Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Люблінская унія. Яе перадумовы і вынікі.

У сярэдзіне 16 ст. назіраецца працэс больш цеснага збліжэння паміж Польшчай і ВКЛ, вынікам якога стала стварэнне адзінай федэратыўнай дзяржавы. Асноўнымі прычынамі інтэграцыі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам з’яўляліся:

- імкненне польскай шляхты да пашырэння палітычнага і эканамічнага ўплыву на землі ВКЛ;

- цяжкасці ВКЛ падчас Інфлянцкай вайны: страта Полацка ў 1563 г., неабходнасць ваенна-палітычнай і фінансавай падтрымкі ад Польшчы;

- імкненне дробнай і сярэдняй шляхты ВКЛ атрымаць прававы статус і прывілеі, якімі на той момант карысталася шляхта ў Польшчы, дзе на той час была ўстаноўлена шляхецкая дэмакратыя, якая запэўнівала палітычную роўнасць ўсіх слаёў шляхты;

- наяўнасць працяглага досведу папярэдніх уній;

- асабістая воля апошняга прадстаўніка дынастыі Ягелонаў – Жыгімонта Аўгуста.

Ініцыятарам уніі з’яўлялася польская шляхта, якую падтрымліваў кароль. Паводле польскага праекта уніі, прадугледжвалася фактычнае далучэнне ВКЛ да Польскага каралеўства. Палітычная эліта ВКЛ пагаджалася з неабходнасцю уніі ў складаных знешнепалітычных умовах, але ў якасці саюза раўнапраўных дзяржаў. Да захавання найбольшай самастойнасці ВКЛ у выніку уні імкнулася групоўка арыстакратыі на чале з Радзівіламі, якая баялася страты сваёй манаполіі на палітычную ўладу ў выніку уніі. Паводле прапанаванага ёй праекта уніі прадугледжвалася стварэнне агульных соймаў Польскага каралеўства і ВКЛ для правядзення агульных выбараў караля і вялікага князя і вырашэння ключавых пытанняў знешепалітычнай бяспекі пры захаванні асобных соймаў, Паноў Рады, дзяржаўнага апарату, судаводства, войска і фінансавай сістэмы. Іншыя групоўкі арыстакратыі, а таксама сярэдняя і дробная шляхта пазітыўна ставіліся да ідэі уніі. У верасні 1562 г. у вайсковым лагеры пад Віцебскам адбыўся з’езд шляхты ВКЛ, сабранай на вайну з маскоўскімі войскамі, які выступіў з патрабаваннямі стварэння супольных соймаў з Польшчай, уніфікацыі прававой сістэмы ВКЛ і Польшчы; аднак, пры гэтым падкрэслівалася неабходнасць захавання самастойнасці ВКЛ (асобныя дзяржаўныя пасады, войска і г.д.).

10 студзеня 1569 г. у Любліне быў скліканы сумесны сойм прадстаўнікоў Польшчы і ВКЛ, на якім вырашалася пытанне уніі дзвях дзяржаў. Патрабаванні польскай шляхты аб поўным і безумоўным далучэнні ВКЛ да Польшчы былі адхіленыя дэлегацыяй ВКЛ на чале з М. Радзівілам “Рудым”, Я. Хадкевічам, Я. Валовічам, якая пакінула сойм. Пасля гэтага ў сакавіку 1569 г. з мэтай прымусіць палітычную эліту ВКЛ да хутчэйшага заключэння уніі паводле рашэння Жыгімонта Аўгуста да Польшчы была далучана значная частка тэрыторыі ВКЛ: Кіеўшчына, Валынь, Падолле, Падляшша. Шляхта дадзеных зямель падтрымала дадзеную акцыю ў спадзяванні на атрыманне правоў і прывілеяў польскай шляхты (за выключэнем шляхты Мазырскага павета, які застаўся ў складзе ВКЛ). Тэрыторыя ВКЛ зменшылася да тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы. Арыстакратыя ВКЛ выказала пратэст супраць падобных дзеянняў і адмаўлялася працягваць перамовы наконт уніі, аднак шляхта ВКЛ на спецыяльна скліканых сойміках выказалася за заключэнне уніі. Таму дэлегацыя ВКЛ вымушана была вярнуцца на Люблінскі сойм і падпісала акт Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 г.

Паводле ўмоваў уніі ВКЛ і Польскае каралеўства аб’ядноўваліся ў адзіную федэратыўную дзяржаву, якая атрымала назву Рэч Паспалітая (пераклад з лацінскай мовы – агульная справа, рэспубліка). Унія прадугледжвала наступныя палажэнні:

1) У ВКЛ і Польшчы павінен быць адзіны манарх, які адначасова з’яўляецца польскім каралём і вялікім князем літоўскім. Ён абіраецца сумесна шляхтай абедзвюх дзяржаў.

2) Ствараецца агульны вальны сойм Рэчы паспалітай, асобныя соймы ВКЛ і Польшчы былі скасаваны.

3) Абвяшчаецца адзінства знешняй палітыкі дзвюх дзяржаў.

4) Абвяшчаецца права на набыццё зямельнай маёмасці шляхтай ВКЛ і Польшчы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

5) Лівонія (Інфлянты) пераўтвараецца ў сумеснае ўладанне ВКЛ і Польшчы (рэальна з 1588 г.), а Курляндскае герцагства васалам Польшчы і ВКЛ.

6) Абвяшчаецца палітычнае і эканамічнае раўнапраўе шляхты ВКЛ і Польшчы ў межах Рэчы Паспалітай.

7) У ВКЛ захоўваюцца асобная арганізацыя дзяржаўнай улады, заканадаўства, войска, фінансавая і мытная сістэма, а таксама атрыбуты дзяржаўнай улады: герб, пячатка, тытулы.

8) Дзяржаўныя пасады ў ВКЛ і Польшчы маглі займаць толькі мясцовыя ўраджэнцы.

Такім чынам, у выніку Люблінскай уніі ствараецца новая федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Разам з тым ВКЛ захавала значную самастойнасць у межах дадзенай дзяржавы. Унія стала вынікам кампрамісу паміж шляхтай ВКЛ і Польшчы, яна садзейнічала працэсам палітычнага, эканамічнага і культурнага збліжэння дзвюх дзяржаў. Аб’яднанне садзейнічала пашырэнню палітычных правоў і прывілеяў шляхты ВКЛ. Магнаты ВКЛ, хаця і страцілі былыя пазіцыі ў кіраванні дзяржавай, але захавалі свой палітычны і эканамічны ўплыў.

 

Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ.

Формай дзяржаўна-палітычнага ладу Рэчы Паспалітай становіцца элекцыйная манархія, пры якой кіраўнік дзяржавы (манарх) атрымлівае ўладу ў выніку выбараў. Са смерцю Жыгімонта ІІ Аўгуста (1572) скончылася праўленне ў ВКЛ і Польшчы дынастыі Ягелонаў. З гэтага часу замацоўваецца прынцып пажыццёвага абрання на трон каралёў (вялікіх князёў) з ліку некалькіх кандыдатаў. Як правіла, каралямі выбіраліся прадстаўнікі замежных каралеўскіх дынастый. Працэс выбрання каралёў шляхтай называўся элекцыя.

У палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай вядучымі органамі ўлады з’яўляліся кароль і двухпалатны сойм.

Да функцый караля належылі:

- абарона дзяржавы, кіраўніцтва войскам;

- кіраванне правядзеннем унутранай палітыкі;

- ажыццяўленне вышэйшага суда;

- кіраўніцтва адміністрацыйным апаратам дзяржавы;

- кіраванне ажыццяўленнем міжнародных адносін;

- зацвярджэнне заканадаўчых актаў;

- прызначэнне чыноўнікаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Улада караля абмяжоўвалася палатамі сойма. Прававым адлюстраваннем гэтага выступала тое, што перад каранацыяй кароль вымушаны быў зацвердзіць два дакументы – “пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, выкананне якіх з’яўлялася ўмовай захавання вернасці шляхты каралю.

Пакта канвента” – акт, у якім замацоўваліся гарантыі прывілеяў і вольнасцей дзяржавы, выдадзеных ранейшымі каралямі і вялікімі князямі.

Генрыкавы артыкулы” (назва паходзіць ад першага караля Генрыха Валуа (1573 – 1574), які іх зацвердзіў у 1573 г.) – акт, які ўтрымліваў палажэнні, што абмяжоўвалі каралеўскую ўладу:

- кароль не меў права прэтэндаваць на перадачу ўлады па спадчыне;

- гарантыі свабоды веравызнання для шляхты ў межах хрысціянства (акт Варшаўскай канфедэрцыі 1573 г.);

- кожныя два гады павінен склікацца сойм, без згоды якога нельга ўводзіць новыя падаткі і склікаць вайсковае апалчэнне;

- без згоды Сената каралю забаранялася ажыццяўляць міжнародныя справы, прызначаць і звальняць вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў;

- калі кароль не выконваў умоў “артыкулаў”, шляхта мела права на стварэнне канфедэрацыі (часовага шляхецкага саюзу, накіраванага на дасягненне пэўнай мэты, у межах якога рашэнні прымаліся большасцю галасоў) і арганізацыю ўзброенага выступлення (рокаш) супраць каралеўскай улады.

Вальны сойм Рэчы Паспалітай склікаўся з перыядычнасцю раз у два гады. Нярэдка адбываліся надзвычайныя соймы. Як правіла, сойм працягваўся шэсць тыдняў. Месцам правядзення соймаў звычайна была Варшава. Пасля 1673 г. кожны трэці вальны сойм адбываўся на тэрыторыі ВКЛ ў Гародні. Функцыі соймаў:

- выбары караля (элекцыйныя і каранацыйныя сеймы);

- пытанні аб вайне і міры;

- збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;

- міжнародныя пытанні;

- прыняцце законаў (канстытуцый);

- ажыццяўленне суду па крымінальных справах вышэйшых чыноўнікаў;

- прыняцце хадайніцтваў павятовай шляхты.

Вальны сойм складаўся з дзвюх палат: Сената і Пасольскай ізбы.

Сенат (каралеўская рада і вышэйшая палата) складаўся з ліку ранейшых сенатараў Польскага Каралеўства, а таксама прадстаўнікоў Паноў Рады ВКЛ (каталіцкія біскупы, ваяводы і кашталяны, маршалак найвышэйшы, канцлер, падканцлер, пабскарбі земскі, маршалак дворны). У Сенаце існавала іерархія сенатарскіх годнасцей. Месца першага сенатара займаў гнезненскі арцыбіскуп. Сенатары ВКЛ і Польскага каралеўства засядалі асобна. Падчас пасяджэнняў сойму сенатары не галасавалі, а выказвалі свае меркаванні (вотум) па вынесеных на разгляд пытаннях паводле старшынства. Пасля абмеркавання кароль ці па яго даручэнні канцлер фармулявалі агульнае канчатковае рашэнне паводле пэўнага пытання (яно было не аднадумным, а абапіралася на меркаванне большасці сенатараў, да якога далучаўся кароль). У кампетэнцыю Сената ўваходзіла канчатковае рэдагаванне і зацвярджэнне законаў. У поўным складзе Сенат збіраўся рэдка. Сталым органам з’яўлялася выбраная Соймам на два гады рада сенатараў-рэзідэнтаў (пастаянная дарадчая камісія пры каралю, фактычна існавала з 1606 г.), якая складалася з 16 сенатараў (з 1641 г. – 28) і несла адказнасць перад Соймам.

Пасольская ізба складалася са 180 паслоў (дэпутатаў), абраных шляхтай. З іх ліку 46 з’яўляліся прадстаўнікамі ад ВКЛ. Выбары дэпутатаў адбываліся на сойміках; у ВКЛ выбіраліся па два паслы ад кожнага ваяводства і павета. На сойміках дэпутатам даваліся інструкцыі, у якіх дакладна вызначаліся палажэнні, якія павінен быў адстойваць на сойме пасол. На пасяджэннях Пасольскай Ізбы акрамя паслоў, якія мелі права голасу, прысутнічаць мог любы шляхціц. У Пасольскай Ізбе абмяркоўваліся пытанні, прапанаваныя каралём і Сенатам, а таксама выносіліся ўласныя прапановы. Мэтай абмеркавання было дасягненне кансенсусу паводле пэўных пытанняў. Праекты законаў, выпрацаваныя Пасольскай Ізбой перадаваліся ў Сенат, які мог уносіць папраўкі, заўвагі, але мог і адхіліць законапраект, што нярэдка прыводзіла да завяршэння сойма без прыняцця рашэнняў.

У дзейнасці Сойму існавала права лібэрум вета (аднагалоснае прыняцце рашэнняў). Гэта азначала, штоз-за выказанай услых нязгоды аднаго пасла адмяняліся ўсе рашэнні сойму. Упершыню дадзенае права было выкарыстана ў 1652 г. Актыўнае яго выкарыстанне ў другой палове 17 – 18 стст. прывяло ў выніку да дэзарганізацыі дзейнасці Соймаў.

Вынікам працы Сойма з’яўляліся канстытуцыі (ухвалы), якія мелі заканадаўчую сілу. Для іх зацвярджэння патрабавалася агульная згода караля, Сената і Пасольскай ізбы. Прадугледжваліся асобныя канстытуцыі для Польшчы і ВКЛ.

Вялікую ролю ва ўнутрыпалітычным развіцці Рэчы Паспалітай мелі перыяды памж смерцю або адстаўкай чарговага караля і абраннем новага караля, якія мелі назву бескаралеўі. У гэтыя перыяды фармальным кіраўніком дзяржавы з’яўляўся архіепіскап гнезненскі. Паводле яго загаду падчас бескаралеўся склікаліся тры соймы:

- канвакацыйны – на ім падводзіліся вынікі папярэдняга праўлення, разглядаліся найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя праблемы, вызначалася працэдура выбараў новага караля;

- элекцыйны – на ім праходзілі выбары караля з ліку некалькіх кандыдадаў;

- каранацыйны – на ім адбывалася каранацыя новаабранага караля, які падпісваў “пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”.

Асаблівасцю канвакацыйнага і элекцыйнага сеймаў было тое, што на іх не дзейнічала права “лібэрум вета”, што давала магчымасць адначасова праводзіць істотныя дзяржаўныя рэформы.

Значную ролю ў сістэме дзяржаўнай улады мелі органы шляхецкага самакіравання – соймікі. Яны ўяўлялі з сябе сходы шляхты пэўнага павета. Існавала некалькі відаў соймікаў:

- перадсоймавыя – збіраліся напярэдадні Соймаў для выбрання паслоў на сойм і выпрацоўкі для іх інструкцый;

- рэляцыйныя – збіраліся пасля соймаў, на іх дэпутаты з Сойму рабілі справаздачы аб сваёй дзейнасці, прымаліся ўхвалы па рэалізацыі соймавых канстытуцый, а таксама па справах, якія на соймах перадаваліся на разгляд соймікаў (пра згоду на падаткавыя соймавыя ўхвалы, выбранне павятовых зборшчыкаў падаткаў і г.д.);

- дэпутацкія – збіраліся штогод для выбараў суддзяў Трыбунала ВКЛ;

- элекцыйныя – збіраліся для выбараў кандыдатаў у склад земскага павятовага суда і некаторых іншых мясцовых чыноўнікаў;

- гаспадарчыя – збіраліся для вырашэння пытанняў мясцовага гаспадарчага жыцця: размеркаванне падаткаў, выбары падатковых зборшчыкаў падаткаў і г.д. Ва ўмовах дэзарганізацыі дзейнасці Соймаў у другой палове 17 – 18 стст. павялічваецца роля соймікаў у арганізацыі грамадска-палітычнага жыцця.

Спецыфічным органам ўлады з’яўляўся Галоўны соймік ВКЛ, існаванне якога падкрэслівала аўтаномію ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Ён уяўляў з сябе з’ездаў сенатараў і паслоў, абраных на Сойм на павятовых сойміках, ад ВКЛ напярэдадні Соймаў, які склікаўся ў Ваўкавыску ці Слоніме. На галоўных сойміках узгадняліся інструкцыі павятовых соймікаў і пазіцыі соймавых паслоў усіх паветаў ВКЛ, а таксама вызначаліся мэты і задачы ўсіх прадстаўнікоў ВКЛ на агульным сойме. Часамі каралём склікаліся асобныя з’езды прадстаўнікоў шляхты ВКЛ (віленская канвакацыя) для вырашэння пэўных пытанняў (галоўным чынам для таго, каб дабіцца ўхвалы на збор падаткаў у тым выпадку, калі такой ухвалы на даваў Вальны сойм), а таксама з’езды, скліканне якіх арганізоўвалася сенатарамі або шляхецкай супольнасцю ВКЛ, для вырашэння надзвычайных праблем.

Судовая сістэма ВКЛ захавала ў асноўным структуру, якая склалася да Люблінскай уніі. Вышэйшым апеляцыйным судом замест вялікакняскага суда стаў Трыбунал ВКЛ, створаны ў 1581 г. і замацаваны Статутам ВКЛ 1588 г.. Ён складаўся з ліку суддзяў, абраных ад шляхты кожнага павета на штогадовых дэпутацкіх сойміках. Сесіі Трыбунала праводзіліся ў Вільні (для заходняй часткі ВКЛ) і Менску (для ўсходняй часткі).

Заканадаўства ВКЛ ажыццяўлялася на аснове трэцяга Статута ВКЛ 1588 г., які змяшчаў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. Статут замацаваў тыя формы дзяржаўна-палітычнага ладу, якія склаліся пасля Люблінскай уніі. У той жа час Статут вельмі моцна падкрэсліваў дзяржаўную самастойнасць ВКЛ. У ім нічога не гаварылася ад дзяржаўнай сувязі з Польшчай; вышэйшым заканадаўчым органам улады абвяшчаўся сойм ВКЛ, хаця фактычна дзейнічалі супольныя соймы Рэчы Паспалітай. У Статуце падкрэслівалася самастойнасць дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату, пячаткі, войска, фінансавай падатковай, мытнай сістэмы ВКЛ; забаранялася займанне дзяржаўных пасад і масавае набыццё зямельнай маёмасці асобамі, якія не з’яўляліся ўраджэнцамі ВКЛ (пункт наконт зямельнай маёмасці непасрэдна супярэчыў акту Люблінскай уніі).

У Статуце 1588 г. знайшла адлюстраваннетэорыя дакладнага падзелу ўлада на:

– заканадаўчую (Сойм);

– выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат);

– судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, якія выбіраліся шляхтай і не залежылі ад адміністрацыі).

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелу ў ВКЛ вылучаліся ваяводствы і паветы:

Віленскае ваяводства (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі, Лідскі паветы);

Троцкае ваяводства (Гарадзенскі, Ковенскі, Троцкі, Упіцкі паветы);

Новагародскае ваяводства (Ваўкавыскі, Новагародскі, Слонімскі паветы);

Менскае ваяводства (Менскі, Рэчыцкі, Мазырскі паветы);

Берасцейскае ваяводства (Берасцейскі, Пінскі паветы);

Віцебскае ваяводства (Віцебскі, Аршанскі паветы);

Полацкае ваяводства;

Мсціслаўскае ваяводства;

Жамойцкая зямля;

Смаленскае ваяводства (у 1611 – 1654 гг.).

Ва ўмовах элекцыйнай манархіі замацоўваецца спецыфічная форма грамадска-палітычнага ладу – шляхецкая дэмакратыя. Пад шляхецкай дэмакратыяй разумеецца форма грамадска-палітычнага ладу, паводле якой вызначаўся прывілеяваны статус шляхты як палітычнага народу (польскага і літоўскага) і яго кіруючая роля ў сістэме дзяржаўнай улады. У рашэнні Віленскага сойму ВКЛ 1566 г., на якім быў прыняты другі Статут ВКЛ было сцвержана, што ўся шляхта ВКЛ з’яўляецца часткай “адзінага высакароднага народа”, абавязак якога абараняць краіну, а сродкі для забеспячэння жыцця якога здабываюцца з сельскай гаспадаркі.

Юрыдычна шляхта лічылася адзінай супольнасцю, якая функцыянавала на прынцыпах свабоды і фармальнай роўнасці:

- асабістая недатыкальнасць;

- выключнае права на займанне дзяржаўных пасад і ўдзел ў грамадска-палітычным жыцці;

- свабода веравызнання;

- выключнае права ўласнасці на зямлю;

- раўнапраўе ў межах шляхецкага саслоўя.

Палітычныя рэформы 1560-х гг. і унія з Польшчай прывялі да ліквідацыі фармальнага пануючага статусу арыстакратыі ВКЛ. Аднак, нягледзячы на фармальную роўнасць, эканамічныя пазіцыі розных слаёў шляхты не былі аднолькавымі. Вылучалася групоўка багатых уплывовых магнатаў, пераважна з ліку ранейшых арыстакратычных родаў, а таксама некаторых прадстаўнікоў разбагацеўшай сярэдняй шляхты (Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Пацы, Хадкевічы, Храптовічы і г.д.). Дробная і сярэдняя шляхта трапляла ў розныя формы эканамічнай і палітычнай залежнасці ад маганатаў, пераўтваралася ў яе кліентэлу. Такім чынам, паступова шырокія масы шляхты выкарыстоўваліся ў якасці палітычнага інструмента буйнымі магнацкімі групоўкамі, якія фактычна вызначалі грамадска-палітычнае жыццё дзяржавы. Такая сістэма атрымала назву магнацкая алігархія. Найбольш яскрава яна праявілася ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ у другой палове 17 – 18 стст.

Такім чынам, на працягу апошняй трэці 16 – 18 стст. Рэч Паспалітая ўяўляла з сябе элекцыйную манархію, у межах якой сфарміравалася спецыфічная форма грамадска-палітычнага ладу – шляхецкая дэмакратыя. Вялікае княства Літоўскае захавала значную дзяржаўную самастойнаць у межах Рэчы Паспалітай.

 


Читайте також:

  1. В 1569 р. між Польщею та Литвою була укладена Люблінська унія.
  2. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі.
  3. Перадумовы і абвяшчэнне новай эканамічнай палітыкі.
  4. Перадумовы фарміравання беларускай нацыі.
  5. Прычыны і перадумовы рэвалюцыі 1905-1907 гг.
  6. Релігійне життя в Україні. Берестейська церковна унія.




Переглядів: 1013

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Культура ВКЛ у 14 – 16 стст. | Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у канцы 16 – першай палове

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.009 сек.