Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.

Напярэдадні і падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. галоўным цэнтрам беларускага нацыянальнага руху з’яўлялася Беларуская Сацыялістычная Грамада. У ходзе рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. дзеячы БСГ выступалі сумесна з прадстаўнікамі іншых рэвалюцыйных партый у Беларусі, удзельнічалі ў антыўрадавых выступленнях. У студзені 1906 г. у Мінску адбыўся ІІ з’езд БСГ, на якім была прынята новая праграма партыі, выбраны Цэнтральны камітэт у складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Алеся Бурбіса. У праграме БСГ абвяшчалася неабходнасць рэвалюцыйнага звяржэння самадзяржаўя сіламі ўсіх працоўных Расійскай імперыі і пераўтварэнне імперыі ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку. Для Беларусі БСГ патрабавала дзяржаўнай аўтаноміі са сталіцай у Вільні. Асновы будучага сацыяльнага і грамадска-палітычнага ладу Беларусі павінен быў вызначыць Устаноўчы сойм, скліканы на падставе усеагульных дэмакратычных выбараў. Абвяшчалася неабходным адчужэнне памешчцкіх, дзяржаўных і царкоўных зямель на карысць сялян.

У склад БСГ падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. уваходзіла каля 2 тыс. чалавек. Структурна яна падзялялася на 2 краёвыя камітэты з цэнтрамі ў Вільні і Мінску; таксама ў складзе БСГ дзейнічалі Мінскі рабочы камітэт, Віленская група рабочых, Віленская арганізацыя вучнёўскай моладзі, Пецярбургская арганізацыя, мясцовыя арганізацыі ў Лідскім, Дзісненскім і Бельскім паветах. Па ініцыятыве БСГ, а таксама ПСР быў арганізаваны Беларускі сялянскі саюз.

У цэлым уплыў беларускага нацыянальнага руху на палітычнае жыццё ў ходзе рэвалюцыі 1905-1907 гг. быў нязначны. Гэта тлумачыцца адсутнасцю трывалай сацыяльнай базы: у гарадах, якія з’яўляліся цэнтрамі палітычнага руху, беларускае насельніцтва было вельмі нешматлікім, а сяляне ў асноўнай масе заставаліся малапісьменнымі і не мелі выразнай палітычнай і нацыянальнай самавядомасці.

Падчас спаду рэвалюцыі, згодна з рашэннем канферэнцыі БСГ, была заснавана першая легальная беларускамоўная газета – “Наша доля” (выдавалася ў Вільні з 1 верасня 1906 г., падрыхтавана 6 нумароў). Публікацыі газеты мелі радыкальны характар; у сувязі з гэтым большасць нумароў газеты ці былі канфіскаваны, ці на іх быў накладзены арышт. А ў студзені 1907 г. рашэннем Віленскай судовай палаты выданне “Нашай долі” было назаўсёды спынена.

Падчас паражэння рэвалюцыі БСГ фактычна самараспусцілася, яе дзеячы адмовіліся ад падпольнай дзейнасці. Кіраўніцтва БСГ засяродзіла сваю дзейнасць у нацыянальна-культурным руху. Яго цэнтрам становіцца новае легальнае перыядычнае выданне – газета “Наша ніва”, якая пачала выходзіць з 10 лістапада 1906 г. да 1915 г. у Вільні лацінкай і кірыліцай (рэдактарам у 1906-1914 гг. з’яўляўся А. Уласаў, у 1914- 1915 гг. Янка Купала).

У мэтах захавання газеты “Наша ніва” пазбягала радыкальных палітычных дэкларацый, па агульнапалітычных і сацыяльна-эканамічных пытаннях займала ў асноўным ліберальна-асветніцкія пазіцыі. Яе дзеячы засяродзілі сваю публіцыстычную дзейнасць на наступных накірунках:

- тэарэтычнае абгрунтаванне факту існавання самастойнага беларускага этнасу са сваёй самабытнай мовай і культурай;

- крытыка русіфікатарскай палітыкі царызму і паланізатарскай палітыкі польска-каталіцкага руху;

- патрабаванні ўвядзення беларускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскіх і рэлігійных установах;

- прапаганда беларускай нацыянальнай самасвядомасці, беларускай культуры;

- папулярызацыя сярод насельніцтва навуковых ведаў у галіне гаспадаркі і культуры.

У перыяд паміж рэвалюцыяй 1905-1907 гг. і Першай сусветнай вайной “Наша ніва” пераўтварылася ў своеасаблівы цэнтр беларускага нацыянальна-культурнага руху. Пад яе эгідай пачалі выдавацца “Беларускі каляндар”, сельскагаспадарчы часопіс “Саха”, літаратурны месячнік для моладзі “Лучынка”, літаратурны і грамадска-палітычны альманах “Маладая Беларусь”, дзейнічалі беларускія выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша ваконца”, “Наша ніва”, “Наша хата” і інш. У нашаніўскім руху ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі пераважна сялянскага або дробнашляхецкага паходжання.

Разам з “Нашай нівай” фарміруецца другі цэнтр беларускага нацыянальна-культурнага руху – газета “Беларус”, якая выдавалася на беларускай мове лацінкай са студзеня 1913 г. (рэдактары – А. Бычкоўскі і Б. Пачобка). Газета была арганізавана галоўным чынам прадстаўнікамі каталіцкага духавенства, якія далучыліся да беларускага нацыянальнага руху. У публікацыях выдання вырашэнне нацыянальна-культурных задач беларусаў звязвалася з абаронай каталіцкага веравызнання.

Намаганнямі дзеячоў беларускага нацыянальнага руху адбывалася станаўленне беларускай літаратуры. У 1908-1914 гг. было выдадзена 77 кніг на беларукай мове. Вялікі ўнёсак у развіццё мастацкай беларускай літаратуры зрабілі звязаныя пераважана з “Нашай нівай” паэты і пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Карусь Каганец, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі і інш. У 1910 г. быў сфарміраваны першы беларускі нацыянальны прафесійны тэатр у мястэчку Празарокі Дзісенскага павета на чале з Ігнатам Буйніцкім, які выступаў у розных гарадах і мястэчках Беларусі, а таксама ў Пецярбургу і Варшаве. У 1910 г. была выдадзена ў Вільні “Кароткая гісторыя БеларусіВацлава Ластоўскага, у якой упершыню была адлюстравана нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі.

Такім чынам, на пачатку 20 ст. назіраўся прыкметны рост беларускага нацянальнага руху як у палітычнай, так і ў культурнай форме. Адбывалася фарміраванне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, якая кіравала дадзеным рухам. Аднак уплыў беларускага нацыянальнага руху на шырокія народныя масы быў нязначны з-за шэрагу спецыфічных фактараў станаўлення беларускай нацыі.

 

Асноўныя паняцці:

Сусветны эканамічны крызіс 1900-1903 гг, “паліцэйскі сацыялізм”, сіянізм, рэвалюцыя 1905-1907 гг., “Крывавая нядзеля”, забастоўкі салідарнасці, “булыгінская дума”, Усерасійская палітычная стачка, стачачныя камітэты, кааліцыйныя саветы і камісіі, маніфест 17 кастрычніка, Дзяржаўная дума, Саюз рускага народа, Саюз 17 кастрычніка, Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя народнай свабоды, Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Беларусі і Літвы, выбарчы закон 3 чэрвеня 1907 г., прафсаюзы, сталыпінская аграрная рэформа, водруб, хутар, прамысловы ўздым 1909-1914 гг., канцэнтрацыя вытворчасці, канцэнтрацыя капіталу, манаполіі, замежныя інвестыцыі, Краёвая партыя Літвы і Беларусі, земская рэформа 1911 г., земствы, настаўніцкія інстытуты, ІІ з’езд БСГ, “Наша доля”, “Наша ніва”, “Беларус”.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Вызначце асноўныя прычыны рэвалюцыі 1905-1907 гг. Дайце іх разгорнутую характарыстыку.

2. Якія падзеі пачатку 20 ст. садзейнічалі абвастрэнню сацыяльных праблем у Расійскай імперыі і прывялі да пачатку рэвалюцыі?

3. Якія з’явы ў грамадскім жыцці Беларусі сведчылі пра набліжэнне рэвалюцыі? Дайце кароткую характарыстыку дынамікі рабочага, сялянскага і рэвалюцыйнага руху напярэдадні рэвалюцыі 1905-1907 гг.

4. Што такое сіянісцкі рух? Калі адбываецца яго фарміраванне на тэрыторыі Беларусі? Падумайце, чаму царызм, нягледзячы на антысеміцкую скіраванасць яго палітыкі, першапачаткова не перашкаджаў развіццю сіянісцкага руху?

5. Калі пачалася рэвалюцыя 1905-1907 гг.? Якія падзеі сталі пачаткам рэвалюцыі?

6. Ахарактарызуйце спецыфіку рэвалюцыйнага руху ў Беларусі са студзеня да верасня 1905 г. Назавіце асноўныя звязаныя з ім падзеі.

7. Якія сацыяльныя групы ўдзельнічалі ў рэвалюцыйным руху 1905- 1907 гг.? Якія пераважалі формы рэвалюцыйнай барацьбы?

8. Што такое “булыгінская Дума”? Якая была рэакцыя грамадскасці на маніфест пра яе ўвядзенне?

9. Растлумачце, чаму кастрычнік-снежань 1905 г. лічыцца перыядам найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі?

10. Якія пераўтварэнні ў дзяржаўна-палітычным ладзе Расійскай імперыі абвясціў маніфест 17 кастрычніка?

11. Растлумачце сутнасць выбарчага заканадаўства, паводле якога ажыццяўляліся выбары ў І і ІІ Дзяржаўную думу. Ці можна лічыць яго дэмакратычным?

12. Ахарактарызуйце расстаноўку грамадска-палітычных сіл падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. Назавіце асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі, якія ўзніклі ў гэты час і вызначце іх палітычныя пазіцыі.

13. Дайце параўнальную характарыстыку дзейнасці І і ІІ Дзяржаўных дум, вызначце іх палітычны склад. Растлумачце, чаму іх дзейнасць скончылася няўдачай.

14. Якая падзея лічыцца датай завяршэння рэвалюцыі 1905-1907 гг.? Ахарактарызуйце новае выбарчае заканадаўства Расійскай імперыі.

15. Падумайце, чаму рэвалюцыя 1905-1907 гг. пацярпела ў цэлым паражэнне? Якія змены адбыліся ў грамадстве ў яе выніку?

16. Чым было абумоўлена правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы? Назавіце яе асноўныя накірункі.

17. Да якіх вынікаў прывяло правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі? У чым была спецыфіка правядзення рэформы на беларускіх землях?

18. Ці можна сцвярджаць, што сталыпінская аграрная рэформа прывяла да развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі? Абгрунтуйце сваю пазіцыю.

19. Якімі фактарамі быў выкліканы прамысловы ўздым 1909-1914 гг. у Беларусі?

20. Што такое манапалістычныя аб’яднанні ў прамысловасці? У якіх галінах прамысловасці Беларусі яны найперш складваліся? Што перашкаджала хуткай манапалізацыі прамысловасці ў Беларусі?

21. Ахарактарызуйце структуру беларускай прамысловасці на пачатку 20 ст.? Якімі фактарамі яна абумоўлена?

22. Паспрабуйце вызначыць агульны ўзровень развіцця эканомікі Беларусі на пачатку 20 ст.

23. Якія асноўныя працэсы адбываліся ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1907-1914 гг.?

24. Падумайце, з чым было звязана ўзмацненне палітыкі русіфікацыі з боку царызму ў 1907-1914 гг.

25. У чым сутнасць земскай рэформы 1911 г.? Якія яна мела вынікі? Падумайце, чаму царызм не адважыўся ўвесці земствы ў заходніх беларускіх губернях?

26. Якія змены адбываюцца ў адукацыйнай сферы Беларусі ў пачатку 20 ст.?

27. У якіх галінах адбываліся навуковыя даследаванні ў Беларусі ў пачатку 20 ст.? Назавіце вядомыя Вам навуковыя арганізацыі.

28. Ахарактарызуйце дзейнасць Беларускай Сацыялістычнай Грамады падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. Чым абумоўлена абмежаванасць яе ўплыву на ход рэвалюцыйных падзей?

29. Якая Вам вядомая першая беларускамоўная легальная газета? Чым абумоўлены кароткі тэрмін яе існавання?

30. Якую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага руху адыграла газета “Наша ніва”? Вызначце асноўныя накірункі яе дзейнасці.

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Сіянісцкі рух на тэрыторыі Беларусі.

2. Уплыў падзей “Крывавай нядзелі” на развіццё грамадскага руху ў Беларусі.

3. Сялянскі рух ў Беларусі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг.

4. Дэпутаты ад беларускіх губерняў у І і ІІ Дзяржаўных думах.

5. Станаўленне хутарской сістэмы ў Беларусі.

6. Развіццё крэдытна-банкаўскай сістэмы на тэрыторыі Беларусі ў 1900-1914 гг.

7. Рух “краёўцаў” на тэрыторыі Беларусі ў 1907-1914 гг.

8. Фарміраванне ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху ў публікацыях газеты “Наша ніва”.

 

 


Читайте також:

  1. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у 1917-1918 гг. Абвяшчэнне БНР.
  2. ВОПРОС23:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
  3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
  4. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
  5. Модуль 5. Месца і роля беларускіх зямель
  6. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
  7. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 стст.
  8. Францыск Скарына – беларускі гуманіст асветнік, першадрукар.
  9. Эканамічнае і сацыяльнае становішча беларускіх зямель у ХУП-ХУШ ст.




Переглядів: 931

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа. | Беларусь у Першай сусветнай вайне.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.007 сек.