Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Эканамічнае развіццё БССР (канец 1920-х – 1930-я гг.)

У другой палове 20-х гт. Беларусь заставалася аграрнай рэспублікай. БССР практычна не мела цяжкай прамысло-васці, прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзровень заставауся нізкім. Індустрыяльны рост быў неабходны, але дасяг­нуць яго можна было рознымі спосабамі. Выбар варыянтаў індустрыялізацыі і стварэння матэрыяльнай базы сацыялізму адбыўся ў складаных і супярэчлівых формах. Права на рашэнне рэальна мела толькі Камуністычная партыя, якая валода­ла палітычнай уладай і ключавымі фінансава-эканамічнымі механізмамі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які з'яўляўся складанай часткай агуль-насаюзнай пяцігодкі, быў зацверджаны IX Усебеларускім з'ездам Саветаў у маі 1929 г. З'езд канстатаваў, што выкананне першага пяцігадовага плана (1928/29 — 1932/33 гаспадарчыя гады) павінна забяспечыць узмацненне эканамічных і палітычных пазіцый пралетарскай дыктатуры ў яе барацьбе з класавымі ворагамі як унутры краіны, так і за яе межамі. Было падкрэс­лена, што ўтрыманне высокага напружанага тэмпу сацыялістычнага будаўніцтва выклікана, разам з унутранымі прычынамі, яшчэ і тым, што БССР, знаходзячыся на мяжы з варожым капіталістычным Захадам, з'яўляецца фарпостам СССР.

Вялікая ўвага ўдзялялася развіццю ў рэспубліцы металаапрацоўчай, хімічнай, дрэваапрацоўчаў, гарбарнай, швей-най, харчовай, мясной галін прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Найважнейшай умовай, якая забяс-печ­вала развіццё народнай гаспадаркі, павінна было з'явіцца стварэнне неабходнай энергетычнай і паліўнай базы. Для гэтага намячалася павялічыць здабычу торфу, закончить будаўніцтва БелДРЭС, пабудаваць новыя электрастанцыі і павялічыць іх агульную магутнасць.

Асноўныя вытворчыя даходы БССР за пяцігодку павялі-чыліся ў 3,7 раза ( у цэлым па СССР — у 2,2 раза), пры гэтым каля 80 % прыпадала на новыя і цалкам рэканструяваныя прадпрыемствы. Беларусь з аграрнай ператварылася ў рэспубліку індустрыяльна-аграрную. Было пабудавана 78 буйных і каля 460 дробных прадпрыемстваў. Увайшлі у строй Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудаван-ня, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" і "КіМ" у Віцебску, Мінская швей­ная фабрыка "Кастрычнік", фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, цэментавы завод у Крычаве. Удзельная вага буй­ной прамысловасці ўзрасла з 41,3 да 67 %. 3 прамысловасці былі выціснуты капіталістычныя элементы, дзяржава зрабілася манапольным уласнікам.

Эканоміка Беларусі стала часткай эканамічнага механізма, дырэктыўна кіруемага з цэнтра, падпарадкаванага волі сталінскага кіраўніцтва. Гэта запатрабавала і змянення сістэмы кіравання прамысловасцю. У 1932 г. быў ліквідаваны ВСНГ Беларусі, а замест яго створаны галіновыя наркаматы. Першапачаткова іх было тры: цяжкай, лёгкай і лясной прамысловасці.

3-за адміністрацыйнай структуры кіравання, што складалася, Беларусь сутыкнулася з тымі цяжкасцямі, якія перажывала савецкая эканоміка ў цэлым. Рост прадукцыйнасці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошт прадукцыі заставаўся высокім, многія галіны не выканалі пяцігадовы план (прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, хімічная, паліўная, энерге­тычная). Сур'ёзнай праблемай стаў выпуск бракаванай, недабраякаснай прадукцыі.

Прычыны правалу ў эканоміцы заключаліся перш за ўсё ў станаўленні і ўсталяванні адміністрацыйнай сістэмы. Кканцу першай пяцігодкі камандная эканоміка стала даміную-чай ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця. Рынак, таварна-гра-шовыя адносіны былі паўсюдна выціснуты дырэктыўным планавым размеркаваннем рэсурсаў і прадукцыі. Не трэба было думаць аб народнагаспадарчай збалансаванасці, раўна-вазе рынку, цэнах і іншых "нэпаўскіх атрыбутах", якія абмяжоўвалі ўладу бюракратыі. Цэны цяпер устанаўліваліся зверху, самімі чыноўнікамі, рыначныя адносіны былі заме­нены складанай і гру­васткай сісгэмай прадпісанняў, фондаў і лімітаў. "Адміністрацыйны сацыялізм" стаў рэальнасцю.

Такі эканамічны механізм працягваў дзейнічаць і ў гады другой (1933 — 1937) і трэцяй (1938 — 1941) пяціго-дак. Рост прамысловасці быў нераўнамерны і характарызаваўся ўзмацненнем дыспрапорцый і цяжкасцяў.

На перакананні, што пераадолення эканамічнай адсталасці трэба дамагацца цаной любых сацыяльна-эканаміч-ных, палітычных, ідэйна-маральных выдаткаў, грунтавалася сталінская стратэгія. Для падтрымання высокіх тэмпаў індустрыялізацыі прапаноувалася скарачэнне фондаў спажывання і самая жорсткая эканомія сродкаў, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень народных мае.

3 гэтай жа мэтай лічылася неабходным і магчымым дапусціць "таварны голад" (гэта значыць недахоп спажы-вецкіхтавараў), незбалансаванасць бюджэту, інфляцыйны рост цэн. Стратэгія паскоранага індустрыяльнага развіцця ад­крыта патрабавала ад савецкіх людзей сур'ёзных ахвяр і заклікала працоўных свядома ісці на іх.

Каардынацыя паміж галінамі народнай гаспадаркі, узгодненасць мэт пяцігодкі пры такім метадзе правядзення індустрыялізацыі захоўвацца не маглі. Для звышхуткіх "бальшавіцкіх" тэмпаў не хапала сродкаў. Фінансавыя крыніцы, прадугледжаныя першым пяцігадовым планам, спатрэбілася дапаўняць новымі. Пачала практыкавацца штогадовая пры­мусовая падпіска на дзяржаўную пазыку, рэзка павялічыліся падаткі, "замарожвалася" заработная плата пры павелічэнні нормаў выпрацоўкі.

Гэтымі мерамі можна было павялічыць прыток у казну рублёў, але яны ўжо былі неканверсаванымі, а патрэбна была ва­люта для закупкі за мяжой сучаснага абсталявання, вырабіць якое на адсталых машынабудаўнічых заводах унутры краіны было немагчыма. Валюту мог даць хлеб — галоўны артыкул экспарту дарэвалюцыйнай Расіі. Ад-мовіўшыся ад метадаў НЭПа, дзяржава распачала прыму-совую канфіскацыю збожжа ў сялян.

К пачатку першаи пяцігодкі аснову сельскай гаспадаркі Беларусі складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Больш як 60 % з іх было аб'яднана спажывецкай і вытворчай кааперацыяй, грамадскі сектар быў невялікі — 213 саўгасаў і каля 400 калектыўньгх гаспадарак. Адносіны горада і вёскі будаваліся ў асноўным на эканамічных прынцьшах. Але "крызіс хлеба­нарыхтовак" 1927/28 гаспадарчага года, дак-ладней, шляхі выхаду з яго, намечаныя кіраўніцтвам краіны, стварылі прын­цыпова новае становішча.

Яшчэ ўвосень 1928 г. пачалі набываць моц надзвычай-ныя метады —за ўтойванне хлебных лішкаў кулакоў і частку сераднякоў прыцягвалі да суда, хлеб канфіскоўвалі, прычым 1/4 яго частка аддавалася вясковай беднаце. Адраджаўся абшчынны прынцып кругавой парукі — сялянам самім дазвалялася размяркоўваць хлебанарыхтоўкі паміж асобнымі гаспадаркамі. Пры гэтым нарыхтоўчыя цэны на збожжа заставаліся на ўзроўні сярэдзіны 20-х гг., а цэны на прамысловую прадукцыю хутка раслі. Дзяржаўныя нарыхтоўкі фактычна ператвараліся з добраахвотных, аб'ём якіх рэгуляваўся эканамічнымі рычагамі, у неэканамічную канфіскацыю вырабленага прадукту.

Летам 1929 г. абвяшчаецца лозунг суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа. Каб узяць збожжа ў селяніна-аднаасобніка, трэба было аднавіць узброеную сілу тыну харчарміі часоў грамадзянскай вайны. Найбольш зруч-най фор­май канфіскацыі збожжа ў вёсцы былі калгасы, дзе збожжа адразу засыпалася ў агульны свіран.

Пад вельмі моцным націскам зверху ўзровень калектывізацыі імкліва павышаўся. К пачатку студзеня 1930 г. у калгасах налічвалася каля 21 % сялянскіх гаспадарак, к пачатку сакавіка — 58 %. Не засталіся ў баку і мясцовыя «артыйныя і савецкія кіраўнікі. Яны ўбачылі магчымасць за кошт сялянства зрабіць кар'еру, умацаваць свае становішча, вызначыцца ў вачах цэнтра. Напрыклад, згодна з пастановай ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930 г., для Беларусі меркавалася завяршыць калектывізацыю к 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей запатрабаваў калектывізаваць вёску за 1931 г. Неўзабаве і тэты тэрмін здаўся надта працяглым. Было прынята рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі за паў-года. У ЦК ВКП(б) была накіравана тэлеграма з просьбай уключыць Беларусь у лік раёнаў поўнай калектывізацыі.

Свой уклад ў працэс калектывізацыі унес і рабочы клас. Адабраныя па прынцыпе палітычнай адданасці рабо-чыя-дваццаціпяцітысячнікі, пасланыя на кіруючыя пасады ў калектыўныя гаспадаркі, сталі праваднікамі сталінскай палітыкі на месцах. Работа па мабілізацыі рабочых у калгасы БССР пачалася ў лістападзе 1929 г. Па заданні калгасцэнтра СССР у Беларусі належала мабілізацыі 200 рабочых і 100 рабочых павінны былі прыбыць з Ніжняга Ноўгарада з завода "Чырво­нае Сормава". Прыбыўшыя працавалі ў Магілёўскай (акруга суцэльнай калектывізацыі) і Полацкай акругах.

У краіне стварылася надзвычай вострая палітычная сіту-ацыя. Вынікам націску пры стварэнні калгасаў стала масавае не­задавальненне сялян, адкрытыя пратэсты, аж да ўзбро-еных выступленняў. Баючыся масавай узброенай барацьбы, Сталін рашыў адмежавацца ад так званых "перагібаў" і ўскласці адказнасць за іх на мясцовыя органы. Створаныя сілай калгасы за вельмі кароткі тэрмін распаліся, да ліпеня 1930 г. іх засталося толькі 11 % ад былой колькасці.

Адліў з калгасаў мог быць значна большым, калі б сяляне напярэдадні ўступлення ў калгас не парэзалі жывёлу і маглі вярнуць сваю зямлю, якую забраць у калгасаў, што засталіся, было вельмі цяжка.

Адступленне ў сакавіку было тактычным ходам, які аслабіў напружанне ў вёсцы. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Адкінуўшы ў бок спробы ліберальных рэформаў, кіраўніцтва краіны перайшло да ўтайма-вання сялянст­ва гвалтам. Асноўнымі метадамі хлебанарыхтовак сталі вобыскі, масавыя арышты, высяленне цэлых вёсак, расстрэлы.

Важным кірункам калектывізацыі стала стварэннеў сельскаймясцовасці машыннатрактарныхстанцый (МТС). Пер­шая МТС у нашай рэспубліцы была створана ў канцы 1929 г. у Кайданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне. Усяго ж у гады першай пяцігодкі было створана 57 МТС, якія ў 1932 г. ужо абслугоўвалі 33,1 % усіх калектыўных гаспадарак БССР. У студзені 1934 г. у МТС было 93,8 % трактараў, 99,8 % зернясеялак, 78 % маторных малатарань. Манапольна валодаючы тэхнікай, МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы. Больш таго, з пачатку 1933 г. улада ў вёсцы фактычна перайшла да надзвьгчайных органаў — палітаддзелаў МТС. Яны актыўна займаліся далейшай ка-лектывізацыяй, бараць­бой з "кулакам", умацаваннем гвалтоўных метадаў кіравання вёскай.

Колькасць калектьіўных гаспадарак працягвала расці. Да канца 1934 р. у БССР ужо налічвалася 10 923 калгасы, якія аб'ядналі 72,6 % сялянскіх двароў.

Сельская гаспадарка рэспублікі ўвесь час знаходзілася ў крызісным стане, была нерэнтабельная. У 1935 г. бела-рускім калгасам была ліквідна запазычанасць па крэдытах (19,7 млн руб.). У жніўні 1937 г. СНК СССР і ВКП(б) прынялі паста­нову "А6 аказанні дапамогі калгасам БССР". Ім былі аддадзены льготы па пастаўках сельгасвырабаў і запазычанасці за мінулыя гады. План пасеву па БССР скарачаўся на 300 тыс. га.

Але насілле над вёскай працягвалася. У 1939 — 1940 гг. калектывізацыя праводзілася ў заходніх раёнах рэспублікі. У БССР к 1941 г. бьгў арганізаваны 10 261 калгас, у тым ліку ва ўсходніх абласцях — 9608, у якіх было аб'яднана 93,4 % аднаасобных сялянскіх гаспадарак, 99,3 % пасяўной плошчы. Становішча ў сельскай гаспадарцы рэспублікі было такім жа цяжкім, як і па СССР наогул. Калектыўная праца не паказала сваей перавагі над індывідуальнай.

Ці ж была суцэльная калектывізацыя жыццёва неаб-ходнай? Вядома, без пераўтварэння сельскай гаспадаркі на аснове карэннай тэхнічнаи рэканструкцыі, без уздыму агульнай культуры вёскі абысціся было нельга. Гаспадаранне на дробных кавалачках зямлі з дапамогай прымітыўных прылад асуджала сялян на цяжкую ручную працу, стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны. 3 цягам часу дробнатаварная сялянская гаспадарка прыйшла б да буйных формаў гаспадар­чай вытворчасці, хоць і не ўсюды. Але гэта павінна было адбыцца натуральным, добраахвотным шляхам, пры эканамічнай зацікаўленасці працоўнага сялянства. А насільная калектывізацыя, праведзеная ў нашай краіне, азначала спробу праігнараваць законы грамадскага ўзнаўлення, інтарэсы вытворцаў. На­сілле ператварылася ў норму сацыялістычнай дзяржавы.

Прымусовая калектывізацыя, жорсткае, бесчалавечнае раскулачванне было злачынствам не толькі супраць сялян, але і супраць усяго народа.

У выніку пераўтварэнняў 20 —30-х гт. у Беларусі, як і ў СССР у цэлым, усталявалася адміністрацыйна-каманд-ная мадэль сацыялізму. Органы ўлады ўяўлялі сабой адзіную бюракратычную сістэму, пабудаваную па іерархічным прынцыпе. Пар­тыйны апарат падпарадкоўваў сабе дзяржаўны, практычна зліўся з ім. Рэальная ўлада сканцэнтравалася ў руках вузкага кола асоб ці аднаго чалавека.

У Канстытуцыі 1937 г. былі замацаваны сацыяльныя правы працоўных — права на працу, на адпачынак, на адукацыю і да т.п. Але панаванне "рэшткавага падыходу" ў пытаннях развіцця сацыяльнай сферы на тым узроўні гра-мадскага багацця, якім валодала краіна ў 30-я гг., рабіла немагчымым поўнае ажыццяўленне абвешчаных прынцыпаў. Дапасаванне дзяржаўнай формы ўласнасці сацыялістычнай, адносіны да ўсіх астатніх формаў як да другарадных стварылі грунтоўную эканамічную базу для ўжо існуючага апарату кіравання. Гаспадарчы механізм будаваўся не ў адпаведнасці з эканамічнымі законамі, а на аснове абмежаваных і дагматычных канцэпцый наменклатуры і яе лідэраў.

Асноўным метадам "будаўніцтва сацыялізму" стала ўзмацненне рэпрэсіўнай палітыкі. Была прынята цэлая серыя надзвы­чайных мер, сярод якіх— рашэнні 1939 г. пра абавязковы мінімум працадзён для калгаснікаў, указ ад 26 чэрвеня 1940 г., які замацаваў рабочых і служачых за прадпрыемствамі, указ ад 10 ліпеня 1940 г. аб крымінальнай адказнасці за выпуск няякаснай і некамплектнай прадукцыі.

Усё гэта дапамагло стабілізаваць сітуацыю, але не вырашыла праблем нізкай эфектыўнасці і якасці. Перад самай вайной урад быў вымушаны зноў загаварыць пра гаспадарчы разлік, эканамічныя стымулы, матэрыяльнае заахвочванне.

Значныя карэктывы у трэці пяцігадовы план унеслі палітычныя падзеі. У 1939 г. у склад БССР была ўключана Заходняя Беларусь, а ў 1941 г. напад Германіі на СССР выклікаў патрэбу ў змяненні эканамічньгх прыярытэтаў. Хаця неабходна адзначыць, што ваенныя галіны займалі значнае месца ў эканоміцы і ў 1938 —1941 гг.

Адміністрацыйна-камандная сістэма не толькі не змаг-ла поўнасцю падрыхтаваць абарону краіны, але і не выра­шыла і галоўную для сацыялізму задачу — забеспячэнне вышэйшай ў параўнанні з капіталізмам прадукцыйнасці працы, гэта значыць эканамічнай перавагі новага ладу над старым. Сістэма кіравання, якая склалася пры Сталіне і была захавана яго пераемнікамі, асудзіла савецкую народ­ную гаспадарку на адставанне ў навукова-тэхнічным прагрэсе, на хранічны дэфіцыт усяго, што патрэбна чалавеку, — жылля, прадуктаў харчавання, тавараў і паслут, што забяспечваюць нармальны быт.

Вядома, нягледзячы на усе цяжкасці і праблемы, эканоміка СССР і Беларусі ў 1928 — 1941 гг. развівалася. За перадваен­ныя гады выраслі ў буйныя прамысловыя цэнт-ры Бабруйск, Барысаў, Орша, Рэчыца. Палепшылася тэхнічнае аснашчэнне сельскаи гаспадаркі. У 1940 г. У БССР налічвалася 316 МТС, 10 413 трактараў, 1675 камбайнаў, больш як 6 тыс. грузавых аўтамабіляў.

Беларусь ператварылася ў індустрыяльна развітую рэс-публіку. К 1940 г. 80 % усёй прадукцыі народнай гаспа-даркі прыходзілася на долю прамысловасці. Калі ў цэлым па СССР прырост прамысловасці прадукцыі павялічыўся у 7,7 раза, дык на Беларусі — у 8,8, магутнасць электрастанцый адпаведна ў 9,8 і ў 24,3 раза. Поспехам з'явілася асваенне выпуску розных відаў складанай сельскагаспадарчай тэхнікі, станкоў, радыёапаратуры, штучнага валакна і іншых відаў прадукцыі.

Аднак мы ведаем цяпер, што маглі быць дасягнуты больш значныя вынікі, прычым без тых неймаверна вялікіх ахвяр, якімі краіна аплаціла сталінскі валюнтарызм. Асуджаючы метады кіраўніцтва, мы не ставім пад сумненне гераізм савец­кага народа, яго веру ў ідэалы сацыялізму. Калі ж гаварыць пра фенамен першых пяцігодак, дык ён заключаўся ў непрымірымаи супярэчнасці паміж стваральнаи працай простага народа і сталінскім самаўладствам.

41. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 20-я гг. 20ст. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі. Палітычныя рэпрэсіі.

1) Адносна дэмакрат. разв. сац.-эканам. і грам.-паліт. прац. у краіне, характ. для пач. і сяр. 20-х гг, прыняло пад іх канец і асабл. ў пач. 30-х гг. выразна акрэсл. каман.-адміністр. рысы. Перш за ўсё гэта праявіл. ў экан., пераважна ў прымусовым ажыццяўл. калектывіз. с\гасп.. Метады і формы правядз. розн. мерапрыемс. сталі рэгламентав.. Пачаўся адыход ад дэмакратыі. Бел. нар., як і інш. нар., што пражыв. ў СССР, верыў, што будуе сацыялізм. 1 ўсё гэта адбывал. ва ўмовах фармірав. і дзейн. кам.-адміністр. сіст. і культу ас. Сталіна. У др. пал. 30-х гг. культ ас. і звяз. з ім беззак. і рэпр. атрым. юрыдыч. афармл.. Лют.-сакавіцкі пленум (1937г.) ЦК УКП(б) прыняў не маюч. ніяк. логікі фор-лу аб тым, што па меры ўмацав. сацыяліз. класав. бараць. ў краіне будзе абвастр.. Аўтар. яе быў Сталін. Гэта фор-ла з'явіл. тэарэт. абгрунт. усяго беззак., што тварыл. ў краіне. У 30-я гг. у грам. жыцці назірал. цесная сув. паміж сац.-экан. і грам.-паліт. напрамкамі дзейн., моцная залежн. грам. спраў ад пераўтвар. у экан.. Так, згодна з пастан. Прэзідыума ЦВК БССР ад 27 студз. 1930 г. у БССР прызначал. датэрмінова перавыб. тых сельс. Сав., якія не спраўл. с задач. калектыв.. На гэтай асн. былі праведз. перавыбары 61,9% сель. Саветаў рэсп.. У востр. бараць. праходз. чаргов. выбары Сав-ў. А самі Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўн. прац. мас. Іх фармірав. адбывал. на асн. дырэктыўн. указан., што выключ. крытыку парт.-дзярж. органаў, спаборніцтва кандыдатур. Але афіц. прапаг. падавала ўсё так, што быццам у БССР, як і ў цэлым у СССР, усё адмыслова і дабрач.: грам.-паліт.е жыццё ідзе "дэмакрат." шляхам, павыш. ўдзел працоў. не толькі ў дзейн. Сав., але і ў інш. грам. арганізац., у т.л. і ў прафсаюзах.

Не так акт., але ўсё ж такі раслі і рады камсамола. Частка з іх у далейш. уступае ў партыю. Камсамол поўн. падпарадкоўв. партыі. У снеж. 1936 г. была прын. Канстыт. СССР, а ў 1937 г.—Канстыт. БССР. У іх былі запісаны не толькі абав., але і правы грамадз.. Але паўсядз. практыка, масав. арышты і рэпр. сведч. аб страшэнных парушэннях асн. заканад. актаў. У перадваенны час у грам.-паліт. жыцці БССР з'явіліся нов. жорсткія рысы. Яны былі звяз. з указам Прэзідыума Вярх. Сав. СССР ад 26 чэрв. 1940 г. "Аб перах. на 8-гадз. раб. дзень і 7-дзён. тыдз. і аб забар. самавольн. пакідання рабоч. і служач. прадпр. і устаноу". У адпаведн. з гэтым указам толькі за 1 мес. у БССР было асудж. за прагулы каля 4 тыс. чал.. Т.ч., грам.-паліт. жыццё ў БССР у 30-я гг. было адзначана шматлік. рэгламентацыямі. Яны былі абумоўл. фармірав. адміністр.-каманд. сіст. і культу ас., я-я прывялі да ўсталяв. дыктатарс. рэж.. У вын. не толькі ў экан., сац. сферы, але і ў паліт. жыцці былі зробл. вял. дэфармац. з іх цяжк. вынікамі. Але ўсё гэта прыкрывал. бачнасцю дэмакратыі. Складван. адмін.-каманд. сіст. стала магч. па раду прычын:

1) адносна нізк. ўзр. граматн. нас., і ў перш. чаргу сялян; 2) фактычн. адсутн. дэмакрат. традыц. і нават схільнасць да моцн. улады; 3) мэтанакіраванага і паступ. узмацнення партыйн. і сав. бюракратыч. апарату; 4) адсутн. дэмакрат. сіст. вы­лучэння кіруюч. кадраў; 5) рэгулярнай прапаганд. апрацоўкі насельн.; 6) імкн. Сталіна і яго акруж. да неабмежав. улады. У сяр. 30-х гг. адбылося зрошчванне парт. апарату з дзярж.. У яго руках паступова сканцэнтрав. заканад. і суд. ўлада.

3 перах. да фарсірав. індустрыял. і гвалт. калектыв. ў БССР дыктатарскі рэжым пачаў умацоўв.. Ва ўсіх сферах жыцця была зробл. стаўка на дыктат. У 30-я гг. разгорн. масав. рэпр.. Першая іх хваля прыйшлася на 1930—1931 гг. Бел. інтэліг. абвінавацілі ў "нацыянал-дэмакратызме". Па справе "Саюза вызвал. Бел." праходзіла 90 чал.. Сярод іх—Чарвякоў, Жылуновіч, Купала, Прышчэпаў і інш. Другая хваля рэпр. адбылася ў 1933-1936 гг. у пер. чысткі партыі і адмены парт. білетаў. Кампарт. Бел. скарацілася напалову. Маштаб рэпр. пашыраўся з кожн. годам. У 1937—1939 гг. адбылася трэцяя хваля мас. рэпр.. Узрасла жорсткасць прыгавораў. У 1937 г. знач. кольк. арыштав. прысуджалася да вышэйш. меры—рас­стрэлу. Па усім былым СССР, у т.л. і на Бел., былі раскіданы шматл. сведч. такіх злачынстваў—лагеры, турмы, спецпа­сял., месцы масс. забойстваў нявінных ахвяр. Адно з іх—Кура.паты пад Мінскам. Т.ч., кан. 20-х—30-я гг. былі ў гіст. Бел. адметным, склад. і драмат. часам. Жыццё праходз. ва умов. умац. адм.-кам. сіст., фармірав. культу ас., усталяв. сталінс. дыктат. рэж.. Гэта паклала адбітак на ўсе бакі грам.-пал., сац.-экан. і культ. разв..

2) Палітычнырэжым, усталяваны ў БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца, як сталінскі таталітарны рэжым. Тэта та­кая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыцяўляецца поўны {татальны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Для такога палітычнага рэжыму ўласцівы наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалоггі, г. зн. сістэмы погля-даў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага

сацыялістычнага ладу, звязаны зтэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.

Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё свой план мадэрнізацыі грамадства (індустрыялізацыя, калектывізацыя, «культурная рэвалюцыя»), усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі з дапамогай адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэспубліцы штучна ўмацоўваецца рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У тэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей.

Таталітарны палітычны рэжым (яго яшчэ называюць «сталіншчына») забяспечыў усталяванне цэласнай грамадскай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як«дзяржаўны сацыялізм». Пры ім функцыі па распараджэнню палітычнай ула­дай аказаліся адчужанымі ад большасці простых людзей і ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўным апаратам.

У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчаи дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і безпамылковасць палітыкі I. Сталіна.

Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССРу канцы 20-х30-я гг.былі звязаны са спыненнем НЭПа (но-вай эканамічнай палітыкі) і беларусізацыі, разгортваннем рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла ці не супадала са сталінскай.

У1937 г. была ирьашгаКанстытуцыя БССР. У ей быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але на самай справе ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы трапіць (быць выбраным) у органы ўлады (вышэйшым з іх з'яў ляўся Вярхоўны Савет БССР) магаі па складзеных спісах толькі члены Камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. Такі безалыпэрнатыўны парадак выбараў органаў улады, калі адна кандидатура, узгодненая з мясцовым партый­ным кіраўніцгвам, прэтэндуе на адно месца, характарызуецца гісторыкамі як «выбар без выбару».

Ужыванне рэпрэсій адбывалася ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулака як класа. 3 1929 г. пачалося «рас-ку­лачванне» і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі са спыненнем палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме»прадстаўнікі культуры Бе­ла­русь У 1930 г. зрабіў спробу самагубства Янка Купала, які ў перадсмяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізіч-ная, чым палітычная». Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У тэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М.Ф. Гікалам, А.Р. Чарвяковым, М.М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101 райкома, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР.

Грубыя парушэнні пратоў чалавека тлумачыліся сталінскай тэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі.

 


Читайте також:

  1. ВОПРОС23:Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
  2. Дипломатія буржуазного пацифізму: суть, тенденції, ствердження в міжнародній діяльності західноєвропейських країн протягом 1920-х років
  3. Кримінальне право та процес УСРР 1920-х – 30-х років.
  4. Локарнський договірний комплекс. Розвиток міжнародних відносин у Європі в другій половині 1920-х років
  5. Масові репресії (кін. 1920-х – 1-й пол. 1930-х рр.).
  6. Модуль 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.
  7. Развіццё прамысловасці.
  8. Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін.
  9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  10. Сацыяльна-эканамічнае развіццё РБ у 1990-2000-я гг.
  11. Сацыяльнае развіццё.
  12. Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі




Переглядів: 1647

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
Пераход ад вайны да міру. НЭП на Беларусі. | Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939)

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.005 сек.