скрыпторыі ўжо не маглі задаволіць ўзрастаўшага попыту на кніжнае слова.

Заснавальнікам кнігадрукавання ў ВКЛ з’яўляецца Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). У 1517-1519 гг. у Празе ён пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі на старабеларускай мове з істотнымі элементамі царкоўнаславянскай. У 1522 г. Ф. Скарына пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ВКЛ друкарню, з якой вышлі “Малая падарожная кніжыца” (1522 г.) і “Апостал” (1525 г.).

Да канца 16 ст. у ВКЛ дзейнічалі шматлікія друкарні – канфесійныя: пратэстанцкія, праваслаўныя, каталіцкія, а таксамапрыватныя, пазаканфесійныя. Выдавалася самая розная літаратура на старабеларускай, польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай мовах – як багаслоўская, так і свецкая, у тым ліку, прававая. Так, ў 1588 г. у друкарні Мамонічаў у Вільне ўпершыню быў надрукаваны Статут ВКЛ.

Вельмі шырокую кнігавыдавецкую дзейнасць на тэрыторыі ВКЛ разгарнулі пратэстанты. У 1563 г. на грошы М. Радзівіла Чорнага ў Берасці была выдадзена Біблія. Тэкст быў напісаны па-польску, але са значнымі элементамі беларускай лексікі. Рэфармацыйныя друкарні ў 1560-1570-я гг. дзейнічалі ў Берасці, Нясвіжы, Вільні, Слуцку, Лоску, Іўі, Ашмянах. Першую пратэстанцкую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – “Катэхізіс” выдалі Сымон Будны і Лаўрэнцій Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г. У 1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню шляхціц – антытрынітарый Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскай мове з паралельным перакладам на старабеларускую мову.

Літаратура

У 14 – 16 стст. працягвалася распаўсюджанне рукапісных зборнікаў, якія ўключалі ў сябе багаслоўскую, богаслужэбную літаратуру, творы антычных, аўтараў. У эпоху Адраджэння да іх дабавіліся пераклады заходнееўрапейскіх свецкіх раманаў (найбольш вядомыя ў ВКЛ “Гісторыя пра Атылу”, “Аповесць пра Трыстана і Ізольду”, “Александрыя”, “Троя”).

З 14 ст. у ВКЛ з’явілася летапісанне. Найбольш вядомыя яго помнікі – “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” (прыкладна першая трэць 15 ст.), “Беларуска-літоўскі летапіс” (1446 г.), “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” ( першая палова 16 ст.), “Хроніка Быхаўца” (2 чвэрць 16 ст.). У летапісах і хроніках гісторыя мела белетрызаваны характар, абгрунтоўвалася неабходнасць стварэння ВКЛ, абаранялася цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў.

Ва ўмовах шматканфесійнай сітуацыі ў ВКЛ, асабліва пасля Рэфармацыі, шырока распаўсюдзілася рэлігійна-палемічная літаратура. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі дадзенага жанру з’яўляліся каталікі Аўгустын Ратундус, Пётр Скарга, пратэстанты Андрэй Волан, Пётр Гілёўскі, антытрынітарыі Сымон Будны, Марцін Чаховіц, праваслаўныя Арцемій, Герасім Сматрыцкі. Ва ўсіх палемічных творах ставіліся па сутнасці адны і тыя ж задачы: абарона ўласнай канфесіі, доказы ісціннасці свайго веравызнання, абгрунтаванне правільнасці дзеянняў сваіх прыхільнікаў, абвяржэнне довадаў праціўнікаў і абгрунтаванне ілжывасці іх поглядаў, дыскрэдытацыя дзеянняў праціўнікаў.

Ва ўмовах актывізацыі сацыяльна-палітычнага жыцця ў ВКЛ у 16 ст. шырокае распаўсюджанне атрымлівае грамадска-палітычная літаратура. Галоўнымі яе праблемамі становяцца праблемы дзяржаўна-палітычнага ўладкавання, палітычнай і грамадзянскай свабоды, талеранцыі. Найбольш вядомымі помнікамі літаратуры гэтага жанру з’яўляюцца прадмовы і пасляслоўі да выдання Бібліі Францыска Скарыны, “Трактат аб норавах татар, літвінаў і маскавіцян” (каля 1550) Міхалона Літвіна, ананімны твор “Размова Паляка з Літвінам” (каля 1565-1566), “Пра палітычную або грамадзянскую свабоду” (1572) Андрэя Волана, “Аб свецкай уладзе” (1583) Сымона Буднага, а таксама палітычная сатыра (”Прамова Мялешкі”).

Шырока распаўсюджваецца лацінамоўная паэзія. Першымі яе помнікамі паэма “Пруская вайна” (1516) Яна Вісліцкага, у якой аўтар апісвае перамогу славянскіх народаў над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве, а таксама паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (1523), у якой аўтар, абапіраючыся на асабістыя назіранні і пачуцці, усхваляў мінулае, прыроду і жыхароў ВКЛ, параўноўваючы родны край з волатам беларускіх пушчаў – зубром.

У другой палове 16 ст. распаўсюджваецца панегірычная паэзія, якая праслаўляла гербы і гістарычныя здзясненні магнацкіх фамілій ВКЛ. Найлепшымі прадстаўнікамі гэтага накірунку з’яўялюцца Андрэй Рымша (каля 1550–пасля 1599), Ян Радван (? – пасля 1591).

Адметнай рысай літаратуры эпохі Адраджэння з’яўляецца распаўсюджанне асабістай карэспандэнцыі, дзённікаў (дыярыюшаў) і мемуараў, якія данеслі да нашых дзён асабістыя назіранні і адчуванні сучаснікаў гістарычных падзей. Яркія малюнкі ўтрымліваюць дзеннікі новагародскага шляхціца Фёдара Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616), нататкі пра падарожжы ў Палесціну Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі (1582–1584), у Масковію Гальяша Пельгрымоўскага (1601), ці пра удзел у маскоўскай грамадзянскай вайне “Смуце” (1607–1610) Язэпа Будзілы і шэраг іншых.

Архітэктура

Архітэктура ВКЛ у 14 – 16 стст. знаходзілася пад значным уплывам заходнееўрапейскай культурных стыляў і тэхналогій. Гэта, у першую чаргу, датычылася абарончых збудаванняў, асабістых рэзідэнцый магнатаў і культавых будынкаў пратэстантаў і католікаў. Абсалютная большасць жылля працягвала стварацца з дрэва ў мясцовых традыцыях.

Найбольш значнымі збудаваннямі эпохі, верагодна, зробленымі пад кіраўніцтвам нямецкіх майстроў з’яўляюццазамкі 15 ст. у раманскім і гатычным стылі ў Вільні, Гародні, Троках, Крэве, Геранёнах, Лідзе, Новагародку.

У перыяд Адраджэння пашыраліся культурныя сувязі бйной шляхты ВКЛ з Італіяй, адкуль запрашаюцца архітэктары для забудовы і стварэння рэгулярнай гарадской планіроўкі Слуцка, Быхава, Міра, Нясвіжа. Са змяненнем стыляў у будаўніцтве і ўвядзеннем новых прынцыпаў фартыфікацыі прыватныя замкі пачалі трансфармавацца ў палацава-замкавыя комплексы (Нясвіж, Гародня, Гальшаны, Ляхавічы). Акрамя іх будаваліся палацы з кампактнай цэнтральна-восевай планіроўкай без унутранага двара (дом-крэпасць у Гайцюнішках, Ружанскі замак).

У культавым будаўніцтве прасочваюцца асноўныя накірункі і стылі характэрныя для Еўропы таго часу: готыка (касцёлы ў Ішкалдзі, Іўі, Супрасльская царква-крэпасць, Мікалаеўскі сабор у Берасці), абарончыя цэрквы (Мурванка, Сынкавічы, Маламажэйкава) і барока (Нясвіжскі і Гарадзенскі фарны касцел). Прычым касцёл у Нясвіжы, які пабудаваў італьянскі архітэктар Ян Бернардоні (1587–1594), з’яўляецца другім па часе збудавання у свеце помнікам барока, пасля каланады Эль Джэзу св.Паўла ў Рыме (1568–1584).

У адрозненні ад пышнага і ўрачыстага каталіцкага барока пратэстанцкая архітэктура характэрызуецца прастатой і лаканічнасццю форм. Да нашых дзён на Беларусі захаваліся будынкі былых кальвінісцкіх збораў (Заслаўе, Койданава, Новы Свержань).

З пашырэннем магдэбурскага права ў гарадах узнікла грамадзянская архітэктура – ратушы, дзе месціліся органы самакіравання (Нясвіж, другая палова XVI ст.).

Выяўленчае мастацтва

Галоўную ролю працягвала адыгрываць культавае мастацтва. Іканапіс у 14 – 15 стст. развіваецца пераважна пад уплывам візантыйскіх узораў. У 16 ст. у іконапісе адчуваюцца рысы Адраджэння – з’яўляюцца элементы бытавога характару і г.д.

У свецкім жывапісе вылучаецца партрэтны жанр. Для 14 – 15 стст. характэрныпартрэты-іконы (прыклад – партрэт-ікона Еўфрасінні Полацкай). На партрэтах эпохі Адраджэння пераважае больш аб’ёмнае прадстаўленне чалавека, з’яўляюцца элементы рэалізму, мастакі пачынаюць улічваць законы оптыкі, перспектывы і прапорцый (невядомымі мастакамі створаны партрэты княгіні Кацярыны Слуцкай, князя Юрыя Алелькавіча і г.д. (канец 16 ст.).

З развіццём кнігадрукавання атрымала развіццё кніжная графіка. Рукапісныя кнігі аздабляліся мініяцюрамі, друкаваныя – гравюрамі. Заснавальнікам кніжнай гравюры ў ВКЛ стаў Францыск Скарына. Яго выданні былі багата аздоблены сюжэтнымі кампазіцыямі і ілюстрацыямі прыкладнога характару, арнаментам.

З пашырэннем у ВКЛ каталіцызму звязана з’яўленне скульптуры. Самы ранні помнік драўлянай скульптуры, што захаваўся да нашага часу – “Распяцце” з в.Галубічы Глыбоцкага раёна (14 ст.). У 15 - 16 стст. у касцелах з’яўляюцца гатычныя алтары са скульптурамі. Працягваюць развівацца традыцыі дэкаратыўнага аздаблення інтэр’ераў (рэзьба па дрэве і кафельнае мастацтва).

Музычнае мастацтва развівалася пераважна ў межах рэлігійных устаноў. У царкоўных і манастырскіх школах рыхтавалі спевакоў. З будаўніцтвам каталіцкіх храмаў пачала пашыралася арганная музычная культура У самым канцы 16 ст. пры каталіцкіх кляштарах сталі ўтварацца капэлы – калектывы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў..

У 14 - 16 стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся падчас ярмарак, на рынках, запрашалі лялечнікаў і да двароў магнатаў.

Такім чынам, у культурным жыцці ВКЛ 14 – 16 стст. назіралася паступовае развіццё адукацыі, літаратуры, розных форм выяўленчага мастацтва, узнікае кнігадрукаванне. Вызначальную ролю пры гэтым меў уплыў заходнееўрапейскай культуры Адраджэння.

 

Асноўныя паняцці:

Шматканфесійная дзяржава, рымска-каталіцкая царква, праваслаўная царква, брацтва, Рэфармацыя, пратэстантызм, лютэранства, кальвінізм, антытрынітарызм, Віленскі прывілей 1563 г., Варшаўская канфедэрацыя 1573 г., этнагенэз, народнасць, літоўскі палітычны народ, Русь, Літва, Беларусь, старабеларуская мова, Адраджэнне (Рэненсанс), рэфармацыйныя школы, брацкія школы, кнігадрукаванне, летапісанне, палемічная літаратура, панегірычная паэзія, мемуары, дыярыюшы, готыка, барока, ратуша, батлейка.

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Якія асноўныя канфесіі дзейнічалі ў ВКЛ у 14 – 16 стст.?

2. Параўнайце грамадскае і прававое становішча каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у ВКЛ у 14 – 16 стст.

3. Якая структура замацавалася ў каталіцкай і праваслаўнай цэрквах у 14 – 16 стст. Зрабіце параўнальны аналіз?

4. Што такое Рэфармацыя? Дзе і калі яна пачалася? Вызначце яе прычыны і наступствы.

5. Калі Рэфармацыя пачалася ў ВКЛ? Якія сацыяльныя слаі насельніцтва найперш яе падтрымалі?

6. Назавіце асноўныя рэфармацыйныя канфесіі, якія дзейнічалі на тэрыторыі ВКЛ у 16 ст.

7. Вызначце асноўныя асаблівасці рэфармацыйнага руху ў ВКЛ.

8. Што такое рэлігійная талеранцыя? Якія факты пацвярджаюць яе функцыянаванне ў ВКЛ у 16 ст.?

9. У чым сутнасць Віленскага прывілею 1563 г. і акту Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г.? Ці можна сцвярджаць, што талеранцыя ў ВКЛ мела выключна шляхецкі характар?

10. Назавіце асноўныя канцэпцыі этнагенэзу беларусаў? Якая з гэтых канцэпцый падаецца Вам найбольш пераканаўчай? Абгрунтуйце сваю думку.

11. Што такое народнасць? У межах якой дзяржавы ствараюцца прадумовы для фарміравання беларускай народнасці?

12. Якія тыпы самасвядомасці мелі месца сярод насельніцтва ВКЛ у 14 – 16 стст.? Што азначае паняцце літоўскага палітычнага народу?

13. Калі фарміруецца старабеларуская мова? Які статус яна мела ў ВКЛ?

14. Прасачыце эвалюцыя паняцця “Беларусь”.

15. Паспрабуйце вызначыць, якія фактары спрыялі, а якія перашкаджалі фарміраванню беларускай народнасці ў ВКЛ у 14 – 16 стст.

16. Што такое Адраджэнне? Які ўплыў яго ідэі і формы мелі на культуру ВКЛ?

17. Якую ролю адыграла Рэфармацыя ў развіцці адукацыі ў ВКЛ?

18. Калі ў ВКЛ з’яўляецца кнігадрукаванне? Дзе дзейнічалі вядомыя Вам друкарні ў ВКЛ у 16 ст.?

19. Каго з літаратараў эпохі Адраджэння вы можыце назваць?

20. Якія новыя формы літаратуры ўзнікаюць у 16 ст.?

21. Які будынак лічыцца другой у свеце пабудовай ў стылі барока?

22. Якія стылі былі характэрныя для беларускай архітэктуры эпохі Адраджэння?

23. Якія законы пачынаюць улічваць мастакі ў 16 ст.?

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Фарміраванне самастойнай праваслаўнай мітраполіі ў ВКЛ у 14–15 стст.

2. Каталіцкія манаскія ордэны ў ВКЛ у 15 – 16 стст.

3. “Польскія і Літоўскія браты” ў ВКЛ.

4. Рэлігійная талеранцыя ў грамадска-палітычным і сацыяльна-культурным жыцці ВКЛ 14 – 16 стст.

5. Паняцці “Літва” і “Русь” у 14 – 16 стст.

6. Літоўскі палітычны народ: фарміраванне, ідэалогія, самасвядомасць.

7. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне на тэрыторыі ВКЛ.

8. Грамадска-палітычная думка ВКЛ 14 – 16 стст.

 

 


Читайте також:

  1. I. Культура учебного труда как теоретическая и прикладная проблема педагогической психологии
  2. I.3. КУЛЬТУРА УЧЕБНОГО ТРУДА
  3. II. КУЛЬТУРА КИЇВСЬКОЇ РУСІ
  4. II.2. Культура конспектирования
  5. II.3. Культура слушания
  6. III. УКРАЇНСЬКА КУЛЬТУРА ПІСЛЯ ТАТАРО-МОНГОЛЬСЬКОЇ НАВАЛИ (ДРУГА ПОЛОВИНА ХIII – XV ст.)
  7. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  8. IV. КУЛЬТУРА УКРАЇНИ XVI-XVIII ст.
  9. V. ТРАДИЦІЙНА КУЛЬТУРА УКРАЇНСЬКОГО НАРОДУ
  10. Адукацыя і культура.
  11. Адукацыя і культура.
  12. Адукацыя, навука, культура БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.




Переглядів: 873

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Фарміраванне беларускай народнасці. | Люблінская унія. Яе перадумовы і вынікі.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.004 сек.