Студопедия
Новини освіти і науки:
МАРК РЕГНЕРУС ДОСЛІДЖЕННЯ: Наскільки відрізняються діти, які виросли в одностатевих союзах


РЕЗОЛЮЦІЯ: Громадського обговорення навчальної програми статевого виховання


ЧОМУ ФОНД ОЛЕНИ ПІНЧУК І МОЗ УКРАЇНИ ПРОПАГУЮТЬ "СЕКСУАЛЬНІ УРОКИ"


ЕКЗИСТЕНЦІЙНО-ПСИХОЛОГІЧНІ ОСНОВИ ПОРУШЕННЯ СТАТЕВОЇ ІДЕНТИЧНОСТІ ПІДЛІТКІВ


Батьківський, громадянський рух в Україні закликає МОН зупинити тотальну сексуалізацію дітей і підлітків


Відкрите звернення Міністру освіти й науки України - Гриневич Лілії Михайлівні


Представництво українського жіноцтва в ООН: низький рівень культури спілкування в соціальних мережах


Гендерна антидискримінаційна експертиза може зробити нас моральними рабами


ЛІВИЙ МАРКСИЗМ У НОВИХ ПІДРУЧНИКАХ ДЛЯ ШКОЛЯРІВ


ВІДКРИТА ЗАЯВА на підтримку позиції Ганни Турчинової та права кожної людини на свободу думки, світогляду та вираження поглядів



Тэкст лекцыі.

 

1.Моўны апарат: пабудова і функцыяніраванне.

 

Для таго каб правільна валодаць сваім моўнагаласавым апаратам, рэжысёру свята і выканаўцу неабходна мець уяўленне аб яго пабудове і механізмах кіравання, якасцях і ўласцівасцях моўнага голасу.

“У шырокім сэнсе слова пад моўным апаратам разумеюць усе органы, якія прымаюць удзел у працэсе моўнага дыхання, голаса і гукаўтварэння, а таксама органы, якія забяспечваюць узнікненне мовы (цэнтральная нервовая сістэма, органы слыху, зроку, органы мовы).

У вузкім сэнсе моўным апаратам называюць органы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у працэсе моўнага дыхання і гукаўтварэння (дыхацельныя органы, гартань і надгартанныя поласці (падстаўная труба).”[15,с.100]

Моўны апарат складаецца з двух аддзелаў: цэнтральнага і перыферычнага. У цэнтральны аддзел уваходзіць галаўны і спінны мозг (размяшчаецца ў пазваночным канале).

У перыферычны аддзел уваходзіць гартань, галасавыя звязкі і іншыя органы моўнага апарата.

Працэс узнікнення вуснай мовы выглядае наступным чынам: струмень паветра, які рухаецца з лёгкіх, праходзіць праз бронхі, трахеі, гартань і выходзіць наверх праз глотку і поласці рота і носа.

Дыханне (вентыляцыя лёгкіх) забяспечваецца за кошт скарачэння пэўных груп мышцаў. У першую чаргу гэта дыяфрагма, міжрэберныя мышцы. Немалаважную ролю ў працэсе моваўтварэння выконваюць таксама мышцы шыі, твару, плечавога поясу. Падрыхтоўка да моўнай дзейнасці павінна прадугледжваць практыкаванні па развіцці і актывізацыі гэтых груп мышцаў. Важнейшай умовай працы над тэхнікай мовы з’яўляецца ўменне зняць мышачнае напружанне, “заціскі”.

Утварэнне гука адбываецца ў час выдыху за кошт работы органаў мовы. Выдых забяспечваюць лёгкія, бронхі, трахеі. На сярэднім узроўні – гартані – утвараецца гук. Гартань уяўляе сабой пярсцёнкападобныя і шчытападобныя храсткі, на якіх замацаваны галасавыя звязкі – мышцы складанай будовы, пакрытыя слізістай абалонкай.

У спакойным стане галасавыя звязкі ўтвараюць трохкутную адтуліну для праходу паветра, якая называецца галасавой шчылінай. Галасавая шчыліна можа змяняць свае контуры, што ўплывае на характар утвараемага гука ў час праходжання праз нос паветра.

Пры фанацыі галасавыя звязкі збліжаюцца, напружваюцца і пачынаюць вібрыраваць. Голас, утварыўшыйся з дапамогай галасавых звязак слабы, невыразны. А асобную ролю ў моваўтварэнні выконваюць рэзанатары, якія вібрыруючы, забяспечваюць гучанне чалавечага голасу.

Гукавыя хвалі, што ўзніклі ў гартані, узмацняюцца дзякуючы рэзанатарам і распаўсюджваюцца ва ўсе бакі: не толькі ў навакольнае асяроддзе, але і па ўнутраных шляхах арганізма. Рэзанатары ствараюць за кошт абертонаў (дадатковых тонаў, якія надаюць асноўнаму тону асаблівае адценне,) пэўны тэмбр, і гэтым самым надзяляюць голас кожнага чалавека непаўторнасцю.

У арганізме чалавека ёсць шмат розных поласцей і трубак, у якіх можа развівацца рэзаніраванне. Важнейшымі з рэзанатараў з’яўляюцца гартань, глотка, насаглотка, чэрап галавы. Яны ўтвараюць сістэму верхніх рэзанатараў, якія забяспечываюць палётнасць голаса.

Гук, які ўтварыўся пры руху галасавых звязак, узмацняецца дзякуючы рэзаніруючым поласцям глоткі. Глотка ўяўляе сабой трубу, якая пачынаецца ў падмурку чэрапа і даходзіць да стрававода. Поласць глоткі прымае актыўны ўдзел у гукаўтварэнні. Верхняя частка глоткі пры дапамозе адтулін звязваецца з поласцю носа і называецца насаглоткай (спалучае глотку з полосцю носа.)

Поласць носа мае прыдаткавыя ўпадзіны: гаймараву, лобную, рашэтчатую. Поласць носа ў агульным выконвае дыхацельную і рэзаніруючую дзейнасць і прымае ўдзел у гукаўтварэнні.

Стан асноўнай насавой поласці і прыдаткавых упадзін мае вялікае значэнне для правільнага вымаўлення гукаў мовы і для яе тэмбральнай афарбоўкі.

У поласці рота знаходзіцца цвёрдае нёба. Ззаду яно пераходзіць у мяккае нёба. Цвёрдае нёба прымае актыўны ўдзел у фарміраванні голаса.

Калі гукавыя хвалі раздражняюць цвёрдае нёба, гэта раздражненне перадаецца другой галіне трайнічнага нерву, які разгаліноўваецца па нёбным зводзе. У выніку паляпшаецца якасць гука – яго яркасць і адлегласць распаўсюджання.

Мяккае нёба (ці нёбная заслона) таксама выконвае вялікую ролю ў утварэнні голаса.

Пры яе недастатковай актыўнасці голас набывае гнусавае адценне.

Важным органам, прымаючым удзел у мове, з’яўляецца і ніжняя сківіца. Дзякуючы яе рухомасці фарміруюцца галосныя гукі.

У языку адрозніваюць кончык (завостраны пярэдні канец), спінку (верхняя паверхня), краі (па абеіх старанах), корань (задняя паверхня).

У залежнасці ад таго, як змыкаюцца язык і цвёрдае нёба, губы і зубы, як рухаецца выдыхаемае паветра, такія і ўтвараюцца гукі.

Вібрацыю любога рэзанатара лёгка знайсці пры вымаўленні пэўных гукаў (напрыклад, пры вымаўленні гука “М” рэзаніруе чэрап галавы.)

Рэзаніраванне выкарыстоўваецца пры пастаноўцы голасу для паляпшэння першапачатковага гуку, што ўзнікае ў галасавой шчыліне, і для паляпшэння якасці гучання вуснай мовы ў цэлым. “Такім чынам, чалавек уяўляе сабой своеасаблівы “музычны інструмент”, які гучыць у час мовы.” [15с.102]

 

2.Псіхафізічны трэнінг.

 

Зыходзячы з асаблівасцей пабудовы і функцыяніравання моўнага апарата, можна вызначыць і галоўную мэту падрыхтоўкі органаў мовы да працы.

Гэта павінна быць своеасаблівая “настройка”, актывізацыя асноўных груп мышцаў, якія удзельнічаюць у моўным дыханні, рэзанатараў, якія забяспечываюць тэмбр і гучнасць голаса, рухомых (актыўных) органаў мовы, адказных за выразнае вымаўленне гукаў (дыкцыя).

Трэба пастаянна помніць пра правільнае палажэнне паставы, дзякуючы якому лепш функцыяніруе моўны апарат: галаву належыць трымаць прама, не сутуліцца, спіна прамая, плечы, рукі, шыя – без мышачнага напружання, лапаткі крыху зведены. Асанка садзейнічае паляпшэнню знешняга выгляду.

Для людзей, чыя прафесійная дзейнасць звязана з працягласцю маўлення, не меньшае значэнне,чым настройка моўнага апарата і яго правільная работа, мае ўменне расслабіць органы, а таксама аднавіць працаздольнасць моўнага апарата. Адпачынак і расслабленне (рэлаксацыя) забяспечываюцца спецыяльнымі практыкаваннямі, выконваць якія рэкамендуецца ў канцы заняткаў па тэхніцы мовы, а таксама пасля працягласці маўлення, пры адчуванні стомленасці органаў маўлення.

Прыём рэлаксацыі ў спецыяльнай літаратуры прынята называць яшчэ позай і маскай рэлаксацыі; гэта значыць расслаблення, зняцця псіхафізічнага напружання.

“Поза рэлаксацыі прымаецца ў пазіцыі седзячы. Неабходна злёгку нахіліцца ўперад, сагнуўшы спіну і схіліўшы галаву. Ногі абапіраюцца на ўсю стапу, расстаўлены пад прамым вуглом адна да другой, рукі ляжаць свабодна на каленях. Вочы неабходна заплюшчыць і максімальна расслабіць усе мышцы. У позе рэлаксацыі рэкамендуецца прымяняць асобныя формулы аўтатрэнінгу, які забяспечвае больш поўнае расслабленне і адпачынак.” [15с.103]

Адным з эфектыўных прыёмаў, які дапамагае зняць мышачнае напружанне на твары, шыі, руках з’яўляецца гігіенічны, ці пагладжваючы масаж, які, паводле сцвярджэння Э. Чарэлі, мае прафілактычны характар супраць прастудных захворванняў: ангіны, катару верхніх дыхальных шляхоў і інш.

Рэлаксацыя з’яўляецца адным з элементаў гігіены моўнай дзейнасці.

 

3. Гігіена галасамоўнага апарата.

 

Для таго, каб голас заўсёды быў ў добрай форме, выканаўца і рэжысёр павінны захоўваць пэўны распарадак, строгія гігіенічныя правілы.

Вялікае значэнне для папярэджвання захворванняў голасу мае ўмацаванне нервовай сістэмы, яе вынослівасці, ўстойлівасці.

Недасыпанне з’яўляецца частай прычынай неўрозаў, якія адмоўна ўздзейнічаюць на галасавы апарат.

Трэба папярэджваць пераахладжэнне, рэкамендуецца праводзіць не толькі агульнае, але і спецыяльнае закаліванне.

Трэба пазбягаць усяго таго, што раздражняе слізістую абалонку – алкаголю і курэння.

Алкаголь дзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму і паражае слізістую абалонку верхніх дыхальных шляхоў; ён зніжае агульную супраціўляльнасць арганізма любой інфекцыі. Голас чалавека, які злоўжывае алкаголем, хрыплы, надтрэснуты.

Курэнне ў першую чаргу дзейнічае на слізістую абалонку гартані, бронхаў, у выніку чаго курыльшчыкі часта хварэюць бранхітамі, ларынгітамі. Ад пастаяннага раздражнення тытунёвым дымам галасавыя звязкі запаляюцца, паніжаецца іх эластычнасць, з’яўляецца незмыканне галасавых звязак.

Вялікае значэнне мае стан зубоў і дзясен, а таксама разумнае чаргаванне нагрузкі і адпачынку.

 

4. Механізм кіравання і рэгулявання мовай , тэорыі голасаўтварэння

 

Многія гады існавала так называемая міаэластычная (мышачна-эластычная) тэорыя голасаўтварэння. Гэта механічная тэорыя сцвярджала, што голас утвараецца шляхам гайданняў галасавых звязак пад уздзеяннем сілы падзвязачнага ціску паветра і сілы пруткасці напружаных і самкнутых галасавых звязак. Самі ж звязкі лічыліся пасіўнымі, іх дзеянні прыраўніваліся да паводзін пругкай нацягнутай струны, не здольнай гайдацца без уздзеяння знешняй сілы, якая адхіляе яе, струну, ад становішча раўнавагі.

Між тым, яшчэ ў 1934 годзе кіраўніком фаніятрычнай навукова-даследчай лабараторыі маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі прафесарам Я.М. Мілюціным было ўстаноўлена, што галасавыя звязкі могуць прыходзіць у гайдаючы рух без удзелу механічнай сілы падзвязачнага ціску паветра, а ўзбуджацца пад уздзеяннем цэнтральнай нервовай сістэмы.

У перыяд 1950-1957 гадоў французскі вучоны Рауль Юссан вылучыў новую, названую ім “нейрахранаксічнай”, тэорыю голасаўтварэння (“Нейра” – нервы, “хронос” – час, “аксіс” - кошт), што азначае фізічную меру ўзбуджальнасці жывой, рэагіруемай ткані.

Новая тэорыя даказала, што галасавыя звязкі пры ўтварэнні гука скарачаюцца актыўна ў выніку нервовых імпульсаў галаўнога мозгу, ідучых да галасавых звязак па ніжнегартаннаму ці зваротнаму нерву, які з’яўляецца маторным, г. зн. рухаючым, нервам галасавых звязак. Высветлілася, што не паветра гойдае звязкі, як лічылася раней, а наадварот, галасавыя звязкі гойдаюць паветра. Перыядычна скарачаючыся, яны перарываюць праходзячае праз іх паветра і ўтвараюць тым самым гукавыя гайданні.

Новая тэорыя голасаўтварэння паказала, 1) што гайдаючая функцыя галасавых звязак з’яўляецца поўнасцю цэнтральнага паходжання, 2) выявіла аўтарэгуліруючую сувязь трох сістэм моваўтвараючага апарата (фанацыйнага дыхання, работы гартані і ротаглытачных рэзанатараў), 3) устанавіла, што змены гукавысотнага дыяпазона вызываюцца ступенню ўзбуджальнасці зваротнага нерва і мышцаў гартані. Г.зн., што нерв можа правесці, а галасавыя мышцы выканаюць тыя гукавысотныя заданні, якія перадаюцца з цэнтра ў адпаведнасці з той ці іншай вышынёй гука.

Новая тэорыя не адмаўляе поўнасцю старую – міаэластычную, а істотна яе дапаўняе, сцвярджаючы, што цэнтральная нервовая сістэма рэгулюе ўсе гукавыкананні, улічваючы ўсе акустычнамеханічныя фактары галасавога апарата (даўжыню звязак, падзвязачны ціск, даўжыню рэзанатараў і г.д.).

Новая тэорыя абапіраецца на вучэнне І.М.Сечанава і І.П.Паўлава аб рэфлексах.

Рэфлекс – гэта зваротная рэакцыя арганізма на раздражненне рэцэптараў (канцавых апаратаў адчувальных нерваў, успрымаючых і перадаючых у “цэнтр” разнастайныя раздражненні).

На падставе шматлікіх даследванняў І.П.Паўлаў даказаў, што існуюць рэфлексы – безумоўныя і ўмоўныя.

Безумоўныя рэфлексы з’яўляюцца прыроджанымі і могуць ажыццяўляцца без удзелу кары галаўнога мозгу.

Умоўныя рэфлексы ўзнікаюць, выпрацоўваюцца ў працэсе жыцця, пры пэўных умовах і абставінах.

Калі дзеянне якога-небудзь шэрагу ўмоўных рэфлексаў паўтараецца ў адной і той жа паслядоўнасці шмат разоў, то гэта прыводзіць да замацавання пэўнага шэрагу ўмоўных рэфлексаў як адзінага цэлага (дынамічнага стэрэатыпу).

Выхаванне навыкаў правільнага голасаўтварэння па сваёй фізіялагічнай сутнасці і ўяўляе сабой зладжаную суму ўмоўных рэфлексаў. Такім чынам работа мозга – гэта і ёсць утварэнне ўмоўных рэфлексаў. Яна пабудавана на механізме так званых аналізатараў.

Моўны голас добра фарміруецца ў тым выпадку, калі няма перашкод з боку слыха, псіхікі і голасаўтваральных органаў: артыкуляцыі, рэзаніравання, цэнтральнай нервовай сістэмы.

Рухаючы аналізатар – адзін з самых галоўных унутраных аналізатараў: ён загадвае моўнай функцыяй. У сістэму кіравання моўнай функцыі “уваходзяць і вобласці, якія ведаюць рухамі мышцаў, удзельнічаючых у моваўтварэнні, і слыхавыя вобласці кары, служачыя для ўспрыняцця моўных сігналаў, і ўнутраныя зваротныя сувязі ад працуючых органаў словаўтварэння, і вобласці, звязаныя з назапашваннем памяці на гукі мовы, на мышачныя рухі і г.д.”[5с.210].

Майстэрства валодання голасам звязана з удасканальваннем працы сістэмы кіравання моўнай функцыяй. Вялікае значэнне ў дасканаленні кіравання мовай мае так званая сістэма зваротных сувязей, пры якой органы пачуццяў (слыхавы, зрокавы, мышачны, вібрацыйны і інш. аналізатары) пастаянна сігналізуюць у цэнтральную нервовую сістэму аб выніках дзейнасці органаў гукавымаўлення. Прычым галоўным у сістэме зваротных сувязей з’яўляецца слыхавы аналізатар, які ажыццяўляе кіраванне і рэгуляванне ёю, забяспечвае “знішчэнне разнагалосся” паміж задуманай якасцю і дасягнутым вынікам.

Звесткі аб вымаўленых словах пастаянна фіксуюцца слыхам і перадаюцца ў цэнтральную нервовую сістэму. Таму неабходнай умовай развіцця голаса з’яўляецца дастатковая вастрыня слыху. Усякія адхіленні слыха ад нормы адбіваюцца на гучнасці, выразнасці і дакладнасці мовы. Сувязь паміж слыхам і мовай устанаўліваецца пры дапамозе слыха-моўных цэнтраў, якія маюць складаную пабудову. Размяшчаюцца яны ў кары галаўнога мозгу.

Галаўны мозг з’яўляецца аддзелам кіравання і рэгуліравання мовай: усе рухі рота–глытачнай поласці, галасавых звязак, а таксама мышцаў, якія ўдзельнічаюць у моўным дзеянні, кіруюцца і рэгуліруюцца рознымі аддзеламі галаўнога мозга. Мова ўяўляе сабой складаны від працы ўсёй кары галаўнога мозга, уласцівы толькі чалавеку.

Паражэнне пэўных абласцей кары галаўнога мозга вызывае розныя парушэнні мовы. Пры гэтым можа ўзнікнуць поўная альбо частковая страта мовы.

Перадача гукаў звязана з утварэннем хваль, якія пераносяць гук да слыхавога органа чалавека – вуха. У ім адрозніваюць тры аддзелы – вонкавы, сярэдні і ўнутранае вуха. Слыхавы апарат можна падзяліць на дзве часткі:

1. Гукаправодзячы апарат, да якога адносіцца вонкавае і сярэдняе вуха. Вонкавае вуха складаецца з вушной ракавіны і вонкавага слыхавога прахода, аддзеленых ад сярэдняга вуха барабаннай перапонкай (тонкай плеўкай).

2. Гукаўспрымальны апарат, да якога адносіцца сярэдняе вуха. Яно знаходзіцца ў таўшчыні скроневай косткі, а ўнутры вуха ёсць “улітка” – сетка спіральных хадоў, у якой у сваю чаргу заключаны “кортыеў орган”; ён і з’яўляецца тым перыфірычным апаратам, які ўспрымае гук.

Ад агучанага прадмета па паветры распаўсюджваюцца гукавыя хвалі. Пройдзячы праз вонкавы слыхавы праход, яны гайдаюць барабанную перапонку з ланцугом слыхавых костак. Гэтыя гайданні перадаюцца праз слыхавы нерв і нервовыя праваднікі ў кару галаўнога мозгу, дзе знаходзіцца цэнтральны пакет слыхавога апарата, які ўспрымае перададзеныя сюды гайданні як адчуванні гука. Чалавечае вуха ўспрымае гукі ў дыяпазоне ад 16 да 20 тысяч гайданняў у секунду.

Прафесійная дзейнасць рэжысёра свята і выканаўца патрабуе развітага моўнага слыху (адчуваць тон і тэмпа-рытм выступлення). Развіццё моўнага слыха азначае не проста абвастрэнне слыхавога ўспрыняцця.

Да прафесійных якасцей моўнага слыха адносіцца наступнае:

а) уменне адрозніваць вышыню гука, яго тэмбр, яго звонкасць і глухасць;

б) здольнасць адчуваць накірунак гука;

в) уменне адчуваць рух моўнага гука ў сувязі з націскам у складзе і фразе;

г) здольнасць адрозніваць танальнасць моўнага гука.

Фарміраванне гэтых прафесійных якасцей моўнага слыху ў рабоце над голасам мае першароднае значэнне. Добра натрэніраваны моўны слых садзейнічае развіццю голаса.

Асаблівае значэнне пры гэтым маюць навыкі прафесійнага ўнутранага слыха – уменне мысленна чытаць, лічыць, атрымліваючы ўяўленне аб добрым моўным гучанні. Успрыняцце і ўдасканальванне мовы з дапамогай слыха магчыма дзякуючы арганічнай сувязі паміж гукавым аналізатарам і моўнарухальным апаратам.

Такім чынам, фізіялагічнае вучэнне І.П. Паўлава аб вышэйшай нервовай дзейнасці дае магчымасць разглядаць моўны апарат як адзінае цэлае, бо з’яўляецца прыродазнаўчай навуковай асновай выхавання моўнага голасу, сведчыць аб тым, што развіццё голасу павінна праходзіць свядома і ў каардынаваным адзінстве дыхання, артыкуляцыі, рэзаніравання, слыха, работы цэнтральнай нервовай сістэмы.

 

5. Параметры моўнага слыху.

 

Моўны слых – гэта здольнасць чуць і ўзнаўляць агучаную мову ва ўсіх яе фанематычных праявах. Добра натрэніраваны слых праяўляецца ў здольнасці імітаваць пачутую мову. Такая здольнасць лёгка трэніруецца. А ў некаторых людзей яна становіцца прафесіяй, напрыклад, у акцёраў эстрады (парадыстаў-імітатараў).

Якія ж кампаненты моўнага слыха неабходна развіваць?

а) Перш за ўсё – фанематычны слых – здольнасць распазнаваць і ўзнаўляць усе гукі мовы, якія ўваходзяць у склад слова, суадносячы іх з фанетыкай (гукавым складам) роднай мовы і арфаэпічнымі правіламі вымаўлення. З мэтай развіцця фанематычнага слыха карысна сістэматычна весці “палявыя запісы”, фіксуючы ў іх пачутыя словы, фразы, вымаўленыя няправільна.

Прывучайцеся прыслухоўвацца да таго, як гучыць мова акружаючых нас людзей (аднакурснікаў, дыктараў радыё і тэлебачання, артыстаў тэатра, эстрады). Паспрабуйце абстрагавацца ад сэнса (на кароткі час не ён становіцца галоўным), прыслухайцеся і злавіце слыхам, ці ўсе гукі, якія ўваходзяць у склад слова, вымавіў гаворачы?

Злева ў блакноце ці сшытку запісвайце слова, фразу так, як яна была пачута, а справа “расшыфруйце” пачутае – запішыце так, як павінны былі гучаць гэтыя словы, фразы. Вось некаторыя прыклады такого “Антыслоўніка”:

Я прыехаў у рапорт Я прыехаў у аэрапорт

Пачынаем водную лекцыю Пачынаем уводную лекцыю

У такі “Антыслоўнік” можна запісваць словы, вымаўленыя з няправільным націскам:

прафесарА прафЕсары

катАлаг каталОг

 

б) Для паспяховага авалодання логікай фразы, лагічнай перспектывай думкі належыць развіваць свой гукавысотны слых, г.зн. здольнасць чуць і ўзнаўляць мелодыку яе гучання. А для гэтага трэба трэніравацца – узнаўляць меладычныя канструкцыі апавядальнага, пытальнага, пабуджальнага, клічнага сказаў, канструкцый пералічэння, супрацьпастаўлення.

Напрыклад, для трэніроўкі мелодыкі супрацьпастаўлення добра выкарыстоўваць прыказкі і прымаўкі:

 

сказаў-

Слова сякераю

адсек.

 

 

ды вінават-

Кандрат у яго Агата

Каб вінавата

 

Дабівайцеся таго, каб голас у першай частцы павышаўся, а ў другой – паніжаўся.

Карысны кароткія і мудрыя выразы, выслоўі:

Я ў летуценнях раздаваўся многа,

Я сніў цябе – і вось няма нічога.

 

Как сможешь в чем-то убедить другого,

Когда ты сам в своё не веришь слово?!

 

в) Трэніраваць неабходна і фізічны слых – здольнасць чуць і ўзнаўляць гучанне мовы на розных узроўнях гучнасці. Такая трэніроўка дапамагае пазбегнуць распаўсюджанага недахопу, пры якім аўдыторыя часта чуе толькі паўслова, паўфразы. Фізічны слых дапамагае кантраляваць наша ўменне трымаць адзіны ўзровень на працягу ўсяго выказвання, уменне выкарыстоўваць сілу гука як выразны сродак, падкрэсліваючы тую ці іншую думку, тое ці іншае пачуццё. Трэніроўка сілы гуку ад “шэпта” да “крыку” з канкрэтнай мэтай: трапіць у неабходную кропку, звязацца з партнёрам і г.д.

г) Тэмпа-рытмічны слых (ці рытмічнае пачуццё) дапамагае ўмела карыстацца тэмпа-рытмам мовы ў працэсе выступлення, што зробіць мову больш жывой, выразна-разнастайнай. Неабходна трэніраваць навык пераходу ад павольнага вымаўлення тэкста да хуткага.

Дудар дудару дарам грае (спачатку вымаўляем павольна, тлумачым)

Дудар дудару дарам грае (хутка, удакладняючы)

Трэба старацца, павялічваючы тэмп вымаўлення, захаваць выразнасць мовы і данесці сэнс скорагаворкі, умець лёгка пераходзіць ад хуткай мовы да павольнай і наадварот. Карысна трэніраваць гэты навык і на тэкстах сваіх выступленняў, вылучаючы розныя планы мовы.

д) І самы тонкі кампанент моўнага слыха – танальны слых, здольнасць успрымаць і ўзнаўляць змены ў афарбоўцы голаса, народжаныя зменай пачуццяў, адносін, ацэнак, здольнасць чуць агульны тон выканання.

Трэніроўка гэтага віда слыха дапамагае авалодаць майстэрствам тэмбрыравання ў моўным дзеянні.

Для трэніроўкі танальнага слыху карысна працаваць з магнітафонам. Слухаючы запіс узорнай выразнай мовы (артыстаў, выканаўцаў), трэба прасачыць за тым, якім тонам афарбавана выступленне ў агульным і яго асобныя часткі. Якія пачуцці перадаюцца праз розныя тэмбры.

Запісаўшы на стужку тэксты ў сваім выкананні, трэба зрабіць яго аналіз з пункту валодання тэмбрыраваннем.

Вымаўляць, напрыклад, адно слова з розным выражэннем: нерашучасці, здзіўлення, радасці, гневу, пагрозы...

Карысна трэніраваць тэксты, якія патрабуюць маральных, эстэтычных ці іншых ацэнак: мудрасць – дурасць, любоў – нянавісць...

Найбольш прыдатным матэрыялам для ўзбагачэння тэмбральнасці мовы з’яўляюцца паэтычныя творы, афарбаваныя пэўнымі пачуццямі (каханне – мяккасць голаса, туга – цяжкасць, змрочнасць).

е) Дыягнастычны слых – здольнасць чуць усе адхіленні ад устаноўленых нормаў гучання, знаходзіць прычыны іх узнікнення і прыёмы выпраўлення.

 

Вывады:

Такім чынам захаванне агульнагігіенічных правіл, прафілактыка захворванняў поласці рота, верхніх дыхальных шляхоў, органаў слыха, папярэджванне разладу нервовай сістэмы, правільныя навыкі голасаўтварэння – ўсё гэта дапаможа захаваць добрае гучанне моўнага голасу.

Добра натрэніраваны моўны слых дазваляе рэжысёру і выканаўцу ў сваёй дзейнасці ажыццяўляць сапраўднае ўзаемадзеянне з гледачом і ўдзельнікамі святочнай дзеі.

 

Кантрольныя пытанні:

1. Што разумеюць пад моўным апаратам у шырокім сэнсе слова?

2. Якія органы называюць органамі мовы (моўны апарат у вузкім сэнсе слова)?

3. Чым абумоўлена неабходнасць спецыяльнай працы па ўдасканальванні моўнага апарата?

4. Як адбываецца ўтварэнне гука?

5. Якую функцыю выконваюць рэзанатары?

6. У чым заключаецца “настройка” моўнага апарата?

7. Якімі прыёмамі забяспечываецца расслабленне органаў мовы?

8. Якія асноўныя гігіенічныя патрабаванні, якія належыць захоўваць размаўляючаму?

9. У чым галоўнае адрозненне міаэластычнай і нейрахранаксічнай тэорыі голасаўтварэння?

10. Якая роля зваротных сувязей у галасавым трэнінгу? (слыхавога, зрокавага, рухальнага, вібрацыйнага аналізатараў)?

11. Раскрыйце параметры моўнага слыху.

12. Якія вы ведаеце прыёмы фарміравання моўнага слыху?

13. Якая роля моўнага слыху ў дасканаленні моўнага майстэрства?

 

Практычныя заданні:

 

Вывучыць практыкаванні і сістэматычна праводзіць псіхафізічную размінку.

1. Гігіенічны масаж (па Э. Чарэлі) праводзіцца для зняцця мышачнага напружання на шыі, твары, руках.[7, с.53]

2. Вібрацыйны масаж. Гэты від масажа прадназначаны для актывізацыі рэзанатараў. Праводзіцца вібрацыйны масаж энэргічным пастукваннем кончыкамі пальцаў па паверхні асноўных рэзанатараў (верхніх і ніжніх) пры вымаўленні пэўных гука[ 3, с.54]

3. Артыкуляцыйная гімнастыка (пластычная) органаў мовы накіравана на трэніроўку актыўных моўных органаў – вуснаў, языка,ніжняй сківіцы, праца якіх непасрэдна абумоўлівае выразнасць артыкуляцыі.[3,с.64]

Трэба ўважліва сачыць за дакладнасцю працы вуснаў, тваравых мышцаў, ніжняй сківіцы.

4. У мэтах развіцця фанематычнага слыха, выхавання пачуцця фанематычнага складу слова сістэматычна весці “палявыя запісы”, фіксуючы ў іх пачутыя словы, фразы, гукавы склад якіх перакручаны гаворачым (выпадзенне ці замена зычных гукаў і іх груп, выпадзенне галосных, цэлых складоў і нават частак слова з моўнага комплекса). Кожны месяц запісваць не менш 25-30 слоў у “Антыслоўнік” (так вобразна названыя “палявыя запісы”).

5. Скласці карткі з тэкстам і графічнымі выявамі іх меладычнага гучання (гукавысотны дыяпазон). Трэніруйце іх узнаўленні – агучвайце.

6. Выпрацоўвайце навык вылучэння націскнога слова шляхам паніжэння тона голаса (сіла гука).

7. Авалодвайце майстэрствам тэмбрыравання на спецыяльна падабраных тэкстах (вершах). Напаўняйце іх унутраным зместам, падтэкстам, адносінамі.

8. Знайдзіце тэксты і працуйце над развіццём дыяпазона, сілы голаса, тэмпа-рытмам мовы і г.д.

9. Выкарыстоўвайце ў працы магнітафон для запісу і праслухоўвання сваёй мовы з мэтай яе ўдасканальвання.


Читайте також:

  1. Тэкст лекцыі.
  2. Тэкст лекцыі.
  3. Тэкст лекцыі.
  4. Тэкст лекцыі.
  5. Тэкст лекцыі.




Переглядів: 962

<== попередня сторінка | наступна сторінка ==>
МОДУЛЬ У. «ТМО НАВЧАННЯ МОЛОДШИХ ШКОЛЯРІВ РОЗВ’ЯЗУВАТИ ТЕКСТОВІ ЗАДАЧІ». | Тэкст лекцыі.

Не знайшли потрібну інформацію? Скористайтесь пошуком google:

  

© studopedia.com.ua При використанні або копіюванні матеріалів пряме посилання на сайт обов'язкове.


Генерація сторінки за: 0.043 сек.